Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДЫЯПАЎЗА (ад грэч. diapausis перапынак, прыпынак), стан часовай паніжанай фізіял. актыўнасці жывёл. Характарызуецца рэзкім зніжэннем абмену рэчываў і прыпыненнем формаўтваральных працэсаў. У час Д. павышаецца ўстойлівасць арганізма да ўздзеяння неспрыяльных умоў знешняга асяроддзя, напр., насякомыя становяцца болып устойлівымі да інсектыцыдаў. Уласціва пераважна членістаногім (асабліва насякомым), чарвям, некаторым млекакормячым. Сярод жывёл з фауны Беларусі найб. пашырана зімовая Д. (гібернацыя); летняя Д. (эстывацыя) трапляецца ў некаторых дажджавых чарвей (у перыяд засухі яны ў глебе на глыб. да 0,6 м скручваюцца ў клубок, выдзяляюць слізь, з часцінак глебы, будуюць ахоўную капсулу і знаходзяцца ў неактыўным стане да 2 мес). Надыход Д. ў кожнага віду звязаны з пэўнай стадыяй жыццёвага цыкла.
Вылучаюць эмбрыяналыіую (перыяд спакою на стадыі яйца ў калаўротак, ніжэйшых ракападобных, саранчовых, некаторых млекакормячых — тхара чорнага, барсука і інш.), лічынкавую (зімуюць вусені 1 лічынкі ў многіх матылёў, жукоў-даўганосікаў, ручайнікаў і інш.), кукалкавую (зімуюць кукалкі капуснай бялянкі, капуснай соўкі 1 інш.), імагінальную (зімуюць дарослыя асобіны камароў, жукоў-лістаедаў, вясенніх матылёў крапіўніка, лімонніцы і інш.) Д. Сігнал для адыходу ў Д. строга вызначаецца для кожнага віду і звязаны з пастаянна дзейным у дадзеных умовах пражывання фактарам асяроддзя (для большасці жывёл умераных 1 высокіх шырот — з даўжынёй светлавога дня).
Літ.: Жнзнь жнвотных. Т. 3.— М„ 1969; Фотоперіюдпзм жпвотных н растенпй.— Л.. 1976. Я. I. Марозаў.
ДЫЯПОРТЭ (Diaporthe), род сумчатых грыбоў сям. дыяпортавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных у Еўропе і Паўн. Амерыцы. У СССР каля 50 відаў. Сапратрофы, у канідыяльнай стадыі выклікаюць хваробы розных раслін. На Беларусі Д. лубінавы (D. lupini) выклікае засыханне лубіну, адзначаны таксама Д. невыразны (D. ambiqua) — узбуджальнік рака галінак грушы.
Пладовыя целы (перытэцыі) чорныя, цыліндрычныя, пляската-цыліндрычныя з падоўжана-конусападобнымі ці цыліндрычнымі верхавінкамі. размеіпчаны ў стромах. Сумкі 8-споравыя, булавападобныя. Сумкаспоры 2-клетачныя, бясколерныя, падоўжанаці верацёнападобна-авальныя. цыліндрычныя, прамыя пі сагнутыя. Канідыяльная стадыя роду фамопсіс.
ДЫЯПСІД (ад Зы...+грэч. opsis выгляд), мінерал, манаклінны піраксен, CaMg[Si2O6], крайні член ізаморфнага раду Д.— гедэнбергіт. Дамешкі Сг, Ті, V, Al i Na. Пародаўтваральны мінерал асноўных і ультраасноўных вывергнутых парод, каптактава-метасаматычны ў скарнах. Выяўлены ў пародах асноўнага і сярэдняга саставу (амфібалітаў, амфіболавых гнейсаў і інш.) у сінклінальных і грабен-сінклінальных структурах Бел. антэклізы (Аколаўская грабен-сінкліналь, Іўеўскі сінклінорый, Шчучынскі сінклінорый і інш.). Складае 5—10% масы гэтых парод, у асобных адасабленнях меланакратавых парод да 20—30 %.
Крышталізуецца ў манакліннай сістэме; крышталі прызматычныя да кароткаслупкаватых; белага, зялёнага, сіняга (віялан) колеру. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6, шчыльн. 3300—3400 кг/м3.
У. I. Шкуратаў.
ДЫЯРВІЛА (Diervilla), род кустоў сям. бружмелевых. У родзе 5 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы і Усх. Азіі. У СССР як дэкар. расліны кулыывуюцца 2 віды, інтрадукаваныя таксама на Беларусі. Вырошчваюцца ў дэндрарыях (Цэнтр. бат. сад АН БССР, БСГА, БДУ і інш.).
Д. сядзячалістая (D. sessilifolia) іптрадукавапа ў 1936. Цвіце (чэрв.— ліп., 2-е цвіценне да канца жп.) і пладаносіць (вер,—кастр.) на 3—5-ы год. Д. п р ы р э ч н а я, або ручаёвая (D. rivularix), інтрадукавана ў 1951. Цвіце ў ліп. (магчыма 2-е цвіценне да канца жн.). Пладаносіць на 3—4-ы год у кастрычніку.
Выш. кустоў да 1,5 м. Крона шчыльная шарападобная. Лісце супраціўнае, простае, авальна-выцягнутае або падоўжанае, бліскучае, цёмна-зялёнае (у Д. прырэчнай восенню вогненна-чырвонае). Кветкі двухполыя, няправільныя, зеленавата-жоўтыя, даўж. да 1 см, у гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка. Размнажаюцца насеннем 1 вегетатыўна. Вільгацялюбныя, непатрабавальныя да глеб, зімаўстойлівыя расліны. Могуць выкарыстоўвацца для адзіночных пасадак на газонах, уздоўж дарожак. В. Р. Анціпаў.
ДЬІЯРЬ'ІТ (франц. diorite ад грэч. diorizo размяжоўваю, адрозпіваю), інтрузіўная горная парода сярэдняга саставу, складзеная ў асноўным з сярэдняга плагіяклазу і рагавой падманкі, часам аўгіту і біятыту, радзей кварцу (кварцавы Д.). Пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крьтшт. фундамента, на Пд Беларусі мае прамысл. значэнне (гл. Мікашэвіцкае радовішча будаўнічага каменю).
Колер зеленавата-шэры. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў, іптокаў. Шчыльн. 2700—2900 кг/м3. Ужываецца як буд. матэрыял, на брук і як абліцовачны камень. В. П. Корзун. ДЫЯТАМЁІ, аддзел водарасцей; тое, што дыятомавыя водарасці. ДЫЯТАМІТ (ад позналац. Diatomeae дыятомавыя водарасці), рыхлая ці слабасцэментаваная асадкавая парода, утвораная пераважна са створак дыятомавых водарасцей. Mae да 80 % крэменязёму, характарызуецца вял. порыстасцю, адсарбцыйпымі і ізаляцыйнымі ўласцівасцямі. Колер светла-шэры, жаўтаваты або белы, зрэдку цёмна-шэры. Паходжанне марское ці азёрнае. Выкарыстоўваецца ў буд., харч., нафтавай і хім. прам-сці. У стратыграфіі і палеагеаграфіі па складу Д. вызначаюць узрост геал. парод і клімат. умоў мінулага. На Беларусі выяўлены пераважна ў александрыйскіх (магутпасць да 20 м, Мінскае ўзвьтшша) і муравінскіх (магутнасць 6 м, у прыродным агаленні ІІанямунь паблізу Гродна) адкладах. Практычпага значэння не мае з прычыны глыбокага залягання.
Т. М. Мгхеева. ДЫЯТОМА (Diatoma), род каланіялыіых дыятомавых водарасцей сям. фрагілярыевых. Вядомы 7 прэснаводных відаў, пашыраных у платіктоне, глеі і сярод абрастанняў
на розных субстратах. У СССР 5 відаў. На Беларусі трапляюцца пераважпа ў рэках і азёрах Д. звычайная (D. vulgare) з 4 разнавіднасцямі, Д. падоўжаная (D. elongatum) з 3 разнавіднасцямі. 2 разнавіднасці Д. зімовай (D. hiemale v. mesodon, D. hiemale v. genuinum); y адкладах адзначаны вымерлы ў неагене від Д. галоўчатая (D. capitata).
Клеткі ўтвараюць стужкападобныя калоніі (злучаюцца ўсёй паверхняй створак) або зігзагападобныя ланцужкі (злучаюцца толькі канцамі створак). Панцыр з боку паяска падоўжана-чатырохвуголыіы, з закругленымі вугламі. Створкі ад лінейных да эліпсоідных з шырока закругленымі галоўчатымі ці дзюбападобна адцягнутымі канцамі. Штрыхі папярочныя, пункцірныя. Восевае поле ледзь прыкметнае, вузкалінейнае. Хларапласты дробназярністыя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дыятомавыя водарасцг. Т. М. Мгхеева.
ДЫЯТОМАВАЯ ФЛОРА выка пн ё в а я (ад грэч. diatomos падзелены папалам), сукупнасць відаў выкапнёвых дыятомавых водарасцей пэўнага геал. прамежку часу або знойдзеных у пэўных геал. адкладах. У неагенавых, антрапагенавых і галацэнавых адкладах Беларусі выяўлепа больш за 750 відаў, разнавіднасцей і форм (у т. л. 58 вымерлых), якія належаць да 2 класаў, 3 парадкаў, 9 сямействаў і 41 роду дыятомавых водарасцей. У складзе родаў ахнантэс, стэфанадыскус, табелярыя, эўноцыя выяўлены 8 вымерлых відаў і разпавідыасцей, повых для навукі.
3 адкладаў н e а г е н у вядомы 242 віды, разнавіднасці і формы (ут. л. 43 вымерлыя) з 32 родаў. Найб. характэрныя стараж. вымерлыя віды з родаў мелазіра, касцынадыскус, стэфанадыскус, табелярыя, фрагілярыя, эўноцыя. Выяўлены віды-экзоты (сучасны арэал іх пашырэння — тропікі і субтропікі); актынела бразільская (Actinella brasiliensis), эўноцыя адназубая трапічная (Eunotia monodon var. tropica), дэсмагопіумы гвінейскі (Desmogonium guianense) i Рабенгорста (D. rabenhorstianum) i інш. Д. ф. антрапагену ўключае 622 віды. разнавіднасці і формы (у т. л. некат. віды вядомы з неагену; 15 вымерлых) з 39 родаў. Найб. пашыраны віды з родаў цыклатэла, стэфанадыскус, ахнантэс, дыпланеіс, навікула, амфара. цымбела, гамфанема 1 інш. Тыповыя прадстаўнікі: стэфанадыскус зорчаты (Stephanadiscus astraea), вымерлыя цыклатэлы прыбраная пліяцэнавая (Сусіоtella comta var. pliocenica), рэчыцкая (C. reczickiae), прыбраная ліхвінская (С. comta var. lichvinensis) і Тэмпера (C. temperei), мелазіры зярністая выгпутая (Melosira granulata f. curvata) i італьянская выгнутая (M. Italica f. curvata) i інш. У складзе Д. ф. г a л a ц эн у вызначаны 287 відаў, разнавіднасцей і форм з 34 родаў, якія трапляюцца ў флоры сучасных вадаёмаў Беларусі. Вывучэнне Д. ф. мае палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне, выкарыстоўваецца пры пошуках дыятамітаў.
Літ.: X у р c е в п ч Г. К. Нсторня развнтпя днатомовой флоры озёр Нарочанского бассейна.— Мн., 1976; X у р с ев п ч Г. К„ Л о г п н о в а Л. П. ІІскопа-
емая дпатомовая флора Белоруссіш: (Спстематпческіій обзор).— Мн., 1980.
Г. К. Хурсевіч. ДЫЯТОМАВЫ АНАЛІЗ, вывучэнне сістэм.-экалагічнага складу, біягеаграфіі і колькасці выкапнёвых дыятомавых водарасцей для вырашэння пытанняў біястратыграфіі, мікрапалеанталогіі і палеабіягеаграфіі. Выкарыстоўваецца з канпа 18 ст., як геал. метад — з 1920—30 гадоў (пачынальнікі ў СССР В. С. Парэцкі i А. П. Жузэ). На Беларусі з 1970-х гадоў па ініцыятыве Г. I. Гарэцкага Д. а. прымяняюць для стратыграфічных даследаванняў адкладаў неагену-антрапагену і правядзення лакальных, рэгіяпальных і глабальных геалагічных карэляцый. 3 дапамогай Д. а. вывучана выкапнёвая дыятомавая флора ад позняга міяцэну да галацэну. Вылучаны характэрныя дыятомавыя комплексы позняга міяцэну, ранняга і сярэдняга пліяцэну ў неагенавых утварэннях Бел. Панямоння, а таксама ранне-, сярэднеі познаантрапагенавыя комплексы (белавежскае, александрыйскае і муравінскае міжледавікоўі) у адкладах антрапагену Беларусі.
Літ.: Дпатомовый аналнз. Кн. 1'—3.— [Л.]. 1949—50; X y р c е в н ч Г. К., Horn н о в а Л. П. І-Іскопаемая дпатомовая флора Белоруссші: (Снстематнчесшій обзор).— Мн.. 1980. Л. П. Логгнава.
ДЫЯТОМАВЫЯ ВОДАРАСЦІ. д ы ят а м е і, к р э м е н я з ё м н ы я вод а р a с ц i (D. Diatomeae, Bacillariophyta), аддзел водарасцей. У флоры Д. в. каля 20 тыс. відаў, 300 родаў, пашыраных па ўсім зямным шары ва ўсіх тыпах водаў. Сучасныя і выкапнёвыя (гл. Дыятомавая флора). Па форме папцыра (асн. сістэм. прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя (Centricae) з радыяльнап сіметрыяй і пенатныя (Pennatae) з двухбаковай сіметрыяй. На Беларусі ў сучасных вадаёмах і адкладах адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: актынела, амфіпрора, амфара, анамеонеіс, астэрыянела, атэя, ахнантэс, бацылярыя, гірасігма, гамфанема, гамфацымбела, дэнтыкула, дэсмагоніум, дыятома, дыплонеіс, калонеіс, кампіладыскус, каконеіс, таласіязіра, мастаглоя, мелазіра, мерыдыян, навікула, няідыум, ніцшыя, апефора, пінулярыя, рызасаленія, райкасфенія, рапалодыя, сінедра, стаўронеіс, стэфанадыскус, сурырэла, табелярыя, тэтрацыклус, трапідонеіс, фрагілярыя, фрустулія, ханцшыя, эўкаконеіс, эўноцыя, эпітэмія, цэнтранела, цыклатэла, цыматаплеўра, цымбела. Трапляюцца ў планктопе і бентасе, у глебе і па яе паверхні, на водных раслінах, камянях, ствалах дрэў і інш. Д. в,— корм для мпогіх вод-