Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
землі, прыдатныя для с.-г. выкарыстання, вызначыць найбольш мэтазгоднае размеркаваііне зямель паміж галінамі нар. гаспадаркі з улікам перспектыў іх развіцця, унесці прапановы па арганізацыі рацыянальнага выкарыстання зямель с.-г. прызначэння. У Ген. схему ўключаны навукова абгрунтаваныя прапановы да 1990 па наступных асн. пытаннях: размеркаванне зямельных рэсурсаў паміж галінамі нар. гаспадаркі. рэзерв зямельных угоддзяў, прыгодных для с.-г. вытв-сці, меліярацыя і рэкультывацыя зямель, ахова глеб ад эрозіі, прадукцыйнасць с.-г. угоддзяў і найбольш рацыянальнае выкарыстанне зямель у с. гаспадарцы з вызначэннем аб’ёмаў с.-г. вытв-сці і прапановамі па іх размяшчэншо з улікам прыродных умоў, арганізацыя тэрыторыі, упарадкаванне землекарыстання, аб’ёмы, кошт і чарговасць ажыццяўлення мерапрыемстваў па выкарыстанню зямельных рэсурсаў, эканам. эфектыўнасць рэалізацыі намечаных мерапрыемстваў. У склад Ген. схемы ўваходзяць аналагічныя схемы выкарыстання зямельных рэсурсаў абласцей і раёнаў рэспублікі. В. I. Камасін. ГЕНЁТЫКА (ад грэч. genesis паходжанне), навука пра спадчыннасць і зменлівасць жывых арганізмаў; галіна біялогіі. Паводле практычнага дастасавання, аб’ектаў і метадаў даследаванпя падзяляецца па генетыку жывёл, генетыку мікраарганізмаў, генетыку раслін, малекулярную, матэматычную, медыцынскую, радыяцыйную і інш. раздзелы. Асн. задача Г.— распрацоўка метадаў кіраваппя спадчыннасцю і зменлівасцю для атрымання неабходных чалавеку форм арганізмаў. Асновы Г. закладзены Г. Мендэлем (адкрыў законы дыскрэтнай спадчыннасці, 1865) і школай Т. Моргана (абгрунтаваў храмасомную тэорыю спадчыннасці, 1910-я г.). У 1920—30-я г. вял. ролю ў развіцці Г. адыгралі працы М. I. Вавілава, С. С. Чацверыкова, A. С. Сераброўскага і інш. сав. вучоных. 3 1964 пачаўся перыяд усебаковага развіцця Г., вылучылася многа новых кірункаў, якія маюць тэарэт. і практычпае значэпне. Важнай галіітой стала Г. чалавека і асабліва такі яе раздзел, як мед. гепетыка, актыўпа развіваецца генетыка паводзіі-і і шматлікія інш. галіны Г., якія цесна пераплятаюцца і ўзаемадапаўняюцца. Найважпепшы метад генетычных даследаванняў — гібрыдалагічпы апаліз, ужываюцца таксама цыталагічны, цытахімічны, папуляцыйны, антагенетычпы, матэматыка-статыстычны метады. У мадэльных генетычных даследаваннях шырока карыстаюцца спец. створанымі лініямі жывёл і раслін. штамамі мікраарганізмаў, вірусаў і культурамі розных саматычных клетак.
Селекцыйна-генетычныя даследаванпі на Беларусі пачаліся ў 2-й пал. 19 зт. V Горы-Горацкім земляробчым ін-це М. В. Рытавым. Як самаст. навука Г. пачала фарміравацца ў 1920—30-я г. ў БСГАдаследаваліся многія пытанні селекцыі і
генетыкі с.-г. раслін і жывёл (Я. К. Аляксееў, У. У. Вінер, A. I. Лапо, М. В. Найдзёнаў, К. Г. Рэнард), распрацоўваліся матэм. падыходы ў Г. і селекцыі (П. Р. Лепер). У АН БССР даследаванні разгарнуліся ў 30—40-я г. ў спецыялізаванай генетычнай лабараторыі Ін-та біял. навук; вывучаліся праблемы аддаленай гібрыдызацыі і эксперым. поліплаідыі пшаніцы і інш. с.-г. раслін (A. Р. Жэбрак). 3 50-х г. гал. н.-д. ўстанова па Г.— аддзел генетыкі Ін-та біялогіі АН БССР (з 1965 Ін-т генетыкі і цыталогіі АН БССР), у якім пад кіраўніцтвам М. В. Турбіна даследаваны шэраг праблем тэарэт. і эксперым. генетыкі, у т. л. біялогія апладнення с.-г. раслін, генетычныя асновы гетэрозісу, натуральны і эксперым. мутагенез, поліплаідыя, цытаплазматычная мужч. стэрыльнасць, генетыка колькасных прыкмет, генетыка пухліннага росту, генетыка мікраарганізмаў. Праблемы Г. распрацоўваюць таксама ў БДУ, бел. н.-д. ін-тах земляробства, жывёлагадоўлі, лясной гаспадаркі, у Віцебскім вет. ін-це, БСГА, Мінскім і Гродзенскім мед, ін-тах, Цэнтр. бат. садзе, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і інш. установах.
Бел. генетыкамі сфармулявана новая генетычная канцэпцыя гетэрозісу, заснаваная на тэорыі генетычнага балансу (Турбін), вызначапы генетычныя прынцыпы селекцыі раслін на гетэрозіс і выкарыстаны матэм. метады для ацэнкі камбінацыйнай здольнасці раслін (Л. У. Хатылёва, Л. А. Таруціна), распрацавана палажэнне пра поле дзеяння гена (П. Ф. Ракіцкі); даследаваны механізмы ўзаемадзеяння ядзерпых генаў і цытаплазматычпых фактараў пры фарміраванні цытаплазматычнай мужч. стэрыльнасці (Г. М. Палілава). Распрацаваны тэарэт. асновы генетыкі паліплоідных папуляцый і вылучана паняцце аб геномна-інж. эфекце (У. К. Саўчапка), атрыманы новыя дапыя для тлумачэння механізма ракавай апергіі — здольнасці генетычна змененых пухлінпых клетак пераадольваць бар’ер тканкавай несумяшчальнасці (А. Ю. Бранавіцкі, Г. В. Краскоўскі), выяўлены гене-
Да арт. Генетыка. Апрацоўка экслерыментальных даных на ЭВМ у Інстытуце гепетыкі і цыталогіі АН БССР.
тычны эфект прамежкавых нейтронаў (М. А. Троіцкі), пабудаваны матэм. мадэлі дзеяння адбору і праведзепа іх эксперым. праверка (Ракіцкі, A. I. Добіна, Саўчанка). Распрацоўваюцца генетычныя асновы селекцыі раслін, жывёл і мікраарганізмаў (П. I. Альсмік, I. А. Арлоўскі, A. М. Багамолаў, Л. В. Багданаў, У. Я. Борматаў, В. Ц. Горын, В. А. Іванова, A. М. Іпацьеў, A. А. Кедраў-Зіхман, А. 3. Латыпаў, М. Дз. Мухін, A. I. Палілаў), пытанні генетыкі чалавека, імунагенетыкі, генетыкі пухліннага росту, лячэння спадчынных хвароб (Г. I. Лазюк, Краскоўскі, A. А. Ракіцянская, I. Н. Усаў), вядуцца даследаванні па цытагенетыцы, мал. і біяхім. генетыцы (A. С. Вечар). Каардынуе даследаванпі па Г. навук. савет АН БССР «Генетыка і цыталогія» па праблемах «Генетычныя асновы селекцыі», «Мутагенез», «Малекулярная генетыка», «Медыцынская генетыка». Бел. генетыкі вядуць сумесныя даследаванні з вучопымі ЧССР па праблеме «Гетэрозіс», з Балгарскай АН па праблеме «Цытаплазматычная спадчыннасць», з вучонымі ГДР—■ «Поліплаідыя ў цукровых буракоў», удзельнічаюць у распрацоўцы агульнасаюзных праграм развіцця Г. разам з установамі АН СССР, УАСГНІЛ i АМН СССР. У Мінску праведзены ўсесаюзны сімпозіум «Медыцынская генетыка і генетыка чалавека» (1969), 3-я ўсесаюзная нарада па поліплаідыі (1970). 3 1966 працуе Бел. т-ва генетыкаў і селекцыянераў.
Літ.: Рокнцкнй П. Ф., Хотыл ё в а Л. В. Достнження генетнкн в Белорусской ССР.— У кн.: Очерк развнтня генетнческлх нсследованнй в СССР. М., 1976. Л. У. Хатылёва, У. К. Саўчанка. ГЕНЁТЫКА ЖЫВЁЛ, навука пра спадчыннасць і зменлівасць жывёл; раздзел генетыкі. Грунтуецца на агульнагенетычных прынцыпах і палажэннях і карыстаецца пераважна метадамі агулыіай Г. (гібрыдалагічны, цыталагічны, папуляцыйны і інш.). Тэарэтычныя асновы Г. ж. распрацаваны С. Райтам і Дж. Лашам у 1920—30-я г. Гібрыдалагічііы аналіз даў магчымасць высветліць характар перадачы ў спадчыну многіх марфал., фізіял. і біяхім. уласцівасцей, якія часта залежаць толькі ад адной ці некалькіх пар генаў. Новы і перспектыўны кірунак Г. ж.— генетыка ўстойлівасці супраць некат. іпфекцыйных, інвазійных і грыбковых захворванняў. Вядомы генетычпа абумоўленыя адрозпенні ўстойлівасці жывёл да ма-
стыту, туберкулёзу, яшчуру, піраплазмозу і інш. Вял. ўвага аддаецца імунагенетыцы.
У БССР першыя даследаванні праведзены ў 1920—30-я г. М. В. Найдзёнавым у БСГА (распрацоўваліся метады развядзення с.-г. жывёлы). У 1940-я г. асобныя пытанні гадоўлі плем. маладняку вывучалі на Бел. рэсп. доследнай станцыі жывёлагадоўлі. 3 50-х г. праблемы Г. ж. распрацоўваюць у бел. н.-д. ін-тах жывёлагадоўлі, рыбнай гаспадаркі, Віцебскім вет. ін-це, БСГА, на дзярж. абласных с.-г. доследных станцыях.
Вывучаны генетычыы полімарфізм розных парод буйн. par. жывёлы, свіней, авечак па трапсферынах, гаптаглабінах і гемаглабінах, уплыў гомаі гетэразіготнасці па асобных генах на біял. прадукцыйнасць жывёл (Л. В. Багданаў), што дало магчымасць стварыць службу генетычнай экспертызы дакладнасці запісаў у плем. кнігах. Даследаваны пытанні міжпародных скрыжаванпяў жывёл, выкарыстаны дыалельныя скрыжаванні для ацэнкі камбінацыйнай здольнасці ліній свіней, вызначаны каэфіцыент наследавальнасці паказчыкаў прадукцыйнасці (В. Ц. Горын, I. М. Нікітчанка). Даследавана размеркаванпе трапсферынаў і гемаглабінаў у патомстве розных родапачатковых ліній буйн. par. жывёлы, ацэнена спадчынная сувязь паміж прадукцыйнасцю жывёл і газаабмепам, узроўнем ліпідаў і цукраў у крыві, вывучаны спадчынныя асаблівасці спермапрадукцыі быкоў-вытворнікаў і некаторых паказчыкаў прадукцыйнасці буйн. par. жывёлы (В. А. Іванова), генетычны полімарфізм папуляцыі рыб. На Бел. занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі створаны кросы курэй Беларусь, праведзена ацэнка камбінацыйнай здольнасці ліній курэй у сістэме дыалельных скрыжаванняў і вылучаны перспектыўныя лініі (С. М. Драніца). Даныя Г. ж.—• тэарэт. аснова селекцыі жывёл. Частка даследаванняў па Г. ж. асвятляе праблемы малекулярнай генетыкі і радыяцыйнай генеТЫКІ. У. К. Саўчанка.
ГЕНЁТЫКА МЕДЫЦЫНСКАЯ, навука пра спадчынныя хваробы, метады іх папярэджвання, дыягностыку і лячэнне; раздзел генетыкі. Вывучае спадчынныя фактары ва ўсіх паталагічных працэсах, у большай ступені хваробы, якія ўзнікаюць ад парушэння генетычнага апарату полавых клетак і перадаюцца нашчадкам, а таксама ўплыў фактараў навакольнага асяроддзя на спадчыпны апарат чалавека. Г. м. выяўляе заканамернасці перадачы
паталаг. спадчынпай інфармацыі ў шэрагу пакаленняў, механізмы генетычных недахопаў і распрацоўвае рэкамендацыі па прафілактыцы і лячэнню спадчынных хвароб і анамалій развіцця. Выкарыстоўвае метады генетычнага аналізу, генеалагічны, блізнятавы, цыталагічны, біяхім. і інш. Даныя Г. м. выкарыстоўваюцца ў мед. практыцы.
Першыя работы па Г. м. вядомы з пач. 20 ст., у СССР — з 1930-х г. Даследаванні ў БССР пачаліся ў 1950-я г. (Ю. В. Гулькевіч). Іх цэнтры: Бел. філіял ін-та мед. генетыкі АМН СССР, шэраг кафедраў Мінскага мед. ін-та, Ін-т генетыкі і цыталогіі АН БССР, Бел. ін-т удасканалення ўрачоў, НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, аховы мацярынства і дзяцінства, пералівання крыві, неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. санітарыі і гігіены, мед. кансультацыр Распрацоўваювда пытанні марфал. дыягностыкі храмасомных хвароб. Апісаны новы спадчынны сіндром ЛЛ — амеліі, шэраг храмасомных і нехрамасомных сіндромаў прыроджаных заган развіцдя (Г. I. Лазюк). Вывучаюцца праблемы імунагенетыкі і генетыкі злаякасных пухлін. Атрыманы новыя даныя для тлумачэння механізма ракавай анергіі — здольнасці генетычна змененых пухлінных клетак пераадольваць бар’ер тканкавай несумяшчальнасці (А. Ю. Бранавіцкі, Г. В. Краскоўскі 1 інш.). Даследуюцца спадчынная схільнасць да язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гіпертаніі, рахіту, нефрытаў і інш. хвароб у дзяцей (I. Н. Усаў), роля спадчыннасці ў патагенезе адвольных абортаў (В. П. Кулажэнка), анамалій мачавоіі сістэмы (М. Я. Саўчанка) і псіхічных хвароб (Т. Ц. Сарокіна), храмасомных і абменных парушэнняў у развіцці шэрагу спадчынных хвароб. Распрацоўваюцца рэкамендацыі для медыка-генетычнага кансультавання