Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
тацыі па пытаннях геаграфіі, аргаыізацыя экспедыцый і навук. паездак. Выдавецкая дзейнасць: выдае зб. «Пытанні геаграфіі Беларусі» (1960— 1976), тэматычныя («Геаграфія ў школах і ВНУ Беларусі», 1975; «Матэматычпыя метады ў геаграфіі», 1977; «Медыцынская геаграфія Беларусі» С. I. Бялова, М. С. Ратабыльскага, 1977; «Уплыў гаспадарчай дзейнасці на прыроду Беларусі», 1981), этнаграфічныя і іпш. зборнікі. Mae бібліятэку геагр. літаратуры. Старшыні (прэзідэнты): I. С. Лупіновіч (1954—57), К. I. Лукашоў (1957—60), Ц. С. Гарбуноў (1960—62), В. А. Дзяменцьеў (1962— 75), В. А. Жучкевіч (з 1975).
R Л1 Д u 11rt
ГЕАГРАФІЧНАЯ АБАЛОНКА, г е аграфічная абалоыка Зя мл і (ландшафтная абалонка, эпігеасфера), сфера ўзаемапранікненыя і ўзаемадзеяння атмасферы, літасферы, гідрасферы і жывога рэчыва. Mae складаную прасторавую дыферэнцыяцыю. Верхнюю мяжу праводзяць па стратапаўзе, ніжняя супадае з ніжняй мяжой зоны гіпергенезу. Вертыкальная магутнасць абалонкі каля 25—30 км.
Г. а. спалучае арган. і неарган. матэрыю, на якую ўзрастаючае ўздзеянне аказвае чалавечае грамадства. Асноўныя пампаненты Г. а.: горныя пароды, паветра, вада, глебы, жывое рэчыва. Крыніцы энергіі для абалонкі — Сонца, гравітацыйная энергія, унутр. цяпло Зямлі, эпергія касм. прамянёў. Цэласнасць і ўзаемасувязь асн. элементаў Г. а. абумоўлена бесперапынным абменам рэчыва і энергіі, заканамерным спалучэннем шыротнай занальнасці і азанальнасці, наяўнасцю кругавароту рэчываў і, адпаведна, энергіі, паўтаральнасцю розных працэсаў і з’яў (рытмікай), бесперапыннасцю развіцця. Рытмы. як і кругавароты, не замкнёныя: той стан, які быў у пачатку рытму, у канцы яго не паўтараецца.
Вынікамі развіцця Г. а. з’яўляюц■ца тэр. дыферэітцыяцыя паверхні сушы, акіяна і марскога дна, пеадначасовасць аднолькавых фаз развіцця ў асобных рэгіёнах. Уся разнастаіпіасць прыроды Беларусі, як і любога іпш. рэгіёна, залежыць ад суадносін паміж асобнымі элементамі абалонкі ў яго межах і ад уплыву суседніх тэрыторый. Гэта датычыць атмасфернай цыркуляцыі, клімагу і надвор’я. воднага рэжыму, тлебавага покрыва, расліннага і жывёльнага свету, геал. умоў і інш. Бярззінскі біясферны запаведнік удзелыіічае ў сусв. вывучэнні біял. элементаў абалонкі па праграмах глабальнага маніторынгу.
ГЕАГРАФІЧНАЯ АДУКАЦЫЯ, падрыхтоўка спецыялістаў-географаў у ВНУ.
На Беларусі падрыхтоўка географаў пачалася ў сав. час. У 1934—35 засн. геагр. ф-ты ў БДУ Мінскім і Магілёўскім пед. ін-тах. У 1938—55 існавалі прыродазнаўча-геагр. аддзяленні ў настаўніцкіх ін-тах. яны давалі незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1956—67 у Мінскім і Ў 1956—64 у Магілёўскім пед. ін-тах былі спецыяльнасці геаграфія і гісторыя.
Цэнтр Г. а. ў БССР — БДУ; рыхтуе спецыялістаў па фіз. геаграфіі, эканам. геаграфіі, турызму і краязнаўству, геамарфалогіі; штогод 200—250 выпускнікоў, дае кваліфікацыю географа, выкладчыка геаграфіі сярэдняй школы; пры БДУ аспірантура па геагр. навуках. Мінскі і Брэсцкі пед. ін-ты рыхтуюць спецыялістаў шырокага профілю (геаграфія і біялогія).
В. А. Жучкевіч. ГЕАГРАФІЧНЫЯ КАРТЫ, пабудаваныя ў картаграфічнай праекцыі, паменшаныя абагулыіяльныя адлюстраванні паверхні Зямлі, якія паказваюць размешчаныя аб’екты (прадметы і з’явы) у вызначанай сістэме умоўных знакаў. Па зместу карты бываюць агульнагеаграфічныя і тэматычныя. Метадамі стварэння Г. к. займаецца картаграфія. Г. к. выдаюцца як самастойныя творы. разам з манаграфічнай літаратурай пра прыроду, часам складаюць серыю, атласы геаграфічныя. Г. к. складаюцца калектывамі вучоных і даследчыкаў асобных навукова-даследчых ін-таў і ўстаноў, ВНУ Беларускай ССР і некат. агульнасаюзных устаноў.
На агульнагеагр. картах, якія адлюстроўваюць сукупнасць элементаў мясцовасці, выяўляецца рэльеф, гідраграфія, расліннасць, грунты, нас. пункты, шляхі зносін, дзярж. 1 адм. граніцы, аб’екты гасп. і культ. значэння. Паводле маштабу бываюць буйнамаштабныя, або тапаграфічныя (М 1:10 000, 1 : 25 000, 1 : 50 000, 1 : 100 000 і
1 : 200 000), сярэднемаштабныя, або аглядна-тапаграфічныя (1:300 000, 1:
500 000, 1:1 000 000), дробнамаштабныя, або аглядныя Г. к. (драбней за 1 : 1 000 000). Тапаграфічныя карты—■ падрабязныя карты мясцовасці, якія дазваляюць вызначыць як планавае. так і высотнае становішча кропак; гэта асн. карты дзяржавы. Тэматычныя карты на фоне асн. контураў зямной паверхні паказваюць дадатковыя элементы і з’явы, што часта не маюць на зямной паверхні бачных контураў (ападкі, працягласць вегет. перыяду. нахілы рэк і інш.), унутр. асаблівасці (салёнасць водаў). Тэматычныя карты падзяляюцца на: к а р т ы п р ы р о д ы. або фізіка-геаграфічныя, асн. змест якіх nanas прыроды,— агульныя фізіка-геаграфічныя, геалагічныя, геафізічныя, метэаралагічныя і кліматычныя, глебавыя, рэльефу (геамарфалагічныя, гіпсаметрычныя, батыметрычныя, марфаметрычныя), расліннасці, жывёльнага свету. гідралагічныя, ландшафтнага і прыроднага раянавання і інш. (гл. карты да арт. Геабатанічнае раянаванне, Геахгмічнае раянаванне, Глебава-геаграфгчнае раянаванме, Гідраграфічная сеткау, карты грамадскіх з’яў — сац.-эканамічныя, якія адлюстроўваюць, гал. чынам,
сац.-эканамічныя аб’екты (населыііцтва, абслугоўванне насельніцтва, адукацыя, ахова здароўя і інш.); э к анамічныя карты, што паказваюць становішча і развіццё гаспадаркі (прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, транспарту, прыродпых рэсурсаў 1 інш,). Паводле прызначэння Г. к. падзяляюцца на навучальныя, даведачныя, турысцкія, дарожныя, навігацыйныя і інш., паводле тэрыторыі ахопу •— на сусветныя, мацерыкоў і акіянаў, дзяржаў, абласцей і раёнаў. Паводле тыпу Г. к. бываюць прыватныя, або галіновыя (уласна клімат. карты), аналітычныя, якія паказваюць асобныя якасці з’яў без адлюстравання сувязі з інш. якасцямі гэтых з’яў; сінтэтычныя, якія даюць цэласную інтэгральную характарыстыку з’яў і адлюстроўваюць аб’екты як адзінае цэлае на падставе аб’яднання рада паказчыкаў (ландшафтныя карты, карты кліматычнага раянавання, раянавання сельскай гаспадаркі); комплексныя. што паказваюць сукупна некалькі ўзаемазвязаных з’яў, кожную ў сваіх паказчыках (сінаптычныя, агульнаэканамічныя, прыроднага раянавання).
Г. к. ствараюцца з дапамогай здымкі (тапаграфічнай, аэрафотатапаграфічнай, касмічнай, спецыяльнай) або камеральным шляхам у выніку апрацоўкі разнастайных крыніц. Карты выкарыстоўваюцца як даведнікі на мясцовасці, сродак для навуковага доследу, праектавання і планаванпя, як дапаможнікі школьнага і пазашкольнага навучання, пры вырашэнні нар.-гасп. задач (рацыянальнага размяшчэння вытв. сіл, даследавання, выкарыстання і аднаўлення прыродных багаццяў, комплекснага развіцця эканам. раёнаў). Найб. поўна ўсе асн. тыпы Г. к. Беларусі прадстаўлены ў атласах геаграфічных.
В. Я. Нрышчаповіч.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ ФАКУЛЬТЭТЫ, гл. ў арт. Геаграфічная адукацыя. ГЕАГРАФІЯ (ад геа... + ...графія'), сістэма прыродазнаўчых (фіз.-геагр.) і грамадскіх (экаяам.-геагр.) навук, якія даследуюць абалонку Зямлі, прыродныя і вытв.-тэр. комплексы і іх асобныя кампаненты з мэтай выяўлення ўнутр. сувязей і міжгаліновых суадносін паміж асобнымі кампанентамі і аптымальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, рацыянальнага размяшчэння вытв-сці і стварэння спрыяльных умоў жыцця. Сістэму геагр. навук аб’ядноўвае цесная ўзаемасувязь паміж аб’ектамі, якія яны вывучаюць, і комплексным даследаваннем прыроды, населыііцтва і гаспадаркі; устанаўленне характару ўзаемаадносін паміж чалавекам і геагр. асяроддзем. У цыкл фіз.-геагр. навук уваходзяць фізічная геаграфія (уключае землязнаўства, ландшафтазнаўства), геамарфалогія, кліматалогія, метэаралогія, акіяналогія, гідралогія сушы (азёразнаўства і гідралогія рэк), геаграфія глеб, біягеаграфія (аб’ядноўвае геаграфію раслін
і зоагеаграфію}, палеагеаграфія і інш.; у цыкл грамадскіх навук — экапам. геаграфія і сац. геаграфія. Вы.іучаецца таксама краіназнаўства (абагульняе звесткі аб прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы асобных краін), картаграфія і іпш. Да Г. прымыкае краязнаўства.
Звесткі па Г. Беларусі ёсць у летапісах 11—12 ст., бел. 1 польскіх хроніках 14—16 ст., у працах вучоных 18— 19 ст. I. I. Ляпёхіна, В. М. Севергіна, A. II. Сапунова, 1. I. Жылінскага і інш.
Грунтоўныя геагр. даследаванні Беларусі разгарнуліся ў сав. час, асабліва насля Вял. Айч. вайны. Найважнейшыя кірункі навук. пошукаў па Г. ў БССР — ландшафтазнаўства (БДУ), палеагеаграфія (Ін-т геахіміі і геафізікі АН БССР), кліматалогія (БДУ, Гідраметэаслужба), гідралогія сушы (ЦНДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, БДУ, НДІ меліярацыі 1 воднай гаспадаркі, БПІ), геаграфія глеб (НДІ глебазнаўства 1 аграхіміі, БДУ), эканам. геаграфія (БДЎ, Ін-т эканомікі АН БССР і інш.), геаграфія населыііцтва (БДУ, Бел. дзяржаўны н.-д. 1 праектны ін-т горадабудаўніцтва і ініп.), геаграфія абслугоўвання і ахова навакольнага асяроддзя і інш. Значны ўклад у развіццё Г. зрабілі бел. вучоныя Г. 1. Гарэцкі, В. А. Дзяменцьеў, В. Р. Заўрыеў, К. I. Лукашоў, I. С. Лупіновіч, A. Р. Мядзведзеў, В. П. Якушка і інш. Беларускія географы ўдзельнічалі ў даследаванні інш. частак CGCP, замежных краін.
В. А. Жучкевгч. ГЕАГРАФІЯ ГЛЕБ, раздзел глебазнаўства, які вывучае закапамернасці пашырэння глеб па паверхні Зямлі і іх сувязь з геагр. асяроддзем. Падзяляецца на агульную (вывучае глебаўтваральныя фактары і пайб. агульныя законы геагр. размяшчэнпя глеб) і рэгіянальную (вывучае пытанпі глебава-геаграфічнага раянавання і займаецца апісаннем глебавага покрыва асобных рэгіёнаў). З’яўляецца тэарэт. асновай для складанпя глебавых карт, мае практычпае значэнне пры вызначэнні якасці зямельных угоддзяў, дзярж. уліку зямель і распрацоўцы занальных і мясц. сістэм вядзення сельскай гаспадаркі.
У выніку вывучэння заканамернасцей геагр. пашырэння глеб БССР устаноўлена перавага дзярнова-падзолістых глеб — 45,1 % (ад 22,6—33 % у Брэсцкай і Гомельскай да 53,8—59,9 % у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях). Значную плошчу на Пн і Пд БССР, асабліва на Палессі, займаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы —22,6%. Тарфянабалотныя, поймавыя, дзярновыя 1 дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы размешчаны нераўнамерна на тэр. БССР. Гл. карту на ўкл. да арт. Глебы. ГЕАГРАФІЯ ЖЫВЁЛ, навука пра пашырэнне жьівёл на зямным шары і асобных яго тэрыторыях; тое, што зоагеаграфія.