• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДЫКТЫЯСФЁРЫУМ (Dictyosphaerium), род каланіяльных зялёных водарасцей сям. дыктыясферыевых. Вядомы 6 відаў i 1 форма. Пераважпа планктонныя арганізмы, пашыраныя ў вадаёмах рознага тыпу. У СССР 5 відаў. На Беллрусі найчасцей у сажалках, азёрах, рэках, вадасховішчах, глебе трапляецца Д. прыгожанькі (D. pulchellum), у азёрах і глебе — форма D. pulchellum V. ovatum, у сажалках і вадасховішчах—Д. анамальны (D. anomalum), таксама адзначаны Д. Эрэпберга (D. ehrenbergianum) і Д. просты (D. simplex).
    Калоніі 4-клетачныя, слізістыя, акруглыя. Клеткі круглыя, авальныя ці палачкападобвыя, сядзяць на канцах крыжа або вілападобна разгалінаваных слізістых цяжоў (рэшткі матчыных абалонак). Калоніі могуць мець па 2—4 генерацыі клетак, размяшчэнне якіх становіцца хаатычным. Хларапласт пласціністы, чашаабо карытападобны, з пірэноідам ці без яго. Бясполае размнажэнне аўтаспорамі і голымі 2-жгуцікавымі зааспорамі, у некаторых відаў полавае — аагамія. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Зялёныя водарасцг.
    Т. М. Міхеева.
    ДЫКТЫЯХЛАР9ЛА. дыктыях л о р ы с (Dictyochlorella), род калапіяльных зялёных водарасцей сям. пальмелавых. Вядомы 3 планктонныя віды. На Беларусі ў воз. Мястра адзначана Д. н ы р к a п а д о бн а я (D. reniformis).
    Калоніі складзены з 4—6—8 і болып клетак, размешчаных у цэнтры бесструктурнай слізі і злучаных тонкімі простымі ді разгалінаванымі цяжамі шчыльнай слізі. Клеткі кароткацыліндрычныя, на канцах закругленыя, злёгку загнутыя. Абалонка гладкая, тонкая. Хларапласт перыферычны, з ядром. Размнажэнне аўтаі зааспорамі.
    ДЫМАНОЎСКАЕ ВбЗЕРА. Д а м апаўскае возера, у Віцебскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. 0,28 км2. Даўж. 1,25 км, найб. шыр. 0,28 км. Пл. водазбору 2,75 км2. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 2—5 м (на ПнУ да 15 м), спадзістыя, параслі лесал і хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2,67 км) слабазвілістая. Злучана ручаём з Доўгім возерам.
    ДЫМАНОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1.1 км на ПдУ ад в. Дыманова Віцебскага р-на. Пластавы паклад звязапы з марэннымі адкладамі паазерскага зледзяпепня. Разведапыя запасы 268 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода шэрая, жаўтавата-шэрая, месцамі слабаглініс-
    Да арт. Дымарфізм: алень (1— самка; 2— самец); стрэлкаліст (3— падводная і 4— надводная формы).
    тая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 21 2	 64,5 %. Пяскі-адсевы розназярністыя (пераважна сярэднезярністыя), палевашпатава-кварцавыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,2—2,2 %, у жвіры 0,2—1,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—12 м, ускрышы 1,1—5 м. Жвір і пясок прыдатныя на вытв-сць жалезабетонных вырабаў. Радовішча распрацоўваецца Віцебскім аблміжкалгасбудам.	М. Ф. Янюк.
    Дымарфакокус серпападобны.
    ДЫМАРКА, рака, левы прыток Закованкі (бас. Прыпяці), у Каліпкавіцкім р-пе. Даўж. 18 км. Пачынаецца на Пн ад в. Ббруск. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (43 км2) нізіппы, пад лесам 49%.
    ДЫМАРКА, рака, правы прыток Хітрай (бас. Шчары), у Дзятлаўскім р-не. Даўж. 13 км. Пачынаецца каля в. Колкі. Сярэдні пахіл воднай паверхні 3,9 %0. Вадазбор (47 км2) на паўд.-зах. схілах Навагрудскага ўзв., пад лесам 9 %.
    ДЫМАРФАКОКУС (Dimorphococcus), род цэнабіяльных зялёных водарасцей сям. дыктыясферыевых. Вядомы 3 прэснаводныя віды, якія пашыраны ў розных водах Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Афрыкі. У СССР 2 віды. На Беларусі Д. с е р п anafl о б н ы (D. lunatus) адзначапы ў планктоне сажалак Палесся.
    Цэнобіі складаюцца з 4 клетак, абкружаных сліззю. Клеткі памерамі 14x8 мкм, падоўжана-авальныя, ныркападобныя, авальна-эліпсападобныя, злёгку цыліндрычныя, на канцах закругленыя, з тупымі патаўшчэннямі на абалонцы. 2 сярэднія клеткі прамыя, злучаны бакавымі сценкамі на канцах, 2 астатнія выгнуты 1 злучаны пукатымі бакамі з сярэднімі. Хларапласт перыферычны з 1 пірэноідам, Размнажэнне аўтаспорамі. 3 кожнай клеткі ўтвараецца па 1 даччыным цэнобію, якія часта нейкі час астаюцца злучанымі паміж сабой сліззю або пустымі зморшчанымі матчынымі абалонкамі ў цэнобій з мноствам клетак, потым распадаюцца на часткі.	Т. М. Міхеева.
    ДЫМАРФАТЭКА (Dimorphotheca), род аднаі шматгадовых травяністых або паўкустовых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у Паўд. Афрыцы. У СССР як дэкар. адналетнікі культывуюцца 2 віды, вядомыя на Беларусі як інтрадукаваныя: Д. выемчатая (D. sinuata, або D. aurantiaca) і Д. дажджавая (D. pluvialis, ці D. annua). Прыдатныя для афармлення рабатак, газонаў і групавых пасадак. Цвітуць у ліп.— жніўні.
    Выш. 60—70 см. Сцябло густагалінастае. Лісце падоўжанае апушанае. Язычковыя кветкі ў буйных суквеццяхкошыках дыям. 5—6 см, ярка-аранжавыя (у Д. выемчатай) або белыя, з цёмна-сінім цэнтрам і светла-сінія знізу (у Д. дажджавой), раскрываюцца толькі на сонцы. Размнажаюць насеннем. Святлалюбныя расліны. Найб. пашыраны сорт Д. выемчатай Тэтра Галіаф (цёмнааранжавы з суквеццямі дыям. да 10 см).
    1.	А. Карэўка. ДЫМАРФІЗМ (ад Зы...+грэч. тогphe форма), паяўнасць у асобіп аднаго віду 2 форм, якія адрозніваюцца па морфафізіял. прыкметах, але жывуць у адной мясцовасці. Д.—
    прыватны і найб. звычайпы выпадак полімарфізму.
    На Беларусі ў ж ы в ё л найчасцей адзначаецца т. зв. полавы Д., пры якім самцы і самкі адрозніваюцца паміж сабой памерамі, формай, афарбоўкай, паводзінамі (напр., у большасці самцоў птушак апярэнне больш яркае і пышнае, у самца жука-аленя моцна развіты верхнія сківіцы — жавалы). Сезонны Д. абумоўлены зменамі т-р, пры якіх існуе эрганізм (напр., белая курапатка, заяцбяляк зімой больш светлыя, з кукалак матыля стракатакрыльніцы зменлівай вясной выводзяцца рыжыя, летам чорныя асобіны). У раслін Д. выяўляецца ва ўсім вонкавым выглядзе або ў будове асобных органаў (напр., форма суквеццяў у двухдомных раслін, розная даўж. тычынак і песціка ў кветках грэчкі. язычковыя і трубчастыя кветкі ў сланечніка, надводнае і падводнае лісце ў рдзестаў і інш.). Сезонны Д. у раслін — наяўнасць вясенняй і асенняй форм (напр., у братаўкі). У працэсе эвалюц. развіцця Д. мае прыстасавалыіае значэнне. Іл. гл. таксама на ўкл.
    Я. I. Марозаў. ДЫМАЎШЧЫНА, арніталагічны заказнік мясц. значэння ў Віцебскім р-не (3 км па 3 ад Віцебска). Створаны ў 1979 для аховы унікальных згуртаванняў птушак на зарослых тарфяных кар’ерах на месцы вярховага балота. Пл. 150 га (1982). На тэр. заказніка гняздуецца 61 від птушак, у т. л. прамысловыя (вадаплаўныя, кулікі), ахоўныя і рэдкія (пустальга звычайная, дзербнік, вял. бугай, рэмез звычайны, чайкі малая і шызая і інш.), агульнай колькасцю каля 1,5 тыс. пар. У заказніку вядуцца навук. назіранні.
    A. М. Дарафееў. ДЫМАХОЎШЧЫНА, радовішча пяску за 1,5 км на Пд ад в. Бараўцы Баранавіцкага р-на. Пластавы паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 424 тыс. м3.
    Пяскі жаўтавата-шэрыя, шэрыя, буйнаі сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя. з праслоямі жвіру і галькі; гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,4—9,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2.2—7,2 м, ускрышы 0,2—2,4 м. Пясок прыдатны на выраб вапнава-пясчаных сценавых блокаў. Радовішча не распрацоўваецца.	М. Ф. Янюк.
    ДЫМНІЦА (Fumaria), род аднагадовых травяністых раслін сям. дымніцавых. Вядомы 50 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. У СССР 14 відаў, з іх на Беларусі 3. Лек. (мачагопны, жаўцягонны, патагонны, узбуджальны, танізоўны сродак) і фарбавальныя расліпы. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі —жніўні). Ядавітыя (маюць у сабе фумаравую к-ту, алкалоід фумарын).
    Д. л е к а в а я (F. officinalis, нар назва заячая рута) расце як пустазелле на палях, засмечаных мясцінах, уздоўж
    дарог, на чыг. насыпах, у агародах; выпрабавана ў культуры ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў чэрв.— верасні. ІПэра-зялёная расліна выш. 15—30 см, з тонкім коранем і прамастойным граніста-баразнаватым сцяблом з адхіленымі галінкамі. Лісце шызаватае, нібы дымчатае (адсюль і назва), шматразова-рассечанае на лінейна-ланцэтападобныя вастраватыя долі. Кветкі дробныя, пурпуровыя, у шматкветнай гронцы. Вяночак чатырохпялёсткавы даўж. 6— 8 мм; пялёсткі ў 2—3 разы вышэй за зубчастыя чашалісцікі, верхні пялёстак з кароткай мехападобнай, злёгку загнутай уніз шпоркай. Тычынкі зрасліся ў 2 пучкі па 3 тычынкі ў кожным. Плод — прыплюснута-шарападобны арэшак дыям. 2 мм, з выемкай. Размнажаецца насеннем. Дае самасеў. Д. В а я н a (F. waillantii) —рэдкі від. Вядома 1 месцазнаходжанне ў наваколлі г. п. Рось Ваўкавыскага р-на. Расце на агаленнях
    Дымніца лекавая: 1— галінка з лісцем, кветкамі і пладамі; 2— кветка; 3—плод.
    Да арт. Дыназаўры: 1— брантазаўр; 2— стэгазаўр.
    у мелавых кар’ерах. Расліна выш. 5— 20 см. Цвіце ў маі — ліпені. Ад Д. лекавай адрозніваецца лінейна-ніткападобнымі долямі лісця і ружова-фіялетавымі з больш цёмным верхам кветкамі. Чапіалісцікі вельмі дробныя (0,5—1 мм), вострыя, лёгка ападаюць; вяночак даўж. 5—6 мм. Арэшак амаль шарападобны, без выемкі. Зрэдку як здзічэлая трапляецца Д. казіная (F. capreoiata). Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекавыя расліны.	Дз. I. Траццякоў.
    ДЫНАЗАЎРЫ (Dinosauria), самы шматлікі надатрад вымерлых паўзуноў падкл. архазаўраў. Жылі ў мезазойскую эру (позні трыяс — позні мел). Выкапнёвыя рэшткі Д. трапляюцца на ўсіх мацерыках, у СССР — пераважна на тэр. Казахстана, Таджыкістана і Кіргізіі. На Беларусі магчыма наяўнасць рэшткаў Д. у мала вывучаных адкладах мезазою, для якіх яны з'яўляюцца кіроўнымі формамі.
    Лгт.: Основы палеонтологші: Справочннк для палеонтологов н геологов СССР. В 15 т. Т. 12. Земноводные, пресмыкаЮіцііеся іі птііцы,— М., 1964.
    П. Ф. Калгноўскг.
    ДЫНАМІЧНАЯ РАЎНАВАГА ў ж ы в о й п р ы р о д з е, стан адноснай раўнавагі біясістэм, накіраваны на падтрыманне іх асн. характарыстык у пэўных межах, якія забяспечваюць існаванне гэтых сістэм.
    Біясістэмы розных узроўняў (арганізм, біяцэноз) знаходзяцца ў працэсе пастаяннага самаўзнаўлення, пераўтварэння, сінтэзу і дэструкцыі і характарызуюцца ўстойлівай нераўнавагаіі. Асноўныя структуры біясістэм існуюць за кошт хім. энергіі, якую яны атрымліваюць у працэсе абмену рэчываў. Прынцып устойлівай нераўнавагі канкрэтызуецца ў паняцці дынамічнай (рухомай) раўнавагі, якое азначае стабільны стан усіх кампанентаў сістэмы, падтрыманне яе найб. істотных зменных характарыстык у межах нормы (гл. Гамеастаз^. Падтрыманне стану Д. р. адлюстроўвае ўстойлівасць сістэмы, якая выражаецца ў дапушчальнай меры адхілення яе ўласцівасцей ад нопмы пад уплывам знешняга ўздзеяння, Д. р. біясістэм вызначае ўзаемаўплыў іх асн. структур (падсістэм) на розных узроўнях арганізацыі. Напр., пастаянства складу біягеацэнозу дасягаецца ўзаемадзеяннем відавых папуляцый. звязаных разнастайнымі сувязямі (трафічнымі, хім., эдафічнымі), і вызначаецца характарам гэтага ўзаемадзеяння.