Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Шапка валакністая, лускаватая, ад светла-жоўтай да шэрай, дыям. да 6 см, сухая. Прыватнае пакрывала ў выглядзе павуціністых валокнаў, злучае край шапкі з ножкай. Мякаць мясістая. Пласцінкі паступова бурэюць. Споры яйцападобна-эліпсоідныя, шыпаватыя, іржава-бурыя.
Дэрмацыбе: 1— карычневая; 2— крывава-чырвоная.
Дэскурэнія Сафіі.
На Беларусі найб. вядомы 2 віды. Д. крывава-чырвоная, або павуціннік крывава-чырвоны (D. semisanguinla), вельмі пашырана па ўсёй тэрыторыі. Расце асобнымі экземплярамі і групамі ў хвойных і лісцевых лясах. Пладаносіць у ліп.— вер. (кастрычніку). Шапка дыям. 3—7 см, спачатку пукатая, потым плоская, шаўкавіста-валакністая, карычнева-аліўкавая, паступова выцвітае. Мякаць тонкая, шчыльная, бураватая, з пахам і смакам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, цёмна-чырвоныя. Ножка дыліндрычная, знізу злёгку расшыраная, полая, вохрыста-жоўтая, падоўжана-валакністая, з рэшткамі прыватнага пакрывала. Неядомы. Д. карычн ев а я, або павуціннік карычневы (D. cinnamomea), расце асобнымі экземплярамі або невял. групамі ў розных лясах. Пладаносіць у жн.— верасні. Шапка дыям. 2—4 см, паўшарападобна-пукатая, затым пукатараспасцёртая, з тупым бугарком, крыху валакністая, жоўта-аліўкавакарычневая або жоўта-бура-карычневая, часам з бляскам. Мякаць жаўтаватая, тонкая. Пласцінкі частыя, тонкія, жоўтыя. Ножка цыліндрычная, спачатку суцэльная, потым з поласцю. Неядомы. в. с. Гапгенка. ДЭСІКАЦЫЯ (ад лац. desicco засушваю), хімічнае падсушванне раслін у перадуборачны перыяд з мэтаю паскорыць іх выспяванне, павысіць прадукцыйнасць уборачных машын, паменшыць страты ўраджаю. Праводзяць за 6—12 дзён да пач. ўборкі. У якасці дэсікантаў выкарыстоўваюць дэбос, рэглон, хларат магнію. У БССР Д. шырока ўжываюць на насенных пасевах лубіну, вывучаюць яе эфектыўнасць для люцэрны і канюшыны. Д. паскарае выспяванне зерня на 3—5 дзёы, памяншае перадуборачнае палягаппе раслін, зніжае вільготнасць зерня. Дэсіканты ядавітыя для чалавека і жывёлы, могуць быць крыніцай забруджвання асяроддзя, пры рабоце з імі, як і з інш. пестыцыдамі, неабходна выконваць пэўныя меры засцярогі. г. К. Шутаў. ДЭСКУРЭНІЯ (Descurainia), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 55 відаў, пашыраных у Паўн. і Паўд. Амерыцы і Еўразіі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі — Д. С а ф i i (D. sophia). Расце на засмечаных і засоленых мясцінах, каля жылля, дарог, на палях, лугах, схілах. Цвіце ў маі — жніўні. Харч. расліла (насенне можа ўжывацца як прыправа замест гарчыцы). Выкарыстоўваецца на ўгнаенне (попел).
Расліна выш. 15—100 см, з тонкім, верацёнападобным коранем, уся шарава-
тая ад валаскоў. Лісце перыста-рассечанае на вузкія вострыя долі. Кветкі бледна-жоўтыя, з тонка-бугрыстымі мядовымі залозкамі, у шматкветных гронках. Плод — тонкі, хваліста-бугрысты двухстворкавы стручок. Насенне бураватае, даўж. да 1 мм. I. М. Ляховгч. ДЭСМАГОНІУМ (Desmogonium), род аднаклетачных дыятомавых водарасцей сям. эўноцыевых. Пераважпа трапічныя віды. На Беларусі ў выкапнёвым стане ў пліяцэнавых адкладах Панямоння адзначаны Д. гвінейскі (D. guianense) і Д. Рабенгорста (D. rabenhorstianum).
Створкі лінейныя, прамыя, расшыраныя на закругленых канцах, уздоўж краёў з дробнымі зубчыкамі, павернутымі ў сярэдзіну панцыра. Штрыхі паралельныя (па 15—18 на 10 мкм). Восевае поле ніткападобнае, ледзь прыкметнае. Канечныя вузельчыкі круглыя, выразныя, размешчаны на брушным краі.
ДЭСМАТРАКТУМ (Desmatractum), род аднаклетачных зялёных водарасцей сям. трэўбарыевых. Вядомы 7 планктопных відаў, пашыраных у Еўропе і Сярэдняй Азіі. У СССР 3 віды. На Беларусі Д. а д з е т ы (D. indutum) трапляецца ў сажалках і Прыпяці.
Клеткі шара-, эліпсападобныя, цыліндрычныя, на канцах закругленыя, часам тэтраэдрычнай формы, даўж. або дыям. 6—8,5 мкм, шыр. 5,5—7 мкм, размешчаны ў празрыстай ці бураватай, падоўжна-рабрыстай знешпяй абалонцы да 100 мкм даўжынёй. Абалонка складаецца з 2 частак, у месцы злучэння перацягнутая, на канцах звужаная і завостраная, укрытая сліззю. Ядро 1. Хларапласт перыферычны, з 1 пірэноідам. Размнажэнне 2-жгуцікавымі зааспорамі.
ДЭСМІДЫУМ (Desmidium), род ніткападобных зялёных водарасцей сям. касмарыевых. У СССР вядома каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў сфагнавых і дыстрофных вадаёмах. На Беларусі ў сажалках Палесся, некаторых азёрах, Прыпяці трапляюцца Д. Шварца (D. swartzii) і Д. цыліндрычны (D. cylindricum), адзначаны Д. прыгнаны (D. aptogonum) i Desmidium sp.
Ніткі негалінастыя, спіральна закручаныя. Клеткі 3або 4-вугольныя ці авальныя, часта перацягнутыя ў сярэдняй ч., злучаныя грэбнепадобнымі патаўшчэннямі або ўсечанымі парасткамі. Абалонка гладкая, у кожнай паўклетцы пад перацяжкай папярочны рад ям, па 1 цэнтр., зоркападобнаму, з пасценнымі шчыльнымі лопасцямі хларапласту. Пірэноід 1 у цэнтры хларапласта ці ў кожнай лопасці. Размнажэнне бясполае (папярочнае дзяленне клеткі на дзве ў месцы перацяжкі).
ДЭСТРУКЦЫЯ ЛАНДШАФТАЎ (ад лац. destructio), парушэнне структуры ландшафтаў, працэсаў абмену рэчываў і энергіі, а таксама ўстойлівасці іх пад уплывам адмоўных уздзеянняў на асобпыя кампаненты ці на ландшафт у цэлым. Можа выклікацца прыроднымі з’явамі, але найчасцей ■— вынік антрапагеннага ўздзеяння на прыроду і звязаных з ім непажаданых парушэпняў балан-
су экалагічных кампанентаў. У дарэв. Беларусі Д. л. асабліва праявілася ў знікненні лясных ландшафтаў у выніку некантраляваных суцэльных высечак лесу, у паіпырэнні эрадзіраваных, забалочаных або перасушаных прьт абмяленні рэк тэрыторый. З’явы Д. л. назіраюцца пры парушэнні тэхналогіі меліярацыйнага буд-ва, у месцах інтэнсіўнай распрацоўкі мінер. рэсурсаў (напр., прасяданне паверхні, назапашванне адвалаў, утварэнне варонак дэпрэсіі, засольванне глеб, змепы расліннага покрыва ў асобных месцах Салігорскага горна-здабыўнога раёна), у наваколлі вял. хім. і інш. прамысл. прадпрыемстваў. Вакол нас. пунктаў, у зялёных зонах, зонах адпачынку працэсы Д. л. развіваюцца ад празмерных і нерэгуляваных рэкрэапыйных нагрузак (гл. Дыгрэсія рэкрэацыйная, Рэкрэацыйная ахова ландшафтаў). Захаванне прыпцыпаў pan. прыродакарыстання і аховы прыроды, дакладны разлік параметраў магчымых шкодных уплываў і папярэджанне іх прадухіляюць Д. л., ствараюць неабходную базу і ўмовы для аптымізацыі ландшафтаў; у гэтых жа мэтах праводзіцца і папярэдняя экалагічная экспертыза праектаў прамысл., курортнага, меліярацыйнага і інш. відаў буд-ва.
Я. В. Малашэвіч.
ДЭТРЫТ (ад лац. detritus перацёрты), 1) абломкавы матэрыял,' складзены з рэшткаў ракавін і раслін, шкілетаў жывёл. На Беларусі трапляецца ў абломкавых і карбанатных пародах дэвонскай, кам.-вуг., юрскай і інш. сістэм; 2) завісь дробных арган. рэшткаў у тоўшчы вады ці адклады іх на дне вадаёмаў. З’яўляецца кормам для многіх водных жывёл.
ДЭТРЫТАФАГІ (ад дэтрыт + фагі), дэтрытаедныя жывёлы, водныя жывёлы, якія кормяцца дэтры-
Дэсматрактум адзеты.
Дэемідыум: Шварца.
1— цыліндрычны;
там. У ліку Д. чэрві (паліхеты), эхіўрыды, двухстворкавыя малюскі, калаўроткі. планктонныя ракападобныя і інш. Часцінкі дэтрыту адфільтроўваюць з дапамогай спец. оргапаў або жывяцца ім непасрэдна. Удзельнічаюць у працэсах ачышчэння вады.
ДЭТРЫТШЦЫ (Sciaridae), сямейства насякомых падатр. даўгавусых двухкрылых. У фауне Еўрап. ч. СССР каля 170 відаў. На Беларусі каля 80 відаў. Найб. пашыраны камарык бульбяны (Pnyxia scabiei), які шкодзіць агароднінным і цяплічным культурам.
Даўж. д) 0,6—8 мм, цёмнаафарбаваныя, падобныя да камароў. Крылы (адна пара) падоўжаныя, даўжэйшыя за брушка (зрэдку крылаў няма). Ногі хадулепадобныя. 5-ы членік лапкі мае пару кіпцюркоў. За год 1—9 генерацый. Зімуюць лічынкі.
ДЭТЭРГЁНТЫ (англ. detergent ад лац. detergeo ачышчаю), паверхнева-актыўныя сінт. рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці і быце як мыйныя сродкі і эмульгатары. Адзін з асн. хім. забруджвальнікаў вадаёмаў. Трапляючы з сцёкамі ў водныя аб’екты, вьтклікаюць запеньванпе, пагаршаюць арганалептычныя якасці вады (смак, пах, колер, склад мікрафлоры і інш.), парушаюць працэсы кіслароднага абмену, таксічна дзейнічаюць на жывыя арганізмы. Цяжка паддаюцца раскладанню мікраарганізмамі, ускладняюць біял. ачыстку сцёкавых водаў. Каб не дапусціць забруджвання вады Д., праводзяць двухступеньчатую яе біяхім. ачыстку, дадатковую ачыстку ў біял. сажалках, аэрацыю з выдаленнем пены, прам-сць пераводзяць на выпуск т. зв. «мяккіх» Д., здольных распадацца пры біяхім. ачыстцы болып як на 80 %. Для асн. Д. вызначаны іх гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі ў вадзе ў залежнасці ад мэт, на якія вада прызначана.
ДЭТЭРЫЯРАЦЫПНЫ КАДАСТР, гл. ў арт. Кадастры.
ДЭФАЛІЯЦЫЯ (ад Зз... + лац. folium ліст), штучнае перадуборачпае выдаленне лісця з раслін для паскарэння іх выспявапня і палягчэння механізаванай уборкі ўраджаю. Праводзяць за 10—30 дзён да ўборкі хім. рэчывамі (дэфаліянтамі). якія выклікаюць працэсы, аналагічныя прыродным пры старэнні лісця. Часцей выкарыстоўваюць на плантацыях бавоўніку, у БССР —на пасевах лубіну (паскарае выспяванне зерня на 10—30 дзён). Распрацоўваюцца спосабы Д. для насенных пасеваў канюшыны і люцэрны, для пладовых
культур, ружаў. Як дэфаліянт выкарыстоўваюць прэпарат дэбос (распрацаваны Бел. НДІ земляробства), які пе забруджвае навакольнае асяроддзе. Г. К. Шутаў.
ДЭФАРМАЦЫІ ЛІСЦЯ (ад лац. deformatio скажэпне), хваробы лісця раслін, якія характарызуюцца змяненнем форм лісцевай пласцінкі. Выклікаюцца грыбамі, бактэрыямі, вірусамі, тлямі, кляшчамі, абіятычнымі фактарамі. Часцей бываюць пры развіцці на лісці галасумчатых грыбоў з роду тафрына (Taplirina). Заражэнне адбываецца сумкаспорамі грыба. Грыбніца пранікае ў клеткі ліста і выклікае яго скрыўленве: лісцевая пласцінка робіцца складкаватай, кучаравай або ўздуваецца, на яе паверхні ўтвараецца суцэльпы слой споранашэння грыба. Узбуджальнік хваробы можа зімаваць у пупышках і развівацца на адной расліне на працягу многіх гадоў. Хвароба выклікае засыханне і заўчаснае ападанне лісця, дэфармацыю парасткаў.
На Беларусі Д. л. часцей бывае на таполі (выклікаецца грыбам Т. aurea; на паверхні лісця паяўляюцца круглыя пухірападобныя ўздуцці дыям. 1—3 см, на ніжнім баку ўтвараецца залацістажоўты налёт — слой цыліндрычных сумак са спорамі), вольхах чорнай і шэрай (выклікаецца грыбам Т. tosquinetii; лісцевая пласцінка становіцца маршчакаватай і хвалістай, у месцах пашкоджання фарміруецца суцэльны шараваты налёт сумак грыба), бярозе (выклікаецца грыбам Т. carnea; на паверхні лісця паяўляюцца невялікія чырванаватыя ўздуцці або складкі), вішні (кучаравасць лісця выклікае грыб Т. minor), грушы (складкаватасць лісця выклікае Т. bullata). Мера барацьбы — знішчэнне апалага лісця. Пра Д. л., якія выклікаюцца бактэрыямі і вірусамі, гл. ў арт. Бактэрыяльныя хваробы раслгн, Вгрусныя хваробы раслін.