• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    На Д. р. біясферы ў сучасных умовах уплывае вытв. дзейнасць чалавека, якая можа выклікаць рэзкія якасныя змены асобных экалагічных сістэм (падсістэм біясферы) і пераход іх да тэрмадынамічнай раўнавагі, уласцівай сістэмам пеарган. прыроды. Вытворчая дзейнасць грамадства павінна грунтавацца на веданні заканамернасцей эвалюцыі біясферы. Выяўленне прычын, механізмаў і ўмоў падтрымаппя Д. р. грамадства і прыроды — цэнтр. задача аховы прыроды. Аднак падтрыманне Д. р. сістэмы грамадства — прырода не азначае захавання нейкага фіксаванага стану «глабальнай раўнавагі», а высту-
    пае ў выглядзе ўпарадкаваных, мэтанакіраваных дзеянняў па змяненшо прыроды ў адпаведнасці з гіст. заканамернасцямі яе развіцця. Выключаюцца рэзкія змены існуючай экалагічнай раўнавагі біямас раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Усталяванне аптымальнага ўзаемадзеяння грамадства і прыроды прадугледжвае вывучэнне механізмаў падтрымання Д. р. на розных узроўпях арганізацыі біясістэм. У БССР такое вывучэнне ажыццяўляецца, напр., у запаведніках.
    Літ.: Водопьянов П. А. Устойчнвость п дннампка бпосферы.— Мн„ 1981; Дннампческое равновесне человека п прнроды,—Мн., 1977. П. А. Вадап’янаў. ДЫНАРАЎШЧЫНА, радовішча мелу за 4 км на ПнУ ад в. Бакшты Шчучынскага р-на. Паклад у выглядзе адорвепя звязапы з ледавіковай марэнай сожскага зледзянення. Разведапыя запасы 127 тыс. т.
    Мел белы. светла-шэры, шчыльны, з уключэннямі крэмешо; СаСО3 у ім 92— 97,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 7,1—11,5 м, ускрышы (марэнныя супескі, пяскі) 1,3—5,4 м. Мел прыдатны на выраб вапны, на вапнаванне глеб. Радовішча не распрацоуваецца.
    ДЫНОБРЫЯН (Dynobryon), род аднаклетачных і калапіяльных залацістых водарасцей сям. ахраманадавых. Вядома болып за 20 відаў, пашыраных пераважпа ў чыстых вадаёмах. У СССР 16 відаў. На Беларусі 12 відаў і 6 разнавіднасцей. Найчасцей у рэках, азёрах, сажалках, балотах трапляюцца: калапіяльныя — Д. гірляндавы (D. sertularia), Д. грамадскі (D. sociale), Д. разыходны (D. divergens), Д. цыліндрычны (D. cylindricum); адзіночныя — Д. спіральны (D. spirale) і Д. зграбны (D. elegans). Сярод іх рэдкія або новыя для тэр. СССР віды: Д. шведскі (D. suecicum) і Д. Бенінга (D. behningii), адзначаныя ў Прыпяці, Д. завостраны (D. acuminatum) i D. bavaricum v. medium, якія трапляюцца ў азёрах Віцебскай вобл.
    Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы, з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваны да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка расшыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз ці выцягнуты ў вастрыё. Сценкі тонкія, празрыстыя, бясколерныя або бураватыя, гладкія, хвалістыя. Йлеткі верацёнаці цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» скарачальнай сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафораў 1—2, залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».
    Т. М. Міхеева, Л. В. Прасянік. ДБШЯ (Melo), род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядома 15 відаў (радзіма — Сярэдняя i М. Азія). У СССР 5 відаў, з іх на Пд БССР у аматарскіх пасевах вырошчваецца Д. звычайная, ці ста-
    ловая (М. sativus). Выспяваюць скараспелыя сарты пры ўкрыванні раслін поліэтыленавай плёнкай, пры вырошчванні расадай.
    Д. звычайная — расліна з паўзучым сцяблом даўж. да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця. Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякаццю, багатай цукрам (да 18 %), вітамінам С (да 60 мг %), карацінам. мінер. солямі. Каштоўная харч.. дыетычная культура. Патрабавальная да цяпла, святла, урадлівасці глебы і сухасці паветра, Лепшыя ўраджаі дае на лёгкіх тыпах глеб, пранікальных для паветра 1 вады. На Беларусі можна вырошчваць сарты: Калгасніца 749/753, Калгасніца 593, Грунтавая грыбаўская, Алтайская.
    Літ.: Пангало К. II. Дынн.— Кпншнёв, 1958; Ю р п н a О. В. Селекцня п семеноводство тыквенных культур.— М., 1966.	Г. С. Якубіцкая.
    ДЫПАЭНА (Dipoena), род павукоўцянёгнікаў. У фауне Еўрап. ч. СССР 10 відаў, з іх на Беларусі адзначана Д. маркотная (D. tristis). Жыве ў хваёвых і мяшаных лясах, на маладых хвоях і елках. Цела (даўж.
    Дыпобрыян: 1— зграбны; 2— разы-
    ходны.
    Дыня звычайная: — агульны выгляд расліны; 2— тычынкавая кветка; 3— песцікавая кветка; 4— плод.
    2—3,5 мм) з круглым, амаль шарападобным брушкам.
    ДЫШЛІДЫЁЗЫ, глісныя хваробы свойскіх і дзікіх драпежных жывёл, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца цэстодамі з сям. дыпілідыідаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі ўзбуджальнік Д,— агурочны цэпень (Dipylidium caninum), паразіт тонкага кішэчніка сабак, кошак, лісоў, пясцоў, ваўкоў, зрэдку чалавека. Прамежкавыя гаспадары — блохі і валасаеды.
    Жывёлы заражаюцца, паядаючы разам з кармамі прамежкавых гаспадароў, інвазаваных лічынкамі. Хвароба праяўляецца энтэрытам з анеміяй, знясіленнем. Меры барацьбы і прафілактыка: у гаспадарках, дзе ёсць небяспека Д., жывёл дэгельмінтызуюць 4 разы ў год, ажыццяўляюць планавыя мерапрыемствы па барацьбе з эктапаразітамі драпежных.
    Літ.: Горегляд X. С. Болезнн дякпх яшвотных.— Мн., 1971.
    М. П. Карасёў. ДЫПЛАДБІЯ (Diplodia), род недасканалых грыбоў сям. шаравідкавых. Вядома каля 30 відаў. пашыраных ва ўсім свеце. Сапратрофы, некаторыя паразіты. На Беларусі трапляюцца Д. канапляная (D. can­nabines) — узбуджалыгік чорнай кропкавасці сцяблоў канапель (размачальвапне сцяблоў) і Д. травяністая (D. herbarum) — сапратроф на адмерлых травяністых і дрэвавых раслінах.
    Пікніды чорныя, амаль вуглістыя, звычайна з сасочкападобным вусцейкам, паглыбленыя ў субстрат. Канідыі 2-клетачныя, шараватыя да цёмна-карычневых.
    ДЫПЛАКОКАВАЯ ІНФЁКЦЫЯ нал а д н я к у, д ы п л а к о к а в а я с е п т ы ц э м і я. інфекцыйная хвароба цялят, ягнят, радзей парасят і жарабят, якая выклікаецца ланцэтападобным дыплакокам (Diplococcus septichs). Пашырана ўсюды, бываюць групавыя ўспышкі (энзаотыі).
    Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы. Найб. успрыімлівыя да Д. 1. маладняк да 2—3 мес, дарослыя жывёлы пасля родаў. У маладняку хвароба праяўляецца прыкметамі заражэння крыві, у дарослых — запаленнем маткі і малочных sa­nos. Малако інфікаваных жывёл можа выклікаць хваробы чалавека (ангіна, артрыт і ішп.). Меры барацьбы: хворых жывёл ізалююць, лечаць спецыфічнай сывараткай. Прафілактыка — вакцынацыя маладняку. В. А. Лянькова. ДЬІПЛАСТАМАТОЗЫ, глісныя хваробы рыб, якія выклікаюцца лічынкамі дыпластаматыдаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найчасцей бываюць у амураў, таўсталобікаў, пелядзі; хвароба адзначаецца таксама ў акупёў, джгіроў, шчупака. плоткі, язя, яльца, карпа. Цэркарыі дыпластаматыд актыўна пранікаюць праз
    скуру, кішэчнік, рагавую абалонку вачэй і па крыві трапляюць у крышталік вачэй рыб (2-і прамежкавы гаспадар), дзе развіваюцца ў метацэркарыі.
    Хвароба праяўляецца паразітычнай катарактай з запаленнем і памутненнем крышталіка, слепатой. Меры барацьбы: летаванне (асушэнне і прамарожванне) сажалак, каранцін рыбы, якую завозяць у гаспадаркі, падсадка ў сажалкі 2-гадовых карпаў, што знішчаюць малюскаў — першых прамежкавых гаспадароў дыпластаматыдаў.
    Літ.: Б a у е р О. Н., М у с с е л ну с В. А., Стрелков Ю. А. Болезнн прудовых рыб.— 2 нзд.— М., 1981; ІЦ е рбнна A. К.. Суховерхов Ф. М. Болезпн рыб ii основы рыбоводства.— М., 1964.	Б. А. Маёраў.
    ДЫПЛАСТАМАТЬ'ІДЫ (Diplostomatidae), сямепства чарвей кл. смактуноў. Пашырапы на ўсіх мацерыках, апрача Антарктыды. У сусв. фауне больш за 100 відаў. На Беларусі 13 відаў, найб. пебяспечныя дыпластома спатацэум (Diplostomum spathaceum), постадыпластома кутыкулярная (Posthodiplostomum cutiсаіа). Дарослыя Д. паразіты рыбаедных птушак (асн. гаспадары), лічынкі іх — паразіты рыб, узбуджальнікі дыпластаматозаў. Шкодзяць сажалкавай рыбагадоўлі.
    Цела (даўж. да 0,5 см) складаецца з 2 сегментаў, звужанае пасярэдзіне, пярэдняя ч. плоская, лісцепадобная, задняя — падоўжаная. Маюць ротавую 1 брушную прысоскі, ззаду апошняй размешчаны фіксавальны орган Брандэса. Развіццё з удзелам 2 прамежкавых гаспадароў: прэснаводныя малюскі, карпападобныя рыбы (зрэдку земнаводныя).
    1. В. Меркушова. ДЫПЛАСХІСТЭС (Diploschistes), род накіпных лішайнікаў сям. тэлатрэмавых. Вядомы 35 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі трапляецца Д. ш у р п а т ы (D. scruposus). Расце на глебе, камянях, імхах і расліпных рэштках.
    Слаявіна коркавая, іпэрая ці цёмнашэрая, часам у сярэдзіне вельмі цёмная і пукатая, з бародаўчатай або гарбатай паверхняй. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, да 0,2 см дыям., паглыблены ў слаявіну. Дыск апатэцыя чорны, голы або з шызым налётам, акруглены, з дробназазубраным краем. Сумкі булавападобныя. з 4 (рэдка 8) спорамі. Споры падоўжана-авальныя, шматклетачныя, бурыя.
    ДЫПЛОНЕІС (Diploneis), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. навікулавых. Вядомы 65 відаў і мноства разнавіднасцей, пашыраных на дне вадаёмаў і сярод абрастанняў. Пераважна марскія, радзей водарасці саланаватых і прэснаводных вадаёмаў. У СССР больш за 20 відаў. На Беларусі 13 відаў і 5 разнавіднасцей. У рэках, азёрах і адкладах найб. часта трапляюцца: Д. эліпсоідны (D. elliptica v. ellipti­
    ca, D. elliptica, v. ladogensis, D. ellip­tica v. genuina), Д. дамбліцэнскі (D. domblittensis), Д. авальны (D.
    Да арт. Дыпластаматыды. Дыпластома спатацэум: 1— ротавая прысоска; 2— брушная прысоска;
    3— органы полавай сістэмы.
    Дыпласхістэс шурпаты: 1— агульны выгляд; 2— сумка са спорамі.
    ovalis), Д. Сміса (D. smithii), Д. зіркасты (D. oculata), Д. перарваны (D. interrupta), Д. псеўдаавальпы (D. pseudoovalis), вымерлы від D. aff. parma.
    Клеткі сіметрычныя. Створкі эліпсоідныя. часта гітарападобныя, са іпвом. Цэнтральны вузялок чатырохвугольны, з 2 парамі бесструктурных вырастаў, Н-падобны. Частка створкі двухслаёвая, з поласцю, якая падзелена папярочнымі рэбрамі на камеры, звязаныя з падоўжнымі каналамі. Сярэдняя ч. ўціснута над цэнтр. вузялком. Некаторыя віды маюць плоскія створкі. Хларапласты ў выглядзе 2 пласцінак. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Дыятомаеыя водарасці.