Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
М. П. Карасёў. ДЫФІЛАБАТРЬПДЫ (Diphyllobothriidae), сямейства чарвей кл. стужачных. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне больш за 10 відаў. У БССР 5 відаў, найб. небяспечны стужачнік шырокі (Diphyllobothrium latum) — кішачны паразіт драпежных, усёедных жывёл, зрэдку чалавека (асн. гаспадары), узбуджальнік дыфілабатрыёгу.
Дыфазіястр сплюшчаны.
Да арт. Дыхавіца сеянцаў. Сеянец, пашкоджаны тэлефорай наземнай.
Цела (даўж. 14 мм —10 м, шыр. 1,5 см) стужкападобнае. складаецца з некалькіх тыс. членікаў. Пярэдні канец звужаны, на галоўцы 2 прысмоктвальныя ботрыі. У кожным членіку размешчаны матка, семяннікі і яечнік. Развіодё з удзелам прамежкавых (ракападобныя) і дадатковых (рыбы, амфібіі і паўзуны) гаспадароў. Працягласць жыцця да 15 года.
М. К. Сляпнёў.
ДЫХАВІЦА СЁЯНЦАЎ. хвароба сеянцаў і маладых раслін хвоі, елкі і інш. дрэў, якая характарызуецца паступовым пажаўценнем і адміраннем наземных ч. раслін. Найчасцей выклікаецца базідыяльным грыбам тэлефора наземная (Thelephora terrestris).
Калі пладовае цела грыба — глебавага сапрафіта — вырастае побач з сеянцам, яно абвалаквае сеянец спачатку з бакоў, потым перарастае яго і закрывае зверху. Грыб не з’яўляецца паразітам: ён карыстаецца сеянцам як падпоркай. Дрэўца гіне ў выніку мех. сціскання і адсутнасці свабоднай прасторы для далейшага росту і развіцця. Грыбам пашкоджваюцца сеянцы пераважна ў сухіх хваёвых лясах на пясчаных і супясчаных глебах. Меры барацьбы: выдаленне і знішчэнне хворых сеянцаў разам з пладовымі целамі грыба.
М. I. Фёдараў. ДЫХАДОНЦЫУМ (Dichodontium), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў лясной зоне Галарктыкі. У СССР 1 від —Д. празрысты (D. pellucidum). Для Беларусі рэдкі, адзначаны ў паўд.-ўсх. частцы на вільготнай глебе.
Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі рыхлыя, мяккія. светла-зялёныя, ад 2—4 да 7 см выш., знізу карычневалямцавыя. Сцябло прамастойнае, простае або вілаватае. Лісце ад шырокай асновы ланцэтнае, амаль языкападобнае, завостранае ці тупое, з жылкай, уверсе пілаватае. Каробачка са спорамі на жоўта-карычневай ножцы, прадаўгаватаяйцападобная, гарбатая. Вечка з дзюбкай.
Дыфенбахія стракатая.
Дыхадонцыум празрысты: 1— агульны выгляд; 2— ліст; з— вывадкавае цельца.
Вегетатыўнае размнажэнне шматклетачнымі бураватымі вывадкавымі цельцамі, размешчанымі ў пазухах ліста.
ДЬІХАСТБІЛІС (Dichostylis), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. асаковых. Вядома ка.ія 10 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных, зрэдку ва ўмераных абласцях зямнога шара, акрамя Аўстраліі. У СССР 3 віды, з іх на Беларусі — Д. М ікелі (D. micheliana). Трапляецца толькі ў Гомельскай вобл. Расце на пясчаных і глеевых берагах рэк і азёр. Цвіце ў ліп.— жніўні.
Адналетнік выш. 3—10 см, утварае невял. густыя дзярнінкі. Сцяблы шматлікія, трохгранныя, скучаныя, каля асновы аблісцелыя, з пурпурова-чырвонымі похвамі. Лісце вузкае, лінеіінае, да верхавіны звужанае, гладкае. Суквецце канцавое, шырокаяйцападобнае або шарападобнае, складаецца з некалькіх збліжаных галоўчатых суквеццяў са шматлікімі каласкамі; пры суквецці 3— 7 падоўжаных прыкветных лістоў, якія даўжэй за яго ў некалькі разоў. Каласкі дробныя, падоўжана-яйцападобныя, бледна-зялёныя; крыючыя лускавінкі зеленаватыя, падоўжаныя, на верхавінцы з кароткім вастрыём, размешчаны па спіралі. Кветкі двухполыя, без калякветніка, з 2 тычынкамі 1 2 рыльцамі. Плод — дробны, трохгранны арэшак з вострым краем.
В. М. Іванкіна.
ДЫХРАІТ, мінерал кл. сілікатаў; тое, што кардыерыт.
ДЫЦЭЛЮЛА (Dicellula), род цэнабіяльных зялёных водарасцей сям. мікрактыніевых. Вядомы 2 віды. пашыраныя ў Еўропе і Сярэдняй Азіі. У СССР, у т. л. на Беларусі, у планктоне Прыпяці адзначана Д. п л а н кт о п н а я (D. planctonica).
Цэнобіі складзены з 2 клетак, абкружаных бясколернай сліззю. Клеткі падоўжана-авальныя (даўж. 8—22 мкм, шыр. 5—12 мкм), злёгку сціснутыя ў месцы злучэвня, з шматлікімі тонкімі, патоўшчанымі пры аснове шчацінкамі на абалонцы, іх даўж. не перавышае даўж. клеткі. Абалонка і шчацінкі звычайна бурыя. Хларапласты (1—8) пласціністыя, з 1 пірэноідам. Размнажэнне аўтаспорамі (па 4—8 у кожнай клетцы), кожная ўтварае 2 або 4 двухклетачныя цэнобіі, часам трапляюцца адзіночныя клеткі. ДЬІЦЭНТРА (Dicentra), д ы к л і тр а, род шматгадовых травяністых раслін сям. дымніцавых. У родзе каля 20 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыпы. У СССР 1 дзікарослы від. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР як дэкар. расліны інтрадукавапы 2 віды, прыдатныя для групавых пасадак на газонах, у міксбордэрах. Цвітуць у маі — чэрв., пе пладапосяць. Размнажаюцца дзяленнём і насеннем. Лепш развіваюцца і больш пышна цвітуць у паўзаценепых месцах на лёгкіх, багатых перагноем глебах.
Д. цудоўная (D. spectabilis, радзіма — Кітай, Карэя) выш. 80—90 см. Сцябло прамое, галінастае. Лісце перыста-раздзельнае, рассечанае, шызаватазялёнае. Кветкі ярка-ружовыя з белай сярэдзінай, сплясканыя, у буйных эфектных суквеццях. Д. а м е р ы к а н с к а я
Дыцэлюла планктонная.
Дыцэнтра цудоўная.
(D. formosa, радзіма — Паўн. Амерыка) адрозніваецца ад цудоўнай больш нізкім сцяблом (выш. да 30 см), дробнапасечаным лісцем, больш дробнымі, ружавата-пурпуровымі кветкамі.
Н. М. Луніна.
Дыхастыліс Мікелі: агульны выгляд расліны і кветка.
ДЫЯБАЗ (фрапц. diabase ад грэч.), поўнакрышталічная горная парода асн. саставу афітавай (дыябазавай) структуры, складзеная пераважна з плагіяклазу (часцей лабрадору) і і аўгіту, якія ў рознай ступені замешчаны другаснымі мінераламі — альбітам, амфіболам, хларытам, эпідотам, кальцытам і інш. Д. часам змяшчаюць дамешак першаснага алівіну, амфіболу, кварцу і інш. На Беларусі трапляюцца ў крышт. фундаменце, дзе ўтвараюць інтрузіўныя ці субвулканічныя пластавыя целы (Д. пескаўскага комплексу ў ІПчучынскім р-не, метадыябазы волхвінскага комплексу каля г. Жыткавічы), штокі (габра-дыябазы камянецкага комплексу ў р-не Радашковіч), дайкі (алівінавыя Д. нагорнаўскага комплексу каля Жыткавіч) і інш. Колер пераважна цёмны, зеленаваташэры, у слаба змененых і свежых рознасцей да чорнага. Шчыльн. 2600—3100 кг/м3. трываласць на сцісканне да 300 МН/м2.
М. В. Вераценнікаў. ДЫЯГЕНЁЗ (ад грэч. diagenesis перараджэнне), сукупнасць прыродпых хім. лінералаўтваральных і інш. працэсаў, якія вядуць да ператварэння асадку (шматкампанентнай моцна абводненай сістэмы) у асадкавыя горныя пароды. Вял. роля ў працэсе Д. арган. рэчыва. Вылучаюць ранні і позні этапы Д. На раннім (мінералаўтваральным) этапе фарміруюцца глаўканіт, фасфаты, карбанаты, апал, цэаліты, сульфіды і інш.; на познім (пераразмеркавальным) утвараюцца карбанатныя, крамянёвыя, сульфідныя і інш. канкрэцыі.
Найб. выразпыя праяўленні працэсаў Д. назіраюцца ў мезазойскіх і кайназойскіх адкладах Беларусі. У вуглістых глінах юры гэта частая ўкрапанасць і канкрэцыі жалезістых сульфідаў, у глаўканітава-кварцавых пясках мелавога ўзросту —• камякавата-жаўлаковыя 1 пластападобныя целы фасфарытаў, якія на асобных участках маюць прамысл. значэнне (Лабковгцкае радовішча фасфарытаў і Мсцгслаўскае радовгшча фасфарытаў), у мергельна-мелавых пародах верхняга мелу — канкрэцыяпадобныя крамянёвыя сцяжэнні розных памераў 1 формы. У кайназойскіх адкладах найб. распаўсюджаны дыягенетычны глаўканіт. Ён з’яўляецца адным з пародаўтваральных мінералаў у пясках і пясчана-алеўрытавых пародах, якія складаюць б. ч. палеагену Беларусі. У пясках і алеўрытах кіеўскай 1 харкаўскай світ трапляюцца дыягенетычныя цэаліты, гідраксілапатыт і інш. 3 мінер. новаўтварэнняў трапляюцда крамянёвыя сцяжэнні (бучацкая світа), пласты і лінзы моцных кварцытападобных пясчанікаў з кварцавым цэментам сярод пяскоў канеўскай світы і інш. У пясчана-гліністых адкладах палтаўскай серыі дробная ўкрапапасць і псеўдасфераліты сідэрыту, гнёз-
248 ДЫЯГ
дападобныя скопішчы пелітаморфнага кальцыту, асобныя крышталі і фітамарфозы пірыту і марказіту. У адкладах палеазою і верхняга пратэразою сляды дыягенетычных працэсаў звычайна завуаліраваны ў рознай ступені больш познімі працэсамі катагенезу. Толькі ў асобных гарызонтах назіраюцца прыклады дыягенетычных утварэнняў: шматлікія карбанатныя жаўлакі ў мергелях, гліністых і даламіцістых вапняках міжсалявой тоўшчы верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну, сілуру і ардовіку Брэсцкай упадзіны, жаўлакі і лінзы ангідрыту або гіпсу ў мергельна-даламітавых пародах нароўскага гарызонта і мергелях надсалявой тоўшчы дэвону Прыпяцкага прагіну. Пераважна дыягенетычнымі з’яўляюцца пірыт (радзей інш. сульфіды) і сідэрыт, якія ўтвараюць зямлістыя скопішчы, дробную ўкрапанасць, канкрэцыі, лінзы ў шэраі стракатаколерных глінах, алеўралітах і пясчаніках карбону, ардовіку, кембрыю і венду.
A. А. Махнач.
ДЫЯГНОСТЫКА ХВАРОБ РАСЛІН (ад грэч. diagnostikos здольны распазнаваць), вучэяне пра метады даследавання раслін для распазнавання іх хвароб. Дакладная і своечасовая дыягностыка неабходна для вырабу эфектыўных спосабаў і сродкаў аховы раслін.
Метады Д. х. р. разнастайныя. Агульвы для дыягностыкі ўсіх хвароб п а т аграфічны метад заонаваны на ўліку макраскапічных сімптомаў (вонкавых прыкмет хваробы); завяданне 1 засыханне раслін, гнілі; плямістасці лісця, сцяблоў, пладоў; налёты, пустулы на органах раслін; муміфікацыі, галы, пухліны, нарасты; дэфармацыі, змяненне афарбоўкі. Пасля ўстанаўлення тыпу хваробы вызначаюць яе ўзбуджальніка. Для гэтага выкарыстоўваюць некалькі метадаў. Мікраскапічны метад, іншы раз з мікрафатаграфаваннем і мікрахім. аналізам зрэзаў пашкоджаных раслін, узбуджальнікаў грунтуецца на вывучэнні формы, велічыні, афарбоўкі ўзбуджальніка, у грыбоў — будовы органаў размнажэння і споранашэння. Б і ялагічны метад — вылучэнне ўзбуджальнікаў у чыстую кулыуру на' пажыўныя асяроддзі і вызначэнне іх па марфал. і культуральных прыкметах; штучнае заражэнне чыстай культурай або сокам хворых раслін з наступным вывучэннем сімптомаў пашкоджання, вызначэннем спецыялізацыі ўзбуджальніка. Люмінесцэнтны метад — вызначэнне хваробы па тыпу свячэння пашкоджаных тканак у прамянях пэўнай даўжыні. Сералагічны метад заснаваны на рэакцыі прэцыпітацыі (асаджэння) імуннай сывараткі з антыгенам, атрыманым з заражанай расліны; дае магчымасць выявіць скрытую інфекцыю, асабліва вірусную. Для розных узбуджальнікаў існуюць спецыфічныя метады іх вызначэння. Для бактэрый — метад параўнальнага вывучэння фізіёлага-біяхім. асаблівасцей бактэрый у чыстых культурах на пажыўным асяроддзі з рознымі крыніцамі вугляроду і азоту. Для вірусаў — метад індыкатарн ы х р а с л і н, калі вірусам або сокам хворай расліны заражаюцца пэўныя віды раслін. на якіх праз 2—4 сут праяўляюцца характэрныя сімптомы хваробы; электронна мікраскапічны м е т а д — вызначэнне вірусаў на спецыяльна прыгатаваных прэпаратах з дапамогаю электроннага мікраскопа; м е-