• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ЁЛЬСКІ ЛЯСГАС, на тэр. Ельскага р-на. Арганізаваны ў 1936. Пл. 67,9 тыс. га, у т. л. пад лесам 61,1 тыс. га (1978). 7 лясніцтваў. Лясы 1-й (8,9 тыс. га) і 2-й (52,2 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 70,6 %, бярозавыя 14,7, асінавыя 8,9, дубовыя 5, іншыя 0,8 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 60,6 %, сярэднеўзроставых 29,7, прыспяваючых 9,2, спелых лясоў 0,5 %. Агульны запас дрэвастою 5,96 млн. м3, у т. л. спелага 0,05 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,2 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 30 гадоў, банітэт 11,4, паўната 0,69. ІПтогод аб’ём лесасечнага фонду 46 тыс. м3, высечак догляду 38 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 380 га.
    ЁЛЬСКІ РАЁН, на Пд Гомельскай вобл. Пл. 1,4 тыс. км2. Горад Ельск — цэнтр раёна; 81 сельскі нас. пункт, 9 сельсаветаў.
    Паверхня раёна пласкахвалістая, пераважна ў межах Мазырскага Палесся, цэнтр. ч. і паўд.-ўсх. ч. ў межах Гомельскага Палесся. 75 % тэр. раёна на выш. 130—140 м, 25 % — 140—160 м. Агульны нахіл тэрыторыі з У на 3. Найвышэйшы пункт 177,8 м на Пд раёна (урочышча Ямны); найменшая абс. адзнака на ПдЗ 122 м (урэз Славечны). Глыбіня расчлянення рэльефу 5 м/км2, на ПдЗ да 10 м/км2.
    Геалагічная будова і карысныя выкапні. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Пд Прыпяцкага прагіну (у межах Ельскага грабена і Выступовгцкай ступені) 1 паўн. схілу Украінскага шчыта. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 10—40 м, месцамі да 60—70 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя 30—45 м. месцамі да 123 м, мелавыя 9—90 м (на Пн раёна), юрскія да 190 м, трыясавыя і пермскія да 450—550 м адклады; на Пн раёна пашыраны каменнавугальныя і дэвонскія адклады да 4500 м (сярод іх вылучаюцца 2 магутныя саляносныя тоўшчы). Да праслояў карбанатных і пясчаных парод прымеркаваны нафтавыя праяўленні. Пад асадкавым чахлом на глыб. 40—100 м на Пд і 3000—5700 м на Пн пароды крышт. фундамента. 27 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 36,5 млн. т (найб. Гала, Перасечанае
    балота); частка Будкоўскага радовішча глін, 2 радовішчы глін для грубай керамікі — Млыноўскае і Дзертнае; Горнае радовішча пяску з запасамі 93 тыс. м3; Ельская мгнеральная крыніца.
    К л і м а т . Е. р. адносіцца да Жыткавіцка-Мазырскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,2, ліп. 18,7 °C. Ападкаў 590 мм за год. Вегет. перыяд 197 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Мазырская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Прыпяцкага гідралагічнага раёна; найб. рэкі: Славечна з прытокамі Чэрцень, Батыўля (левыя), Ясенец, Жалонь (правыя), Мытва (правы прыток Прыпяці). Густата натуральнай рачной сеткі 0,3 км/км2. Даўжыня асушальнай сеікі каля 6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў болып за 120 км, магістральных і падвадных каналаў 800 км, рэгуляцыйных каналаў каля 550 км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах Лельчыцка-Ельска-Нараўлянскага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 12,8, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 43,3, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 5,4, поймавыя (алювіяльныя) 2,5, тарфяна-балотныя 36; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 3,9, супясчаныя 25,3, пясчаныя 34,8, тарфяныя 36. Плоскасная эрозія на 4,5 % пл. ворных зямель, у т. л. на 0,6 % сярэдняя і моцная. Раслінны і жывёльны с в е т. Расліннасць належыць да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, агульная пл. 16,3 тыс. га. Сухадолы займаюць 5,9 %, нізінныя 58,9, заліўныя 35,2 %, пераважна ў поймах рэк. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны шыракалістахваёвых лясоў, 51 % тэр. раёна. Лясныя масівы пераважна ў паўд.зах. ч. раёна. Склад лясоў (у %): хваёвыя 71, бярозавыя 15, чорнаальховыя 9, дубовыя 5 і інш. 13,2 % лясоў — штучныя насаджэнні. 27 балот, пераважна нізінных, агульнай пл. 23,6 тыс. га, належаць да Калінкаеіцка-Ельска-Нараўлянскага тарфянога раёна. Найб. балотныя масівы: Гала, Перасечанае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, ліс, заяц-русак, вавёрка, чорны тхор, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.
    Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 30,6 % тэр. раёна (18,4 % ворных зямель, 11,6 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 9 калгасаў (17,8 тыс. га с.-г. угод-
    дзяў агульнага карыстання) і 6 дзяржгасаў (21,8 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 21,5 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 30, найвышэйшы 40, найніжэйшы 18. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мясамалочная жывёлагадоўля; пашыраыы пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харч. прам-сці. На тэр. раёна Ельскі лясгас, зона адпачынку Славечна. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца аўдотка, пугач (філін), чорны бусел, звычайны зімародак, рэмез, белая блакітніца, шэры журавель, балотная чарапаха, чаротная рапуха, сом, махаон, жаўтушка тарфянікавая, пералеска высакародная, зубніца клубняносная, ворлікі звычайныя, сон шыракалісты, рададэндран жоўты. На пачатак 1982 у раёне 9,9 тыс. індывід. і 30 калект. членаў т-ва аховы прыроды.
    Ф. Ф. Бурак, М. С. Кгчкіна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ЁЛЬСКІ РАЗЛОМ,	тэктанічная
    структура ў Нараўлянскім і Ельскім р-нах. Размяжоўвае	Нараўлянскі
    горст і Ельскі грабеп Прыпяцкага прагіну. У выглядзе скіду прасочваецпа ў крышт. фундаменце, на 3 у верхнепратэразойскіх і на ўсім
    1. Пласкахвалістая водна-ледаві ковая раўніна з дзюнамі, участкамі марэннай раўніны. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя, шыракалістахваёвыя, бярозавыя лясы, дубровы, участкі ворнай зямлі.
    2. Спадзістахвалістая тэраса з астанцамі марэннай раўніны, дзюнамі, далінамі. Глебы
    дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя, драбналістыя, дубовыя лясы, участкі ворнай зямлі.
    3. Плоская азёрна-алювіяльная нізіна з астанцамі тэрас, дзюнамі, лагчынамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Ворныя землі, участкі нізінных балот, драбналістых лясоў.
    працягу ў дэвонскіх адкладах да фаменскіх саляносных утварэнняў уключна.
    Плоскасць скідвальніка месцамі стромка апускаецца на Пн. Уяўляе сабою разломную зону шыр. да некалькіх соцень метраў. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па ім паверхні падсалявых франскіх адкладаў мяняецца ад 150 да 600 м. Развіццё Е. р. на платформавым этапе пачалося ў канцы сярэдняга дэвону і з перарывамі прадаўжалася да антрапагену ўключна. Найб. яго актывізацыя адбылася ў працэсе намнажэння фаменскіх саляносных адкладаў і ў раннім карбоне. Па глыб. пранікнення Е. р., мяркуюць, коравы. 3. А. Гарэлік. ЕЛЯНЕЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, за 0,2 км на ПдУ ад в. Елянец Буда-Кашалёўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі палтаўскай серыі (палеаген-неаген). Разведаныя запасы 815 тыс. м3, перспектыўныя 885 тыс. м3.
    Гліны стракатаколерныя высокапластычныя, тонкадысперсныя. шчыльныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 43—74 % і 35—62 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—15 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—3 м. Гліны з дабаўленнем 20 % пяску-збядняльніку прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.	М. Ф. Янюк.
    ЕНАПОЛЬСКІ ПАРК, у в. Енаполле Хоцімскага р-на. Закладзены ў 19 ст. Пл. 21 га. Спалучае элементы пейзажнай і рэгулярнай планіроўкі. Аснова кампазіцыі — 2 крыжападобпа размешчаныя ліпавыя алеі
    шыр. 10 м. Частка парку вакол сядзібнага дома вырашана ў пейзажным стылі. 3 двух бакоў уздоўж цэнтр. алеі сады, абмежаваныя па перыметры болып вузкімі, 3-метровымі алеямі. 3 Пд і 3 да саду далучаецца сістэма сажалак. У дрэвастоі пераважаюць мясц. віды. У біягрупах пейзажнай ч. выкарыстаны карагана кусцікавая і дрэвападобная, ірга каласістая, бэз, спірэя, паркавыя ружы і інш. Добра захаваліся лінейныя пасадкі. Парк збярогся часткова. Належыць калгасу «Савецкая Беларусь». Перспектыўны для аднаўлення.	А. Т. Федарук.
    ЁРЖЫШКАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН, на Пн ад вёсак Ержышкі і Жалабішкі Браслаўскага р-па. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Перспектыўныя запасы 16,8 млн. м3.
    Гліны (зрэдку суглінкі) цёмна-бурыя стужкавыя, шчыльныя, пластычныя, вязкія; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 36—89,1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,6—3,8 м, ускрышы 0,1—1,2 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
    В. М. Грушэцкі. ЁСЬКАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ЙЯСКОУ, за 2 км на У ад в. Еськавічы Нясвіжскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзялення. Перспектыўныя запасы 834 тыс. м3. Пяскі жаўтавата-бурыя, бурыя, дробназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, слабагліністыя, з уключэннямі жвіру і галькі; жвіру буйней за 5 мм у іх да 3 %, гліністых і пылаватых часцінак 1.4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—8,7 м. ускрышы (пяскі, супескі) 1—3 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатных вырабаў. Радовішча не распрацоўваецца.
    ЁСЬМАНАВА БАЛОТА, нізіннага тыпу, на Пд Быхаўскага р-на, у вадазборы Дняпра. Пл. 1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,8 тыс. га.
    Глыб. торфу была да 4,5 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 40 %, попельнасць 10.4 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (3,2 млн. т) на 1.1.1978 засталося 0,5 млн. т. Здабыча спынена, землі рэкультываваны, выкарыстоўваюцца пераважна пад сенажаць.
    ЕЎРАЗІЙСКАЯ ТАЁЖНАЯ ВбБЛАСЦЬ, геабатапічная вобласць у паўн. ч. Еўразіі, паміж абласцямі лесатундры і шыракалістых лясоў. Да яе належыць паўн. частка тэр. Беларусі: Бел. Паазер’е, Бел. града і яе прыледавіковыя раўніны ў межах геабат. падзон шыракаліста-цемнахвойпых і грабова-дубова-цемнахвойных лясоў (гл. Геабатанічнае раянаяанне). Характарызуецца пашырэннем хваёвых і яловых лясоў таежнага і падтаежнага тыпаў, раслін барэальнай флоры.
    ЕЎРАПЁЙСКАЯ ШЫРАКАЛІСТАЛЯСНАЯ ВОБЛАСЦЬ, геабатаніч-
    пая вобласць у Еўропе. паміж таежнай і лесастэпавай абласцямі. Да яе належыць паўд. частка тэр. Беларусі — Бел. Палессе ў межах геабат. падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў (гл. Геабатанічнае раянаванне). Характарызуецца пашырэннем шыракалістых лясоў з дубу, грабу. ясеню, ліпы, клёну, раслін немаральнай флоры.