Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Літ.: Железорудные формаціш докембрпя Белорусспн.— Мн., 1974.
ЖАЛІНКА, рака, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Бярэзінскім р-не. Даўж. 10 км. Пачынаецца па ПнУ ад в. Жаліпа. Сярэдні нахіл водпай паверхні 1,5 %оНа ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (49 км2) у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 22 %.
ЖАЛОБШЦА (Nymphalis antiopa), пасякомае сям. німфалід атр. матылёў. Пашырана ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі часта трапляецца ў лісцевых і мяшаных лясах, парках.
Крылы (размах 7—9 см) вішнёва-карычневыя, знізу чорныя, з жаўтаватабелай палосай па краі і шэрагам сіпіх плям перад ёю; на пярэднім краі крылаў па 2 буйныя жаўтавата-белыя плямы. Лёт у ліп.— маі (да восені, потым пасля перазімоўкі вясной). Вусені ў
чэрв.— ліпені, развіваюцца на вербах. бярозе, вязе, асіне, таполі, кормяцца іх лісцем. вял. шкоды не прычыняюць.
ЖАЛОІІСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Жалонь у Нараўлянскім р-не), тэктанічная структура ў Нараўлян-
Жалезшца горная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — вяночак; 3 — чашачка;
4 — плод.
Жалобніца: матыль і вусень.
Рака Жалонь. Каналізаваны ўчастак у ніжнім цячэнні.
скім р-не, на У Выступовіцкай ступепі Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні міжсалявых адкладаў у выглядзе певял. (3X2 км) паўскляпення, якое прымыкае з Пп да зоны выкліньвання міжсалявых адкладаў у галаўной частцы стромкай монакліналі. Міпімальная адзнака Ж. п. —2200 м. Сфарміравалася ў фаменскі час верхняга дэвону.
ЖАЛОНЬ, рака, правы прыток Прыпяці, у Оўруцкім р-не УССР і Ельскім і Нараўлянскім р-нах БССР. У сярэднім і ніжнім цячэнні паз. Мухаедаўскі канал. Даўж. 113 км. Пачынаецца ў Оўруцкім р-пе Жытомірскай вобл. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о. Асн. прытокі: Гразіва, Ханя, Храпунь, Стрэлка, Верасожка (справа).
Вадазбор (1460 км2) у верхнім цячэнні на Оўруцкім узв., у сярэднім 1 ніжнім — на Пд Мазырскага Палесся. Грунты пераважна пясчаныя. Пад лесам 79 % (мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазборы). Даліна невыразная. Схілы спадзістыя. выш. 2—5 м. Ііойма двухбаковая, роўная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шыр. ў верхнім дячэнні 10—30 м. на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча ад вытоку да в. Дзёрнавічы каналізаванае. У 1961 Ж. злучана праз каналы Свячанскі і Антонаўскі з р. Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Ж. рэгулюецца шлюзамі-рэгулятарамі. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Я. У. Паўляцоў.
ЖАЛУДДЗЕУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛШКАУ, каля в. Жалуддзе Веткаўскага р-на. Тры адасобленыя лінзападобныя паклады звязаны з сучаснымі азёрна-балотнымі адкладамі. Разведаныя запасы 1,1 млн. м3.
Гліны і суглінкі буравата-жоўтыя, цёмна-шэрыя пясчаністыя, дысперсныя, пластычныя: гліністых часцінак драбней 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 33— 59 % і 21—42 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—5,3, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,3—2,3 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ЖАЛУДЗЯНКА, С а ў к а, рака, правы прыток Лебяды (бас. Нёмана), у Шчучынскім р-не. Даўж. 14 км. Пачынаецца на Пн ад в. Лагады. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3%оБ. ч. рэчышча каналізаваная. Вадазбор (174 км2) ыа Лідскай раўніне, пад лесам 17 %.
ЖАМЧУЖНІЦА ЗВЫЧАЙНАЯ (Магgaritana margaritifera), малюск сям. прэснаводных жамчужніц атр. сапраўдных пласціністажабравых. Пашырана ў паўн. Еўропе, Амерыцы, Японіі; у СССР — у рэках Поўначы і Д. Усходу. На Беларусі галарктычны, мабыць, зніклы від. Да сярэдзіны 19 ст. траплялася ў рэках паўн. ч. Беларусі. У наш час у БССР не выяўлена. Магчымыя раёны існавання — паўн.-ўсх. ч. Віцебскай вобл. ў бас. Зах. Дзвіны. Месцы пражывап-
ня — невял. рэкі і ручаі з чыстай вадой, пясчаным грунтам, ахаваныя ад моцнай плыні (пазбягае жорсткай вады і забалочаных берагоў). Прычыны змянення колькасці — празмернае знішчэнне на працягу многіх стагоддзяў з мэтай здабычы жэмчугу і забруджванне рэк у выніку гасп. дзейнасці чалавека. Біяфільтратары, маюць зпачэнне ў біял. самаачышчэнні вадаёмаў. Ж. з. занесена ў Чырвопую кнігу Беларускай ССР. Неабходныя меры аховы — стварэнне рачных заказнікаў у найб. аптымальных для жамчужніц месцах пражывання, поўпая забарона ўсіх відаў гасп. дзейнасці чалавека, якая вядзе да забруджвашія вадаёмаў.
Цела двухбакова-сіметрычнае, складаецца з тулава і нагі, унрыта двухстворкавай ракавінай. Галава рэдукавана. Ракавіна авальная. падоўжаная (даўж. да 10—18 см). Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі — «мантыяй», злучаны звязкай і «замком». Mae органы дыхання (жабры), скурнага пачуцця, хім. адчування, раўнавагі. Раздзельнаполая. Апладненне вонкавае. Полавая спеласць на 2—3-м годзе жыцця. Плоднасць ад 300 тыс. да 3 млн. яец. Адкладвае яйцы ў жабры ў ліп.— жніўні. Лічынкі (глахідыі) знаходзяцца ў жабрах да вер., 1—2 мес. паразітуюць на скуры і жабрах рыб (гальяна, харыуса, стронгі і інш.), потым апускаюцца на дно і развіваюцца ў маладых малюскаў. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Ахоуныя жывёлы.
Літ.: Фауна СССР. Моллюскн. Т. 3. В. 5.— Л.. 1980; Алнмов А. Ф. Функцнональная экологпя пресноводных двустворчатых моллюсков.— Л., 1981; Зор п н a II. П. Жемчуг.— М., 1972.
I. I. Дзесяцік. ЖАМЫСЛАУСКІ ПАРК, у в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на. Закладзепы ў 1870. Пл. каля 7 га. Пейзажны. Размешчаны на верхняй тэрасе р. Гаўя. Цэптр кампазіцыі — муравапы палац і 2 флігелі, якія ўтвараюць круглы парадны партэр. Уздоўж кампазіцыйнай восі праходзіць цэнтр. ліпавая алея шыр. 10 м. Абапал алеі невял. дрэвавыя масівы. Вакол цэнтр. ч. партэра высаджаны рэдкія экзоты: клён вастралісты Шведлера, хвоя сібірская кедравая, ясень пенсільванскі аўкубалісты. бяроза павіслая далекарлійская. За паўн. фасадам палаца затока, за ёй дрэвавы масіў, дэкарыравапы бэзам. Шматпланавая перспектыва адкрываецца на пойму ракі і на водную паверхню вадаёма. Вось перспектывы падкрэслена асобнымі дрэвамі лістоўніцы еўрап. на тэрасе, а кусты бэзу і бузіпы чорнай утвараюць яе першы план. Парк перспектыўны для аднаўлення.
A. Т. Федарук. ЖАМЫСЛАУСКІ ЯСЕНЬ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1972) у в. Жамыслаўль Іўеўскага р-на. Рэдкая для Беларусі форма ясеню пенсільванскага (Fraxinus pensylva-
nica Aucubaefoiia) з жоўта-плямістым лісцем. Выш. каля 17 м. Каштоўная дэкар. парода.
ЖАНОЧАЕ ВбЗЕРА, у Полацкім р-пе, у бас. р. Дахнарка. Пл. 0,13 км2. Даўж. 0,58 км, пайб. шыр. 0,28 км, даўж. берагавой лініі 1,38 км. Пл. вадазбору 0,75 км2. Катлавіна выцягнута з ПнУ на ПдЗ, размешчана сярод лесу. Злучана ручаём з воз. Чорпае.
ЖАРАМЁЕЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПРЭСНАВОДНЫХ ВАПНАВЫХ АДКЛАДАУ, за 8,5 км на У — ПдУ ад г. п. Лёзна. Паклад з сучаспых азёрна-балотных адкладаў (торф, прэснаводныя вапнавыя адклады). Прагпозныя запасы 721 тыс. м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—2,1 м, ускрышы (торф) 0,5—3,5 м. Прэснаводныя вапнавыя адклады прыдатпыя на вапнаванне кіслых глеб, ра-
Жамчужпіца звычайпая.
Жамыслаўскі парк.
зам з торфам — на ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ЖАРДЗЯНКА, рака, правы прыток Бярэзіпы (бас. Дпяпра), у Светлагорскім р-не. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля в. Славань. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о. На ўсім працягу каналізавапая. Асн. прыток — Чырка (злева). Вадазбор (375 км2) нізінны, пад лесам 51 %.
ЖАРКОУ Ігар Васілевіч (23.6.1910, в. Месягутава Уфімскай вобл.— 25.4. 1974), беларускі сав. заолаг. Д-р біял. н. (1969), праф. (1971). Скончыў Казанскі ун-т (1934). Працаваў у Каўказскім, Куйбышаўскім. Варонежскім запаведніках (1936—69). 3 1969 заг. кафедры заалогіі і дарвінізму Гомельскага ун-та. Навук. працы па прамыслова-паляўнічых звярах, пытаннях жыўлепня, метадах уліку прамысл. і ахоўных жывёл, методыцы феналагічных пазірапняў, біялогіі і рэакліматызацыі рачнога бабра ў СССР.
Тв.: Простейшне набліодення в прпроде.—2 нзд,—М.. 1956; ІІтопі расселення речных бобров в СССР.— М., 1966.
ЖАРЛЯНКА ЧЫРВАНАБРУХАЯ (Bombina bombina), земнаводнае сям. круглаязычных атр. бясхвостьіх. Пашырапа ў Цэнтр. і Усх. Еўропе; у СССР —у Еўрап. ч., на Пн да 58° паўн. шыраты, на Пд да Чорнага м. і Валгаграда, у Крыме. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр., часцей _у паўд. і зах. раёнах. Жыве ў плыткіх вадаёмах з глеістым дном і багатай расліннасцю, якія добра праграюцца сонцам і пакрыты раскай, на балотах, у канавах, старыцах, ад вадаёмаў далёка не адыходзіць. Актыўпая днём і вечарам. Карысная, корміцца воднымі беспазваііочнымі: лічынкамі двухкрылых, павукамі, малюскамі, жукамі і інш.
'у фауне БССР адна з самых дробных амфібій (даўж. 4—4,5, зрэдку да 6 см). Спіна светла-шэрая, бураватая з цёмнымі плямамі, бруха ярка-аранжавае або чырвонае з сінявата-чорнымі плямамі. Скура са шматлікімі бародаўкамі, што выдзяляюць едкі сакрэт. Канцы пальцаў зверху чорныя. Пры небяспецы прымае засцерагальную паставу — пераварочваецца на спіну і прагінаецца, «дэманструе» яркія плямы на бруху. Характэрпыя для Ж. ч. гукі — «кум... кум... кум» або «унк... унк... унк...». Полавая спеласць на 3-м годзе жыцця. Размнажэнне ў 2-й пал. крас.— маі пры т-ры вады 14—16 °C. Нераст усё лета. Самка адкладвае да 300 ікрынак парцыённа па 20—80 штук. Кожная ікрынка прыклейваецца паасобна на водных раслінах. Лічынкавы перыяд каля 90 сут. На зімоўцы з вер.— кастрычніка. Зімуе на сушы ў норах грызуноў, ямах, падвалах. Працягласць спячкі каля 150 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя. В. Е. Гайдук. ЖАРНОВЕЦ (Sarothamnus), род кустовых раслін сям. бабовых. Вядомы
12 відаў. пашыраных пераважпа ў Еўропе. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 атлантычна-еўрап. від — Ж. м яцёлчаты (S. scoparius). Пашыраны ў асноўным у зах. і цэнтр. ч. рэспублікі, дзе праходзіць усх. мяжа яго суцэльнага пашырэння. Расце ў сухіх хвоііпіках — верасовых, імшыстых, чарнічных, часта ў хваёва-дубовых лясах, радзей у ельніках на сухіх месцах уздоўж дарог. Цвіце ў маі — чэрвепі. Здаўна разводзіўся (па ўзлесках і паляпах) для падкормкі зайцоў і дзікіх капытпых. Дэкаратыўны, выкарыстоўваецца ў зялёным буд-ве (адзіночныя і групавыя пасадкі, афармленне скальных садзікаў). Добры меданос.
Куст выш. 30—100 см. з разгалістымі, іншы раз ляжачымі; ярка-зялёнымі рабрыста-граністымі. пруткападобпымі, амаль бязлістымі галінкамі даўж. да 2 м. Лісце трайчастае, чаранковае, у верхняй ч. сцябла рэдукаванае (часта з адным лісцікам). Лісцікі падоўжанаэліпсоідныя, знізу рассеяна-апушаныя. Кветкі буйныя, залаціста-жоўтыя, на доўгіх кветаножках, па адной у пазухах лісця, у сукупнасці ўтвараюць доўгія гронкападобныя суквецці. Плады — падоўжана-лінейныя, сціснутыя па швах белавата-раснічастыя струкі. Засухаўстойлівы. Да глебы непатрабавальны. Размнажаецца насеннем 1 дзяленнем куста. У суровыя зімы абмярзае.