Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ных арганізмаў. Актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння водаў. Многія — індыкатары забруджвання водаў рознымі сцёкамі і нафтапрадуктамі. Асадканакапляльнікі.
Аднаклетачныя і каланіяльныя, бясколерныя, светла-жоўтыя або цёмна-карычневыя, у слізі ці без яе, памерам ад 4 да 1500 мкм арганізмы. Актыўна рухаюцца штуршкамі і павольным вярчэннем у розных напрамках. Клеткі ў працэсе жыццядзейнасці ўтвараюць цвёрды крэменязёмны. порысты. разнастайнай геам. формы панцыр з 2 палавінак (створак), якія накладваюцца адна на адну (верхняя — эпітэка, ніжняя — гіпатэка). Створкі (1 іх канцы) рознай формы, па краях загіб, да кожнай з іх далучаецца паясковы (злучальны) абадок — шырокае або вузкае кольца, якое не зрастаецца з загібам створкі. У многіх Д. в. паміж загібам створкі і паясковым абадком утвараюцца ўставачныя абадкі, якія садзейнічаюць павелічэнню аб’ёму клеткі і яе росту. У большасці відаў уздоўж кожнай створкі шчылінападобная адтуліна (шво). Са створак Д. в. утвараецца дыятаміт. Абалонка пратапласта клетак пектынавая, цытаплазма размешчана пасценна, у цэнтры ці на палюсах. Ядро круглаватае, верацёна-, ныркападобнае, буйное ці дробпае. Хларапласты шматлікія, дробназярністыя, пласціністыя, дыскападобныя, з пірэноідам ці без яго. Асноўныя пігменты — карацін, ксантафіл. хларафіл. Прадукт асіміляцыі — алей. валюцін. Тып жыўлення пераважна фотааўтатрофны. Вегетатыўна размнажаюцца дзяленнем на 2 часткі: кожная даччына клетка атрымлівае палавіну матчынага панцыра і сама дабудоўвае другую, новая клетка заўсёды
Да арт. Дыятомавыя водарасці: у в е рс е — створка навікулы венгерскай, у н із е — панцыр стэфанадыскуса ніягарскага (аб’ёмныя адлюстраванні з дапамогай сканіруючага электроннага мікраскопа);
1— контуры створак (а — элісоідны, б — шырокаэліпсоідны, e — гітарападобны, г — лінейны, д — булавападобны, е — яйцападобны. ж — ланцэтны, з — рамбічны, і — паўланцэтны, к ■— сігмападобны, л — прамавугольны, м — ныркападобны); 2— канцы створак (а — востры, б — адцягнуты, е — клінападобны, г — дзюбападобны. a — галоўчаты, е — шыроказакруглены. ж — тупы); 3— формы ўставачных абадкоў (а — кольцападобныя, б — каўнерыкападобныя, е — трапецападобна-лускападобныя, г — паўкольцападобныя, д — лускападобныя).
меншая (крэменязёмны панцыр не paene). Пры ўтварэнні аўксаспораў (споры росту) змесціва клеткі выходзіць за аоалонку і дае пачатак новаму, больш бупному пакаленню. Размнажэнне бясполае (зааспорамі) і полавае (ізагамія, анізагамія, аагамія). Іл. гл. таксама на ўкл.
Літ.: Макарова II. В. Отдел дііатомовые водорослн (Bacillariophyta) .— У кн.: Жпзнь растеннй. Т. 3. Водорослн. Лншайннкн. М., 1977; Определнтель пресноводных водорослей СССР. В. 4.— М., 1951. Т. М. Міхеева.
ДЭ... (лац. de...), прыстаўка, якая абазначае: 1) аддзяленне, выдаленпе, зпішчэнне, адмепу; 2) рух уніз, паніжэнне.
ДЭВАСТАЦЫЯ (ад лац. devastatio спусташэнне, знішчэнне), комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню ўзбуджальнікаў інвазіпных і інфекц. хвароб жывёл, чалавека і раслін на ўсіх стадыях біял. цыкла развіцця. Выкарыстоўваюць мех., фіз. і біял. фактары і метады, якія робяць вонкавае і ўнутр. асяроддзе песпрьтяльным для існавання ўзбуджальнікаў.
Татальная (поўная) Д. выкарыстана ў СССР (у т. л. ў БССР) для ліквідацыі малярыі, частковая ажыццяўляецца супраць шэрагу гельмінтаў у жывёлаі зверагадоўчых гаспадарках. Раздзелы Д.: дэгельмгнтызацыя, хіміятэрапія, фагатэрапія, дэзінвазія, дззгнсекцыя, дэзгнфекцыя і інш. Тэрмін прапанаваны К. I. Скрабіным. В. П. Пашук.
ДЭВОНСКАЯ СІСТЭМА. дэвоп (ад назвы графства Дэваншыр у Вяліка-
Стратыграфічная схема дэвонскай сістэмы Беларусі (1982)
брытаніі), 4-я знізу сістэма палеазойскай групы (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Падзяляецца на 3 аддзелы і 7 ярусаў (гл. табліцу). На тэр. Беларусі адклады Д. с. ўстаноўлены ў 1884 ням. даследчыкам Ю. Блазівусам. Адклады дэвону пашыраны па болыпай (каля 60%) ч. Беларусі і прадстаўлены ўтварэннямі ўсіх ярусаў, акрамя зігенскага і эмскага. Ніжнедэвонскія адклады трапляюцца толькі на ПдЗ (у Брэсцкай упадзіне). Прадстаўлены адкладамі баршчоўскага і чарткоўскага гарызонтаў, складзепых з вапнякоў, мергеляў і глін. Магутнасць ніжнедэвонскіх адкладаў да 80 м. Сярэднедэвонскія адклады магутнасцю ў сярэднім каля 200 м пашыраны ў межах асн. тэктанічных структур, за выключэннем Брэсцкай упадзіны і найб. прыўзнятых участкаў Бел. антэклізы і Палескай седлавіны. Складзены з шэрых і стракатаколерных мергеляў, даламітаў з праслоямі глін, пясчанікаў, ангідрытаў, гіпсаў, радзей каменнай солі (віцебскі, пярнускі і нароўскі гарызонты эйфельскага яруса) і пяскоў, пясчанікаў, алеўралітаў, глін (старааскольскі гарызонт жывецкага яруса). Характэрна прысутнасць шматлікіх рэшткаў выкапнёвых рыб, праслояў аалітавых і водарасцевых
аддзел
ярус (век)
гарызонт (час)
Верхні
фаменскі
азерска-хаванскі данкоўскі лебядзянскі ялецкі
задонскі
франскі
лівенскі яўланаўскі варонежскі рэчыцкі (алатырскі) бурэгскі сямілуцкі саргаеўскі пашыйскакынаўскі
Сярэдні
жывецкі
эйфельскі
старааскольскі
нароўскі пярнускі віцебскі
Кпбпрнпкі 1 ЭМСК1 адклады не кооленцкі 81генскі ўстаноўлены
Ніжні
жэдзінскі чарткоўскі
баршчоўскі
МАГУТНАСЦЬ ДЭВОНСКІХ АДКЛАДАЎ
268^
298'
Віцебск\
Магутнасць дэвонскіх адкладаў па свідравіне
воз.Нарач
Мяжа дэвонскіх адкладаў
МІНСК
Тродна
'335
223
Гомель \
'3024'
'2255
Брэст
3684
.1825
ЗАЛЯГАННЯ ПАВЕРХНІ
ДЭВОНСКІХ АДКЛАДАЎ
'Віцебск
воз.Нарач
Мяжа дэвонсніх аднладаў
Магілёў
МІНСК
Аўтар: Нічкіна М.С.
^МагТлёў
*260
Тэктанічныя парушэнні, якія ўздзейнічалі на асаднанамнажэнне дэвонскіх адкладаў
Тэктанічныя парушэнні.янія ўздзейнічалі асаднанамнажэнне дэвонскіх адкладаў
Ізапахіты дэвонскіх адкладаў. Асноўныя ізапахіты праведзены лраз 100 м, дадатновыя-праз 50 м_ на паўднёвым усходзе праз 500 м
■1000-) ~~~~^fooo.
Ізалініі глыбінь залягання дэвонсніх < праведзены на поўначы праз 50 м, днёвым усходзе-праз 100 м і 500
і783'
1832
,Гродна
даламітаў і рытмічнае чаргаванне парод. Верхнедэвонскія адклады пашыраны ў Прыпяцкім прагіне і Аршанскай упадзіне, часткова на Латвійскай седлавіне. У Аршанскай упадзіне і на Латвійскай седлавіне пераважаюць стракатаколерныя гліны і пясчана-алеўрытавыя пароды з праслоямі мергеляў, даламітаў і сульфатных парод з рэшткамі выкапнёвых рыб (пашыйска-кынаўскі гарызонт), вапнякі і даламіты з рэшткамі выкапнёвых брахіяпод, астракод, малюскаў, каралаў і інш. (саргаеўскі, сямілуцкі, бурэгскі, варонежскі гарызонты). Месцамі па Зах. Дзвіне, Дняпру, Аршыцы, Сар’янцы адклады яруса агаляюцца. У Прыпяцкім прагіне верхнедэвонскія адклады (франскі і фаменскі ярусы) магутнасцю да 3000—3500 м прадстаўлены тэрыгеннымі, карбанатнымі, галагеннымі і вулканагеннымі тыпамі парод з вял. колькасцю рэшткаў выкапнёвай фауны і флоры. Яны ўтвараюць некалькі літалагічных тоўшчаў: падсалявую тэрыгенную, складзеную з пясчанікаў, глін, мергеляў (пашыйска-кынаўскі гарызонт); падсалявую карбанатную з вапнякоў, мергеляў, даламітаў з праслоямі глін і сульфатных парод (саргаеўскі, сямілуцкі, рэчыцкі, варонежскі гарызонты, ніжняя ч. яўланаўскага гарызонта); ніжнюю салявую з камепнай солі з праслоямі сульфатна-гліністых і сульфатнакарбанатных парод (верхняя ч. яўланаўскага гарызонта і лівенскі гарызонт); міжсалявую з вапнякоў, мергеляў, даламітаў, глін, пясчанікаў, туфітаў з праслоямі сульфатных парод (задонскі, ялецкі гарызонты); верхнюю салявую з каменнай і калійнай солей з праслоямі сульфатна-гліністых і сульфатнакарбанатных парод (лебядзянскі гарызонт, ніжняя ч. данкоўскага гарызонта); надсалявую з глін, мергеляў, даламітаў, гліністых вапнякоў з праслоямі пясчанікаў, гіпсаў, ангідрытаў, туфітаў (верхняя ч. данкоўскага гарызонта і азёрскахаванскі гарызонт); дзве вулканагенныя — ніжнюю (верхняя ч. яўланаўскага гарызонта, лівенскі гарызонт, ніжняя ч. задонскага гарызонта) і верхнюю (ялецкі, лебядзянскі гарызонты), якія складаюцца з туфаў, туфітаў і эфузіваў. 3 адкладамі дэвону на Беларусі звязаны радовішчы нафты і газу (Рэчыцкае, Асташкавіцкае, Давыдаўскае, Вішанскае і інш.), калійных і каменнай солей (Старобінскае, Петрыкаўскае, Мазырскае), гаручых сланцаў (Тураўскае, Любанскае), даламітаў (каля г. п. Руба Віцебскага р-на), тэрмальных і мінер. водаў.
Літ.: Лнтологпя н геохпмня девонскпх отложеннй Прнпятского прогнба в связн с нх нефтеносностыо.— Мн„ 1966; Стратнграфнческне н палеонтологнческне нсследовання в Белорусснн.— Мн., 1978, с. 128—133; Матерпалы по стратпграфнн Белорусспн.— Мн., 1981, с. 46—64.
С. А. Кручак. ДЭВбНСКІ ПЕРЫЯД, дэвон, 4-ы перыяд палеазойскай эры геал. развіцця Зямлі. Пачаўся 410 млн. г. назад, цягнуўся каля 60 млн. г. (гл. Геалагічнае летазлічэнне). Дэвон — вельмі важны рубеж у геал. гісторыі Беларусі; на працягу яго намножыліся адклады дэвонскай сістэмы — магутныя тоўшчы асадкавых горных парод, у якіх змяшчаюцца гал. карысныя выкапні (нафта, калійная і кам. солі, гаручыя сланцы і інш.). Тэр. Беларусі ў Д. п. была адным з рэгіёнаў зах. ч. Усх.Еўрапейскай платформы, асобныя ўчасткі якой пад уздзеяннем тэктанічных рухаў то падымаліся (мора адступала, плошча сушы павялічвалася), то апускаліся (мора наступала, плошча сушы скарачалася). У выніку палеагеагр. абстаноўка і ўмовы асадканамнажэння ў розныя эпохі Д. п. неаднаразова змяняліся. У раннедэвонскую эпоху амаль уся тэр. Беларусі ўяўляла сабой дэнудацыйную раўніну, толькі на ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна) пасля сілурыйскага перыяду існаваў мелкаводны марскі басейн нармальнай салёнасці з пераважна карбанатным асадканамнажэннем, які ў канцы 1-й пал. эпохі (жэдзінскі век) адступіў у бок геасінклінальных абласцей Зах. Еўропы (тэр. сучасных ПНР, ЧССР і інш.). У сярэднедэвонскую эпоху мора ўкрыла тэр. на У ад лініі Ашмяны — Баранавічы — Пінск. Сярэднедэвонскі марскі басейн быў мелкаводны: у пачатку эпохі (эйфельскі век) павышанай салёнасці, у ім намнажаліся карбанатныя, гліністыя і галагенныя асадкі, у канцы эпохі (жывецкі век) апрэсненым з тэрыгенным асадканамнажэннем. У познадэвонскую эпоху на ПдУ утварылася вял. адмоўная структура зямной кары — Прыпяцкі рыфтавы грабен, у якім праявілася вулканічная дзейнасць. Адзіны марскі басейн, што існаваў у гэты час на Беларусі, распаўся на 2 адасобленыя вадаёмы — Аршанскай упадзіны і Прыпяцкага прагіну, якія часам праз Жлобінскую седлавіну злучаліся паміж сабой. У пачатку эпохі гэтыя вадаёмы былі апрэсненымі, з саргаеўскага часу ў іх надоўга ўсталяваўся рэжым марскога басейна з нармальнай салёнасцю, у якім намнажаліся пераважна карбанатныя ілы. У канцы 1-й пал. познадэвонскай эпохі (франскі век) мора адступіла з ПнУ,