• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    «ЁЛАЧКА», дзіцячы спецыялізаваны санаторый у в. Тамашоўка Брэсцкага р-на. За 69 км ад Брэста. Размешчаны ў фруктовым садзе і хваёвым лесе, за 1 км ад р. Буг. Клімат, маляўнічая мясцовасць спрыяльныя ў комплексным лячэнні туберкулёзу. ЁЛЕНКА, рака, левы прыток Бабра (бас. Бярэзіны), у Талачынскім і Крупскім р-нах. Даўж. 38 км. Пачылаецца з воз. Касмачэўскае (Талачынскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Вадазбор (170 км2) на ПнУ Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф згладжаны, слаба парэзаны лагчынамі і забалочанымі нізінамі. Пад лесам 64 % (мяшаныя з перавагай хвойных парод, часта забалочаныя лясы, пашыраны па ўсім вадазборы). Азёрнасць 1 % (азёры Касмачэўскае, Сярэдняе). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні невыразная, у сярэднім трапецападобная. Схілы спадзістыя, складзеныя з пясчаных і супясчаных грунтоў, параслі лесам. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, укрытая хмызняком. Рэчышча ў вярхоўях каналізаванае, на астатнім працягу свабодна меандруе. На веснавы перыяд прыпадае 48 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Рэжым Е. вывучаўся (1947—50) на гідралаг. пасту Сакалянка.
    ЁЛЕНКА, рака, правы прыток Беседзі, у Хоцімскім р-не. Даўж. 24 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Вадазбор (102 км2) на паўд.-
    ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 19 %.
    ЁЛКА, нізіннае балота на ПнУ Кобрынскага р-на, у вадазборы р. Мухавец. Пл. 2,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,7 тыс. га.
    Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,8 м, ступень распаду 34 %, попельнасць 13,3 %. 3 першапачатковых запасаў торфу (6,7 млн. т.) на 1.1.1978 засталося 3,3 млн. т. Асушана дрэнажом 0,3 тыс. га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. Торфапрадпрыемства «Кобрынскае» на 0,9 тыс. га вядзе здабычу торфу. На неасвоенай ч. растуць пераважна хмызнякі, асокі, імхі.
    ЁЛКА (Picea), род вечназялёных дрэў сям. хваёвых. Вядомы 45 відаў, пашыраных пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. У СССР 8 дзікарослых і 15 інтрадукаваных відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы і 13 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку. Е.— адна з гал. лесаўтваральных парод. Драўніна мяккая, выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці цэлюлозы, муз. інструментаў; з яе атрымліваюць смалу, шкіпінар, каніфоль, дзёгаць. Кара — асн. сыравіна ў вытв-сці танідаў. Болыпасць відаў — высокадэкар. дрэвы, выкарыстоўваюцца ў садова-паркавым буд-ве (масівы, групы, салітэры, алеі, жывыя агароджы), высаджваюцца як ахоўныя насаджэшіі ўздоўж чыг. і шашэйных дарог.
    Дрэвы аднадомныя, з прамымі стваламі і густой конусападобнай кронай. Каранёвая сістэма часцей паверхневая, таму ў пэўных лесараслінных умовах (асабліва на высечках) дрэвы падвержаны ветравалу. Кара тонкая, у маладых дрэў гладкая, потым пласціністая. Галінкі размешчаны даволі правільнымі кальчакамі. Ігліца 4-гранная, радзей пляскатая, востраканцовая, спіральна або невыразна двухрадкова размешчаная, трымаецца на галінках 7—9 і больш гадоў. Стробілы (шышкі) паяўляюцца ўвесну на леташніх парастках: мікрастробілы (мужч.)—па некалькі ў пазухах лускападобнага лісця; мегастробілы (жан.)—адзіночныя, размешчаны бліжэй да верхавінак. Спелыя шышкі падоўжана-цыліндрычныя, верацёнаабо яйцападобныя. звіслыя. ападаюць пасля выспявання насення. Насенне з лыжкападобнымі крылцамі. выспявае восенню ў год апылення. Даўгавечная, жыве 300—350 1 больш гадоў. Размнажаецца насеннем і зрэдку вегетатыўна (атожылкамі). Усе віды ценевынослівыя, дастаткова зіма1 газаўстойлівыя. патрабавальныя да ўрадлівасці глебы і
    Санаторый «Елачка».
    павыіпанай вільготнасці паветра. Пашкоджваюцца грыбамі (напр., апенькай восеньскай, губкамі варанёвай і яловай) 1 энтамашкоднікамі. Найб. небяспечныя хваробы — іржа шышак. шутэ (пажаўценне і засыханне ігліцы).
    Е. еўрапейская, або звычайная (Р. abies), прадстаўлена на Беларусі 3 падвідамі — усх.-еўрап. раўніннай, цэнтр.-еўрап. горнай і карпацкай. Пашырана пераважна ў паўн. і цэнтр. р-нах, дзе ўтварае яловыя лясы; на Пд рэспублікі расце ў астраўных месцазнаходжаннях з асобым мікраклімат. і глебава-гідралаг, рэжымамі. Паўд. мяжа суцэльнага пашырэння яе праходзіць праз пункты (з 3 на У): Брэсцкая вобл.— Бушмічы, Камянец, Шчэрчава, Казішча, Дзеткавічы, воз. Спораўскае, Моталь, Лагііпын, Лунінец, Балута; Мінская вобл.— Гоцк, Ананчыцы, паўн. бераг воз. Чырвонае; Гомельская вобл.— Старушкі, Капцэвічы, Камаровічы, Чырвоная Слабада, Лучыцы, Валасовічы, Палессе, Баравікі, Глыбаў, Ветка, Закапыцце, Харашоўка. На Палессі адзначапы 31 астраўны ельнік, 5 з іх — Гарбавіцкія ельнікі, Добрушскія ельнікі, Маларыцкія ельнікі, Мяднянскія ельнікі, Пажэжынскія ельнікі — помнікі прыроды рэсп. значэння. Апыляецца ў маі — пач. чэрвеня. Дрэва выш. 30—35(50) м, дыям. да 1 м; самыя вял. дрэвы (узрост каля 300 гадоў) у Белавежскай пушчы — выш. 32 м, дыям. 1,2 м. Ствол прамы, з густой конусападобнай кронай. Кара піэрая з чырванавата-бурым адценнем. Ігліца кароткая, бліскучая, цёмназялёная, з лек. ўласцівасцямі (мачагопны, патагонны, жаўцягонны, проціцынготны і абязбольваючы сродак). Мужч. шышкі серна-жоўтыя, жан. чырвоныя, зялёныя або зрэдку ружаватыя. Жыве 250—300, асобпыя дрэвы да 500 і больш гадоў. Разводзіцца пасевам насення на пастаяннае месца або ў гадавальніках, a потым пасадкай сеянцаў. Падвіды адрозніваюцца характарам галіпавання, будовай кары, колерам шышак. Расце ва ўсіх старых парках (напр., 100-гадовыя дрэвы ёсць у
    Елка: 1— еўрапейская (a — форма кроны, б — кара, в — галінка з ігліцай, г — голая галінка, д — мужчынскія шышкі, е — насенне, ж — спелая шышка, з — жаночая шышка, і — скрыпка); 2—калючая (a — форма кроны, б — галінка з ігліцай і шышкамі); 3—канадская (a — форма кроны, б — галінка з мужчынскімі шышкамі, в — галінка з жаночымі шышкамі, г — спелая шышка. д — насенная лускавінка, е — семя); 4—Энгельмана (a — галінка з ігліцай, б — спелая шышка, e — семя); 5 — сербская (a — галінка з ігліцай і шышкамі, б — іголка).
    Нясвіжскім парку). Мае мноства дэкар. форм: пірамідальную, ніцую, шарападобную, некат. з іх (напр., змеепадобныя елкі) — помнікі прыроды.
    3 інтрадукаваных відаў у зялёным буд-ве БССР найчасцей выкарыстоўваюцца 4. Е. к а л ю ч а я (Р. pungens, радзіма — Паўн. Амерыка) — самая папулярная дэкар. парода. Інтрадукавана на Беларусі ў канцы 19 ст. Дрэва выш. да 25 м, дыям. ствала да 50 см. Ігліца даўж. 2—3 см, цвёрдая, моцна калючая, зялёная або блакітнаватая да серабрыста-белай, накіравана ва ўсе бакі вакол парастка. Устойлівая да гар. у.моў. Найб. дэкар. ва ўзросце 15—40 гадоў. Мае шматлікія садовыя формы (калонападобная. Костэра, шызая, блакітная і інш.), якія адрозніваюцца формай кроны і колерам ігліцы. Прыгожая ва ўсіх тыпах садова-паркавых пасадак. Заслугоўвае шырокага выкарыстання на ўсёй тэр. рэспублікі. Е. Э н г е л ь м а н а (Р. engelmannii, радзіма — Паўн. Амерыка) інтрадукавана на Беларусі ў канцы 19 ст. Дрэва выш. да 30—50 м. Адрозніваецца ад Е. калючай злёгку паніклымі, апушанымі ржавымі валаскамі, парасткамі, мяккаватай, шызай або шыза-зялёнай, некалькі прыціснутай, з рэзкім пахам (пры расціранні) ігліцай, карацейшымі шышкамі даўж. 4—8 см. У 70—80 гадоў дасягае выш. 20 м. Пашкоджваецца веснавымі замаразкамі. Дымаўстойлівая. Ёсць садовыя формы з серабрыста-шэрай. шызай, блакітнаватай ігліцай і ніцая. Е. канадская, або белая (Р. canadensis, радзіма — Паўн. Амерыка), інтрадукавана ў пач. 19 ст. Дрэва выш. 25—35 м, з густой кронай і белымі, голымі парасткамі бягучага года. Ігліца адтапыраная, накіравана коса ўверх, злёгку скрыўленая, кароткая, тупазавостраная, шызаватая, з своеасаблівым пахам. Шышкі дробныя, даўж. 3—5 см, светла-карычневыя. На Беларусі вырошчваецца ў лясных культурах і ахоўных пасадках. Найб. старыя дрэвы ёсць у Свіслацкім парку Гродзенскага, Дабрыгорскім парку Бешанковіцкага р-наў, на Жорнаўскай лясной доследнай станцыі. Найб. пашырана садовая форма з блакітнай хвояй. У Цэнтр. бат. садзе АН БССР ёсць карлікавая форма — з шчыльнай вузкаконусападобнай кронай і кароткай ігліцай. Е. сербская, або балканская (Р. отогіса, радзіма — Балканскі паўвостраў), інтрадукавана на Беларусі ў 1930-я гады. Дрэва выш. 40—50 м, з вузкаканічнай, нізка апушчанай кронай і бліскучай, зверху цёмна-зялёнай, знізу серабрыстай, пляскатай ігліцай. Шышкі дробныя, падоўжана-авальныя, даўж. 4—5 см; маладыя — фіялетава-чырвоныя. спелыя — карычневыя. Адна з найб. устойлівых Е. ва ўмовах горада. Заслугоўвае шырокага выкарыстання ў садах і парках Беларусі. У садова-паркавай культуры і ў дэндрарыях выпрабаваны таксама Е. сібірская (Р. obovata) і яе шызая форма, Е. чорная (Р. mariana), Е. чырвоная (Р. rubra). Е. Шрэнка (Р. schrenkiana). Е. шурпатая (Р. aspe­rata), Е. карэйская (Р. koraiensis), Е. аянская (Р. jezoensis), Е. ўсходняя (Р. orientalis). Усе яны дэкар. і адносна ўстойлівыя да мясц. умоў, істотных пераваг перад апісанымі вышэй відамі не маюць. Іл. гл. таксама на ўкл. і на ўкл. да арт. Голанасенныя.
    Літ.: Юркевнч Н. Д., Г е л ь тм а н В. С. Распространенпе елн в БССР.— У кн.: Лесоводственная наука н практпка. Мн., 1962; П а р ф е н о в В. П.
    О внутрмвпдовой снстематнке Picea albies (L.) Karst.— У кн.: Новостіі снстематнкм высшпх растеннй. Л., 1971. т. 8; Шку тк о Н. В. Хвойные экзоты Белорусснн іі тіх хозяйственное значенле.—Мн., 1970; Федорук A. Т. Древесные растення садов н парков Белорусснн.— Мн„ 1980.
    В.	1. Парфёнаў, В. Р. Анціпаў. ЁЛЬНА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Друйка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 0,46 км2. Даўж. 1,61 км, найб. шыр. 0,5 км, пайб. глыб. 6,1 м, сярэдняя 2,6 м. Аб’ём вады 1,2 млн. м3. Вадазбор (13,8 км2) спадзістахвалісты, на Пн сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны, 15 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасцевай формы, складаецца з 2 плёсаў, злучаных вузкім пралівам. Схілы на У і Пд выш. 10—13 м. стромкія, супясчаныя, параслі хваёвым лесам, астатнія выш. ад 2 да 6 м, спадзістыя, сугліністыя, на Пн разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,16 км) утварае шматлікія залівы і мысы. Берагі выш. да 0,2 м, пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны сподкападобнай формы. Дно ва ўсх. плёсе плоскае, пераважаюць глыб. 2— 3 м, у заходнім — спадзістае, глыб. 4— 6 м. Глыб. да 2 м займаюць каля 50 % пл. возера. Мелкаводдзе да глыб. 1 м выслана пяском, залівы і ўсх. плёс — тонкаі грубадэтрытавымі сапрапелямі, зах. плёс — гліністымі іламі. Мінералізацыя вады 220—240 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Эўтрофнае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з воз. Бярэжа, на Пн выцякае ручай у воз. Струста. Зарастае да глыб. 2—2,5 м. пераважна падводнай расліннасцю. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, акунь, плотка. краснапёрка. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Браслаў. За 3 нм на ПдУ г. Браслаў.