Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДЫЗЕНТЭРЫЙІІАЯ АМЁБА (Entamoeba histolytica), прасцейшае атр. амёб кл, саркодавых. Пашырапа па ўсім зямным шары, узбуджалы-іік амёбнай дызентэрыі, у краіпах з умераным кліматам (у т. л. на Беларусі) адзпачаецца амёбаносьбіцтва.
Д. а. мае адно ядро. перамяшчаецца з дапамогай псеўдаподыяў. Размнажэнне бясполае, дзяленнем папалам. Утварае цысты. Адрозніваюць тканкавую форму Д. а. (20—40 мкм у дыям.), якая жыве ў сценцы тоўстага кішэчніка, дзе ўтварае глыбокія язвы, і кішачную (7—25 мкм), што паразітуе ў поласці тоўстага кішэчніка і не выклікае парушэння яго функцыі. Р. Г. Заяц.
ДЫЗЕНТЭРЙЯ (грэч. dysenteria ад 5ыс...+грэч. enteron кішка), эпідэмічная вострая або хранічная інфекц. хвароба з групы кішачных інфекцый. Пашырана ва ўсім свеце. Да 1917 на Беларусі была адной з найб. пебяспечных інфекц. хвароб, якая давала вял. смяротнасць trace льніцтв a і прычыняла экан. страты ў сельскай гаспадарцы.
Сярод с.-г. ж ы в ё л на Д. найб. хварэюць ягняты (узбуджальнік — анаэробны мікраарганізм Clostridium perfringens) і парасяты (узбуджальнік — Vibrio suis). Заражэнне праз корм, ваду і подсціл, інфікаваныя выдзяленнямі хворых жывёл і бактэрыяносьбітаў. Хвароба суправаджаецца моцным паносам і схудненнем. Найб. страты сярод 2— 4-месячных парасят і пры вострай форме ў ягнят. Лячэнне: ізаляцыя хворых, медыкаментозныя сродкі. Прафілактыка і меры барацьбы: захаванне вет.-сан. правіл утрымання і кармлення жывёл, засцерагальныя прышчэпкі, імунізацыя ягнят. У чалавека Д. бактэрыяльная выклікаецца дызентэрыйнымі бактэрыямі (на тэр. БССР найб. відамі Зонэ і
Флекснера). Хварэюць пераважна ўлетку і ўвосень. Крыніца інфекцыі — хворыя і бацыланосьбіты. Пашырэнню хваробы спрыяюць мухі, парушэнне асабістай гігіены, сан. стану ўстаноў водазабеспячэння і харч. прадпрыемстваў. 3 ежай і пітной вадой бактэрыі трапляюць у страўнікава-кішачны тракт, выклікаюць спецыфічны працэс з агульнай інтаксікацыяй, запаленнем слізістай абалонкі і парушэннем дзейнасці тоўстага кішэчніка. Лячэнне: шпіталізацыя, антыбіётыкі, нітрафуранавыя прэпараты, сульфаніламіды. Прафілактыка: падтрыманне добрага сан. стану нас. месцаў, водазабеспячэння, знішчэнне мух.
A. А. Ключароў, У. Ф. Саўчанпа.
Дыкранадонцыум голы: 1— агульны выгляд; 2—ліст.
Дыкранела рознабаковалістая: 1— агульны выгляд; 2— ліст.
ДЫКРАНАВЁЙСІЯ (Dicranoweisia), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядомы 18 відаў, пашыраных пераважна ў гарах Зах. паўшар’я і ў Антарктыцы. У СССР 4 віды. На Беларусі Д. в у с а т а я (D. cirrata) іД. кучаравістая (D. crispula) — вельмі рэдкія віды, трапляюцца ў лясах зах. раёнаў. Растуць каля асновы ствалоў дрэў, на камяпях, дранкавых стрэхах.
Аднадомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі густыя. жаўтавата-зялёныя, падушачкападобныя. Сцябло 1—2 см выш., прамастойнае, з рызоідамі. Лісце з шьірокай асновы ланцэтнае або шылападобна-жалабатае, суцэльнакрайняе, з простай доўгай жылкай, сухое — кучаравае. Каробачка са спорамі на жоўтай або чырванаватай ножцы, эліпсоідная да цыліндрычнай. Вечка з доўгай касой дзюбкай. Вегетатыўнае размнажэнне лісцяроднымі вывадкавымі цельцамі.
Г. Ф. Рыкоўскі. ДЫКРАНАДОНЦЫУМ (Dicranodontium), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраііых пераважна ў Еўразіі. У СССР 2 віды. На Беларусі Д. голы (D. denudatum) — рэдкі від, адзначаны ў лясах паўд.-зах. ч. Расце ва драўніне, якая гніе, тарфяністай глебе і камяпях. Удзельнічае ў раскладанні драўніпы.
Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі высокія, пічыльныя, бліскучыя, бледнаабо жоўта-зялёныя. Сцябло выш. 2—10 см, прамастойнае, чырвоналямцавае. Лісце ад ланцэтнай асновы доўгашылападобнае, уверсе зубчастае, лёгка ападае, жылка выступае за верхавінку ліста. Каробачка са спорамі прадаўгаватая, на жоўтай дугападобна сагнутай, потым прамой ножцы. Вечка доўгазавостранае. Каўпачок буйны, клабукападобны.
ДЫКРАЙЁЛА (Dicranella), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 12 відаў, па Беларусі 7. Піянеры вільготных мінер. і тарфяпістых глеб. Найчасцей па ўсёй тэр. на глебавых агаленнях трапляюцца Д. рознабаковалістая (D. heteromalla), якая спараносіць вясной і позняй восенню, і Д. валляковая (D. cerviculata), што спараносіць летам.
Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі дробныя, зялёныя, жоўтазялёныя або чырванаватыя. Сцябло 0,5— 5 см выш., прамастойнае. знізу з рызоідамі. Лісце ад шырокай асновы рэзка шылападобнае і адтапыранае або паступова-звужанае, з шырокай жылкай. Каробачка са спорамі на чырвонай або жоўтай ножцы, няправільная. кароткая, часта з валляком (напр., у Д. валляковай). Вечка канічнае з касой дзюбкай.
Г. Ф. Рыкоўскі. ДЫКРАНУМ (Dicranum), род брыевых імхоў сям. дыкранавыхВядома больш за 50 відаў, пашыраных пераважна ва ўмерапай і халодпай
зонах Галарктыкі. Удзельнічаюць у фарміраванні паглебавага покрыва тундраў, балот і хвойных лясоў. У СССР 21 від. У БССР 8 відаў, большасць лясныя.
Лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя, бліскучыя, ад зялёных да бураватых. Сцябло простае або вілаватае, часта з рызоідным лямцам. Лісце звычайна павернута ў адзін бок, серпападобнае, радзей усебакова адтапыранае. ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, уверсе жалабатае да трубчастага, суцэльнакрайняе ці зубчастае з жылкай. Каробачка ад яйцападобнай да цыліндрычнай, са спорамі. Вечка з касой дзюбкай. Каўпачок буйны, клабукападобны.
Найчасцей на Беларусі ў лясах на міпер. глебе, спарахнелай драўніне, каля асповы ствалоў дрэў, на камянях, саламяных і дранкавых стрэхах трапляецца Д. м ё т л а п адобны (D. scoparium). Абагачае глебу гумусам. Двухдомная расліна, марфалагічпа зменлівы від. Дзярпінкі рыхлыя, аліўкаваабо буравата-зялёныя. Сцябло прамастойнае, 3—15 см выш., белавата-, потым бураваталямцавае. Лісце ад ланцэтнай асновы пераходзіць у доўгую жалабатую, вострапілаватую верхавінку, уверсе жылка з 2—5 пілаватымі пласцінамі. Спарагоны адзінкавыя. Каробачка цыліндрычная, карычневая, па карычнева-чырвопай ножцы. Дзюбка доўгая. Спараносіць вясной і летам. Д. ш м а тн о ж к а в ы (D. polysetum) — важны кампанент наглебавага покрыва хваёвых і мяшаных лясоў. Расце па ствалах, якія гніюць, і пезабалочанай глебе, пясчаную глебу абагачае гумусам. Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, мяккія, жаўтаватаці буравата-зялёпыя. Сцябло да 15 см выш., белавата-бураваталямцавае. Лісце прадаўгавата-ланцэтнае, папярочна-хвалістае, жылка з 2—4 пілаватымі пласцінамі. Спарагонаў 1—5, на жоўтых або чырванаватых, да 4 см даўж., ножках. Каробачка амаль цыліндрычная, сагнутая, светла-карычневая. Спараносіць летам і восенню. Іл. гл. на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі.
Г. Ф. Рыкоўскг. ДЫКРАЦЭЛІЁЗ, глісная хвароба свойскіх і дзікіх жывёл, зрэдку чалавека, якая выклікаецца двухвусткай ланцэтападобнай і інш. дыкрацэліідамі. На Беларусі адзначаны ў буйн. par. жывёлы.
Жывёлы заражаюцца, паядаючы разам з кармамі мурашак, інвазаваных лічынкамі глістоў. Хвароба праяўляецца запаленнем жоўцевых хадоў печані і жоўцевага пузыра з агульным знясіленнем, зніжэннем прадукцыйнасці, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць. Меры барацьбы і прафілактыкі: лячэнне ант-
гельмінтыкамі, выпас жывёлы на культурнай пашы.
Лгт.: Чеботарёв Р. G. Борьба с паразнтамн сельскохозяйственннх жнвотных.— Мн., 1972; Паразнтологня п ннвазнонные болезнп сельскохозяйственных жнвотных.— М., 1975.
ДЫКРАЦЭЛПДЫ (Dicrocoeliidae), сямейства чарвей кл. смактуноў. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне 330 відаў з 33 родаў. На Беларусі трапляюцца Lyperosomum alagesi, L. armenicum i двухвустка ланцэтападобная. Паразітуюць Д. ў жоўцевых пратоках і пузыры, пратоках падстраўнікавай залозы млекакормячых, птушак, паўзуноў, спарадычна ў чалавека (асн. гаспадары); узбуджальнікі дыкрацэліёзу.
Цела Д. (даўж. 5—15, шыр, 1—2,5 мм) падоўжанае, пляскатае з ротавай і брушной прысоскамі. Гермафрадыты. У пярэдняй ч. цела 2 семяннікі, адна двухгалінастая матка. Спелыя яйцы цёмна-бурыя, авальныя, асіметрычныя. Развіццё з удзелам двух прамежкавых гаспадароў — наземныя малюскі, насякомыя. 1. В. Меркунюва.
ДЫКРАЦЭЛІЙ ЛАНЦЭТАПАДОБны, гельміпт сям. дыкрацэліідаў кл.
/
Дыктыякаўліда жывародная: 1— галаўны і 2— хваставы канцы цела самкі.
Дыктыясферыум анамальны.
смактуноў; тое, што двухеустка ланцэтападобная.
ДЫКТБША (Dictyna), род павукоў сям. дыктынавых. Пашыраны ў Еўропе. У сярэдняй паласе СССР, у т. л. на Беларусі, у разнатраўі на ўзлесках, у забалочапых месцах найчасцей трапляюцца Д. т р ы с н яг о в а я (D. arundinacea) і Д. кручкаватая (D. uncinata). Гнёзды будуюць на сухіх мінулагодніх раслінах.
Даўж. цела самак да 5, самцоў да 2.5 мм. Галавагрудзі карычневыя ці цёмна-карычневыя, брушка ў першага віду жаўтавата-шэрае з двухраздзельнай плямай спераду і 3—4 папярочнымі плямамі ззаду, у другога віду на брушку слабавыразны карычневы малюнак. ДЫКТЫЯКАУЛЁЗЫ глісныя хваробы свойскіх і дзікіх іраваедных, што выклікаюцца нематодамі з сям. дыктыякаўлідаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. небяспечныя для ягпят. Д. ў цялят з 1950-х г. трапляюцца ў адзінкавых выпадках.
Жывёлы заражаюцца праз ваду і корм (пераважна ўлетку на пашы), інвазаваныя лічынкамі нематодаў. Хвароба выяўляецца бранхітамі і запаленнем лёгкіх, анеміяй, знясіленнем. Лячэнне медыкаментознае. Прафілактыка: ізаляванае ўтрыманне маладняку з перыядычнай зменай выпасу.
Літ.: Панасюк Д. II., Ш it л ь н пк о в В. II. Днктнокаулезы н путн нх лііквндацнп.— М„ 1966. Ц. Г. Нікулгн. ДЫКТЫЯКАУЛІДЫ (Dictyocaulidae), сямейства чарвей кл. нематодаў. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне 8 відаў з 3 родаў. На Беларусі 4 віды, найб. небяспечныя дыктыякаўліда ніткападобная (Dictyocaulus filaria), Д. жывародная (D. viviparus), якія паразітуюць у трахеях і бронхах траваедных жывёл; выклікаюць дыктыякаўлёзы.
Цела (даўж. 12—150 мм) ніткападобнае, белаватае, жаўтавата-белае. Ротавая адтуліна абкружана 2 радамі сасочкаў і куцікулярным кальцом. Хвост у самкі востры, у самца з полавай рабрыстай бурсай 1 2 спікуламі. Яйцы (з лічынкамі ўнутры) з дыхальных шляхоў пры кашлі хворых жывёл трапляюць у рот. страўнікава-кішачны тракт, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія, трапіўшы ў вонкавае асяроддзе, праз 3—15 сут дасягаюць інвазійнай стадыі. Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі на пашы. М. В. Якубоўскі.