Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Да арт. Дэндралогія. Вызначэнне гадавога прыросту таўшчыні дрэў.
Дэвдрантэма Вейрыха.
пры стварэнні лясных пасадак, дэндрарыяў, бат. садоў, паркаў і інш. аб’ектаў зялёнага буд-ва. Пра даследаванні па Д. гл. таксама Геабатаніка, Інтрадукцыя раслін, Лесазнаўства, Экалогія раслін.
Літ.: Дендрологня с основамп лесной геоботаннкп.—2 пзд.— Л., 1938; Г р о здов Б. В. Дендрологня.— 2 пзд.— М.; Л., I960; ІІнтродуцнрованные деревья л кустарнпкп в Белорусской ССР. В. 1— 3.— Мн., 1959—61; Деревья п кустарнпкн СССР,—М.. 1966; Шкутко Н. В.
Хвойные экзоты Белорусспп п нх хозяйственное значеіше.— Мн„ 1970; Чах 0 в с к ii й A. А., Ш к у т к о II. В. Декоратпвная дендрологпя Белорусші.— Мн.. 1979. В. Р. Анцгпаў.
ДЭНДРАНТЭМА (Dendranthema), род шматгадовых травяністых раслін або паўкустоў сям. складанакветных. У родзе каля 50 відаў, пашыраных у Кітаі, Японіі, Карэі. Важныя аранжарэйныя культуры (пад назвай хрызаптэмы). У СССР каля 15 дзікарослых відаў. У Цэптр. бат. садзе АН БССР у адкрытым грунце як дэкар. расліна інтрадукавана Д. В е й р ы х a (D. weyrichii). Прыдатная для пасадак у альпінарыях і камяністых садзіках. Цвіце на 2-і год у жн.— вер., насенне не выспявае.
Выш. 20—50 см. Сцябло прамастойнае, разгалінаванае. слабааблісцелае, з тонкім карэнішчам. Лісце голае, двойчыперыстарассечанае або перыста-раздзельнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае — на доўгіх чаранках або сядзячае. Кветкі ружовыя або ружова-белыя ў кошыках, сабраных у рыхлыя шчыткападобныя суквецці. Размнажаюць насеннем (высяваюць на зіму). Г. В. Пашына.
ДЭНДРАРЫІ, дэндралагічныя сады (ад грэч. dendron дрэва), калекцыі дрэвавых раслін адкрытага грунту, высаджаных паводле пэўнага прынцыпу (сістэматычнага, геаграфічнага, экалагічнага, дэкаратыўнага і інш.). Паказваюць багацце і разнастайнасць дрэвавай сусветнай ці рэгіянальнай флоры, з’яўляюцца базай для навуч. мэт, н.-д. работы па інтрадукцыі, акліматызацыі і селекцыі дрэвава-кустовых раслін, спрыяюць пашырэнню рэдкіх і гасп.-каштоўных відаў. У СССР найб. багатыя Д. ў Гал. бат. садзе AH СССР (Масква), Нікіцкім бат. садзе (паблізу Ялты) і інш. На Беларусі самы вял. Д. у Цэптр. бат. садзе АН БССР. Пл. 95,8 га. Закладзены ў 1932 паводле батапіка-геагр. прынцыпу: Беларусь, Д. Усход і Усх. Азія, Паўн. Амерыка, Еўропа і Сібір, Каўказ і Крым, Сярэдняя Азія. Складаецца з геагр. і лесапаркавай тэрыторый. У калекцыях 1500 відаў і форм дрэў, кустоў, павойных раслін. Найб. поўна паказапы роды: хвоя — 23 віды, дуб — 15, бяроза — 43, клён — 39, глог — 133, бружмель — 48, барбарыс — 47, яблыня — 32, рабіна — 33, бэз — 19
відаў. Калекцыя хвойных — адна з лепшых у СССР. Другі па колькасці відаў дэндрарый БСГА (Горкі Магілёўскай вобл.). Пл. каля 15 га. Закладзепы ў 1884 як дрэвавы гадавальнік (з канца 1950-х г. дэндралагічны сад). У калекцыях каля 400 відаў дрэў і кустоў. Д. Жорнаўскай лясной доследнай станцыі (Асіповіцкі р-н) створаны ў пач. 20 ст.' У калекцыях каля 200 відаў хвойных і лісцевых парод. Віцебскі Д. закладзены ў 1919 паводле геагр. прынцыпу. Збераглося каля 80 відаў — сектары Амерыкі і Канады, Еўропы, Сібіры, Усурыйскага краю і Маньчжурыі. У калекцыях Д. БДУ (Шчомысліца Мінскага р-на, закладзены ў 1933) каля 330 відаў і форм дрэвавых парод. Д. Бел. тэхнал. ін-та (Негарэлае Дзяржынскага р-на) закладзены ў 1954 паводле геагр. прынцыпу — сектары Паўн. Амерыкі, Японіі і Кітая, Д. Усходу, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыма і Каўказа, Еўропы. У калекцыях болып за 520 відаў і форм дрэвавых парод. Дэндралагічныя калекцыі ёсць пры Бел. НДІ лясной гаспадаркі (Каранёўка Гомельскага р-на), Полацкім лясным тэхнікуме, Глыбоцкім лясніцтве; найлепшыя школьныя дэндрарыі ў г. п. Ружаны Пружанскага і в. Валеўка Навагрудскага р-наў. У Д. вывучаецца відавы склад, біял. асаблівасці, развіццё, плоданашэнне, экалогія мясц. і інтрадукаваных парод, вызначаецца асартымент інтрадукаваных відаў для зялёпага буд-ва і лясной гаспадаркі БССР. Часам калекцыі дрэвавых раслін наз. дэндрапаркамі. в. Р. Анціпаў. ДЭНДРАФОМА (Dendrophoma), род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Вядома некалькі дзесяткаў відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. У СССР каля 10 відаў, з іх
Дэрматакарпон матава-чырвоны: J— агульны выгляд; 2— вертыкальны разрэз пладовага цела; 3— сумка са спорамі.
на Беларусі 1 від — Д. М а р к о п і (D. morconii). Паразіт. Развіваецца на травяністых раслінах, асабліва на каноплях. Узбуджальнік шэрай плямістасці сцяблоў, у выніку чаго зніжаецца ўраджай і пагаршаецца якасць валакна.
Міцэлій грыба добра развіты, галінасты. Пікніды шарападобныя, часта з вусцейкам, паверхневыя або ўрослыя ў міцэлій. Канідыяносцы кальчакова разгалінаваныя. радзей няправільна-зубчастыя. Канідыі аднаклетачныя, дробныя, яйцападобныя, цыліндрычныя, бясколерныя. З’яўляецца канідыяльнай стадыяй сумчатага грыба з роду батрыясферыя.
В. I. Нгцгеўская. ДЭНТЫКУЛА (Denticula), род аднаклетачных або каланіялыіых дыято-
2
мавых водарасцей сям. эпітэміевых. Віды пераважна прэснаводныя, пашыраны ў азёрах, сажалках, KanaBax, ручаях і інш. вадаёмах сярод абрастанняў. На Беларусі ў складзе сучаснай дыятомавай флоры ў воз. Свіцязь адзначапа Д. тонкая (D. tenuis V. tenuis); Д. цеплаводная (D. thermalis), Д. зграбная (D. elegans) і Д. тонкая (D. tenius v. tenius, D. tenius v. crassula. D. tenius v. intermedia) знойдзепы ў адкладах плейстацэну і галацэну.
Клеткі адзіночныя або ўтвараюць ланцужкі, часам паглыбленыя ў слізь. Панцыр з паяска прамавугольны ці эліпсоідны. Створкі лінейныя або ланцэтныя. Канал-шво просты, размешчаны ўздоўж створкі. Папярочныя рэбры чаргуюцца з кволымі папярочнымі штрыхамі. Хларапласт пласціністы.
ДЭНУДАЦЫЯ (ад лац. denudatio агалепне), сукупнасць працэсаў зносу і пераносу прадуктаў выветрывання горных парод (вадой, ветрам, ільдом, непасрэдным праяўленнем сілы цяжару) з наступным іх намнажэннем у паніжэннях рэльефу. Часам тэрмін ужываецца ў больш вузкім сэнсе — для абазначэння працэсаў зносу толькі ад плоскаснага змыву.
ДЭРАТЫЗАЦЫЯ (франц. deratisation ад Зэ... + франц. rat пацук), комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з грызунамі, якія псуюць пасевы, харч. прадукты, фураж, пераносяць узбуджальнікаў інфекц. хвароб жывёл і чалавека. Робяць у пас. пунктах, на жывёлаі зверагадоўчых фермах, на палях, агародах, у садах, на трапспарце. Метады Д.: хімічныя, механічныя, біялагічныя.
ДЭРМАГЁНІС (Dermogenys pusillus), рыба атр. сарганападобных. Водзіцца ў вадаёмах Інданезіі, Паўд. Індыі, Малакскага паўвострава. Завезены ў СССР у 1960-я г.; гадуюць як акварыумную рыбу.
Цела даўж. 6—7 см, моцна выцягнутае і сціснутае з бакоў, празрыстае. Ніжняя сківіца доўгая, з дробнымі зубамі, у самцоў чырвоная. Усе плаўнікі невялікія, на спінным у самцоў ярка-пунсовая пляма, хваставы жоўтага колеру. Самкі маюць ружаваты хваставы і жаўтаватыя спінны і анальны плаўнікі. Найб. гадуюць Д. ў невысокіх акварыумах. частка люстра вады ў якіх закрыта плывучымі раслінамі. У Тайландзе наладжваюцца «баі» самцоў Д. накшталт таго, як гэта практыкуёцца з пеўнікамг.
ДЭРМАТАЗААНОЗЫ, хваробы скуры ў жывёл і чалавека, якія выклікаюцца жывёльнымі паразітамі; тое, што дэрматыты паразітарныя.
ДЭРМАТАКАРПОН (Dermatocarpon), род ліставатых і лускаватых лішайнікаў сям. верукарыевых. Вядомы 80 відаў, пашыраных пераважна
ў Галарктыцы. У СССР каля 20 відаў, з іх на Беларусі Д. м а т а в a ч ы рв о н ы (D. miniatum) трапляецца па ўсёй тэр. на сухіх і часова залітых вадой камянях, характэрны для кварці кальцыйзмяшчальных парод.
Слаявіна ліставатая, у выглядзе акруглсных, цвёрдых, ломкіх, чырвонаабо шэра-карычневых з белавата-шэрым налётам пласцінак дыям. 1—5 (рэдка 10) см. прыўзнімаецца ці прыціснута да субстрату, прымацавана да яго цэнтр. гомфам (пучок грыбных гіфаў). Знізу пласцінкі светлыя, ружоваці жаўтавата-карычневыя, гладкія, часам бародаўчата-маршчакаватыя. Пладовыя целы (перытэцыі) шматлікія, дыям. да 0,2 мм, цалкам паглыблены ў слаявіну або выступаюць на паверхні ў выглядзе бугаркоў і бародавак. Сумкі 8-споравыя, цыліндрычныя ці булавападобныя. Споры бясколерныя, аднаклетачныя, авальныя ці прадаўгаватыя, з тупымі канцамі.
Н. М. Кабзар. ДЭРМАТАФІТЫІ, грыбковыя хваробы скуры, валасоў і ногцяў жывёл і чалавека, якія выклікаюцца патагеннымі грыбамі з родаў Trichophyton, Microsporum. Epidermophyton. У ж ы в ё л найб. успрыімлівыя да Д. буйн. par. жывёла, пушныя звяры, птушкі (гл. ў арт. Мікозы). Чал а в е к заражаецца на Д. непасрэдна ад хворых людзей, цялят, катоў, праз інфікаваныя адзенне, абутак. У залежнасці ад віду ўзбуджальніка і рэакцыі арганізма на яго пранікненне адрозніваюць 5 груп Д. Э п ідэрмафітыя сапраўдная праяўляецца пашкоджаннем паверхневых слаёў скуры без яе запалення. Пры эпідэрмафітыі с т у пняў і рубрафітыі пашкоджваюцца скура і ногці. Ф а в у с — хвароба скуры цела і валасістай часткі галавы, ногцяў. Пры м і к р ас п а р ы і пашкоджваецца пераважна скура. Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыка: ізаляцыя хворых, дэзінфекцыя іх рэчаў, вет. нагляд за жывёлай.
Лгт.: Кашкнн П. Н., Ш е к л аков Н. Д. Руководство по меднцннской мпкологіш.— М.. 1978. В. Ф. Палітаў. ДЭРМАТБІТЫ ПАРАЗІТАРНЫЯ, дэрматазаанозы, хваробы скуры жывёл і чалавека, якія выклікаюцца жывёльнымі паразітамі. Пашыраны ва ўсім свеце, пераважна ў краінах з гарачым кліматам. На Беларусі найчасцей бываюць ад насякомых-крывасмокаў, кляшчоў, прасцейшых, гельмінтаў.
Пры паверхневых Д. п. узбуджальнікі (вошы, блохі, клапы, пчолы, камары, мошкі, прусакі, вусені залатагузкі, п’яўкі, змеі і інш.) пашкоджваюць паверхневыя слаі скуры. Праяўляюцца пашкоджанні прыпухласцю, пухірамі, болем. свербам. пякотай. Пры г л ы б о к і х Д. п. узбуджальнікі (кляшчы, лічынкі аваднёў і некаторых відаў
мух, прасцейшыя, гельмінты) паразітуюць у тоўшчы скуры 1 выклікаюць акарагдозы, ггпадэрматозы, таксаплазмоз, дэрматагельмінтозы (пашкоджанне скуры з высыпкай і свербам, напр., пры анкіластамідозах, цыстыцэркозе, філярытозе і інш.). Лячэнне медыкаментознае. А. Ц. Сасноўскг.
ДЭРМАЦЬ'ІБЕ (Dermocybe), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. павуціннікавых. Вядома каля 40 Biflay, пашыраных у Еўропе, Японіі, Паўн. Амерыцы. У СССР 30 відаў, з іх у БССР 10. Сапратрофы, растуць у лясах на глебе, часам на драўніне. Многія — мікарызаўтваральнікі.