• Часопісы
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Навук. даследаванні па Г. каардынуе навук. савет АН БССР па праблеме «Біялагічныя асновы рацыянальнага выкарыстання, пераўтварэння 1 аховы расліннага свету». У БССР адбыліся ўсесаюзныя нарады і канферэнцыі па Г. (Мінск, 1961, 1969, 1971), сесія навук. саветаў AH СССР i АН БССР (Мінск, Белавежская пушча, Бярэзінскі запаведнік, 1976), міжрэсп. нарада па вывучэннто раслінных згуртаванняў (Белавежская пушча, 1966), усесаюзная нарада «Антрапагенныя змены, ахова расліннасці балот 1 прылеглых тэрыторый» (Бярэзінскі запаведнік, 1976). Картаграфічныя работы бел. геабатанікаў былі прадстаўлены на 12-м міжнар. бат. капгрэсе (Ленінград, 1975) і 8-й міжнар. картаграфічнай канферэнцыі (Масква, 1976).
    Літ.: Полевая геоботаппка. Т. 1—5,— М.; Л„ 1959—76; Юркевнч II. Д., Г е л ь т м а н В. С. Краткнй очерк нсследованнй флоры н растнтельностіг Белоруссші.— У кн.: Советская лнтература по флоре н растптельностп Белорусснн: Бпблпографня. Мн.. 1970; Юркевнч II. Д., Г о л о д Д. С. ІІтогн
    нсследовання растнтельностп Белоруссші за 50 лет,— У кн.: 50 лет Академіпі наук БССР. Мн., 1981. В. С. Гел-ьтмаіі. ГЕАБАТАНІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ, падзел тэрыторыі сушы на рэгіёны (вобласць, зона, падзона, акруга, раён), аднародныя паводле складу і структуры расліпнасці і глебаваараграфічных умоў. Асн. тыпы расліннасці Беларусі (64,4 % тэр.) — ляспая, лугавая і балотпая, пашырапа таксама водпая. Больш пал. плошчы лугоў і балот акультурапа, пад с.-г. расліпамі.
    Першае Г. р. Беларусі (1926, 1929) распрацавала В. С. Палянская, якая вылучыла на У рэспублікі 5 прыродных раёнаў. Лесарасліннае раянаванне гэтай жа ч. тэрыторыі распрацаваў 1. Д. Юркевіч (1940), які даў таксам’а фітацэнатычны, экалагічны і занальна-клімат. аналіз раёнаў. Геабат. і лесарасліннае раянаванне ўсёй тэр. БССР распрацавалі Юркевіч 1 В. С. Гельтман (1960, 1965. 1969).
    Адпаведна бат.-геагр. раянаваппю Еўрап. ч. СССР (1980) тэр. Беларусі належыць да 2 абласцей (зоя) галарктычнага дамініёна: Еўразійскай таежнай вобласці і Еўрапейскай шыракаліста-лясной еобласці. У раслінным покрыве выразна акрэсліваецца занальнасць, якая добра дапасуецца да клімат. і глебаваараграфічпых асаблівасцой тэр. БССР. 3 Пп на Пд цемнахвойныя яловыя лясы паступова зменьваюцца шыракалістымі (грабова-дубовымі), ялова-хваёвыя — шыракаліста-хваёвымі, расліны барэалыіай (паўночнай) флоры — зах.-еўрап. і часткова лесастэпавымі відамі. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэппя елкі еўрап. і вольхі шэрай. паўн. мяжа грабу і берасту. На Пн рэзка скарачаюцца плошчы дуброў. Каля 40 відаў дрэў і кустоў, 230 відаў травяністых раслін (ядловец, зяноўцы, жаўтазелі, брызгліна еўрап., бружмель звычайны, багнаўка чорная, балотны мірт звычайны, лінея паўн., гудайера паўзучая, пралеска высакародная і іяш.) маюць на Беларусі мяжу арэала або пашыраны лакальна. На Пд значна памяншаюцца плошчы алігатрофных балот, змепьваюцца іх стратыграфія і расліннае покрыва, пашыраюцца нізінныя лугі і балоты, астэпавапыя сухадолыіыя лугі. Адпаведна Г. р. Беларусі (1969) на яе тэр. вылучаны 3 геабат. падзоны (кожная наз. па характэрнай для яе лясной раслінпасці): дубовацемпахвойных, або шыракалістаяловых, лясоў; грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, або ялова-грабовых дуброў; шыракаліста-хваёвых лясоў, або грабовых дуброў (гл. адпаведныя арт.). У межах падзон вылучана 7 геабат. акруг (Аршанска-Магілёўская, Апшяпска-Мінская,
    Бугска-ГІалеская, Бярэзінска-Перадпалеская, Заходне-Дзвінская, Нёманска-Перадпалеская, Палеска-Прыдняпроўская; гл. адпаведныя арт.), якія адлюстроўваюць унутрызаналыіыя адрознепні расліннасці. Геабат. акругі падзелены на 25 геабат. раёнаў (іх апісанне гл. ў арт. пра акругі). Карту гл. на ўклейцы.
    Лгт.: II о л я н с к а я О. С. Растнтельность Белоруссіш,— Прнрода, 1929. №11; Юркевнч II. Д., Гельтман В. G. Географня, тнпологня п районнрованне лесной растнтельностп Белоруссмл.— Мн., 1965; Растіітельный покров Белорусспн: (с Картой растнтельностн Белорусской CGP. М 1 : 1 000 000) —Мн., 1969; Юркевнч II. Д., Г о л о д Д. С., Адернхо В. G. Растптельность Белорусснп, её картографнрованпе, охрана н нспользованііе.— Мн., 1979; Г е л ь тм а н В. G. Географнческнй н тнпологпческнй аналнз лесной растнтельностн Белорусснн.— Мн., 1982.
    I. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман, Дз. С. Голад, У. С. Адзярыха. ГЕАБАТАНІЧНЫЯ КАРТЫ, к а рты расліннасці, адлюстроўваюць тыпалагічную структуру расліннасці (асацыяцыі, фармацыі), асаблівасці фітацэнатычнага складу і заканамерыасці геагр. размяшчэнвя расліннага покрыва рэгіёна або краіны.
    Належаць да тэматычных геагр. карт. Падзяляюцца па універсальныя (адлюстроўваюць склад і заканамерныя спалучэнні ўсіх тыпаў і катэгорый расліннасці, якая сфарміравалася ў працэсе яе гіст. развіцця), спецыялізаваныя (адлюстроўваюць асобныя групы або рысы расліннага покрыва, якія маюць найб. значэпне для галін нар. гаспадаркі,— карты рэсурсавыя, кармавыя, лясныя, балотныя, лек. сыравіны і інш.), карэляцыйныя (раскрываюць найб. аптымальныя спалучэнні, адпаведнасць асобных раслінных згуртаванняў і іх груповак глебава-кліматычным і геагр. умовам іх росту; гэта карты будучага расліннага покрыва). Адпаведна прынятай у СССР класіфікацыі бываюць дэталёвыя буйнамаштабныя (маштаб 1 : 5000—1 : 25 000), абагульненыя буйнамаштабныя (і: 50 000— 1 : 200 000), рэгіянальныя сярэднемаштабныя (1 :300 000—1 : 500 000), абагульпеныя сярэднемаштабныя (1:600 000— 1:1 000 000), дробнамаштабныя фармацыйныя (1:1 500 000—1 : 4 000 000), дробнамаштабныя аглядныя (1:5 000 000 і менш.).
    На Беларусі картаграфаванне расліннасці да сярэдзіны 1960-х г. амаль не праводзілі. У 1927—29 В. С. Палянскай, М. А. Збіткоўскім, Н. М. Савіч складзены штрыхавыя чорна-белыя схемы-карты расліннасці асобных акруг (Мазырская, Слуцкая, Магілёўская). У 1939 складзена каляровая карта раслінных фармацый (1:1500 000) у межах рэспублікі на 1.10.1939. У 1958 у 1-м комплексным атласе БССР змешчапы складзеныя I. Д. Юркевічам і В. С. Гельтманам геабат. карта (1:4000 000) і карта лясоў (1:2 500 000), складзеная 3. М. Дзяцісавым карта балот (1:2 500 000).
    У 1973 у Атласе лясоў СССР змешчана карта лясоў БССР (1 : 1 500 000), якую склаў Саюздзіпралясгас. Работы па картаграфаванню расліннага покрыва Беларусі скапцэнтраваяы ў Ін-це эксперым. батанікі АН БССР. Распрацавапы і апрабаваны тэарэт. прынцыпы і рэгіянальная методыка дробна-, сярэднеі буйнамаштабнага картаграфавапня. Створана серыя Г. к. розных маштабаў. Сярод іх «Карты расліннасці Беларускай ССР» маштабаў 1:2500 000	(1975,	1978,	1979),
    1:1000000 (1969), 1 : 600 000 (1979), апублікаваныя для шырокага навук. і практычнага выкарыстапня. Распрацаваны рэгіянальныя Г. к. басейнаў рэк Зах. Дзвіны, Сажа, Прыпяці, балот Бел. Паазер’я, карта раслінпасці басейна воз. Нарач, лугавой расліннасці Бярэзінскага запаведніка і інш. Складзеныя Г. к. маюць навук.-тэарэтычнае, вял. пар,гасп. значэнне, прымяняюцца пры распрацоўцы басейнавых генеральвых схем комплекснага выкарыстання і аховы водных, зямельных і раслінных рэсурсаў, навук.-тэхн. прагнозаў перспектыўнага выкарыстанвя прыродных рэсурсаў і ўздзеяпня галіп нар. гаспадаркі на расліннае покрыва і біясферу, перспектыўных схем размяшчэння санаторна-прафілактычных устаноў, зон масавага адпачынку і турызму, пры экспертызе праектаў і навук. абгрунтаваппі выдзялення новых прыродаахоўных аб’ектаў (запаведнікаў, заказнікаў, помнікаў прыроды, эталонпых участкаў лясных насаджэнняў).
    Літ.: Растнтельный покров Белорусснп: (с Картой растнтельностн Белорусской ССР М 1:1 009 000).— Мн., 1969; Юркевнч Н. Д., Голод Д. С., Адернхо В. С. Растптельность Белоруссіш, её картографнрованне, охрана м нспользованне (с Картой растнтельностп Белорусской ССР М 1:600 000).— Мн.. 1979.	Дз. С. Голад.
    ГЕАГЕЛЬМІНТЫ (ад геа... + гельмінты), паразітычныя чэрві, якія развіваюцца ў вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў. Пашыраны ў краіпах з цёплым і ўмераным кліматам, у т. л. на Беларусі. 3 Г. у жывёл найчасцей паразітуюць аскарыдаты, аксіўраты, странгіляты, трыхацэфаляты, у чалавека — аскарыды, анкіластомы, вастрыцы, воласагаловы і інш. Крыніца заражэння — забруджаная інвазійнымі яйцамі глеба, вада, корм. Лічынкі некаторых Г. могуць пранікаць праз скуру (напр., анкіластомы). Паразітуюць Г. пераважна ў тонкім кішэчніку; узбуджальнікі аскарыдозу, анкіластаматозу, параскарыдозу, трыхацэфалёзу, трыхастрангілідозу і інш. Каб папярэдзіць
    заражэнпе на Г., неабходна ахова глебы і вады ад біятычнага і абіятычнага забруджвання, дэгельмінтызацыя глебы; добраўпарадкавапне населепых месцаў. Параўн. Біягельмінты.
    Лгтл Гельмннты человека, жнвотных іі растеннй п меры борьбы с нпмн.— М., 1968.
    ГЕАГІГІЁНА (ад геа... + гігіена), лавуковая дысцыпліна, якая вывучае мед. аспекты глабальных вынікаў дзейпасці чалавека: прамыя ўздзеянні на яго здароўе і апасродкавапыя праз змены балапсу экалаг. кампанентаў і экалаг. сістэм у цэлым. Стварае аснову для распрацоўкі мерапрыемстваў на бліжэйшыя гады і на перспектыву па захаванню і паляпшэншо санітарнага стану паваколыіага асяроддзя, прадухілешію негатыўных антрапагенных змеп у прыродзе, якія адмоўна ўплываюць на здароўе чалавека. Цесна звязана з комплексам экалагічных, медыцыпскіх, геаграфічных і інш. навук.
    ГЕАГЛОС (Geoglossum), род сумчатых грыбоў сям. геаглосавых. Вядома болып за 13 вільгацялюбпых відаў, пашыраных у шыракалістых, мяшаных і хвойных лясах. Сапратрофы, мінералізуюць раслінныя рэшткі. У СССР 10 відаў. На Беларусі па вярховых і пераходных балотах, забалочаных месцах Гомельскай і Брэсцкай абласцей трапляецца Г. валасісты (G. hirsutum).
    Міцэлій з булавападобнымі пладовымі целамі (апатэцыі) да 10 см выш. і 2 см дыям., на ножцы (у Г. валасістага 3— 7 см выш. з мноствам цёмна-бурых шчацінак). Сумкаспоры бурыя, спачатку адпаклетачныя, падоўжана-авальныя, потым цыліндрычныя, шматклетачныя, выкідваюцца пад уздзеяннем гідрастатычнага ціску ў сумцы на адлегласць 0,5 cm.	A. С. Шуканаў.
    ГЕАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЬ'ІСТВА БЕЛАРУСКАЙ ССР, навукова-грамадская арг-цыя, якая садзейнічае развіццю геагр. навукі і прапагандзе геагр. ведаў. Створана ў 1954 пры АН БССР на базе геагр. ф-та БДУ. Да 1962 Беларускі філіял Геагр. т-ва СССР. Дзейнічае ў адпаведнасці са статутам Геагр. т-ва БССР, прынятым на 1-м з’ездзе т-ва ў 1975. Mae аддзяленні фізічнай, эканам. геаграфіі, этнаграфіі, камісіі феналогіі, геахіміі, мед. геаграфіі, школьпай геаграфіі. Абласпыя аддзелы т-ва ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне. ІІа 1.1.1983 у Г. т. БССР 486 індывідуальных і 8 калект. членаў. Асн. формы дзейнасці т-ва: правядзенне навук. канферэнцый; склікаппе рэсп. геагр. з’ездаў, кансуль-