• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    М. М. Курловгч. ЁЛЬНІКІ, радовішча глін і суглінкаў каля паўн.-зах. ускраіны в. Праскурпі Жлобінскага р-на. Пластавы паклад звязаяы з неагенавымі адкладамі.
    Разведаныя запасы 7,66 млн. м3. Тугаплаўкія, высокапластычныя гліны і суглінкі, з рэдкімі праслоямі гліністага пяску, прасочваецца чаргаванне каляровых і літалагічных рознасцей; гліністых часцінак 0,01—0,005 мм у іх 2.1—56 %, пясчаных — 0.3—9,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,3—18,2 м, ускрышы (nacKij сўпескі, суглінкі) 0,2—6,7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным з-дам (г. п. Стрэшын) і Жлобінскім камбінатам буд. матэрыялаў.
    ЁЛЬНІКІ, тое, іпто яловыя лясы. ЁЛЬНЯ, рака, левы прыток Сажа, у Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах. Даўж. 30 км. Пачынаецца з балота, паміж в. Чэрнін і в. Новае жыццё (Краснапольскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
    Вадазбор (170 км2) на паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пад лесам 49 % (хвойныя лясы, пераважна ў сярэднім і ніжнім цячэнні). Даліна ў асноўным трапецападобная, шыр. 250— 500 м. Схілы спадзістыя, выш. 5—6 м,
    на вял. працягу ўкрыты лесам. Пойма перарывістая, паміж вёскамі Старынка 1 Ельня адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. ракі V межань 4—8 м (у сярэднім і ніжнім цячэнні). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 70 % гадавога сцёку.	Ф. I. Сяцко.
    ЁЛЬНЯ, рака, правы прыток Нёмана, у Шчучынскім і Мастоўскім р-нах. Даўж. 23 км. Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Барташы (Шчучынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (123 км2) на Лідскай раўніне і Нёманскай ніз., пад лесам 26 %.
    ЁЛЬНЯ, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Яльнянка, у межах гідралаг. заказніка Ельня. Пл. 5,42 км2. Даўж. 4,85 км, найб. шыр. 1,52 км, нанб. глыб. 3,5 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады 8,52 млн. м3. Вадазбор (14,4 км2) — балота пераходнага і вярховага тыпаў.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 14,9 км) слабазвілістая. Берагі тарфяныя, на 3 і Пн выш. 1—1,5 м, абрывістыя, на Пд да 0.2 м. на У і ПнУ да 0,3 м, пясчанажвіровыя, завалуненыя. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавым сапрапелем, каля зах. берага — торфам, каля ўсх.— пяском і жвірам. Вада мае кіслую рэакцыю. нізкую мінералізацыю (23— 25 мг/л) і малую празрыстасць (0,8 м). Дыстрофнае. Слабапраточнае: сцёк па пратоцы ў воз. Чорнае. Зарастае слаба. Уздоўж усх. берага рэдкі трыснёг і чарот, уздоўж паўд. трапляецца гарлачык. Водзяцца акунь, шчупак. Іл. гл. на ўклейцы.	7. I. Богдзель.
    ЁЛЬНЯ, вярховае (96 %) балота ў Міёрскім р-не, пераважна ў вадазборы рэк Волта (на Пн), Бярэжа (на Пд), Яльнянка (на У). На балоце група азёр; найб. Ельня, Доўгае, Белае, Бярэжа, Чорнае, Яжгіна. Пл. 20 тыс. га, у межах прамысл. паклада 16,8 тыс. га. Глыб. торфу да 8,3 м, сярэдняя 3,8 м, ступень распаду 22 %, попельнасць 2,4 %. Ёсць сапрапель магутнасцю да 1,5 м, гідролізная сыравіна. На 1.1.1978 запасы торфу 93,3 млн. т. Балота ў натуральным стане; уваходзіць у гідралаг. заказнік Ельня.
    ЁЛЬНЯ, гідралагічны заказнік рэсп. значэшія на тэр. Міёрскага р-па.
    Створаны ў 1968, каб зберагчы ў натуральным стане балотны масіў Ельня і яго характэрную расліннасць. Пл. 23,2 тыс. га (1982). Знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны. Уся тэрыторыя — моцна пукатае вярховае з рэдкімі хваёвымі лясамі хмызнякова-сфагнавае балота прыбалт. тыпу: у межах заказніка каля 30 дыстрофных азёр, у т. л. Ельня, Доўгае, Чорнае. Тарфяныя паклады (асакова-гіпнавы, драўняна-пераходны і інш. віды торфу) магутнасцю да 8,3 м, сапрапелевыя — да 1,5 м. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя, бярозава-палітрыха» выя згуртаванні, а таксама выразныя градава-мачажынны і градава-азёрны раслінныя комплексы, якія ствараюць своеасаблівы каларыт мясцовасці. На мінер. «астравах» лясная расліннасць: ельнікі сніткавыя, бярэзнікі вейнікавыя, чорнаалешнікі прыручайна-травяныя і інш. У флоры заказніка каля 300 відаў раслін. Трапляюцца рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.).
    ЁЛЬСКАЕ ПАДНЯЦЦЕ, тэктанічная структура ў Ельскім р-не. Прымеркавана да аднайменнага вала ў Прыпяцкім прагіне. Выяўлена ў 1950 электра-, гравіі сейсмаразведкай па паверхні верхнесаляносных ялецка-лебядзянскіх адкладаў. Антыкліналь памерам 7x2 км, амплітудай 400 м (па ізагіпсе —1200 м). Ўскладнена двума слабавыразнымі купаламі, падзеленымі седлавінаю. Вуглы падзення парод на крылах 20—25°. Па міжсалявых дэвонскіх адкладах Е. п.— структурны нос, а па падсалявых — монаклінальны блок. Фарміравалася Е. п. ў познадэвонска-пермскі час.
    ЁЛЬСКАЯ ГРАБЕН-СІНКЛІНАЛЬ, тэктанічная структура; гл. Ельскі грабен.
    ЁЛЬСКАЯ мінеральная крыніЦА, радовішча мінер. водаў у раёне Ельска. Упершыню мінер. вада ўскрыта свідравінай у 1955 у верхнедэвопскіх вапняках, даламітах, пясчапіках на глыб. 2780 м. Солей у ёй 324 г/л (моцныя расолы), т-ра 45 °C, па хім. саставу вада хларыдпа-натрыевая. мае ў сабе бром (53 мг/л) і ёд (0,4 мг/л). У 1970-я гады ўскрыты моцныя расолы на глыб. 1090 м у адкладах дэвонскага і кам.-вуг. ўзросту. Яны вызначаюцца вял. (да 372 мг/л) колькасцю серавадароду, у асобных пластах (да 1152 мг/л) брому. Мінералізацыя і т-ра вады ўзрастаюць з глыбінёй. Дэбіт свідравін пры апрабаванні ад 4 да 1680 м3/сут. Воды высоканапорныя, п’езаметрычныя (напорныя) узроўні бываюць вышэй ці ніжэй паверхні зямлі. Часам назіраецца самавыліванне. Вада крыніцы — блізкі аналаг мінер. водаў курортаў Старая Руса (Наўгародская вобл.), Сольвычагодск (Архангельская вобл.), Усць-Кут (Іркуцкая вобл.), Усць-Качка (Пермская вобл.) і Мацэсцінскіх крыніц. Прыдатная па лек. мэты і для прамысл. здабычы брому і ёду. Радовішча не распрацоўваецпа.
    Літ.: М а р к о в a А. П. О хнмнческом составе термальной воды нз девонскнх отложенпй района г. Ельска.— Доклады All БССР. 1958, т. 2, № 4; Режпм, баланс іі регпонпка подземных вод.— Мн., 1969.	В. П. Васільеў.
    ЁЛЬСКАЯ СТУПЁНЬ. тэктанічная структура; гл. Ельскі грабен.
    ЁЛЬСКІ Канстанцін Міхайлавіч (17. 2. 1837, в. Ляды Чэрвеньскага р-на — 26.11.1896), заолаг і падарожнік. Вучыўся на мед. ф-це Маск. ун-та (1853—56), скончыў матэм.-прыродазнаўчы ф-т Кіеўскага ун-та (1860). Адзін з першых у Расіі падтрымаў эвалюц. тэорыю Ч. Дарвіна. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстапня 1863—64 на Украіне. Каб пазбегнуць арышту, эміграваў за мяжу. Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі. Германіі і Францыі. У 1865 выехаў у Гвіяну, у 1869 у Перу, вывучаў фауну гэтых краін. Адкрыў новы від жывёлы Dinonys. 3 1878 жыў у Кракаве. У гонар вучонага адзін від з лаўравых названы Ocotea Jelscii. Апісанне многіх птушак і звяроў давалася па калекцыі Е., некат. віды названы яго імем.
    Te.; Popularno-przyrodnicze opowiadania z pobytu w Gujanie francuskiej 1 po czeSci w Peru (od roku 1865—1871).— Krakdw, 1898.
    Літ.: Грнцкевііч B. П. Путешествня нашпх земляков.— Мн.. 1968; М а л ь д з і с А. Падарожжа V XIX стагоддзе.— Мн., 1969. В. П. Рагойша. ЁЛЬСКІ ВАЛ, тэктапічная структура ў Лельчыцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Мазырскім і Хойніцкім р-пах, у межах Ельскага грабена
    Прыпяпкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхнефаменскай саляпоспай тоўшчы верхняга дэвону. Усх. частка вала арыентавана субшыротна, па 3 крута паварочвае на Пд і набывае паўн.-зах. распасціранне. Даўж. 135 км, шыр. 4—9 км. Аб’ядноўвае Заходне-Валаўскае падняцце, Валаўскае падняцце, Мікалаеўскае падняцце, Ельскае падняцце, Стралічаўскае падняцце, Усходне-Ельскую антыкліналь, Вербавіцкую антыкліналь, Ламацкую антыкліналь. Амплітуда падняццяў складае 100— 400 м, перавышэнне вала над сумежнымі сінкліналямі 1000—2000 м. Е. в. прасочваецца ў надсалявых дэвонскіх і кам.-вуг. адкладах і на б. ч. пахаваны над пермскімі, Зах. ч. вала прыразломная і размешчана ў паднятых крылах разломаў, усх,— накладзеная. Фарміраваўся вал у выпіку рухаў па разломах і пераважна праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы ў данкавалебядзянскі і кам.-вуг. час.
    В. С. Канішчаў. ЁЛЬСКІ ГРАБЕН (ад назвы г. Ельск), Е л ь с к а я ступень, тэктанічная структура ў Лельчыцкім, Ельскім, Нараўлянскім і Хойніцкім р-нах, у паўд. ч. Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Раздзяляе Нараўлянскі горст і Выступовіцкую ступень. 3 Пн і Пд абмежавапы адпаведна Ельскім (амплітуда па паверхні фундамента да 200 м) і Выступовіцкім (амплітуда больш за 1500 м) разломамі. Даўж. 170 км, шыр. 15—30 км.
    Глыб. залягання паверхні фундамента ў найб. апушчанай ч. дасягае 6 км. Грабен рэзка асіметрычны: паўн. крыло больш шырокае і спадзістае ў параўнанні з паўднёвым. Прывосевая ч. грабена ўскладнена скідам, зах. цэнтрыклінальнае замыканне выразнае, усх. парушана скідам. Складзены грабен з верхнерыфейскіх (у зах. ч.), сярэднеі верхнедэвонскіх, ніжнеі сярэднекаменнавугальных, пермскіх, мезазойскіх 1 кайназойскіх адкладаў. Падсалявыя, ніжнесаляносныя і міжсалявыя адклады залягаюць згодна з паверхняй фундамента. Верхнефаменскія (верхнесаляносныя) адклады ўтвараюць доўгі вал, прымеркаваны да паўн. разломнай мяжы грабена, 1 вял. дэпрэсію, размешчаную на Пд ад яго. Дэвонскія надсалявыя. каменнавугальныя, пермскія 1 ў меншай ступені адклады, якія ляжаць вышэй, паўтараюць структуру верхняй саляноснай тоўшчы са значным змяншэннем амплітуд уверх па разрэзе. Фарміраванне Е. г. пачалося ў познафранскі час. Найб. інтэнсіўна развіваўся ў познадэвонскую, раннеі сярэднекаменнавугальную эпохі.
    ЁЛЬСКІ КРАЯЗНАУЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1966 як музей народнай славы, з 1976 краязнаўчы. У 1982 у музеі: аддзелы дарэв. перыяду, сав. грамадства. прыроды, куток этнаграфіі; 926 экспанатаў, плошча экспа-
    зіцыі 79 м2. У аддзеле прыродьі адлюстраваны фізіка-геагр. асаблівасці краю, яго флора і фауна. Дэманструюцца фіз. і клімат. карты раёна, калекцыі насякомых, чучалы птушак, тэксты, прысвечаныя ролі птушак у жыцці лесу, фотамантажы аб універсальнай ролі лесу ў нар. гаспадарцы, муляжы пладоў, насенне дрэў і кустоў. Музей вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу па прыродазнаўству і пытаннях аховы прыроды. За год музей наведвае Ka­na 3,6 тыс. чал.