Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
раторыі аэраметадаў вывучаюць сувязь тэктапічных структур і сучасных форм рэльефу ў іх развіцці (Л. С. Вольская, А. Ц. Лагойка, М. А. Капелыпчыкаў, I. А. Цяшкевіч). Асобныя даследчыкі н.-д. устаноў і ВНУ вырашаюць пытанні ўздзеяння чалавека на рэльеф, уплыў меліярацыі на раўнінныя прасторы (В. Н. Кісялёў, В. М. Еўціхевіч). У 1980 пры АН БССР створана Беларуская геамарфал. камісія, якая каардынуе геамарфал. даследаванні ў рэспубліцы.
Літ.: В о з н я ч у к Л. Н., Ц а п е нко М. М. Геоморфологня.— У кн.: Геологня СССР, т. 3, Белорусская ССР. М., 1971. Р. I. Лявіцкая.
ГЕАСФЁРЫ (ад геа...+грэч. sphaira шар), абалонкі Зямлі, састаўпыя часткі агулыіай будовы нашай планеты ў выглядзе канцэнтрычных слаёў розных фіз.-хім. уласцівасцей і саставу. Падзяляюцца на знешнія [атмасфера, гідрасфера і літасфера (зямная кара і субстрат)] і ўнутраныя (мантыя Зямлі і ядро Зямлі). Акрамя таго, вылучаецца біясфера. Таўшчыня зямной кары 5—70 км (болыпая ў горных абласцях, меншая пад акіянамі; на Беларусі 34— 40 км), мантыі — 2900 км, радыус ядра — 3400—3500 км. Зямная кара таксама мае слаістую будову і складаецца з асадкавай, грапітпай і базальтавай абалонак. Паверхні падзелу паміж імі вызначаюцца паводле скачкападобнай змены хуткасці праходжання сейсмічных хваль.
Граніцу падзелу паміж гранітнай і базальтавай абалонкамі называюць Конрада паверхняй паміж літасферай і мантыяй — Махаровгчыча паверхняй. Непасрэднаму вывучэнню даступная толькі верхняя ч. зямной кары да глыб. 10— 15 км у агаленнях горных парод, горных выпрацоўках, глыбокіх і звышглыбокіх свідравінах. У. 1. Шкуратаў.
ГЕАТРЫХОЗ [ад геа...+грэч. thrix (thrichos) волас], хранічная інфекц. хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца прамянёвымі грыбкамі роду геатрыхум. Грыбкі ёсць у ротавай поласці, кішэчніку здаровых людзей. Патагепнасць іх выяўляецца (як мяркуе шэраг аўтараў) пры парушэнні пармальнай мікрафлоры (дысбактэрыёзе) або як другасная (дадатковая) інфекцыя пры цяжкіх хваробах лёгкіх, кішэчніка. Характарызуецца пашкоджаннем скуры, слізістай абалонкі рота, глотачных міндаліп (клінічна нагадвае кандыдамікозы), бронхаў, лёгкіх, кішэчніка. Для лячэння выкарыстоўваюць ністацін, леварын, спецыфічную імунатэрапію.
ГЕАТЭКТОНІКА (ад геа... + тэктоніка), тэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае структуру, рухі, дэфармацыі і развіццё верхпяй цвёр-
дай абалонкі Зямлі — зямной кары і верхняй мантыі (тэктанасферы) у сувязі з развіццём Зямлі ў цэлым.
Тэрмін Г. ўведзены ням. геолагам К. Наўманам у 1849. У самастойную галіну навукі вылучылася ў пач. 20 ст. Гал. этапы развіцця ў асноўным супадаюць з этапамі развіцця геалогіі. Вял. ўклад у яе развіццё ўнеслі рус. і сав. вучоныя А. П. Карпінскі, А. Дз. Архангельскі, М. М. Цяцяеў, М. А. Усаў, У. А. Обручаў, М. С. Шацкі, A. В. Пейве, Ю. А. Касыгін, А. Л. Яншын, У. У. Белавусаў, М. У. Муратаў, В. Я. Хаін, A. А. Багданаў, П. М. Крапоткін, Ю. М. Пушчароўскі і інш. Цесна звязана са стратыграфіяй, літалогіяй, петраграфіяй, палеагеаграфіяй, геамарфалогіяй, геафізікай, геахгмгяй, касмалогіяй. геалогіяй карысных выкапняў і інш. Падзяляецца на больш вузкія навук. дысцыпліны: марфалагічную, або структурную (вывучае сучасныя формы залягання горных парод, створаныя тэктанічнымі рухамі), рэгіянальную (вывучае будову і развіццё вял. абласцей зямной кары, распаўсюджанне структурных форм асобных раёнаў і ўсёй Зямлі), гістарычную (вывучае гісторыю твктавічных рухаў і структурных форм), агульную, або тэарэтычную (разглядае агульныя заканамернасці развіцця тэктанічных рухаў 1 структурных форм. эвалюцыю зямной кары і Зямлі цалкам), неатэктоніку (вывучае тэктанічныя працэсы, якія праявіліся ў кайназойскую эру, пачынаючы з алігацэну або міяцэну), петратэктоніку (вывучае сувязь арыентаванай мікраструктуры горных парод з іх тэктанічнай гісторыяй), тэктанафізіку (займаецца пытаннямі механікі тэктанічных працэсаў), эксперыментальную (мадэліруе тэктанічныя рухі і створаныя імі структурныя формы), сейсматэктоніку (даследуе тэктанічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў), прыкладнўю (вывучае тэктанічныя заканамернасці размяшчэння карысных выкапняў у зямной кары) Г. Карыстаецца структурным, мікраструктурным (петраструктурным), параўнальнатэктанічным, геадэзічным, геамарфалагічным, аналізу фацый і магутнасцей, аб’ёмным. аналізу перапынкаў і нязгоднасцей, фармацыйным, геафізічным, эксперыментальным, матэматычным, тэктанічнага картаграфавання і інш. метадамі.
Першыя звесткі пра Г. Беларусі ёсць у працах Карпінскага, Я. У. Апокава, A. М. Жырмунскага, Дз. М. Собалева, Архангельскага, Шацкага і інш. Галоў-
Геасферы.
нымі структурамі на тэр. Беларусі лічылі Палескі і Арлоўска-Аршанска-Віцебскі дэвонскія валы. Меркавалі. што субмерыдыянальны Палескі вал (Палескі мост, Скіфскі краж) раздзяляў 2 мульды — Украінскую (Сярэднедняпроўскую) і Польскую (Беларуска-Польскую). Геафіз. даследаванні даваенных гадоў (A. А. Строна, М. С. Закашанскі, В. G. Завістоўскі, I. А. Балабушэвіч 1 ініп.) выявілі на Пд Беларусі глыбокі прагін тыпу грабена, які потым быў названы Прыпяцкім (Шацкі).
3 развіццём свідравінных і геафіз. работ у пасляваенныя гады паявіліся першыя абагульненні — тэктапічныя схемы Беларусі 3. А. Гарэліка, Г. М. Багамолава, Ж. П. Хацько, Б. В. Бандарэнкі, С. I. Рынга, А. Я. Сцефанепкі, A. С. Махнача і інш., схемы тэктонікі Прыпяцкага прагіну Я. Н. Гімельштэйна, Закашанскага, Рынга, Л. П. Бруяс, Р. X. Дзікенштэйна, Балабушэвіча, Я. М. Люткевіча і інш. У 1967 у Ін-це геал. павук АН БССР (з 1970 Бел. н.-д. геолага-разведачны ін-т) арганізаваны сектар тэктонікі, у 1971 у Ін-це геахіміі і геафізікі АН БССР — аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі (з 1978 лабараторыя агульнай і рэгіяпальнай тэктонікі). Тэктапічпыя даследаванпі праводзяць таксама лабараторыя фізікі Зямлі Ін-та геахіміі і геафізікі АН БССР, аддзелы геафізікі і нафты Бел. н.-д. геолага-разведачнага ін-та і інш. арганізацыі Упраўлепня геалогіі БССР, вытв. аб’яднанне «Беларусьнафта», трэст «Беларусьнафтагеафізіка», Мінскі аддзел лабараторыі аэраметадаў. Гэтыя даследаванні каардынуе Камісія па тэктопіцы Беларусі і Прыбалтыкі Міжведамаснага тэктанічнага камітэта. Тэктапісты Беларусі правялі тэктапічнае раяпаванне тэр. рэспублікі. устанавілі будову фундамента і чахла, падзялілі платформавы чахол на структурныя комплексы і паверхі, вылучылі гал. тыпы структур і фармацый, далі класіфікацыю саляных структур Прыпяцкага прагіну і іх суадпосіны з падсалявымі структурамі, класіфікавалі разломы і памецілі іх ролю ў будове зямной кары, вызпачылі асн. рысы тэктанічнага развіцця тэр., глыбіннай будовы літасферы і навейшых тэктанічных рухаў, вывучылі гляцыятэктапічныя з’явы, распрацавалі тэктанічную аснову пошукаў розных карысных выкапняў (Махнач, Р. Г. Гарэцкі, Гарэлік, A. М. Пап, Р. Я. Айзберг, В. Б. Акушка, П. В. Анцупаў, A. М. Бабарыкін, У. А. Багіна, Я. Ц. Балашоў, Бандарэнка, A. М. Брусянцоў, В. I. Грыдзін, Г. Г. Дамінікоўскі, У. I. Данкевіч, Г. У. Зінавенка, В. С.
Канішчаў, С. В. Клушып, A. I. Конанаў, I. Дз. Кудравец, Э. А. Ляўкоў, У. М. Макарэвіч, К. М. Манкевіч, Г. I. Марозаў, С. П. Мікуцкі, М. I. Міхпёнак, Г. А. Някрасаў, В. В. Паноў, A. М. Сінічка, Ю. М. Стаднік, Ж. П. Хацько і інш.). За распрацоўку тэктанічнай карты Беларусі М 1: 500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі» Гарэцкаму, Зінавенка, Канішчаву, Бандарэнку, Айзбергу, Макарэвічу, Багіну, В. I. Пасюкевічу прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1978. Бел. тэктаністы ўдзельнічаюць у складанні вял. абагульняльных работ (міжнар. тэктанічных карт Еўропы і свету, карты разломнай тэктонікі СССР і інш.), у міжнар. праграме геал. карэляцыі і інш.
Літ.: Разломы Белорусснн н Прнбалтнкн.— Мн., 1974; Тектоннка Белорусснн.— Мн., 1976; Йсторня геологнческнх наук в Белорусской ССР.— Мн., 1978, с. 95—116; Тектоннка Прнпятского прогііба.— Мн., 1979; Левков Э. А. Гляцпотектоннка.— Мн., 1980. Р. Г. Гарэцкі. ГЕАТЭРМІКА. геатэрмія (ад геа...+грэч. therme цяпло, жар), раздзел геафізікі, які вывучае цеплавы стан і цеплавую гісторыю зям-
ных нетраў. Даныя Г. выкарыстоўваюцца для рашэння практычных задач геалогіі і гідрагеалогіі, прымяняюцца пры вывучэнні геал. будовы глыбінных зон і прагназіраванні карысных выкапняў.
Першыя звесткі пра т-ру верхніх слаёў асадкавых горных парод на тэр. Беларусі атрыманы ў 1928—41 у сувязі з правядзеннем буравых pa601 на ваду. 3 1945 колькасць вымярэнняў т-р у свідравінах значна вырасла ў сувязі з правядзеннем буравых работ на розныя карысныя выкапні (калійныя солі, нафту, буры вугаль і інш.). Абагульненне геатэрмічных даных на тэр. Беларусі ўпершыню праведзена Г. В. Багамолавым у 1959. Быў зроблены вывад, што геатэрмічныя ўмовы залежаць ад геал. будовы тэр., інтэнсіўнасці цыркуляцыі падземных водаў у платформавым чахле. Выказана меркаванне пра магчымасць нар.-гасп. выкарыстання тэрмальных водаў на Пд Беларусі. Новы этап даследаванняў пачаўся з арганізацыяй у 1965 у Лабараторыі геахім. праблем АН БССР (з 1971 Ін-т геахіміі і геафізікі АН БССР) сектара геатэрміі глыбінных зон, які пачаў праводзіць высокадакладныя вымярэнні т-р у свідравінах і вызначаць
цеплафізічныя ўласцівасці парод і цеплавых патокаў па ўсёй тэр. рэспублікі. У 1966 складзена першая геатэрмічная карта тэр. Беларусі (Багамолаў, Л. А. Цыбуля), у 1967— 68 — схематычпая карта цеплавых патокаў у Прыпяцкім прагіне. У выніку плошчавых геатэрмічных даследаванняў вызначана роля падземных водаў у перапосе цяпла і фарміраванні тэмпературных апамалій у розных частках гідрасферы. На аснове дэталёвых геатэрмічных даследаванняў на Пн Прыпяцкага прагіну састаўлены цеплафіз. разрэз гэтай часткі структуры. Вывучэнне цеплавых патокаў з’яўляецца важпай асновай для геатэрмічных разлікаў, прагназіравання глыбіппых т-р, выбару кірунку пошукаў карысных выкапняў. Па геатэрмічпых даных выдзелены зоны нафтагазанамнажэння ў Прыпяцкім прагіне і ўстаноўлены ўчасткі сульфіднага зрудзянення на Бел. антэклізе.
Літ.: Богомолов Г. В.. Цыбуля Л. А., Атроценко П. П. Геотермнческая зональность террнторнн БССР.— Мн., 1972; ІІсторня геологнческнх наук в Белорусской ССР.— Мн., 1978, с. 172—183. Л. А. Цыбуля.
ГЕАТЭХШЯ (ад геа...+грэч. techne мастацтва, майстэрства, уменне), прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы