• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Т. М. Міхеева.
    ДЫС.., перад галоснымі ДЫЗ... (грэч. dys... лац. dis...), прыстаўка, якая абазначае цяжкасць, парушэнне, расстройства, падзел, страту. ДЫСКАКАТЭЛІДЫ (Discocotylidae), сямейства плоскіх чарвей кл. монагенаідэй. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне 10 відаў з 3 родаў, у СССР 7 відаў. На Беларусі ў рэках. азёрах, сажалках зарэгістраваны 7 відаў, найчасцей трапляюцца дыскакатыл парадоксум (Discocotyle paradoxum), Д. ніпонікум (D. nipponicum), Д. сагітата (D. sagittata) — узбуджальнікі дыскакатэлёзу (гельмінтозу гусцяры, карася залатога, карпа. рыбца, плоткі, печкура, гальяна звычайнага і інш.). Шкодзяць рыбагадоўлі.
    Цела (даўж. 6—9 мм) ланцэтападобнае, сплюшчанае. На пярэднім канцы мае 2 прысоскі, на заднім прымацавальны дыск з 4 парамі клапанаў 1 парай кручкоў пасярэдзіне. Жывуць паасобку або зрастаюцца парамі. Гермафрадыты. 3 яец развіваюцца ўкрытыя раснічастым эпітэліем лічынкі, якія свабодна плаваюць у вадзе, затым прымацоўваюцца да жабраў і скуры рыб, дзе ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў.
    В. I. Арлоўскі. ДЫСКАМІЦЭТЫ (Discomicetes), група парадкаў сумчатых грыбоў падкл. эўаскаміцэтаў. Вядома каля 3 тыс. відаў з 6 парадкаў, пашыраных па ўсім зямпым шары. У СССР болып за 450 відаў, каля 80 родаў з 6 парадкаў. На Беларусі 44 віды, 27 родаў з парадкаў гелацыяльныя, фацыдыяльныя, пецыцальныя, труфелевыя. Сапратрофы, актыўныя разбуральнікі раслінных рэшткаў. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя смаржок, страчок, некат. гелацыяльныя. Ёсць паразіты культурных і дзікарослых раслін.
    Пладовыя целы (апатэцыі) з раскрытым адразу або ў стадыі спеласці гіменіем. які размяшчаецца пераважна на ўвагнутай паверхні (дыску); сподка-, чашаабо келіхападобныя, сядзячыя ці на ножках, ад амаль непрыкметных да буйных, адзіночныя ці сабраныя ў групы на субстраце, міцэліяльным слоі або склероцыях; мяккамясістыя, студзінападобныя, часта крохкія, васкаватыя ці дравяністыя, вуглістыя, жоўтыя, аранжавыя, чырвоныя і інш. Сумкі большасці Д. выцягнута-авальныя, перамяжоўваюцца з простымі ці разгалінаванымі, бясколернымі або афарбаванымі парафізамі (стэрыльныя ніткі), Сумка-
    споры (звычайна па 8 у сумцы) пераважна аднаклетачныя. Г. I. Сяржаніна. ДЫСКАПАДОБІІЫ АКУНЬ (Mesogonistius chaetodon), рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў ЗША. У Расію завезены ў пач. 20 ст. (паўторна ў СССР, у т. л. ў БССР,— у 1950-я г.); гадуюць як акварыумную рыбу.
    Даўж. да 5 см (у прыродных умовах да 10 см). Цела дыскападобнае (адсюль назва), аліўкавае з перарывістымі папярочнымі цёмна-карычневымі палосамі (болып цёмнымі ў самак). Афарбоўка цела маладых рыб болып яркая. Плаўнікі закругленыя; пярэдняя ч. спіннога мяккая, анальны і хваставы плаўнікі аднаго колеру з целам; у моладзі Д. а. першыя 2 прамяні спіннога плаўніка чорныя, трэці чырвоны, 2 першыя прамяні брушных плаўнікоў карычнявата-жоўтыя. Паміж мяккай і цвёрдай часткамі спіннога плаўніка глыбокі вьіраз. Найб. гадуюць у вял. светлых акварыумах з грунтам з дробнага пяску, укрыццямі з раслін і камення.
    ДЫСКОЗІЯ (Discosia), род недасканалых грыбоў сям. лептастромавых. Паразіты на лісці пладовых, дрэвавых і травяністых раслін. У СССР каля 10 відаў. На Беларусі на яблыпі трапляецца Д. з б о р н а я (D. artocreas).
    Міцэлій шматклетачны, бясколерны. Пладовыя целы размешчаны групамі на жоўтых плямах, плоскія, чорныя, акруглыя, зверху шчыток з' шчылінападобнай адтулінай у цэнтры, гіменіяльны слой з канідыяносцаў. Канідыі цыліндрычныя або верацёнападобныя, з 3 перагародкамі, бясколерныя ці зеленаватыя, на канцах з ніткападобнымі раснічкамі.
    ДЫСЛАКАЦЫІ (ад позпалац. dislo­catio зрушэнне) у геалогіі, парушэнні залягання горных парод у зямной кары. Падзяляюцца на складкавыя (плікатыўныя) і разрыўныя (дыз’юнктыўныя). Адбываюцца ў нетрах зямной кары ад тэктанічных рухаў, з прычыны пераўтварэння крышт. будовы горных парод, пластычнай дэфармацыі солі пад вял. ціскам (гл. Саляныя дыслакацыі), ціску рухомага ледавіка (гл. Гляцыядыслакацыі) і раставання нерухомага лёду (гл. Гляцыякарст), ад апаўзання горных парод (гл. Апоўзень).
    ДЫСПОРА (Dispora), род цэнабіяльных зялёных водарасцей сям. кокаміксавых. Вядомы 5 прэснаводных відаў. У СССР 4 віды, з іх у азёрах Веларусі трапляецца 1 рэдкі планктонны від — Д. к р у ц ы г еніяпадобная (D. crucigenioides).
    Цэнобіі плоскія, складзены з 8—16 пар клетак, дыям. разам з шырокім слізістым чахлом ад 27 да 120 мкм. Клеткі з тонкай абалонкай, вуглавата-акруглыя або злёгку трохвугольныя, размешчаны ў 1 слой, парамі. Ядро 1. Хларапласт чашападобны або пасценны, з 1 пірэноідам ці без яго. Размнажэнне 2-жгуцікавымі зааспорамі, дзяленнем клетак у 2 плоскасцях.	Т. М. Міхеева.
    ДЫСТРОФНЫЯ АЗЁРЫ (ад дыс...+ +грэч. trophe ежа, харчаванне), азёры, бедныя пажыўнымі рэчывамі. Знаходзяцца ў апошняй стадыі эвалюцыі вадаёмаў (ад алігатрофных да эўтрофных і дыстрофных), ператвараюцца ў нізінныя балоты. Некаторыя Д. а., размешчаныя сярод буйных вярховых балот (Ельня, Межужол), не перажывалі эўтрофнай стадыі, развіваюцца з часу пасляледавікоўя разам з тарфяным масівам, у будучым ператворацца ў вярховыя балоты. Д. а. часцей трапляюцца ў цэнтр. і паўд. паласе Бе-
    Дыспора круцыгеніяпадобная.
    Дысцына шчыткападобная.
    ларусі. Займаюць плоскія рэшткавыя катлавіны з глыб. да 1—3, радзей 5 м сярод забалочанай тэрыторыі (Дабееўскае, Судабле, Вялікае Святое, Калдычэўскае, Дзягілі, InaBa, Лезвінка).
    Вада ў Д. а. вызначаецца малой празрыстасцю, высокай колернасцю, нізкай мінералізацыяй. Ложа азёр высцілае магутны слой (да 30 м) высокаарган. сапрапеляў. Д. а. зарастаюць, уздоўж берагоў утвараецца палоса сплавіны. У азёрах, размешчаных сярод вярховых балот (Мохавае ў Верхнядзвінскім р-не), кіслая рэакцыя вады (pH 4—5) 1 вельмі нізкая мінералізацыя (30—80 мг/л) не спрыяюць развіццю расліннасці і жывёльных арганізмаў. Іхтыяфауна Д. а. бедная, звычайна карасёва-лінёвая. 31мой з-за недахопу кіслароду здараюцца заморы рыбы. Пры нерац. умяшанні чалавека ў прыродны ход развіцця вадаёмаў (паніжэнне ўзроўню і інш.) адбываецца паскарэнне працэсаў дыстрафіравання (Забельскае возера ў Глыбоцкім раёне, Густата, Грыбна).
    М. М. Курловіч.
    ДЫСТЭН (ад 5ы...+грэч. sthenos сіла), мінерал; тое, што кіяніт.
    ДЫСЦБІНА (Discina), род сумчатых грыбоў сям. пецыцавых. Вядома каля 10 відаў, пашыраных у Еўропе, Паўн. Амерыцы. У СССР 4 віды. Сапратрофы на глебе. На Беларусі ў хваёвых лясах трапляецца Д. шчыткападобпая (D. anoilis), якая пладаносіць летам.
    Пладовыя целы (апатэцыі) буйныя, дыям. да 10 см, мясістыя, чашападобныя, потым амаль распасцёртыя, з прыўзнятым 1 загнутым усярэдзіне краем, звонку гладкія 1 жаўтаватыя, усярэдзіне хвалістыя і шаравата-бурыя, ножка выш. 1 см з глыбокімі баразёнкамі. Сумкі цыліндрычныя. Споры бясколерныя, верацёнападобныя, з патоўшчанай абалонкай і завостранымі канцамі.
    ДЫТЫЛІНХІ, род чарвеп; тое, што сцябловыя нематоды.
    ДЫФАЗІЯСТР (Diphasiastrum), род дзярэзаў сям. дзеразовых. Вядомы 25 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі 2. Лек. і фарбавальныя расліны.
    Д. с п л ю ш ч а н ы (D. complanatum) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хваёвых лясах. Спараносіць у чэрвені. Спарафіт — шматгадовая вечназялёная травяністая расліна з доўгім паўзучым падземным карэнішчам, ад якога адыходзяць дыхатамічна разгалінаваныя бакавыя парасткі, размешчаныя веерападобна. Сцяблы даўж. да 1 м, сплюшчаныя, укрытыя лускападобным супраціўным лісцем. Брушное лісце ў 2—3 разы карацей спіннога, бакавое — сплюшчанае, лодачкападобнае, з кілем. Стробілы (па 6) на доўгіх ножках, укрытых рэдка расстаўленым шылападобналінейным лісцем. Спарафілы акруглаяйцападобныя, на верхавінцы каротказавостраныя, з 1 спарангіем. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай. Узнаўляецца марудна, патрабуе аховы. Д. трохкаласковы (D. tristachyum) — рэдкі від, дакладна вядомы з некалькіх месцаў Віцебскай (Бярэзінскі запаведнік, наваколле в. Пераходцы Ле-
    пельскага р-на) і Мінскай (наваколлі в. Вязынь Вілейскага р-на, Мінска, Барысава, Вяляціцкая лясная дача) абласцей. Расце ў пясчаных барах. Спараносіць у ліпені. Вельмі падобны да Д. сплюшчанага. Адрозніваецца шызаватазялёным колерам, больш вузкімі, менш пляскатымі галінкамі, размешчанымі пучкамі. Брушное і спінное лісце амаль аднолькавае. бакавое коса зрэзанае. Дае гібрыды з Д. сплюшчаным, утвараючы шэраг прамежкавых форм.
    Г. I. Зубкевіч. ДЫФЕНБАХІЯ (Dieffenbachia), род шматгадовых, пераважна травяністых раслін сям. ароідных. Радзіма — тропікі Амерыкі. Вядома каля 30 відаў. На Беларусі найб. пашырана Д. стракатая (Д. picta), выропічваецца ў пакоях, аранжарэях. Лісцева-дэкар. расліна.
    Сцябло мясістае, выш. да 1 м. Лісце буйное, шырокаавальнае, цёмна-зялёнае з жаўтаватымі плямамі і штрыхамі. Суквецце — катах, паўпрыкрыты несамавітым бледна-зялёным пакрывалам. Цвіце на працягу ўсяго года. Размнажаюць насеннем. верхавінкавымі і сцябловымі чаранкамі круглы год. Перасаджваюць штогод вясной у сумесь торфу, лісцевай і дзярновай зямлі (2:1:1) з дабаўленнем пяску. Добра расце на цёплых паўзацененых месцах. Патрабуе перыяду спакою з ліст. да лютага. Існуе шмат сартоў. сярод іх вылучаецца Рудольф Ройс з святлейшым стракатым лісцем. Маладыя расліны больш дэкаратыўныя, сцяблы старэйшых агаляіоцца і палягаюць, таму Д. лепш вырошчваць штогод з чаранкоў.	В. М. Чартовіч.
    ДЫФІЛАБАТРЫЁЗ, глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца стужачнымі чарвямі з сям. дыфілабатрыідаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі асн. ўзбуджальнік Д. — стужачнік шырокі (Diphyllobothrium latum). Ачагі Д. адзначапы па берагах азёр і рэк (у цыкле развіцця ўзбуджальнікаў ролю прамежкавых гаспадароў выконваюць рачкі, рыбы, амфібіі, рэптыліі).
    Жывёлы і чалавек заражаюцца пры ўжыванні недастаткова праваранай і прасоленай рыбы. У ж ы в ё л на Д. хварэюць сабакі, лісы. пясцы, свінні і інш. Пры значнай інвазіі жывёлы знясільваюцца, у іх настае анемія, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, нерв. сістэмы. Мера барацьбы — дэгель мінтызацыя. Прафілактыка: забарона скормліваць сырую рыбу жывёле. У ч ал а в е к а хвароба выяўляецца энтэрытам, анеміяй, алергіяй, бяссонніцай, галаўным болем. Лячэнне — антгельмінтыкі. Прафілактыка: сан.-вет. ахова вадаёмаў, сан.-гельмінталагічная экспертыза рыбы і рыбных прадуктаў.