• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    на ПдУ у Прыпяцкім прагіне ўтварылася моцна засоленая марская лагуна, у якой намножылася вял. тоўшча галагенных асадкаў. У пач. 2-й пал. познадэвонскай эпохі (фаменскі ярус) тут узнік адносна глыбакаводны марскі басейн нармальнай салёнасці з біягенным, тэрыгенным і вулканагенным асадканамнажэннем, які злучаўся з морамі на 3 (Львоўскі прагін, УССР) і на У (Маскоўская сінекліза, Дняпроўска-Данецкі прагін). На Пд ад Гомеля ў гэты час актыўна дзейнічалі вулканы. У канцы познадэвонскай эпохі марскі басейн на тэр. Прыпяцкага прагіну зноў ператварыўся ў вял. саляродную лагуну з пераважна галагенным асадканамнажэннем, а потым у марскі вадаём павышанай салёнасці з карбанатным і тэрыгенным асадканамнажэннем, які перад наступаннем кам.-вуг. перыяду значна апрэсніўся і скараціўся па плошчы.
    Арганічны свет Д. п. быў багаты і разнастайны. У мелкаводных цёплых марскіх басейнах нармальнай салёнасці асаблівага росквіту дасягнула бентасная фауна — брахіяподы, трылабіты, астракоды, каралы, бруханогія і пласціністашчэлепныя, малюскі, ігласкурыя, прадстаўнікі флоры — сіне-зялёныя і пурпуровыя водарасці. Каралы, страматапоры і вапняковыя водарасці ўтварылі месцамі арганагенныя пабудовы — біясгромы, бгягермы, рыфы. У адносна глыбакаводных участках мораў была пашырана планктонная фауна — галаваногія малюскі, пелагічныя астракоды і пелецыподы, канадонтаносьбіты, радыялярыі і інш. У апрэсненых марскіх вадаёмах, азёрах, рэках панавалі бяссківічныя і рыбы, у лагунах і морах павышанай салёнасці — водарасці. На сушы былі пашыраны прымітыўныя расліны — псілафіты, якія да канца перыяду вымерлі, з’явіліся новыя расліны — папаратнікападобныя, дзеразовыя і хвашчовыя, прымітыўныя голанасенныя. Літ. гл. пры арт. Дэвонская сістэма.	С. А. Кручак.
    ДЭГЕЛЬМІНТЫЗАЦЫЯ (ад 5э...+ + гельмінты), комплекс лячэбна-прафілакт. мерапрыемстваў па знішчэнню гельмінтаў (паразітычных чарвей) на ўсіх стадыях іх развіцця ў арганізме жывёл, чалавека і ў навакольным асяроддзі. Бывае дыягнастычная, лекавая, проціэпідэмічпая, прафілактычная. Ажыццяўляецца хіміяпрэпаратамі (антгельмінтыкамі) і інш. метадамі. Найб. эфектыўная ў перыяд, калі гельмінты не дасягнулі полавай спеласці (прэімагінальная Д.). Беларускімі НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, эксперым. ветэрынарыі распрацаваны шэраг метадаў аздараўлення ачагоў аскарыдатозаў (у т. л. мяшаных з туберкулёзнай, кішачнымі і інш. інфекцыямі) чалавека і жывёл і інш. гельмінтаў жывёл буйных жывёла-
    гадоўчых ферм і комплексаў (гл. ў арт. Гельмінталогія). в. П Пашук. ДЭГРАД.АЦЫЯ АСЯРОДДЗЯ (лац. degradatio літар. зніжэнне), тэрмін неакрэсленага значэння, якім вызначаюць пагаршэнне прыроднага асяроддзя і агульнае пагаршэнне прыроднага і сац. асяроддзяў. Адносна прыроднага асяроддзя розпыя бакі Д. а. могуць канкрэтызавацца ў пэўных з’явах, напр., у дэзрадацыі глебы, дэструкцыі ландшафтаў, дыгрэсіі рэкрэайыйнай і інш., папярэджанне якіх складае адпу з гал. задач аховы прыроды.
    ДЭГРАДАЦЫЯ ГЛЁБЫ, пагаршэнне якасці глебы, якое выклікаецца прыроднай зменай умоў глебаўтварэпня (напр., наступленне лясоў на чарназёмы) або гасп. дзейнасцю чалавека (няправільная агратэхніка, забруджеанне глебы і інш.). Змяншаецца колькасць гумусу, парушаецца глебавая структура, зніжаецца ўраджайнасць глебы. Мясцовыя з’явы Д. г. на Беларусі ў асноўпым звязапы з гасп. дзейнасцю чалавека, пашырэнне іх абмяжоўваецца.
    ДЭДАЛЕЯ (Daedalea), род губавых грыбоў сям. порыевых. ГІашыраны па ўсім зямпым шары. У СССР 3 віды і некалькі форм. На Беларусі пераважна на пнях, драўніпе лісцевых царод дрэў трапляюцца дубовая губка, Д. бугрыстая (D. confra­gosa) і Д. шчаціністая (D. gibbosa). Выклікаюць бурую і белую гнілі.
    Пладовыя целы шматгадовыя, коркавыя, сядзячыя, палавінчатыя, шапкападобныя, з голай або валасістай паверхняй, белыя, жаўтаватыя, бледна-бураватыя, з узростам карычнева-бурыя. Гіменафор трубчасты, потым больш-менш пласціністы. Споры цыліндрычныя ці прадаўгавата-эліпсападобныя. Іл. гл. на ўкл. да арт. Губаеыя грыбы.
    A. I. Галаўко.
    ДЭЗ... (франц. des.., des...), прыстаўка, якая абазначае аддзяленне, выдаленне ці адсутнасць чаго-небудзь, скажэнне чаго-небудзь.
    ДЭЗАКАРЫДЫЗАЦЫЯ (ад дэз...+ + грэч. akari клешч), комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню кляшчоў і іх зародкаў. Робяць пераважна хім. прэпаратамі з групы пестыцыдаў. Гібелі кляшчоў спрыяюць змены выпасаў і меліярацыя пашы. На Беларусі метадамі Д. ліквідаваны нуталіёз коней, кароста копей, буйн. par. жывёлы, авечак.
    ДЭЗІНВАЗІЯ (ад 5эз...+лац. invasio напад), комплекс мерапрыемстваў па знішчэншо ў вонкавым асяроддзі зародкавых і лічынкавых форм узбуджальнікаў інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін.
    Бывае прафілактычная, бягучая і за-
    ключная. Ажыццяўляецца мех., фіз., хім. 1 біял. спосабамі.
    ДЭЗІНСЁКЦЬІЯ (ад дэз...+лац. in­sectum насякомае), комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню шкодных членістаногіх (насякомых, кляшчоў), пераносчыкаў узбуджальнікаў інфекц. і інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін, свірнавых шкоднікаў. Метады Д.: механічныя (сеткі, пасткі, ачыстка ферм і тэрыторыі), фізічныя (дзеянне высокіх і нізкіх т-р), хімічныя (інсектыцыды), біялагічныя (выкарыстанне прыродных ворагаў членістаногіх — птушак, рыб, бактэрый, вірусаў, грыбоў).
    ДЭЗІНФЁКЦЫЯ (ад дэз...+ інфекцыя\ комплекс мерапрыемстваў па знішчэнню ўзбуджальнікаў інфекц. хвароб жывёл і чалавека ў вонкавым асяроддзі фіз., хім і біял. метадамі. Адрозпіваюць Д. прафілактычную (робяць, каб папярэдзіць узнікненне інфекц. хвароб), бягучую (каб папярэдзіць захворванне здаровых і пашырэнне ўзбуджальнікаў за межы інфекц. ачага) і заключную (напр., пасля шпіталізацыі або смерці хворага, пасля зняцня карапціну).
    ДЭЙТЭРАМІЦЭТЫ, клас грыбоў; тое. што недасканалыя грыбы.
    ДЭЙЦЫЯ (Deutzia), род кустоў сям. каменяломнікавых. У родзе каля 50 відаў, пашыраных ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы. У СССР 2 дзікарослыя віды. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР выпрабоўваюцца 16 відаў, для зялёнага буд-ва Беларусі рэкамендаваны 3: Д. пышная (D. magnifica), Д. пурпуровая (D. purpurascens), Д. шурпатая (D. scab­ra) . Цвітуць да 25 дзён у чэрв,— ліпені. Выкарыстоўваюцца для адзіночных і групавых пасадак, стварэння нізкіх узлескаў і афармлення скальных садкоў. Прыдатныя для культуры ў паўд., паўд.-цэнтр. і зах. р-нах інтрадукцыі.
    Дэйцыя шурпатая.
    Лістападныя кусты выш. да 2,5 м. Лісце супраціўнае. простае, падоўжанаяйцападобнае, даўж. да 12 см, зубчастае, зверху ўкрытае зорчатымі валаскамі. Кветкі белыя, ружовыя або чырванаватыя, зграбныя, дробныя (дыям. да 2 см), у шчытках, гронках або мяцёлках. Плод — каробачка. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Святлалюбныя, патрабавальныя да глеб расліны. Д. шурпатая мае садовыя формы з чыста белымі махрыстымі і з ружовымі звонку кветкамі. У бат. садах і парках Беларусі трапляюцца таксама Д. зграбная (D. gra­cilis), Д. драбнакветная (D. parviflora), Д. ПІнейдэра (D. schneideriana), Д. Максімовіча (D. maximowicziana).
    В. Р. Анцгпаў.
    ДЭКАРАТЬДЎНА-ПАКАЁВЫЯ САБАКІ (ад лац. decoro упрыгожваю), пакаёвыя сабакі, група розных парод свойскіх сабак з арыгінальнымі вонкавымі формамі і канстытуцыяй, якіх гадуюць з эстэт. і пазнавальнымі мэтамі. Як дэкар. трымаюць некат. службовых сабак і паляўнічых сабак. На Беларусі з Д.-п. с. найб. разводзяць балонак, сенбернара, бедлінгтон-тэр'ера, пекінскага сабаку, папільёна, японскага хіна. некат. шпіцоў, пудзеляў, тэр’ераў, пінчэраў.
    Ш п і ц ы (вялікі, карлікавы, вольфшпіц) выш. ў карку 27—50 см; поўсць пушыстая. густая. белая, чорная. шэрая, рыжая. Пудзелі (вялікі або каралеўскі, сярэдні і карлікавы) выш. ў карку 30—55 см; поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», белая, чорная, серабрыстая, карычневая; на асобных участках цела поўсць стрыгуць па стандарту. Тар’еры (скотчі свай-тэр’ер) выш. ў карку 18—26 см; поўсць кароткая або доўгая чорная 1 карычневая з падпалінамі, шэрая, рыжая і інш.; хвост купіруецца. Пінчэры (сярэдні і карлікавы) выш. ў карку 25—48 см; поўсць кароткая чорная з падпалінамі; купіруюцца хвост 1 вушы. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дэкаратыўныя жывёлы.
    Літ.: Пособне по собаководству/Сост. П. А. Заводчнков.— 2 пзд.— Л., 1973Н а й м а н й., Н о в о т н ы II. Атлас пород собак,—Прага, 1976.
    Г. М. Базыле'нка. ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ГАЗбНЫ. выкарыстоўваюцца ў зялёным буд-ве для дэкар. ўпрыгожвання тэрыторыі. Асн. віды Д. г.: партэрныя, звычайпыя (паркавыя або садовыя), лугавыя, маўрытанскія.
    Партэрныя газоны размяшчаюцца на пярэднім плане гал. участкаў паркаў, лесапаркаў, садоў, сквераў. Вызначаюцца асабліва высокай якасцю травастою, патрабуюць акуратнага выканання і пастаяннага догляду, павінны быць цёмназялёнымі. Найб. прыдатныя расліны для іх стварэння — нізавыя злакі (метлюжок лугавы, аўсяніца чырвоная), якія выкарыстоўваюцца ў монакультуры. 3 в ыч а й н ы я (паркавыя або садовыя) газоны найб. пашыраны ў прыгарадных зялёных зонах, міжквартальных зялёных комплексах, парках, скверах і на бульварах. Шматгадовыя газоны фарміруюцца з разнастайных травасумесей (аўсяніпы чырвонай. метлюжка лугавога,. райграсу пашавага, мятліцы звычайнай 1 ішп.). Лугавыя газоны прызначаюцца для вылучэння асобных маляўнічых пейзажаў і перспектыў (возера. сажалка. гай, куртына) ся'род дрэвавакустовай расліннасці на адкрытых
    участках паркаў і лесапаркаў. Ствараюцца паляпшэннем прыродных травастояў падсевам травасумесей з 3—5 відаў (метлюжку сплюшчанага, канюшыны белай і чырвонай і інш.). М а ў р ытанскія (травяніста-кветкавыя, прыгожаквітучыя, усходнія) газоны культывуюць на невял. палянах-лужках, размешчаных на адкрытых сонечных прасторах. Бываюць аднаколерныя і стракатаколерная, ствараюцца пераважна з аднагадовых траў з працяглым цвіценнем. Да Д. г. належаць таксама кветкавыя газоны, якія ствараюць высадкай незабудак, флёксаў, разух і інш.
    Літ.: Кпрнльчнк Л. А. Газоны в Белорусснн.— Мн., 1977; я е ж. Декоратнвные растення н компознцнн.— Мн., 1981; М а р г а й л іі к Г. II. Справочннк озеленнтеля.— Мн., 1979; Снгал о в Б. Я. Декоратнвные газоны.— М., 1955.	I. Я. Бацяноўскі.
    ДЭКАРАТБІЎНЫЯ ГАЛУВЫ. пароды галубоў, якіх гадуюць з эстэт. мэтамі. Аб’ядноўваюць пароды структурных (маюць арыгінальны вопкавы выгляд — змененыя па форме элементы апярэння) і к ал я р о в ы х (маюць прыгожую афарбоўку) лётна-дэкаратыўных галубоў. У БССР з Д. г. аматарамі найб. разводзяцца: паўліны, дутышы, якабіны, турманы і чайкі. Іл. гл. на ўкл. да арт. Галубы.