• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    3 павелічэннем т-ры і вільгацезмяшчальнасці паветра паніжаецца атм. ціск, памяншаецца колькасць кіслароду, што ўзмацняе адчуванне Д. Бывае ў перыяд устойлівага надвор’я пры адвекцыі трапічнага надвор’я або пры трансфармацыі аднароднай паветранай масы. Паўтаральнасць душнага надвор’я павялічваецца пры воблачнасці, а таксама ў вячэрнія і ранішнія гадзіны сутак, калі слабеюць канвекцыйныя і турбулентныя працэсы ў паветры. На Беларусі Д. ўзнікае часцей ў чэрв.— ліп., радзей' ў жн. або ў канцы крас. і ў маі. За год бывае 3—5 душных дзён на Пн, 5—7— на Пд. Т-ра паветра дасягае 25—30 °C на Пн, 30—35 °C на Пд. Часцей Д. мае лакальнае мікраклімат. пашырэнне: замкнёныя катлавіны, паніжэнні, балоты, суфазійныя западзіны, вял. гарады, буйныя прамысл. прадпрыемствы. Душнае надвор’е адмоўна ўплывае на людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, парушае цеплаабмен арганізма, прыводзіць да перагрэву, паніжае працаздольнасць.
    Літ.: М а м о н т о в II. В. Душная no­ro да на террнторнн СССР.— У кн.: Клн-
    Дурпічпік: I— валлякападобны (а — агульны выгляд расліны, б — плод); 2— ігольчасты.
    Душыца палявая: I— агульны выгляд расліны; 2— кветка ў разрэзе; 3— чашачка.
    матологля н агрометеорологіія. М., 1973.— (Труды Западно-Спбпрского регнонального научно-нсследовательского гндрометеорологпческого ші-та; в. 12).
    П. А. Каўрыга.
    ДУХМЯНЫ КАЛАСОК, расліна сям. злакаў. Гл. ў арт. Пахучакаласнік. ДУШБІЦА (Acinos), род адна-, радзей шматгадовых травяністых раслін сям. ясноткавых. Вядома каля 10 відаў, пашырапых у Еўропе, Міжземнамор’і і Паўд.-Зах. Азіі. У СССР 4 віды, з іх на Беларусі — Д. палявая (A. arvensis). Пашырапа па ўсёй тэрыторыі. Расце на сухіх сонечных схілах, пясчаных месцах, чыг. насыпах, уздоўж дарог, на аблогах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Нар. пазвы парушэнец, мацічнік, базіліка палявая. Меданосная, эфіраалейная і лек. расліна.
    Адналетнік выш. 10—30 см. Сцяблы адзіночныя або шматлікія, апушаныя серпападобна сагнутымі і адхіленымі ўніз валаскамі. Лісце яйцападобна-ланцэтнае або рамбічнае, клінападобна звужанае ў кароткі чаранок. Кветкі фіялетава-пурпуровыя, па 4—6 у несапраўдных кальчаках, размешчаных у пазухах лісця; чашачка сагнутая. знізу ўздутая, каля зева звужаная, з 13 жылкамі, двухгубая. з кароткай шырокай 3-зубчастай верхняй губой і доўгімі раснічастымі лопасцямі ніжняй губы, у зеве валасістая; вяночак амаль у 2 разы даўжэй за чашачку. Плод — чатырохарэшак, арэшкі гладкія, цёмна-карычневыя, звужаныя ўніз.	М. Г. Кудрашова.
    ДЫ... (грэч. di ...), прыстаўка, якая абазначае «двойчы». «двайны».
    ДЫБАЛЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-пе, гл. Гарнасвечча. ДЫБОЎСКІ Бенядзікт Іванавіч (11.5.1833, маёнтак Адамарын Маладзечанскага р-на — 31.1.1930), заолаг, прыродазпавец і ўрач, прыхільпік і прапагандыст эвалюц. тэорыі Ч. Дарвіна. Чл.-кар. AH СССР (1928). Чл. Польскай АН (1884). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1857). 3 1862 праф. кафедры заалогіі Варшаўскага уп-та. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір. Апісаў прыродпыя ўмовы Прыбайкалля, фауну воз. Байкал і бас. р. Амур. Сабраў вял. калекцыю прадстаўнікоў фауны Сібіры. У 1876—84 працаваў урачом па Камчатцы. 3 1884 заг. кафедры заалогіі Львоўскага уп-та. Арганізаваў у Львове музей заалогіі з камчацкіх экспапатаў. Асп. працы па біялогіі, сістэматыцы і анатоміі жывёл, антрапалогіі, этнаграфіі. Вывучаў бел. азёры Любань, Свіцязь, Чорнае і ішп.
    Літ.: Грпцкевпч В. П. Путеіпествйя нашнх земляков: Нз нсторнн страноведеішя Белоруссші,— Мн., 1968.
    Г. А. Каханоўскі
    ДЫБОЎСКІ Уладзіслаў Івапавіч (18.4.1838, маёнтак Адамарын Мала-
    дзечапскага р-на — 27.7.1910), заолаг, палеантолаг, міпералог і батанік. Д-р мінералогіі (1878). Брат Б. Дыбоўскага. Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) уп-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 засуджаны. 3 1871 працаваў на кафедры мінералогіі Дэрпцкага ун-та. 3 1878 жыў у маёптку Няпькава на Навагрудчыне. Асн. працы па флоры і фауне воз. Байкал (матэрыялы дасылаў брат). Вывучаў флору Навагрудчыны, збіраў бел. фальклор.
    ДЫВАНОВЫЯ КВЁТНІКІ, участкі з пасадкамі кветкава-дэкар. раслін (клумбы, рабаткі) у выглядзе арнаменту, надпісу, малюпкаў і інш. Выкарыстоўваюцца пры афармленні партэраў, сквераў і інш., размяшчаюцца на адхонах на фоне газона. Каб зрабіць Д. к., на паверхню зямлі папярэдне наносяць малюнак, кожную ч. якога засаджваюць раслінамі адпаведнай афарбоўкі. Для стварэнпя Д. к. выкарыстоўваюць дывановыя расліны, якія добра пераносяць падстрыгашіе і пасынкавапяе.
    ДЫВАНОВЫЯ РАСЛІНЫ, нізкарослыя, часцей паўзучыя травяністыя расліпы (выш. 5—15 см) з разнастайна афарбаваным прыгожым лісцем, якія выкарыстоўваюцца ў дэкар. кветкаводстве для стварэння дывановых кветнікаў. Болыпасць Д. р. — шматгадовыя расліны. На Беларусі як Д. р. выкарыстоўваюць многія нізкарослыя віды агатак, агератуму, альтэрнантэры, бягоніі, ірэзінэ, палыну, партулаку і інш. 3 надыходам восеньскіх замаразкаў і зімой пасадачны матэрыял захоўваюць у цяпліцах. Размнажаюць Д. р. пераважна чаранкамі, якія з лют.— крас. ўкараняюць у цяпліцах або ў грунце парнікоў. Догляд за Д. р.: паліўка, падстрыганне і пасынкаванне.
    ДЫГРЭСІЯ РЭКРЭАЦЫЙНАЯ (ад лац. digressio), пагаршэнне стану прыродных комплексаў (пераважна ў зонах адпачынку, прыгарадных лясах і лесапарках) пад уплывам інтэнсіўнага выкарыстання іх для адпачынку насельніцтва. З’явы Д. р. узнікаюць пры перавышэпні гранічна дапушчальных рэкрэацыйных нагрузак, як вынік вытоптвання расліннага покрыва, абломванпя дрэў і кустоў, ііарыхтоўкі дроў для кастроў і апёкаў глебы ад іх, распуджвання жывёл, неўпарадкаванага збору насельніцтвам ягад, грыбоў і кветак, засмечвання асяроддзя паперай, пластмасай, гумай і інш. арган. і мінер. рэчывамі антрапаген-
    нага паходжання. Мех. ўздзеянні, асабліва вытоптванне і ўшчыльпенне глебы,— найб. адчувальны і пастаянны фактар Д. р. Пры масавым прытоку адпачываючых яго адмоўны ўплыў перавышае магчымасці асяроддзя да самааднаўлення і самаачышчэння. Цвёрдасць верхняга слоя глебы нарастае, пагаршаюцца яе структура, пранікальнасць для вады і паветра, біял. і хім. ўласцівасці; лясны подсціл ушчыльняецца, змяншаюцца яго запасы; зменьваецца склад глебавай мікрафлоры і мікрафауны; парушаецца агульны кругаварот біягеыных элементаў. Адмоўныя вынікі інтэнсіўнай зімовай рэкрэацыі — мех. пашкоджанні раслін, ушчыльненне і знос снегу, павелічэнпе глыбіні прамярзання глебы, паскоранае веснавое раставанне снегу і вымыванне з глебы пажыўных рэчываў. У выніку такіх адмоўных з’яў змяншаецца агульная даўжыпя фізіялагічна актыўных каранёў раслін, пагаршаюцца ўмовы іх жыўлснпя, прыгнечваецца рост, дрэвы ўсыхаюць, узнікаюць эразійныя працэсы. Паводле прынятай класіфікацыі дыгрэсіі (5 ста-
    Дывановы кветнік з бягоній, цынерарый,
    расходнікаў і інш.
    Дыдымагепес палацінскі.
    Дыдымацысціс: 1— планктонпы; 2— непрыкметны.
    дып), першым тром стадыям уласцівы адмоўныя, але яшчэ большменш абарачальныя змены, пераважна ў раслінным і жывёльным свеце; ііа 4-й і 5-й стадыях закрапаюцца глебава-груптавыя і гідралаг. ўмовы з фарміраваппем і нарастаннем неабарачальных працэсаў разбурэнпя біягеацэнозаў, нават да поўпай змепы выгляду мясцовасці. Выяўлеппе першых прыкмст Д. р. (знікнеыне ляспога подсцілу і жыццяздольнага падросту) патрабуе тэрміновага зніжэння рэкрэацыйных нагрузак, ажыццяўлення мерапрыемстваў, якія папярэджваюць далейшае развіццё дыгрэсіі (папр., часова выключыць тэрыторыю з рэкрэацыйнага выкарыстапня). Пры планаванні і арганізацыі месцаў масавага адпачынку насельніцтва ў БССР зыходзяць з пеабходнасці рэгламентацыі магчымых рэкрэацыйпых нагрузак, разгрупавапня адпачываючых і ажыццяўлешія іпш. неабходных мер рэкрэацыйнай аховы ландшафтаў.
    Лгтл Влнянне человека на лапдшафт.— М..	1977; Мнльков Ф. Н.
    Рукотворные ландшафты: Рассказ об антропогенных комплексах.— М., 1978; Влнянпе турпзма на бногеоценозы леса.— М., 1978; Сычёва A. В. Охрана прнроды іі архнтектура.— Мн.. 1976.
    Я. В. Малашэвіч.
    ДЫДЫМАГЁНЕС (Didymogenes), род цэнабіяльпых зялёных водарасцей сям. анкістрадэсмавых. Вядомы 3 віды, пашырапыя ў планктоне некаторых вадаёмаў Еўропы, Сярэдняй Азіі. У СССР 2 віды, з іх на Беларусі ў планктоне азёр Палесся (Спораўскае, Вулька) трапляецца 1 від — Д. п а л а ц і н с к i (D. раіаtina).
    Цэнобіі складзены з 2 перакрыжавапа размешчаных клетак, якія злучаны агульнай сліззю. Клеткі на канцах звужаны і закруглены, павернуты адна да другой пукатымі бакамі, даўж. 6— 24 мкм, шыр. 2—9 мкм. Хларапласт з цэнтр. пірэноідам. Размнажэнне аўтаспорамі, з кожнай матчынай клеткі ўтвараюцца 2 даччыных цэнобіі.
    ДЫДЫМАЦЫСЦІС (Didymocystis), род цэнабіяльных зялёпых водарасцей сям. сцэнадэсмавых. Вядомы 5 відаў. Прэснаводныя планктонныя аргапізмы, пашыраныя ў некаторых вадаёмах Еўропы і Сярэдняп Азіі. У СССР, у т. л. па Беларусі, 4 віды. Найчасцей у азёрах і рэках (Прыпяць, Дняпро), рыбагадоўчых сажалках трапляюцца Д. непрыкметны (D. inconspicua) і Д. планктонны (D. planctonica), радзей —Д. бугрысты (D. tuberculata); Д. паласаты (D. limata) адзначапы толькі ў' Дняпры.
    Цэнобіі складзены з 2 эліпсападобных клетак шыр. 3—9 мкм і да 10 мкм даўж., якія зрасліся бакавымі сценкамі, укрыты сліззю або без яе. Абалонка клетак гладкая, рабрыстая ці з цёмна-бурымі
    бародаўкамі. Ядро 1. Хларапласт пасценны, чашападобны, з пірэноідам ці без яго. Размпажэнне аўтаспорамі.
    7^	ATі y р р р п
    ДЫДЫМЁЛА (Didymella), род сумчатых грыбоў сям. мікасферэлавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шарьг. Сапратрофы на расліішых рэштках, пекаторыя паразіты (у канідыялыіай стадыі) — выклікаюць засыханне лісця злакаў, чорную гпіль агуркоў, аскахітоз гароху і інш. На Беларусі найчасцей трапляюцца Д. пярэступавая (D. bryoniae) і Д. пінодэс (D. pinodes).
    Пладовыя целы (псеўдатэцыі) чорныя, шарападобныя. з сасочкаці конусападобным вусцейкам, адзіночныя або сабраныя ў групы, паглыблены ў субстрат. Сумкі 8-споравыя, цыліндрычна-яйцападобныя, падоўжана-булавападобныя. Сумкаспоры бясколерныя, эліпсоідныя, падоўжана-эліпсоідныя або яйцападобныя, з 1 перагародкай. М. А. Лемяза. ДБІЕУКА, рака, левы прыток Гаці (прыток Волмы, бас. Дняпра), у Чэрвеньскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца паміж вёскамі Дыя і Гарадзішча. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 0,8 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (62 км2) нізіііны, пад лесам 25 %.