Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
тад унутрыклетачных у к л юч э н н я ў — выяўленне вірусаў з дапамогаю мікраскопа па крышталічных і аморфных уключэннях, якія ўтвараюцца ў пашкоджаных раслінах. Дыягностыка неінфекцыйных хвароб раслін ажыццяўляецца па вонкавых прыкметах з улікам прычын, якія выклікалі пэўную хваробу (неспрыяльныя клімат. і глебавыя ўмовы, мех. 1 хім. пашкоджанні), або хім. спосабам — аналізам раслін і глебы пры парушэнні рэжыму мінер. жыўлення раслін. Пытанні Д. х. р. на Беларусі вывучаюцца ў Бел. НДІ аховы раслін, у лабараторыях імунітэту Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва і Бел НДІ земляробства, у лабараторыі ніжэйшых раслін ін-та эксперым. батанікі АН БССР, на факультэце аховы раслін Гродзенскага с.-г. ін-та, у БСГА, БДУ.
Літ.: Черемнсннов Н. А. Обіцая патологня растешій.—2 лзд.— М., 1973; Амбросов А. Л. Внрусные болезші картофеля н меры борьбы с ннмн.— Мн., 1975; Дорожкнн Н. А., Б е л ьс к а я С. II. Болезня картофеля,— Мн., 1979; Фёдоров Н. II., Раптунов іі ч E. С. Лабораторные занятня по лесной фнтопатологнн.—• Мн., 1980.
М. А. Дарожкгн, В. I. Нгціеўская. ДЫЯКАНТАС (Diacanthos), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. хларакокавых. Вядомы 1 планктонны від — Д. беленафоравы (D. belenophorus), які трапляецца ў вадаёмах Еўропы і Сярэдняй Азіі. На Беларусі адзначаны ў воз. Баторын і ў Прыпяці.
Клеткі авальныя (даўж. 8—16 мкм, іпыр. 4,5—8,5 мкм), з прамымі доўгімі, да канца паступова звужанымі полымі шчацінкамі даўж. 60 мкм, якія размешчаны на процілеглых канцах клеткі. Абалонка клетак тонкая, бясколерная, без слізі. Хларапласт пласціністы, весіметрычны, чашападобны, з 1 пірэноідам. Размнажэнне аўтаспорамі (іх 4 або 8). Т. М. Міхеева.
ДЫЯЛЁКТЫКА [грэч. dialektike (techne) майстэрства весці гутарку, спрэчку]. тэорыя і метад пазнання ісціны, філасофская навука пра ўсеагульныя законы развіцця матэрыяльнага і духоўнага свету, прыроды, грамадства і мыслення. У гісторыі філасофіі вылучаюць стыхійную, ідэаліст., матэрыяліст. Д. Паслядоўная навуковая матэрыяліст. Д. створана К. Марксам і Ф. Энгельсам на аснове крытычнай перапрацоўкі папярэдніх філас. вучэпняў і развіта У. I. Леніным. Узнікненне матэрыяліст. Д. азначала выпрацоўку новага ўяўлення аб прыродзе — прыроду разглядалі такой, якой яна з’яўляецца, пераадольваючы прамалінейнасць, аднабаковасць і закасцянеласць уяўленняў аб прыродзе, уласцівых ідэалізму і метафізіцы. У марксісцкай філасофіі дыялект. метад азначае пазнанне ўсеагульнай узаемасувязі прадметаў і з’яў праз разуменне іх самаруху, унутраных супярэчнасцей, якія ляжаць у аснове іх сутнасці. Змест матэры-
Дыякантас беленафоравы.
яліст. Д. раскрываецца ў яе асн. прынцыпах (аб’ектыўнасці, развіцця. усеагульнай сувязі, супярэчнасці і інш.), законах (адзінства і барацьбы процілегласцей, пераходу колькасці ў якасць і наадварот, адмаўлення) і катэгорыях (супрацьлегласць, якасць і колькасць, выпадковасць і неабходнасць і інш.). Універсальнасць Д. як вучэння аб развіцці ўсяго аб’ектыўнага свету абумоўлівае яе значэнне ў якасці метаду пазнання рэчаіснасці. Адрозніваюць Д. аб’ектыўную (матэрыяльнага свету) і суб’ектыўную (пазнання). Як метад пазнання Д. з’яўляецца метадалогіяй усіх канкрэтных навук у дастасаванпі да лагічнага зместу іх тэарэтычных праблел. Метадал. функцыя Д. непарыўна звязана з яе светапогляднай роллю — толькі на аснове дыялект. спосабу мыслення магчыма паслядоўнае выкрыццё псеўданавук. ідэаліст. і метафіз. канцэпцый. Свядомае засваенне Д. ў канкрэтным навуковыл пазнанні, у прыватнасці ў прыродазнаўстве, дазваляе тэарэтычпай думцы далёка апярэджваць стыхійнае развіццё навукі, прадугледжваць гэтае развіццё і паспяхова вывучаць з’явы і законы прыроды, засцерагае даследчыкаў ад метадал. памылак у абагульненні эксперым. матэрыялу. Асаблівае значэнне для прыродазнаўства мае абгрунтаваная матэрыяліст. Д. сувязь паняццяў цэласнасці і развіцця, што дазваляе больш глыбока разумець супярэчлівыя адносіны грамадства і прыроды. Абвастрэнне праблем аховы прыроды і мэтанакіраванага яе пераўтварэння ва ўмовах сучаснай навук.-тэхн. рэвалюцыі патрабуе інтэнсіўнага развіцця ўсяго комплексу прыродазнаўчых навук, адначасова гэта выклікае неабходнасць дакладнага светапогляднага і метадал. аналізу, падабагулыіення іх поспехаў з пазіцый навук. філасофіі марксізма-ленінізма. Саюз філасофіі і прыродазнаўства, па словах У. I. Леніна, аднолькава карысны для любой галіны ведаў — без абагульнення дасягненняў навукі і сац. практыкі філасофія можа ператварыцца ў абстрактнае, дагматычнае натурафіласофстваванне; прыродазнаўства без апоры на багаты, эўрыстычна плённы навуковы апарат філасофіі ператвараецца ў набор тэарэтычна не аформленых фактаў, лёгка падуладны ўплыву буржуазнай ідэалогіі. «...іменна дыялектыка з’яўляецца для сучаснага прыродазнаўства найболып важнай формай мыслення, бо толькі яна прадстаўляе сабой аналог і тым самым метад тлумачэппя для адбываючыхся ў прыродзе працэсаў развіцця, для
ўсеагульных сувязей прыроды, для пераходаў ад адной галіны даследавання да другой» (Ф. Энгельс. Дыялектыка прыроды.— Мн., 1954, с. 23).
Спробы прыродазнаўчанавук. стыхійна-дыялект. асэнсавання рэчаіснасці і прыроды выяўлены ў ранняй бел. пісьменнасці, помніках культуры Ст. Русі і фальклоры. Элементы антычнаіі Д. вядомы на Беларусі з 10 ст., калі паявілася візантыйская л-ра, зборнікі выслоўяў антычных 1 раннехрысц. мысліцеляў. У 16—17 ст. суб’ектыўна неўсвядомленая стыхійная Д. выступала ў форме станоўчай, або пазітыўнай (мысліцель канстатуе або абгрунтоўвае наяўнасць дыялект. момантаў у прыродзе, не ўсведамляючы іх), і адмоўнай, або негатыўнай (адмаўленне момантаў дыялектыкі развіцця). М. Гусоўскі разумеў прыроду як прыгажосць і карысць, у прыродзе роднага краю ён бачыў не толькі крыніцу нац. багацця, але 1 залог фіз. і духоўнага ўдасканалення чалавека. У пазнанні, на думку Гусоўскага 1 С. Буднага, вырашальную ролю адыгрывае пачуццёвапрактычны вопыт. вывучэнне прыроды. Насуперак пануючым рэліг.-метафіз. поглядам, К. Лышчынскі адмаўляў бога як звышнатуральную сілу, як разумнага стваральніка прыроды і на яго месца ставіў саму прыроду з натуральнымі законамі развіцця, якія можна вывучаць і тлумачыць. Ён уяўляў прыроду як рэальнасць, што ўзнікла 1 развіваецца па сваіх уласных законах, знаходзіцца ў пастаянным руху і не патрабуе для свайго развіцця ніякай знешняй сілы. Крыніцу развіцця ён бачыў у самой прыродзе. У 2-й пал. 18 ст. пачаўся этап аднаўлення схаластыкі 1 паступовага фарміравання метафіз. спосабу мыслення. які абапіраўся на даныя эмпірычнага прыродазнаўства. Асн. аб’ектам філасофіі становіцца прырода, важнейшым метадам пазнання была аб’яўлена матэматыка. У галіне даследаванняў праблем жывой прыроды ствараліся перадумовы для пашырэння вучэння аб эвалюцыі арган. свету. Пранікалі ідэі навук. прыродазнаўства (геліяцэнтрызм М. Каперніка. натурфіласофія Р. Дэкарта, Г. Лейбніца, I. Ньютана. М. Ламаносава і інш.). А. Скарульскі за Ламаносавым выказаў здагадкі аб магчымасці паветранага жыўлення раслін, што потым было пацверджана інш. даследчыкамі. Ідэі Д. і эвалюцыянізму ёсць у заал., бат.. геагр. і геал. працах К. Клюка, Э. Жылібера Г. Форстэра і інш. 3 1840-х г. на Беларусі пашыраецца дыялектыка Г. Гегеля. На старонках выданняў «Wizerunki і roztrasania naukowe» («Навуковыя адлюстраванні і погляды»), «Rubon» («Рубон») 1 інш. разглядаліся пытанні аб Д. як універсальным метадзе пазнання з’яў прыроды, ідэі адзінства і ўзаемасувязі неарган. і арган. прыроды, тэорыі і практыкі і інш. Гегелеўская філасофія крытыкавалася за спекулятыўную. вузка мысліцельную і ідэаліст. накіраванасць. Элементы стыхійнай Д. рэв. дэмакратаў на Беларусі (К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала. Я. Колас) вы~ разна праявіліся ў трактоўцы імі паняцця «прырода» як перадумовы, асновы ўсяго быцця, якая надзелена ўласнымі сіламі і існуе дзякуючы сваім унутраным патэнцыям і намаганням. Тэндэнцыя да цэласнага, узаемазвязанага успрымання рэчаіснасці выявілася ў стварэнні ідэалу працоўнай сялянскай гармоніі чалавека працы (народа) і навакольнага зямельна-прыроднага асяроддзя як вышэйшага жыццёвага стану Далейшае развіццё ідэй Д. на Беларусі звязана з заснаваннем Горы-Горацкага земляробчага ін-та і працамі натуралістаў А' вСаветава. I. М. Чарнапятава, A. М. Бажанава. I. А. Сцебута, М. В. Рытава 1 інш. У цэнтры іх навук. інтарэсаў
былі ідэі змены і развіцця прыроды. яны імкнуліся пранікнуць у сутнасць яе законаў. апіраючыся на эвалюцыйную тэорыю Ч, Дарвіна, развівалі прыродазнаўчанавук. канцэпцыю развіцця прыроды 1 яе змен пад уздзеяннем знешняга асяроддзя і практычнай дзейнасці чалавека (Саветаў), творча выкарыстоўвалі дыялектыку пры даследаванні праблем аграноміі, глебазнаўства і земляробства (Саветаў, Сцебут, Бажанаў), заатэхніі і балотазнаўства (Чарнапятаў), аграбіялогіі (Рытаў). Пасля Кастр. рэвалюцыі, калі марксісцка-ленінская дыялектыка стала асновай разумення рэальных працэсаў прыроды, інтэнсіўна распрацоўваюцца філасофскгя пытанш прыродаанаўства.
Літ.: Энгельс Ф. Дыялектыка прыроды.— Мн., 1954; Лден матерналнзма іі дналектнкн в Белоруссяп (дооктябрьскнй пернод).— Мн., 1980; Купч іі н Н. С. ІІден матерналпзма н дналектнкп в трудах естествонспытателей Белоруссші (вторая половнна XIX — нач. XX в.).— Мн., 1972; яго ж. Развнтне естествознання в Белоруссіш (середнна XIX — начало XX в.).— Мн., 1980; Платонов Г. В. Дпалектііка лрнроды, её место н роль в снстеме марксйстско-ленпнской фнлософйй.— М.. 1980; Холлпчер В. Прнрода в научной картнне мнра.— 3 йзд.— М., 1966.
A. I, Ляўко, В. Л. Мазоўка. ДЫЯПАРТАЛЬНЫЯ (Diaporthales), парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў пірэнаміцэтаў. Вядома звыш 450 відаў, пашыраных у Еўропе і Паўн. Амерыцы. Сапратрофы на раслінных рэштках, некаторыя — паразіты (пераважна ў канідыяльнай стадыі) пладовых і ягадных культур. На Беларусі адзначаны віды з родаў гнамонія, дыяпортэ, гламерэла, еальса.
Пладовыя целы (перытэцыі) цёмнабурыя ці чорныя, шчыльныя, скурыстыя, з носікам для выхаду аскаспораў, па глыбленыя ў субстрат або строму (міцэліяльнае спляценне). Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, з часовай ножкай, якая потым знікае, у спелых перытэцыях размешчаны свабодна ў слізі. Сумкаспоры аднаабо двухклетачныя, бясколерныя. М. А. Лемяза.