Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЕУРАПЁЙСКІ ГНІЛЁЦ п ч о л, г н ілец, дабраякасны гнілец, гнілец адкрытага р а с п л оду, кіслы гнілец, п a р а г н іл е ц, іпфекцыйная хвароба 3—4-сутачных лічынак пчол, якая выклікаецца спецыфічпьш стрэптакокам Streptococcus pluton. Да Е. г. ўспрыімлівыя ўсе пароды пчол, хварэюць на Е. г. пераважна ў 1-й пал. лета. Узбуджальніку спадарожнічаюць інш. мікраарганізмы. Крыніца інфекцыі — хворыя лічынкі і іх трупы.
Праяўляецца Е. г. стракатасцю расплоду. Цела хворых лічынак матавае, шэра-жоўтае; праз скурку бачныя ўнутр. органы; трупы загінуўшых ператвараюцца ў гніласную масу з кіслым пахам. Лячэнне: антыбіётыкі 1 сульфаніламіды. Мера барацьбы — дэзінфекцыя вулляў.
Літ.: П о л т ев В. II., Нешатае в a E. В. Болезнн н вреднтелн пчел.— 2 нзд.— М., 1977. У. I. Галаўнёў.
ЕЎРЫОПІС (Euryopis), род павукоўцянётнікаў. У фауне Еўрап. ч. СССР 4 віды. На Беларусі трапляецца Е. ж а ў т а п л я м а в ы (E. flavomaculata). Цела (даўж. 3—3,5 мм) з чырвапавата-карычневым бруш кам і жоўтымі або бледна-жоўтымі плямкамі на ім.
ЕЎЦЫХЁВІЧ Васіль Мікалаевіч (23.3.1911, в. Свяцілаўка, Мсціслаўскі р-п — 22.10.1980), беларускі сав. географ. Канд. геагр. н. (1940). Чл. КПСС з 1945. Скончыў Маскоўскі пед. іп-т (1937). У 1958—75 у Магілёўскім пед. ін-це, дацэнт каф. фіз. геаграфіі. Даследаваў праблемы эрозіі глебагрунтоў, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі.
Тв.: Эрозня почвогрунтов н борьба с ней.— Мн.. 1973; Каков ты, хозянн землн.— Мн., 1977; Зямля — наш дом.— Мн., 1981.
У Енапольскім парку.
ЁД (лац. Jodum ад грэч. lodes фіялетавы, назва па колеру пары), I, хім. элемент з ліку галагенаў.
Рэдкі і рассеяны хім. элемент, сярэдняя колькасць яго ў зямной кары 4-Ю—5% па масе. Асноўная крыніца Ё. для біясферы — Сусв. акіян (у 1 л у сярэднім 5-10~6г Е.). Ё. мігрыруе праз атмасферу 1 трапляе ў глебу 1 расліны разам з ападкамі. Даволі лёгка адсарбіруецца арган. рэчывам і мінер. калоідамі, таму колькасць яго ў глебах у 20—30 разоў большая, чым у карэнных пародах. Макс. колькасць Ё. прымеркавана да гумусавага гарызонта. Багатыя на Ё. асобныя тарфянікі, воды нафтавых радовішчаў.
Тэр. Беларусі ўваходзіць у біягеахім. зону з недахопам або незбалансаванай з некаторымі ішл. мікраэлементамі колькасцю Е. ў глебе і раслінах. Дзярнова-падзолістыя глебы Беларусі ў цэлым маюць недастатковую для нармальнай рэгуляцыі функцый жывых арганізмаў колькасць Е. Самыя бедныя на Ё. пясчаныя (0,64—0,8 мг/кг), супясчаныя (0,96) і сугліністыя (1,03— 1,4 мг/кг) глебы. У дзярнова-глеяватых і глеевых глебах Е. 1.9— 2,75 мг/кг. Колькасць Ё. ў тарфянабалотных глебах (у вярховых і пераходных 3,65 мг/кг, нізінных 9,23, поймавых 13,6 мг/кг) залежыць ад бат. складу торфу і яго попельнасці: максімальная ў тарфах драўняпатрысняговага бат. складу з попельнасцю да 16 % —15,4 мг/кг, у ілаватых тарфяніках з попельнасцю да 40 % — 11,2, глеявых тарфяніках з попельнасцю да 60 %—6,1 мг/кг. Ё. у тарфяна-балотных глебах трывала звязаны з арган. рэчывам, мала даступны раслінам, слаба раствараецца ў вадзе. 3 памяншэннем магутнасці тарфянога гарызонта колькасць Ё. паніжаецца. Пры нязначнай магутнасці (да 30 см) колькасць Ё. ў тарфах залежыць ад грануламетрычнага
складу подсцільных парод: на пясках 3 мг/кг, на супесках 6,5, на суглінках 10,3 мг/кг. У раслінным покрыве лугоў Беларусі колькасць Ё. 0,1—0,49 мг/кг; макс. колькасць яго характэрна для раслін лугоў з пастаянным лішкам вільгаці, у водных раслін Ё. болып — 1,4—6,5 мг/кг. У Прыпяцкім прагіне пашыраны высокамінералізаваныя бром-ёдзістыя расолы з колькасцю брому да 6400 мг/л, Ё. 170 мг/л (перспектыўныя як лек. сродкі і на здабычу спажыўной солі, ёду, брому і інш.). Сярэдняя колькасць Ё. ў водах Беларусі 3,3 мкг/л: у грунтавых 4,75, рачных 3,07, азёрных 2,66, балотных 3,06 мкг/л. Унясенне ёдзмяшчальных угнаенняў спрыяе павелічэншо ўраджаю і паляпшэнню якасці с.-г. прадукцыі: 2 кг/га Ё. на тарфянабалотных глебах павялічвае ўраджай цімафееўкі лугавой на 11,2—13,4 ц з га, пры гэтым паляпшаецца засваенне фосфару, калію, кальцыю ў 1,5— 1,8 раза. Унясенне ў глебу ёдзістых солей павялічвае колькасць Ё. ў раслінах: у ячмені да 3,83 мг/кг, у салаце да 3,87 мг/кг.
Ё.— неабходны для чалавека 1 жывёл (сутачная норма каля 3 мкг на 1 кг масы) мікраэлемент, уваходзіць у склад тыраксіну — гармону шчытападобнай залозы. У жывёльны арганізм паступае з ежай. вадой, паветрам, але асн. крыніца — раслінныя прадукты і кармы. Патрэба жывёл у Ё. залежыць ад іх фізіял. стану, пары года, т-ры і інш. фактараў. Пры недахопе яго ў асяроддзі зніжаецца інтэнсіўнасць акісляльных працэсаў, аслабляюцца вугляводны 1 азотны абмен, у арганізме затрымліваюцца вада і хларыды, у крыві зніжаецца колькасць кальцыю і фосфару. У выніку развіваецца валляк.
Літ.: Л у п п н о в н ч Н. С., Лозовс к іі й Л. Н. Содержанне йода в почвах Белорусспн.— У кн.: Генезііс, картографпя іі плодородне почв Белорусской ССР н смежных областей. Мн., 1968: Алнсневнч М. К., С а н ь к о П. М. Пойменные гндроморфные почвы Белорусснн іі нх плодородне.— Вестнпк БГУ. Сер. 2, 1981, № 1. М. К, Васілеўская. ЁДЗІ, Ё д а в а, Ёдаўскае, возера ў Астравецкім р-не, у бас. р. Страча. Пл. 0,61 км2. Даўж. 1,6 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 19,7 м, сярэдпяя 7,9 м. Аб’ём вады 0,61 млн. м3. Вадазбор (4,4 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, участкамі разараны, 43 % пад лесам і хмызняком.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 6— 10 м, спадзістыя. сугліністыя, разараныя, на Пд выш. 8—15 м, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,74 км) слабазвілістая, на ПдУ утварае мелкаводны заліў. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ 1 ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, да глыб. 2—4 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей мяіпаным (уздоўж паўн.-зах. берага) 1 крэменязёмісты.м сапрапелем. Глыб. да 2 м займа-
юць капя 20 % пл. возера. Мінералізацыя вады 250—260 мг/л, празрыстасць 3,4 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, на ПдУ злучана пратокай з воз. Гульбеза. Расліннасць утварае палосу шыр. 10—70 м, пашырана да глыб. 2 м. Водзяцца лешч, шчупак, карась, акунь, плотка, язь, верхаводка, гусцяра, джгір, возера зарыблялася сазаном 1 сярэбраным карасём; ёсць ракі. На беразе возера вёскі Ёдзі 1 Пашкуны.
М. М. Курловгч.
ЁМІСТАСЦЬ АСЯРОДДЗЯ, здольнасць прыроднага ці прыродна-антрапагеннага наваколля забяспечваць нармальную жыццядзейнасць пэўнай колькасці жывых арганізмаў ці іх згуртаванняў без адметных прыкмет парушэння ці дэградацыі самога наваколля. Залежыць ад ступені спрыяльнасці для жыцця біятычных і абіятычных фактараў прыроднага асяроддзя, уплыву антрапагеннага і лімітавальных фактараў. Велічыня Е. а. непастаянная, зменьваецца ў часе і прасторы, што прадвызначае ваганні шчыльнасці і колькаснага складу папуляцый, адрозпенпі ў іх размеркаванні на тэрыторыях са знешне аднатыпнымі ўмовамі. Мэтанакіраванае антрапагеннае ўздзеянне можа істотна павялічваць Е. а. для гаспадарча каштоўных папуляцый ці змяншаць яе для папуляцый шкодных відаў. Улік паказчыкаў Е. а. дае магчымасць больш мэтанакіравана планаваць гасп. дзейнасць (напр.,
у галінах паляўнічай і лясной гаспадаркі, аховы прыродных рэсурсаў) і праводзіць пэўныя мерапрыемствы па ахове прыроды.
ЁМІСТАСЦЬ ПАЛЯЎНІЧЫХ УГОДДЗЯЎ, здолыіасць паляўнічых угоддзяў забяспечваць нармальныя ўмовы існавання пэўнай колькасці асобін якога-небудзь віду дзікіх жывёл дастаткова працяглы перыяд без шкоды для гэтых угоддзяў. Гл. ў арт. Аптымальная шчыльнасць дзікіх жывёл.
ЁМІСТАСЦЬ РЭКРЭАЦЫЙНАЯ, здольнасць прыдатнай для адпачынку тэрыторыі (або акваторыі) забяспечваць неабходную ступень псіхафізіял. камфорту і належныя ўмовы для аздараўленча-ўмацавальыай дзейнасці пэўнай колькасці адпачываючых без дэградацыі прыроднага асяроддзя (гл. Дыгрэсія рэкрэацыйная) ці антрапагенных комплексаў (лесагасп., с.-г., гіст. і інш.). Вызначаецца рознымі аўтарамі як гранічна дапушчальная рэкрэацыйная нагрузка праз колькасць людзей або чалавека-дзён на адзінку плошчы ці на ўвесь рэкрэацыйны аб’ект за пэўны прамежак часу, але пры гэтым побач з вынослівасцю прыродных комплексаў прымаецца пад увагу і ступень іх камфортнасці (гл., напр., Камфортнасць ландшафтаў, Камфортнасць клімату). Планаван-
не і арганізацыя зон адпачынку з улікам Е. а. забяспечвае ўмовы для захавання прыродных комплексаў у належным стане, дае магчымасць больш мэтанакіраваяа праводзіць мерапрыемствы па ахове прыроды ў месцах масавага адпачынку насельніцтва Беларусі.
ЁРШ з в ы ч а й н ы, рыба сям. акунёвых; тое. што джгір звычайны. ЁРШ-НАСАР, рыба сям. акунёвых; тое, што джгір-насар.
ЖАБА АЗЁРНАЯ (Rana ridibunda), земнаводнае сям. сапраўдных жаб атр. бясхвостых. Пашырапа ў Паўд. і Сярэдняй Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўн. Афрыцы; у СССР — у Еўрап. ч. да 60° паўн. шыраты, на У да воз. Балхаш. На Беларусі ёсць усюды, насяляе азёры, рэкі, старыцы, сажалкі, канавы. Актыўная пераважна днём. Корміцца на сушы насякомымі (у т. л. шкоднікамі), зрэдку птушанятамі дробпых птушак, палёўкамі, землярыйкамі, у вадзе — маляўкамі рыб, апалонікі — зялёнымі і дыятомавымі водарасцямі, прасцейшымі, ракападобнымі. Ж. a. і апалонікі — корм некат. рыб, птушак, млекакормячых. Выкарыстоўваецца ў навуч. і навук. мэтах.
Даўж. цела 8—13 см. Скура гладкая, спіна буравата-зялёная з цёмнымі плямамі 1 ў большасці з светлай палосай удоўж хрыбта. бруха брудна-белае з цёмнымі плямамі. У самцоў, якія квакаюць, у вуглах рота раздуваюцца шарыя рэзанатары. Полавая спеласць на 3-м годзе жыцця. Размнажэнне ў маі — чэрв. пры т-ры вады не ніжэй за 17— 18 °C. Самка адкладвае ікру парцыённа (па 150—400) на водныя расліны. Плоднасць 4—10 тыс. ікрынак. Лічынкі вылупліваюцца праз 5—9 сут, развіваюцца 75—100 сут. Зімуе Ж. а. на дне вадаёмаў. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя. М. М. Пгкулік.
ЖАБА ВАСТРАМОРДАЯ (Rana arvalis, R. terrestris), земнаводнае сям. сапраўдных жаб атр. бясхвостых. Пашырапа ў Еўропе да паўн.-
ўсх. Францыі, паўд. Швецыі і Фінляндыі, на Пд да Адрыятычнага м.; у СССР — у паўн. і цэнтр. раёнах Еўрап. ч., у Зах. і Сярэдняй Сібіры, Паўн. Казахстане, на У да Алтая і Забайкалля. На Беларусі трапляецца на ўсёй тэр., найб. шматлікая ў паўд. зоне. Жыве на лугах, у лясах, поймах рэк, садах, парках, агародах, каля жылля. Корміцца пераважна жукамі, а таксама вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. беспазваночнымі.