Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ЛАНДШАФТЫ ЖАБІНКАЎСКАГА РАЁНА
каранямі, укрытымі карычневымі валаскамі. свабодна плавае на паверхні вады. Сцябло з доўгімі міжвузеллямі. Лісце круглаватае, суцэльнакрайняе, з глыбокай сэрцападобнай выразкай каля асновы, на доўгіх чаранках, з 2 буйнымі празрыстымі прылісткамі, у разетцы. Кветкі на доўгіх кветаносах, песцікавыя адзіночныя. тычынкавыя (па 2—4 у суквеццях) з 12 тычынкамі ў 4 кругах (тычынкі ўнутр. круга — стамінодыі). Чашачка з 3 бледна-зялёных з фіялетавымі жылкамі лісцікаў, вяночак з 3 белых. з жоўтымі плямамі каля асновы пялёсткаў. Плод ягадападобны. Размнажаецца пераважна вегетатыўна (парасткамі). Зімуе ў выглядзе асобных пупышак, якія ўвосень апускаюцца на дно, a вясною ўсплываюць на паверхню вады.
В. II. Мартыненка. ЖАБНІКАКВЁТНЫЯ (Hydrocharitales), парадак аднадольных расліп. Паводле іпш. класіфікацый парадак уваходзіць у склад шальнікакветных. Вядома 1 сям.— жабнікавыя, 16 родаў, каля 100 відаў, пашыраных пераважпа ў прэсных вадаёмах трапічных і ўмераных абласцей. У СССР 6 родаў, 7 відаў, з іх на Беларусі 4 роды (гідрыла, жабнік, разак, эладэя), 4 віды. Сярод Ж. акварыумныя і кармавыя расліны; ёсць шкоднае пустазелле вадаёмаў.
Шматгадовыя травяністыя расліны пагружаны ў ваду або плаваюць на паверхні. Лісце прыкаранёвае ці сцябловае, чаргаванае, супраціўнае або кальчаковае. Кветкі дробныя і непрыкметныя ці буііныя, у асноўным аднаполыя, пераважна правільныя, з двайным калякветнікам, адзіночныя або ў суквеццях, каля асновы якіх пакрывала (2 зрослыя плеўкавыя лісты). Чашалісцікаў і пялёсткаў па 3. Тычынак шмат або 3—6; у песцікавых кветак яны часта відазменены ў стамінодыі (бясплодныя тычынкі). Ў некат. Ж. кветкі цвітуць пад вадоіі і апыляюцца плывучым ніткападобным пылком. Гінецэй з 3—6 неглыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь ніжняя, аднаці шматгнёздавая з няпоўнымі перагародкамі паміж гнёздамі. Плод ягадападобны, са скурыстым каляплоднікам і шматлікім насеннем, застаецца пад вадой. Насенне з эндаспермам. У відаў парадку пашырана вегетатыўнае размнажэнне пры дапамозе зімуючых пупышак.
Літ.: Флора Европейской частн СССР. Т. 4. Покрытосеменные (Двудольные, однодольные).-—Л., 1979; Т а х т ад ж я н А. Л. Снстема н фплогення цветковых растеннй,—М.; Л., 1966.
Б. М. Прусакова.
ЖАБРАНбГІЯ РАКАПАДбБНЫЯ (Branchiopoda, Euphyllopoda), падклас беспазваночпых кл. ракападобных (існуюць і іншыя класіфікацыі). Пашыраны ва ўсіх ч. свету, апрача Антарктыды. Насяляюць амаль выключна ўнутр. вадаёмы. У сусв. фауне каля 800 відаў. На Беларусі ў веснавых снегавых лужынах, якія перасыхаюць, і часовых заліўных вадаёмах найб. трапляюцца прысціцэфалюс жазефіна (Pristicephalus Josephinae), жабраног нерухомы (Branchipus stagnalis), шчыцень звычайны (Triops caucriformis), шчыцень хвастаты (Lepidurusapus). Ж. р.— фільтратары, удзельнічаюць у біял. ачышчэн-
ні вадаёмаў. Кормяцца мікраарганізмамі, дэтрытам, зрэдку раслінамі, маляўкамі рыб. Большасць відаў — пажыва для рыб.
Цела Ж. р. сегментаванае (даўж. да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у жабраногаў яе няма). Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног з жабернымі прыдаткамі (адсюль назва). Размнажэнне полавае, часта партэнагенетычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай. Яйцы застаюцца жыццяздольнымі на працягу 5—7 гадоў пасля высыхання і прамярзання.
Літ.: Определнтель пресноводных беспозвоночных Европейской частн СССР: (Планктон н бентос)—Л., 1977; Банад ы с е н к a А. П., К о ню ш к а У. С., Радкевіч У. А. Беспазваночныя жывёлы вадаёмаў.— Мн., 1979.
А. П. Банадысенка. ЖАБРБІЦА (Seseli), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін
Да арт. Жабраногія ракападобныя: 1— шчыцень хвастаты; 2— жабраног нерухомы.
Жабрыца аднагадовая: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— плод.
сям. парасонавых. Вядома каля 80 відаў, пашыраных у Еўразіі. У СССР каля 70 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. (мачагонны, рапагаючы, ветрагоппы сродак, свежыя карані выкарыстоўваюць пры хваробах скуры) і эфіраносныя расліны.
Ж. п а р э з н і к а в а я (S. libanotis) расце на заліўных лугах, ляспых паляпах, па берагах рэк, у хмызняках. Цвіце ў ліп.— жніўні. Мнагалетнік выш. 60—120 см. Сцябло вуглаватае, рабрыстае, галінастае. Лісце чаргаванае, похвепнае, знізу шызавата-зялёнае, ніжняе — двойчыперыстае, верхняе — перыстае, з асаблівым водарным пахам; лісцікі перыста-рассечаныя на вострыя шырокаланцэтныя долі. Кветкі белыя, у складаных парасоніках (з 25— 50 прамянямі) са шматлікімі абгорткамі. Плод — віслаплоднік, распадаецца на 2 паўплодзікі (мерыкарпіі). Ж. а д н a г а д о в а я (S. annuum) — рэдкі від у флоры БССР. Трапляецца на 3 і ПдЗ. Расце ў хваёвых і светлых дубовых лясах, хмызняках, на ўзлесках, схілах. Цвіце ў ліп.— верасні. Адналетнік выш. 10—80 см, з верацёнападобным патоўшчаным коранем. Сцябло топкабаразнаватае, голае, іншы раз чырванаватае або злёгку жаўтаватае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце ў агульных абрысах падоўжана-яйцападобнае, тройчыперыстарассечанае па лінейныя востраканцовыя долі, шыза-зялёнае; верхняе лісце перыстае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках (з 15—30 апушанымі прамянямі) без абгортак. Віслаплоднік даўж. 3 мм.
Л. Г. Сімановіч.
ЖАБРЭЙ, гл. Зябер.
ЖАВАРАНАК ЛЯСНЫ (Lullula arborea), птушка сям. жаваранкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Зах. і Цэнтр. Еўропе, Паўн. Афрыцы, М. Азіі; у СССР — у Еўрап. ч. на Пн да Ленінградскай, на У да Куйбышаўскай і Арэнбургскай абл., на Каўказе, у Закаўказзі і Зах. Туркменіі. На Беларусі звычайны пералётны від. Насяляе ўзлескі, лясныя паляны, высечкі. Карысны сельскай і лясной гаспадарцы: корміцца насякомымі, насеннем траў.
Ад жаваранка палявога адрозніваецца меншымі памерамі цела (даўж. 16 см, маса 20—25 г.) і карацейшым хвастом. На галаве невял. чубок. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі, брушка белае з зеленавата-жоўтым адценнем, на валляку і грудзях цёмныя пярэсцінкі, на крылах белыя плямкі. над вачыма светлыя палосы. Прылятае ў 2-й пал. сакавіка. Песня — флейтавыя гукі «ю — лі, ю — лі,
ю — лі, ю — лі» (адсюль нар. назва юла). Шлюбныя гульні ў крас.— маі. Гнёзды на зямлі, паблізу палёў, на высечках, адкрытыя ці схаваныя кустом або купінай, з сухой травы, лісця, карэньчыкаў. Нясе 4—5 жаўтаватаабо чырванавата-белых з чорна-бурымі і шэрымі плямамі яец у 2-й пал. красавіка. Наееджванне 13—14 сут. Птушапяты вылятаюць у канцы мая — пач. верасня. Адлятае ў верасні. Зімуе ў краінах Зах. Еўропы. Іл. гл. на ўкл. да арт. Жаваранкавыя. Р. Ю. Тарлецкая.
ЖАВАРАНАК ПАЛЯВЫ (Alauda arvensis), птушка еям. жаварапкавых атр. вераб’іпападобных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, завезены ў ІІаўн. Амерыку і Новую Зеландыю; у СССР — па ўсёй тэр. (апрача тундры і Анадырскага краю). На Беларусі звычайпы псралётны від. Насяляе палі, сухія лугі, ляспыя высечкі, трапляецца на нізінных і вярховых балотах. Трымаецца парамі і чародкамі. Карысны сельскай гаспадарцы: корміцца насеннем пустазелля і насякомымі.
Даўж. цела да 20,5 см, маса 28—45 г, Апярэнне спіны шараватаабо буравата-вохрыстае з прадаўгаватымі бураватымі плямкамі, бруха вохрыста-белаватае. Валлё вохрыстае з бурымі палосамі. Хвост цёмна-буры, на крылах вохрыстая аблямоўка. Пёры цемя крыху падоўжаныя, выразнага чуба няма. Самкі драбнейшыя за самцоў, бруха ў іх святлейшае з цёмнымі плямамі 1 малюнкам. Прылятае Ж. п. ў канцы лют,— сярэдзіне сакавіка. Спявае самец (крас.— ліпень). Песня— набор меладычных трэлей «цьюрлі — цірлі — цьі». Крык — «чэрль — чэрлі — трыід». Гнёзды сярод нізкай травяністай расліннасці на зямлі ў ямцы. У кладцы (май — ліп.) 3—7, ііайчасцей 4—5 шараватых або чырванаватых з цёмнымі стракацінкамі яец. Наседжванне 14 сут. Выводзіць птушанят двойчы за год. Птушаняты пакідаюць гняздо на 9-я сут, часта нялётныя. Адлятае невял. чародкамі ў вер.— кастр.. асобныя птушкі затрымліваюцца да сярэдзіны лістапада. Зімуе ў краінах Зах. Еўропы. Іл. гл. на ўкл. да арт. Жлваранкавыя. Л. П. Шкляроў.
ЖАВАРАНАК РАГАТЫ (Eremopliila alpestris), птушка сям. жаварапкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Пярэдняй і Цэнтр. Азіі, Паўн. Афрыцы, Паўп. Амерыцы; у СССР — у камяністай тупдры ад Кольскага паўв-ва да Калымы, у сухіх стэпах Казахстапа, на Пд Краспаярскага краю і Забайкалля, у альпійскай зоне Каўказа, Сярэдняй Азіі і Сібіры. На Беларусі трапляецца па вясенпім (сак.— крас.) і асеппім (канец кастр.— пач. ліст.) пралётах. Карысная птушка: корміцца насякомымі і насеннем травяпістых расліп.
Даўж. цела да 18 см, маса 36—38 г. Ад інш. жаваранкаў адрозніваецца падоўжанымі чорнымі пёрамі па баках цемя («рожкі») 1 больш доўгім хвастом. Апярэнне спіны шаравата-ружовае, лоб, горла, надброўныя палосы, задняя ч. шчок, шыя шэра-жоўтыя, брушка бела-
ватае з бураватым адценнем на баках, крылы, хвост, палосы ад дзюбы да вуха, упоперак галавы і грудзей, зверху цела чорныя. Голас — нягучны свіст «фі — фі — фі — ціці», песня — ціхае шчабятанне. Іл. гл. на ўкл. да арт. Жаваранкавыя. Р. Ю. Тарлецкая.
ЖАВАРАНАК ЧУБАТЫ (Galerida cristata), птушка сям. жаварапкавых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; у СССР — на Пд Еўрап. ч., Каўказе і ў Закаўказзі, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі аселы, зімой вандроўны від, пайб. шматлікі на Пд (на Пн пашыраны да лініі Орша — Лепель). Жыве на палях, сухіх лугах, лясных высечках, трапляецца ў агародах, зімой трымаецца каля жылля, жывёлагадоўчых ферм, хлявоў, гумнаў і дарог. Карысная сельскай гаспадарцы птушка: корміцца насякомымі, насеннем дзікіх і культ. травяністых раслін. Нар. назвы смяцюк, сметпік.
Даўж. цела да 17—20,5 см, маса да 45 г. Апярэнне буравата-шэрае, спіна глініста-шэрая з цёмнымі падоўжнымі палосамі, брушка белаватае з вохрыстым адценнем і цёмнымі стракацінамі на грудзях. На галаве завостраны чуб з падоўжаных пёраў. Песня — набор нягучных трэляў. Крык — меладычнае «іры — іры — тры — трыі» і ціхае «джноі». Гнёзды будуе з сцяблінак, карэньчыкаў, лістоў на зямлі, зрэдку на сціртах саломы. Нясе 3—5 белаватых яец з шараватымі і бураватымі плямамі, магчыма двойчы за год. Наседжванне 12—13 сут. Вылет птушанят праз 10— 11 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Жаваранкавыя. Р. Ю. Тарлецкая.