• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ДРЭВЫ I КУСТЬ'І, гл. ў арт. Дэкаратыўныя расліны.
    ДЭКАРАТЫЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ, свойскія і дзікія жывёлы з розных сістэм. груп, якіх гадуюць з эстэт. і пазнавальнымі мэтамі. Пераважная болыпасць Д. ж. мае яркую афарбоўку, арыгінальныя вонкавыя формы, прыгожы спеў або палёт (у птушак). Лёгка пераносяць няволю і размнажаюцца ў ёй. Вядомы ва ўсім свеце. На Беларусі з Д. ж. пайб. разводзяць дэкаратыўных птушак (у т. л. дэкаратыўных галубоў), дэкаратыўна-пакаёвых сабак, акварыумных рыб, ката свойскага (Felis domestica, найб. вядомыя пароды: ангорскі, пушысты персідскі, сіямскі, сібірскі).
    Як Д. ж. трымаюць таксама бурундука, вавёрку звычайную, вожыка звычай-
    нага. хамякоў залацістага (сірыпскага) і джунгарскага, пясчанак, тушканчыкаў, соняў, мышэй (белую, палявую, малышку), пацукоў (белага, чорнага, палявога, капюілоннага), марскую свінку, чарапаху балотную. Іл. гл. на ўклейцы. «ДЭКАРАТЬ'ІУНЫЯ КУЛЬТУРЫ», спецыялізаваны саўгас Мінскага вытв. ўпраўлення па зялёнаму буд-ву. Створаны ў 1975 у Мінску на базе дэкар. гадавалыііка «Баранаўшчына» (з 1929) і камбіната дэкар. садоўніцтва. Спецыялізуецца на вырошчванні пасадачнага матэрыялу дэкар. дрэвава-кустовых раслін і кветак. Пл. зямельных угоддзяў (1981) 232 га, у т. л. пад гадавальнікамі 149 га. кветкавымі аранжарэямі 5 га. У 1980 у саўгасе вырашчана 8,8 млн. шт. кветак (з іх у ахоўным грунце 8,2 млн. шт.), у т. л. на зразанне 3,2 млн. штук. Для дэкар. азеляпення штогод вырошчваецца каля 5 млн. шт. кветкавай расады і 200 тыс. саджанцаў дрэў і кустоў. Асн. асартымент: выганачпыя аранжарэйныя расліны (гваздзікі рэмантантныя, ружы чайна-гібрыдныя, калы, хрызаптэмы буйнакветныя, фрэзіі, цюльпаны), гаршковыя квітучыя (цыкламены, глаксініі, цынерарыя гібрыдная, прымула абконіка), гаршковыя вечназялёпыя (аспарагус, папарапі,
    У аранжарэі саўгаса «Дэкаратыўныя культуры» ў Мінску.
    традэсканцыі, плюшчы і інш.). Наладжана прамысл. вырошчванне пасадачнага матэрыялу гваздзікоў і ружаў, асвоена зімовае прышчэпліванне выгапачных сартоў ружаў. Пры вырошчванні кветкавых культур выкарыстоўваецца вярховы абагачаны торф і інш. Саўгас «Д. к.» — удзельнік ВДНГ СССР (з 1975).
    У. 1. Талейка. «ДЭКАРАТЬ'ІЎНЫЯ КУЛЬТУРЫ», спецыялізаваны саўгас Гродзенскага абл. аб’яднання спецсаўгасаў «Нёманскае». Створаны ў 1976 у в. Пікары Ваўкавыскага р-на. Спецыялізуецца на вырошчванні насення газонных траў і пасадачнага матэрыялу дэкар. дрэвава-кустовых раслін. Пл. гадавальнікаў (1982) 303 га. У 1981 у саўгасе атрымана 87 т газонпых траў, для азелянення штогод вырошчваецца каля 100 тыс. саджанцаў дрэў і кустоў.
    ДЭКАРАТБІЎНЫЯ ПТУШКІ, птушкі, якіх трымаюць у няволі з эстэт. і пазнавальнымі мэтамі. Маюць пераважна яркую афарбоўку, прыгожы спеў. У няволі не трацяць здольнасці да размнажэння. Радзіма болыпасці Д. п.— тропікі і субтропікі. На Беларусі найб. пашырапы канарэйкі, папугаі, ткачыкі і дэкаратыўныя галубы.
    Канарэйка (Serinus canaria) — птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. У Еўропу завезена з Канарскіх астравоў у канцы 15 ст. Выведзена многа парод, якія адрозніваюцца спевам і экстэр’ерам. Пеўчыя канарэйкі бываюць аўсяністага (песня высокая і звонкая) і дудачнага (песня нізкая з глыбокімі і груднымі гукамі) напеву. Дэкаратыўныя аб’ядноўваюць каляровых (белыя, карычневыя, ярка-аранжавыя, лімонныя,. блакітныя) і фігурных (чубатыя. гіганцкія, гарбатыя) канарэек. 3 папугаяў найчасцей гадуюць папугайчыкаў (колер жоўты, сіні, блакітны, цёмна-шэры); хвалістага (даўж. цела 18, крылаў 9,5 см), элегантнага, або ўпрыгожанага, німфавага, а таксама высакароднага па-
    Дэкаратыўныя газоны: партэрны, лугавы, звычайны.
    пугая Крамера, чырванашчокага неразлучніка, вастрахвостага ларыкета, какаДУ ружовага і жаўтачубага, чырвонага ара. Сінялобая амазона і афрыканскі шэры папугай, ці жако, здольны пераймаць чалавечую гаворку. 3 сям. ткач ы к а в ы х атр. вераб’інападобных (самых дробных з Д. п.) найб. пашыраны ткачыкі танкадзюбыя, або астрыльды (тыгровыя, мускатныя, трохколерныя; чорнагаловыя муніі і рысаўкі і інш.), і таўстадзюбыя, ці амадзіны (зебравыя, японскія, чырванагорлыя). Апрача таго, як дэкаратыўных на Беларусі ўтрымліваюць некат. птушак мясц. фауны: аўсянак, берасцянку, валасянак, малінаўку, крыжадзюба, драздоў, чыжа, шчыгла, салаўя і інш. Іл. гл. на ўкл. да арт. Джаратыўныя жывёлы.
    Лгт.: Баснхес Н. Е. Канарейка.— 2 іізд.— Мн„ 1978; Л у к п н a E. В. Певчііе іі цветные канарейкн.—2 іізд.— М.. 1973; Гусев В. Г., В н т т е Л. А. Нашн пптомцы: Птпцы н зверп — обнтателн жпвых уголков. Пнтомцы террарнумов. Акварпумные рыбы. Альбом.—
    1978.	Б. В. Ямінскі.
    ДЭКАРАТБІУНЫЯ РАСЛІНЫ, дрэвы. кусты і травяністыя расліны, якія выкарыстоўваюцца па ўпрыгожанне нас. месцаў і жылых памяшканняў. Дэкаратыўнасць раслін вызначаецца іх памерамі, формай кроны, будовай і колерам кветак, лісця, сцябла. На Беларусі як Д. р. выкарыстоўваюцца каля 30 відаў і форм мясц. дрэвавых і кустовых парод (бяроза, клён, ліпа, дуб звычайны, ясень, каліна, рабіпа, чаромха, ядловец і інш.). 3 інтрадукаваных раслін Цэнтр. бат. садам АН БССР на азеляненне і прамысл. кветкаводства рэспублікі прапанавана больш за 540 відаў і сартоў Д. р. (ружы, бэз, цюльпаны, гладыёлусы, вяргіні, касачы, нарцысы, флёксы, гіяцынты, лілеі і інш.), на зялёнае буд-ва адабрана каля 40 хвойных і 60 лісцевых дрэў, 100 кустоў і 15 відаў павойных раслін (елкі, піхты, дугласіі, лістоўніцы, хвоі, дубы, арэхі, спірэі, глогі і інш.).
    Д. р. садзяць уздоўж дарог і вуліц, выкарыстоўваюць для жылых агароджаў, куртын, рабатак, клумбаў, маляў; нічых кампазіцый. Лінейныя пасадкі фарміруюць найчасцей з дрэў з правіль; най кронай (елка, туя, клён, ліпа, горкі каштан, бярозы, граб, некат. таполі). у адзіночных пасадках ці ў групах выкарыстоўваюцца дрэвы з вузкімі і шырокімі кронамі (арэх, клён, вяз, ясень, рабіны, дуб і ініп.). Па берагах вадаёмаў, на вхілах высаджваюць ніцыя расліны (вербы і інш.). Павойнымі раслінамі (вінаград амурскі, дзявочы вінаград, гарошак пахучы, фасоля, хмель, іпамея, кірказон, капрыфоль, брыёнія, тладыянта і інш.) упрыгожваюць альтанкі, тэрасы, сцены будынкаў, балконы. На кветнікі і азеляненне будынкаў выкарыстоўваюцца пераважна кветкавыя расліны: аднагадовыя — астры, ільвіны зеў, вербена, петунія, ляўконія (мацыёла), пахучая табака 1 інш.; двухгадовыя — віёла, турэцкі гваздзік, незабудка, браткі і інш.; іпматгадовыя — крокусы, касачьі, флёксы, півоні, рудбекіі, нарцысы, лілеі. У ахоўным грунце вырошчваюць пальмы.
    фікусы, гартэнзіі, цыкламены, хрызантэмы і інш. Гл. таксама Азеляненне на~ селеных месцаў, Вертыкальнае азеляненне, Пакаёвыя расліны. Іл. гл. на ўкл.
    Літ.: Полетпко О. М., М н ш е нк о в a А. П. Декоратнвные травяніістые растення открытого грунта: Справочннк по номенклатуре родов н ввдов.— Л., 1967; Антнпов В. Г., Ваверова Э. В. Декоратнвные кустарннкн.— Мн., 1978; Чаховскпй A. А., Шкутко Н. В. Декоратявная дендрологня Белорусснн.— Мн„ 1979; Кнріільчіік Л. А. Декоратнвные растення н компознцнн.— Мн., 1981; Цветоводство в БССР: (Ассортнмент н агротехннка выраіціівання).—Мн.. 1981. A. А. Чахоўскі. ДЭКРЭТ АБ АХОВЕ ПОМНІКАЎ ПРЫРОДЫ, САДОЎ I ПАРКАЎ, адзін з першых дакументаў сав. заканадаўства аб ахове прыроды, які вызначыў арганіз. асновы запаведнай справы ў краіне, а таксама прынцыпы класіфікацыі прыродаахоўных тэрыторый і аб’ектаў. Прыняты 16.9.1921. Дэкрэтам вызначана: участкі прыроды і асобныя яе аб’екты (жывёлы, расліны, горныя пароды і інш.), якія маюць асаблівую навук. і культурпа-гіст. каштоўнасць, абвяшчаюцца недатыкальнымі помнікамі прыроды; значныя па плошчы ўчасткі прыроды, вядомыя сваімі помнікамі, вылучаюцца ў запаведнікі і нац. паркі, землі пад імі не могуць выкарыстоўвацца для апрацоўкі ці распрацоўкі прыродных рэсурсаў без спец. дазволу; помнікі прыроды і садова-паркавай культуры музейна-акадэмічнага значэння перадаюцца ў ведапне дзярж. органаў Наркамата асветы. Дзякуючы Дэкрэту ў краіне зберагліся многія каштоўныя сады і паркі, разгарнулася актыўная работа па выяўленню і ахове помнікаў прыроды.
    Літ.: Об охране окружаюіцей среды: Сб. документов партнп іі правнтельства 1917—1981 гг,—2 ІІЗД.— М„ 1981.
    ДЭКРЭТ АБ ЗЯМЛІ, заканадаўчы акт Сав. дзяржавы ў галіне зямельных адносін, прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў 26.10(8.11). 1917. Дэкрэт падрыхтаваны У. I. Леніным. Пры рабоце над ім У. I. Ленін выкарыстаў паказ, састаўлены на аснове 242 мясц. сялянскіх на-
    * гоз Субботз І8 сктявм 1917 г.
    НЗВЬСТІЯ
    М ПЕТРОГРЯДГКЯГО совьтя
    РДБОЧНХЬ н СОЛДДТСКНХЬ ДЕПУТДТОВЬ
    Ві »вду Свл:к n бавжмшйхг дік* Вторг» Вслч'й;ііс?іг, :.iu* Cairo» KpwTttfuioai Дкуптт, квестьянь-делегатовь прЬзаіішхг аі Swjci Btepocdfcxui Cibjb Cc»trcn Fafeiaxi a Соштсвахг
    ДЕКРЕТЬ О ЗЕМЛЬ
    Газета «Іізвестіія» ад 28 кастрычніка 1917 з тэкстам Дэкрэта аб зямлі.
    казаў рэдакцыяй «ІІзвестпй Всеросснйского Совета крестьянскпх депутатов», раздзел якога «О земле» цалкам увайшоў у тэкст дэкрэта.
    Дэкрэт адмяняў памешчыцкую ўласнасць на зямлю без усякага выкупу. Памешчыцкія, удзельныя, манастырскія, царкоўныя землі разам з гасп. пабудовамі на іх і інвентаром перадаваліся ў распараджэнне валасных зямельных камітэтаў 1 павятовых Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Прыватная ўласнасць на зямлю адмянялася. Забараняйіся продаж, арэнда, залог зямлі. Яна абвяшчалася ўсенародным здабыткам, г. зн. выключнай уласнасцю дзяржавы, што азначала нацыяналізацыю зямлі. Права на карыстанне зямлёю атрымалі ўсе грамадзяне пры ўмове апрацоўкі яе без наёмнай працы. Форма карыстання ўводзілася свабодная. Паводле Д. аб з. сяляне Расіі атрымалі больш за 150 млн. дзесяцін зямлі (сяляне ўсх. абласцей Беларусі 1645.8 тыс. дзесяцін), вызваляліся ад выплаты 700 млн. руб. золатам штогод за арэнду зямлі і ад даўгоў за зямлю, які дасягнуў да гэтага часу 3 млрд. руб. Ажыццяўленне Дэкрэта і інш. заканадаўчых актаў Сав. дзяржавы аб зямлі было пачаткам сацыяліст. пераўтварэння сельскай гаспадаркі, арганізацыі работ. па ахове прыроды і рац. выкарыстанню прыродных рэсурсаў краіны.
    М. К. Осіпаў. ДЭКРЭТ АБ ЛЯСАХ, адзін з першых актаў савецкага ляснога заканадаўства; адносіцца да ліку першых дэкрэтаў Сав. улады. Прыняты 27.5. 1918 ВЦВК. Уключае 120 артыкулаў. Вызначыў задачы цэнтральнай Сав. улады ў адносінах да лясоў, парадак падрыхтоўкі і выкарыстання лесатэхн. персаналу, парадак пераводу ляспых плошчаў у зямельны фонд. Рэгламентаваў парадак выкарыстання і аховы лясоў, нацыяналізаваных паводле Дэкрэта аб зямлі, вызпачаў, што лясная гаспадарка краіны павінна развівацца ў інтарэсах агульнага дабрабыту, на аснове планамернага лесааднаўлення. Лясы падзяляліся на эксплуатацыйпыя і ахоўныя. Мэтамі аховы лясоў абвяшчаліся: лясная ахова глебы, сельскай гаспадаркі і нас. месцаў, захавапне ўплыву лясоў на клімат; ахова вытокаў рэк, воднага рэжыму, берагоў і інш.; замацаванне пяскоў і яроў; інтарэсы гігіены; ахова помнікаў прыроды; эстэт. і культурныя задачы і інш. Разам з прынцыпамі дзярж. і грамадскага клопату аб лясах як усенародным здабытку Дэкрэт вызначаў правы і абавязкі мясц. органаў Сав. улады і кожнага грамадзяніна ў ахове і памнажэнні лясных багаццяў. Ідэі і палажэпні Дэкрэта мелі вял. значэнне для арганізацыі лясной справы ў СССР, на сучасным этапе атрымалі далепшае развіццё ў канстытуцыйных прынцыпах аховы прыроды, у Асновах ляснога заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік.