• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Літ.: Об охране окружаюіцей среды: Сб. документов партнн н правнтельства 1917—1981 гг,—2 нзд,—М., 1981.
    ДЭКРЭТ АБ ЛЯЧЭБНЫХ МЯСЦОВАСЦЯХ АГУЛЬНАДЗЯРЖАЎНАГА ЗНАЧЭННЯ, прыняты СНК 4.4.1919. Абвясціў лячэбныя мясцовасці, ці курорты (месцы з крыніцамі лек. водаў і гразей, салёна-азёрныя і лімапныя купанні, клімат. і горныя станцыі, месцы для кумысалячэння), агульнадзярж. уласнасцю, прызначанай на беражлівае іх захаванне і выкарыстанне з мэтай аховы здароўя насельніцтва. Вызначыў прынцыпы вылучэння лячэбных мясцовасцей агульнадзярж. значэння. парадак арганізацыі акруг горнай аховы для прадухілення псаванпя і вычэрпвання крыніц лек. водаў, а таксама акруг сан. аховы для забеспячэння належнага сан. стану лячэбных мясцовасцей; лясы на тэр. такіх акруг абвяшчаліся ахоўнымі. Дэкрэт адлюстраваў клопаты Сав. дзяржавы аб ахове каштоўных у лек. адносінах прыродных рэсурсаў, стварыў заканадаўчую аснову для наладжванпя гэтай справы ў краіне.
    Літ.: Декреты Советской властп. Т. 5. 1 апреля — 31 нюля 1919 г.— М., 1971, с. 19—21.
    ДЭКРЭТ АБ НЁТРАХ ЗЯМЛІ, прыняты СНК 30.4.1920. Адзін з першых дакумептаў савецкага прыродаахоўнага заканадаўства. На падставе Дэкрэта аб сацыялізацыі зямлі рэгламентаваў парадак дзярж. кіравання эксплуатацыяй і размеркаваннем карысных выкапняў, у т. л. арганізацыяй геал. вышуканняў. пошукам, здабычай, перапрацоўкай і іпш. горнапрамысл. аперацыямі. Вызначыў умовы здабычы пяску, гліны, буд. каменю і інш. карысных выкапняў на патрэбы мясц. буд-ва і хатнегасп. ўжытку, рэгламентаваў умовы адводу зямель на патрэбы горпай справы, парадак вызначэння памераў і размяшчэння такіх зямельных участкаў, абвясціў права тэрытарыяльна неабмежаванага пошуку карысных выкапняў, звязанага са збіраннем іх узораў і ўзораў горных парод, пры ўмове, што гэта не суправаджаецца землянымі работамі ці высечкай лесу. Меў вял. значэнне для фарміравання асн. прынцыпаў сав. горнага заканадаўства, лаладжвання справы аховы прыродных багаццяў краіны. Ідэі Дэкрэта атрымалі далейшае развіццё ў Асновах заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб нетрах.
    Літ.: Решення партйп н правнтельства по хозяйственным вопросам. Т. 1. 1917— 1928,— М.. 1967.
    ДЭЛАФАНДЫЁЗ (Delafondiosis), глісная хвароба коней, якая выклікаецца лічынкамі нематоды дэлафандыя звычайная (Delafondia vul­garis) з сям. Strongylidae. На Бела-
    русі трапляецпа ўсюды. пайб. у жарабят. бываюць энзаотыі (групавыя ўспышкі).
    Жывёлы заражаюцца праз корм (пераважна ўлетку на пашы). ваду, інвазаваныя лічынкамі нематодаў. Хвароба праяўляецца рэзкімі колікамі з утварэннем анеўрызмаў і тромбаў брыжэйкавых артэрый, амярцвеннем участкаў кішэчніка. Меры барацьбы: дэгельмінтызацыя вясной 1 ўлетку, выкананне правіл зоагігіены ўтрымання і кармлення коней.
    Літ.: ІІнфекцнонные п пнвазнонные болезнн лошадей.— М., 1976. Ц. Г. Нгкулін. ДЭЛАФАНДЫЯ (Delafondia), род круглых чарвей сям. странгілід. Паразіты коней, мулаў, зебраў. На Беларусі адзначапа Д. звычайная (D. vulgaris) — узбуджальпік дэлафандыёзу коней. Дарослыя гельмінты жывяцца крывёю гаспадароў, лічыпкі бактэрыямі, дэтрытам.
    Даўж. Д. звычайнай 14—25 мм. Покрывы з папярочнымі палосамі. Развіццё без прамежкавых гаспадароў. Самкі ў кішэчніку жывёл адкла’дваюць яйцы. з якіх у вонкавым асяроддзі пры т-ры 12—36 °C праз 1—2 сут вылупліваюцца лічынкі, што праз 5—8 сут становяцца інвазійнымі. У жывёл лічынкі з кішэчніка рухаюцца супраць цячэння крыві ў брыжэйкавыя артэрыі, дзе ўтвараюць тромбы. Праз 5—6 мес лічынкі з крывёю заносяцца ў тоўсты кішэчнік, дзе ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў.
    ДЭЛЮВІЙ, д э л ю в і я л ь н ы я а дклады (ад лац. deluo змываю), адклады, якія ўзніклі ў выніку намнажэння змытых са схілаў дажджавымі і расталымі снегавымі водамі рыхлых прадуктаў выветрывання, а таксама пад уздзеяннем сілы цяжару і цякучасці грунтоў. Звычайна Д,— неаднародная мех. сумесь несартаваных абломкаў і супясчана-суглінкавага матэрыялу, які ўтварае шлейф каля падэшвы схілаў. Ва ўмовах Беларусі Д. прадстаўлены адкладамі, якія ўтварыліся ў выніку разбурэнпя глебы, пераносу і пераадкладу глебавых часцінак уніз па схіле.
    Назапашванне Д. адбываецца пры наяўнасці нахілаў стромкасцю больш за 2—3 градусы. Пад уздзеяннем працэсаў эрозіі (гл. Эрозія глебы) са схілаў штогод змываецца 2—3 мм глебы. На Беларусі фарміраванне дэлювіяльных наносаў найб. выразнае на Навагрудскім, Мінскім. Мазырскім узвышшах, складзеных з лёсападобных суглінкаў, 1 Аршанска-Магілёўскай раўніне, ’ укрытай лёсападобнымі пародамі. У выніку ад-
    Дэндрадохій таксічны: 1— пашкоджаная частка ржышча; 2— канідыяносцы.
    кладу глебавага драбназёму на ніжніх частках схілаў, у лагчынах і ярах фарміруюцца дэлювіяльныя, або намытыя, глебы. Профіль іх слаісты і характарызуецца вял. колькасцю гліністых і пылаватых часцінак і гумусу. Па колеру намыты слой нагадвае перагнойны гарызонт нязмытых глеб. У залежнасці ад магутнасці дэлювіяльнага слоя вылучаюць слабанамытыя (магутнасць Д. да 20 см), сярэдненамытыя (ад 20 да 50 см), моцнанамытыя (ад 50 да 100 см) і вельмі моцнанамытыя (болып за 100 см) глебы. Яны развіваюцца звычайна ва ўмовах кароткачасовага залішняга ўвільгатнення. маюць у сабе вял. колькасць гумусу (2—3 %), сярэдне1 слабакіслыя (pH у КСІ 5—6); ступень насычанасці асновамі 75—85 %. У сувязі з павышанай вільготнасцю. вял. колькасцю гумусу 1 інш. элементаў жыўлення раслін дэлювіяльныя глебы найб. мэтазгодна выкарыстоўваць пад сенажаді і пашы.
    Лгт.: Эрозня почв п борьба с ней.— Мн„ 1968; Жнлко В. В. Эроднрованные почвы Белорусснп н нх пспользованпе.—Мн.. 1976. Л. М. Ярашэвгч. ДЭМАДАКОЗ, залозніца, інвазійпая хвароба жывёл (зрэдку чалавека), якая выклікаецца кляшчамі сям. залозніц. Пашырана ўсюды, пераважна ў буйн. par. жывёлы, сабак, свіней. ‘ Больш успрыімлівыя да Д. маладыя жывёлы. Узбуджальнікі жывуць і размнажаюцца ў валасяных'цыбулінах, тлушчавых залозах, а ў драпежных і ва ўнутр. органах. На Беларусі часцей трапляецца ў караткашэрсных пакаёвых сабак.
    Жывёлы заражаюцца непасрэдна ад хворых і праз прадметы догляду. Хвароба праяўляецца пашкоджаннем тлушчавых залоз. валасяных цыбулін, выпаданнем поўсці, паяўленнем лускавінак, струпоў без свербу. Пры значнай інвазіі жывёлы гінуць. Ускладняецца пранікненнем у месцы размнажэння кляшчоў патагеннай мікрафлоры (стафілакокі, стрэптакокі і інш.). Меры барацьбы: акарыцыдныя сродкі. Прафілактыка: выкананне вет.-сан. правіл утрымання жывёл.	ЦГ. Нікулін.
    ДЭНДРА... (ад грэч. dendron дрэва), першая састаўная ч. складаных слоў, якая па значэнпю адпавядае слову «дрэва».
    ДЭНДРАБІЁНТЫ [ад 5эядра...+грэч. bion (biontos) літар. які жыве], арганізмы — насельнікі дрэвавага яруса расліннасці. У фауне Беларусі сярод пазвапочных Д. пераважаюць птушкі, шмат Д. сярод насякомых, павукападобных і інш. груп беспазваночных.
    ДЭНДРАДОХШ (Dendrodochium), род недасканалых грыбоў сям. туберкулярыевых. Сапратрофы, развіваюцца на саломе і ржышчы зернавых і злакавых траў. У СССР, у т. л. на Беларусі, 1 від — Д. таксічны (D. toxicum).
    Міцэлій добра развіты, шматклетачны, бясколерны. Канідыяносцы бясколерныя, авальныя ці яйцападобныя, кольчата-выгнутыя, цесна скучаны ў выглядзе шара. Канідыі аліўкава-зялёныя, зліпсападобныя, завостраныя.
    ДЭНДРАЛОГІЯ (ад дэндра.логія), навука пра дрэвавыя расліны — дрэвы, кусты, кусцікі; раздзел батанікі. Вывучае марфалогію, сістэматыку, экалогію раслін, іх выкарыстанне ў нар. гаспадарцы. Цесна звязана з інш. раздзеламі батанікі, лесаводствам, лесамеліярацыяй, полеі глебаахоўным лесаразвядзеннем, акліматызацыяй і інтрадукцыяй. селекцыяй і насенпяводствам. Дэндралагічпыя работы ў СССР праводзяцца ў AH СССР, акадэміях саюзных рэспублік, у НДІ лясной гаспадаркі, бат. садах, запаведніках, на лясных доследных станцыях.
    Дэндралагічныя даследаванпі на Беларусі пачаты ў 18 ст. франц. вучоным Ж. Э. Жыліберам. У 18—19 ст. дрэвавыя пароды вывучалі таксама батанікі С. Б. Юндзіл, К. Ф. Ледэбур 1 інш. У Горы-Горацкім земляробчым ін-це праф. Э. Ф. Pa­ra ў дэндралагічным гадавальніку з 1852 вёў феналагічныя назіранні, вывучаў марозаўстойлівасць, збіраў матэрыялы па акліматызацыі экзотаў. Планамерныя работы па вывучэнню 1 вырошчванню дрэвавых раслін пачаліся ў 1920-я г. ў адноўленым Горацкім сельскагаспадарчым ін-це, Бел. ін-це сельскай 1 лясной гаспадаркі, Інбелкульце 1 інш. навук. установах. Работа па інтрадукцыі 1 вывучэнню пладовых раслін праводзілася ў Бел. аддзяленні Усесаюзнага ін-та раслінаводства, створаным па ініцыятыве акад. М. I. Вавілава. У 1926 у Горках створана цэнтр. лясная доследная станцыя, дзе вывучаліся мясц. 1 інтрадукаваныя віды дрэў 1 кустоў 1 іх феналогія (С. П. Мельнік. A. I. Чарненкаў, Р. Г. Круглікаў, Дз. Р. Новікаў. М. М. Лубяка, М. М. Якаўлеў, П. Дз. Чарвякоў). У 1930-я г. абследаваны сады, паркі і лясы Беларусі з мэтай вызначэння ў іх відавога складу дрэвавых парод (У. У. Адамаў, С. Д. Георгіеўскі. А. Л. Новікаў, I. I. Собалеў). 3 арганізацыяй у 1930 Бел. НДІ лясной гаспадаркі актывізаваліся даследаванні па выкарыстанню інтрадукаваных дрэвавых парод у лясной гаспадарцы (I. А. Яхантаў, К. Ф. Міран). Расшырэнню навук. даследаванняў па Д. садзейнічала ўтварэнне ў пач. 1930-х г. Ін-та біял. навук 1 Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР. У 1934 у Цэнтр. бат. садзе арганізаваны аддзел дэндралогіі, у якім пад кіраўніцтвам Мельніка праводзілася работа па першаснай інтрадукцыі дрэвавых парод (М. Дз. Несцяровіч, Чарвякоў, П. П. Лысаконь, A. I. Краснік). Біял. даследаванні і феналагічныя назіранні праводзіліся таксама на лясных культурах (Круглікаў, Чарвякоў, Лубяка).
    3 1950-х г. гал. навук. цэнтры па Д.— Эксперыментальнай батанікі інстытут імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР і Цэнтр. бат. сад АН БССР. Даследаванні вядуцца таксама ў БДУ, Гомельскім дзярж. ун-це, Бел. тэхнал. ін-це, БСГА, Бел. НДІ лясной гаспадаркі. Асн. кірунак дэндралагічных даследаванняў — распрацоўка навук. асноў інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Вывучаны відавы склад мясц. і інтрадукаваных дрэвавых парод, іх
    біял. асаблівасці, развіццё, плоданашэнне, экалогія, вызначаны асартымент інтрадукаваных відаў для зялёнага буд-ва і лясной гаспадаркі, адносіны асобных відаў да вільготнасці і кіслотнасці глебы, святла, т-ры, устойлівасць да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя, транспірацыя, фотасінтэз, марфафізіял. асаблівасці пылку, пладоў і насення, уплыў мікраі макраўгнаенняў на рост дрэвавых раслін, прамысл. газаў на асобныя дрэвавыя расліны (Несцяровіч, В. Р. Анціпаў, Я. 3. Бабарэка. Ю. А. Бібікаў, Т. Ф. Дзяругіна, Я. У. Іванова, А. Ф. Іваноў, Л. У. Краўчанка, Г. А. Новікава, Л. I. Рахцеенка, Д. С. Труханоўскі, Н. I. Чакалінская, A. А. Чахоўскі, М. В. Шкутко і інш.). Пад кіраўніцтвам Несцяровіча праведзена работа па ўзнаўленню калекцыі дрэвавых раслін у Цэнтр. бат. садзе. За марфал. і эколага-біял. даследаванні дрэвавых раслін прысуджана Дзярж. прэмія БССР 1976 Несцяровічу, Дзяругінай, Іванову, Краўчанку, Новікавай, Рахцеенку, В. А. Смірновай, Ю. Дз. Сіроткіну, Чакалінскап. Каардынуе ііавук. даследаванні па Д. навук. савет АН БССР па праблеме «Біялагічныя асновы рацыянальнага выкарыстання, пераўтварэння і аховы расліннага свету». Даныя Д. выкарыстоўваюцца