Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Даўж. цела 5—7 см. Морда завостраная (адсюль назва). Спіна светла-бурая, карычневая або чырвона-цагельная з рознымі варыянтамі малюнка, зрэдку (пераважна на Пд) з светлай палосай удоўж хрыбта, бруха белае без плям. Вясной у самцоў серабрыста-блакітная афарбоўка. Размнажэнне ў канцы сак.— красавіку. Нераст пачынаецца пры т-ры вады 12—15 °C. Самка адкладвае 0,5— 2,7 тыс. ікрынак у выглядзе аднаго камяка на мелкаводдзі. Перыяд лічынкавага развіцця 50—65 сут. Зімуе Ж. в. на сушы (у ямах, норах, кучах лісця і ламачча) і зрэдку ў вадаёмах. Працягласць зімоўкі каля 180 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя. М. М. Пгкулгк. ЖАБА САЖАЛКАВАЯ (Rana lessonae, R. esculenta), земпаводнае сям. сапраўдных жаб атр. бясхвостых. Пашырана ў Цэптр. Еўропе на Пн да 60° паўн. шыраты, на Пд да паўд. Францыі; у СССР — у цэнтр. абласцях Еўрап. ч., на У да Волгі ў яо сярэднім цячэнні. На Беларусі трапляецца ўсюды, тыповы жыхар пеглыбокіх вадаёмаў, на сушы бывае ў вільготных прыпоймавых лясах. Актыўная днём і вечарам. Корміцца пераважна на сушы насякомымі, зрэдку ў вадзе — воднымі беспазваночпымі, моладдзю рыб, апалонікі — зялёнымі і дыятомавымі водарасцямі, ракападобнымі, прасцейшымі. Ж. с. і яе лічынкамі кормяцца некат. рыбы, птушкі, млекакормячыя; аб'ект для лабараторных даследаванпяў.
Даўж. цела 5—7 (часам да 10) см. Скура гладкая, спіна ярка-зялёная з цёмнымі плямамі 1 ў большасці з светлай палосай удоўж хрыбта. Бруха белае, часам з цёмнымі плямамі. У самцоў, якія квакаюць, у вуглах рота раздуваюцца белыя рэзанатары. Полавая спеласць на 3-м годзе жыцця. Размнажэнне ў маі — чэрв. пры т-ры вады не ніжэй за 16—17 °C. Самка адкладвае ікру парцыённа на водныя расліны. Плоднасць 2—3 тыс. ікрынак. Працягласць лічынкавага перыяду каля 75— 120 сут. Апалонік дасягае даўж. 4— 7 см. Зімуе Ж. с. на дне вадаёмаў каля 180 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя. М. М. Пгкулгк.
ЖАБА ТРАВЯНАЯ (Rana temporaria), земпаводнае сям. сапраўдных жаб атр. бясхвостых. Пашырана амаль па ўсёй Еўропе; у СССР — у Еўрап. ч., на Пд да сярэдняга цяч.эння Дняпра. Дона і Волгі. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр., водзіцца ў сырых або забалочаных лясах, поймавых хмызняках, на лугах, па берагах рэк (апрача Пры-
пяці) і канаў, у парках, садах і агародах. Актыўная з надыходам змроку, днём — у час дажджу. Корміцца насякомымі, малюскамі, зрэдку воднымі беспазваночнымі, апалонікі — водарасцямі. ракападобпымі і прасцейшымі. Ж. т. і яе лічынкі — корм для некат. рыб, птушак, звяроў.
Даўж. 6—7, зрэдку да 9 см. Морда тупая. Спіна ад светла-аліўкавага да цёмна-бурага колеру з рознымі варыянтамі малюнка, бруха жаўтаватае з плямістым (мармуровым) малюнкам. У самцоў горла вясной блакітнае. Характэрныя гукі падобны да бурчання. Размнажэнне ў канцы сак.— красавіку. Нерастуе ў мелкіх вадаёмах, якія добра праграюцца сонцам. Адкладвае 0,8—4 тыс. ікрынак у выглядзе аднаго камяка. Развіццё апалонікаў 50—90 сут. Зімуе на ілістым дне рачных 1 азёрпых заток, у сажалках. Працягласць зімоўкі каля 180 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Земнаводныя. ЖАБІНКА, рака, правы прыток Мухаўца, у Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах. Даўж. 25 км. Пачынаецца на 3 ад в. Пелішча (Камянецкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %оНа ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (228 км2) у межах Прыбугскай раўніпы. Рэжым ракі вывучаецца з 1937, назіранні вядуцца на гідралагічным пасту М. Жабінка. Пры ўпадзенні ў Мухавец г. Жабінка.
ЖАБІНКАЎСКІ РАЁН. па 3 Брэсцкай вобл. Пл. 0,7 тыс. км2. Горад Жабінка — цэнтр раёна; 94 сельскія нас. пункты, 7 сельсаветаў.
Паверхня раёна нізінна-раўнінная. Паўн. частка ў межах Прыбугскай раўніны, цэнтр. і паўд. часткі займае Брэсцкае Палессе. 80 % тэр. на выпі. 144—150 м, 20 % — вышэй за 160 м. Найвышэйшы пункт 181 м (за 6 км на Пн ад в. Сцяпанкі), найб. нізкая адзнака 136 м (урэз р. Мухавец).
Геалагічная будова 1 к ар ы с н ы я в ы к а п п і. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Брэсцкай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутпасцю 30—50 м. радзей да 80 м, з алювіяльных і азёрна-алювіяльных адкладаў паазерскага, флювіягляцыяльных сожскага 1 марэнных дняпроўскага ледавікоў; ніжэй неагенавыя 1 палеагенавыя пяскі, часам з лінзамі бурага вугалю. гліны. алеўрыты магутнасцю да 70 м. мергельна-мелавыя 1 пясчаныя пароды мелавой сістэмы 120—150 м, вапнякі, радзей мергелі юры 30—60 м, вапнякі. мергелі. гліны, пясчанікі сілуру і ардовіку 350—400 м. гліны 1 пясчанікі кембрыю да 300 м, пясчанікі, алеўраліты, эфузіўныя пароды верхняга пратэразою (венду і рыфею) магутнасцю 350— 400 м. Паверхня крышт. фундамента на глыб. 900—1200 м ніжэй узр. м. Вядомы 6 радовішчаў торфу з запасамі каля 8 млн. т (найб. Гатча-Восаўскае балота); Багуславіцкае радовішча суглінкаў 1 Мухавёцкае радовішча будаўнгчых пяскоў (участак Булькава).
К л і м а т. Раёп належыць да
Пружанска-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдпяя т-ра студз. —4,6, ліп.— 18,6 °C. Ападкаў 523 мм за год. Вегет. перыяд 205 сут. (Іншыя метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Брэсцкая метэаралагічная станцыя.) Гідраграфія. Рэкі раёна належадь да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Найб. рака Мухавец з прытокамі Рыта, Трасцяніца і Асіпоўка (левыя), Паляхва і Жабінка (правыя). Густата натуральнай рачной сеткі 0,43 км/км2. Даўж. меліярацыйнай сеткі 5,1 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 40 км, магістральных і падвадных каналаў больш за 500 км, рэгуляцыйных каналаў каля 150 км. Г л е б ы. Тэр. раёна ў межах 3 аграглебавых раёнаў (з Пн на Пд): Гродзенска-Ваўкавыска-Лідскага, Брэсцка-Драгічынска-Іванаўскага, Ганцавіцка-Лунінецка-Маларыцка-Столінска-Пінскага (гл. адпаведныя артыкулы). Г л е б ы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 18,5, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 36,6, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 33,8, поймавыя (забалочаныя алювіяльныя) 1, тарфяна-балотныя 10,1; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 1,5, супясчаныя 69,5, пясчаныя 18,9, тарфяныя 10,1. Плоскасная эрозія на 6,9 % пл. ворных зямель, у т. л. на 5,9 % слабая. Р а с л і н н ы і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Бугска-Палескай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі, пл. каля 14,8 тыс. га. Сухадолы складаюць 11,9 %, нізінныя 83, заліўныя 5,1 %, пераважна ў пойме Мухаўца. Пад лясамі, якія належаць да падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, 18 % тэр. раёна. Найб. лясістасць на Пд і Пн раёна, усх. і цэнтр. часткі раёна бязлесныя. Пераважаюць масівы па 800 га, найб. лясны масіў Старасельская лясная дача (3,1 тыс. га). Склад лясоў (у %): хваёвыя 81,9, яловыя 0,1, дубовыя 0.7, бярозавыя 12.8, асінавыя 0,8, чорнаальховыя 3,7. 10 % лясоў — штучныя насаджэнні, пераважпа хваёвыя. 6 балот (належаць да КамянецкаМаларыцкага тарфянога раёна і Кобрынска-Пружанска-Ганцавіцкага тарфянога раёна) пл. 4,6 тыс. га (часткова асушаныя), усе нізінныя. Найб. балотны масіў Гатча-Восаўскае. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, воўк, вавёрка, заяц-бяляк, заяц-русак, казуля, ласка, чорны тхор.
Прыродакарыстанне і
ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 65,7 % тэр. (43,1 % ворных зямель, 21,1 % сенажацей і пашаў). Асноўныя землекарыстальнікі •—
9 калгасаў (29,4 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 3 дзяржгасы (13,9 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 16,6 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 31, найвыш. 36, найніжэйіпы 27. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і буракаводства; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Зона адпачынку Сасновы бор. Прадпрыемствы
Жабіная п’яўка чатырохвокая.
Жабнік звычайны: 1— агульны выгляд расліны; 2—тычынкавая кветка; 3—песцікавая кветка.
1. Пласкахвалістая марэнная раўніна з камамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
2. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, западзінамі, астанцамі марэннай раўніны, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
3. Пласкахвалістая грывіста-лагчынная тэраса з астанцамі марэннай раўніны. Глебы дзярновыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя і дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
4. Пласкахвалістая тэраса з дзюнамі, катлавінамі, карставымі азёрамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярновападзолістыя забалочаныя пясчаныя. Бярозавыя лясы, участкі ворных зямель.
5. Плоская пойма з пратокамі, старыцамі. Глебы дзярновыя забалочаныя, тарфянабалотныя. Нізінныя балоты, злакавыя гідрамезафітныя лугі з асаковымі.
харч. і буд. матэрыялаў прам-сці. Брзсцкі лясгас і Кобрынскі лясгас. На тэр. раёна дрэвы-помнікі прыроды — дуб-волат у пас. Лепінскі (гл. Дубы-волаты) і Сувораўскі дуб каля в. Хадасы Ленінскага с/с (гл. Сувораўскія дубы). 3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца прасянка, мёртвая галава, альдраванда пухіраватая, плюшч звычайны, пералеска (пячоначніца) высакародная. На пачатак 1982 у раёне 30 калект. і 9 тыс. індывід. члепаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкіна, Г. П. Рцдава, М. Ф. Янюк. ЖАБІНЫЯ П’ЯЎКІ (Batrachobdel1а). род п’явак сям. гласіфінід атр. хобатных. У прэсных вадаёмах Паўн. паўшар’я пашыраны 2 віды. На Берусі ў невял. стаячых вадаёмах, зацененых дрэвамі, адзначана Ж. п. чатырохвокая (В. paludosa). Корміцца крывёю жаб, радзей брухапогіх малюскаў — катушак.
Даўж. Ж. п. чатырохвокай да 3,5 см. Цела мяккаватае, гладкае. часцей зеленавата-бурае. Цыкл развіцця вывучаны мала. Размнажаецца з вясны да сярэдзіны чэрвеня. У коканы адкладвае 4— 80 яец. Моладзь трапляецца прымацаванай да апалонікаў, ракавін малюскаў. ЖАБНІК (Hydrocharis), род водных шматгадовых травяністых раслін сям. жабнікавых. Вядомы 2 віды, пашыраныя ў Еўразіі. У СССР абодва віды, з іх на Беларусі — Ж. з в ыч а й н ы. або жабіны (Н. morsusгапае). Распе ў азёрах, сажалках, старыцах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Нар. назва парэз. Лек. (супрацьзапаленчы, заспакаяльны, вяжучы сродак) расліна. Разводзіцца ў акварыумах.
Расліна выш. 15—30 см, з белаватымі