• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    18 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы, Кітаі і Японіі. У СССР культывуецца Д. М е н з і с а, або дугласавая піхта, ці ілжэтсуга Мензіса (Р. menziesii), інтрадукавапая ў пач. 20 ст. на Беларусі (у Парэцкім парку з 1904). Дэкар. расліна, прыдатпая для групавых і алейных пасадак. Перспектыўная для лясной гаспадаркі.
    Выш. да 25 м (на радзіме да 117 м). Ствол прамы з буравата-шэрай тоўстай карой. Крона канічная. Ігліца пляскатая, зялёная або шыза-зялёная. Пупышкі выцягнута-яйцападобныя, вострыя, цёмна-карычневыя. Шышкі падоўжаныя. даўж. 5—10 см, звіслыя, з доўгай трохлопасцевай луской, выспяваюць у год цвіцення, хутка вызваляюцца ад насення і ападаюць на наступнае лета. Насенне з крыльцамі. даўж. 5—7см. Пладаносіць Д. з 10—25 гадоў. Жыве болып за 700 гадоў (макс. узрост
    Помнік прыроды дуб-трайнік у Навагрудскім раёне.
    Дугласія Мензіса.
    1375 гадоў). Святлалюбная, зімаі газаўстойлівая расліна. Mae каштоўную драўніну, у кары — дубільныя рэчывы. У культуры 3 разнавіднасці, якія адрозніваюцца па афарбоўцы ігліцы. Д. з я л ё н а я (Р. m. var. viridis) — перспектыўная лясная культура, ёсць у парках Брэста і Навагрудка, Цэнтр. бат. садзе АН БССР, у Шчомысліцкай дуброве і Прылуцкай дачы (Мінскі р-н). Хутка расце, патрабавальная да глебавых умоў і цяпла. Д. ш ы з а я (Р. т. var. glauca трапляецца ў старых парках — Маліноўшчынскім (Маладзечанскі р-н), Мірскім (Карэліцкі р-н), Бальценіцкім (Воранаўскі р-н), Свяцкім (Гродзенскі р-н) і інш. Расце марудна. Mae серабрыстую, кампактную, блакітную ніцую формы. Д. ш э р а я (Р. т. var. caesia) расце ў Манькавіцкім (Пастаўскі р-н), Відзалаўчынскім (Браслаўскі р-н), Лідскім, Гродзенскім і інш. парках.	М. В. Шкутко.
    ДЎДЗІЦКАЕ ПАДНЯЦЦЕ (ад пазвы в. Дудзічы ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічпая структура ў Каліпкавіцкім р-пе, у зах. ч. Хобпенска-Хойніцкага пахавапага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1957 электраразведкай па паверхні солі, у 1959 сейсмаразведкай па падсалявых адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых,. міжсалявых, верхпесаляпоспых дэвонскіх і надсалявых адкладах.
    Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Д. п.— антыкліналь субшыротнага распасцірання. У скляпенні разарвана разломам, па якім паўд. крыло апушчана. Памеры 11X6 км. Амплітуда 100 м. ІІа міжсалявых адкладах Д. п.— структурпы нос субшыротнага распасцірання, паўд. крыло якога таксама апушчана па разломе. У восевай прыразломнай і ўсх. частках Д. п. адсутнічаюць міжсалявыя адклады. Памеры 10x2,5 км. Амплітуда менш за 100 м. Па паверхні верхняй солі Д. п.— дыяпіроідны купал памерам 7X5 км, амплітудай 200 м. Прасочваецца таксама ў надсалявых адкладах, паступова ўверх па разрэзе становіцца больш спадзістым. Скляпенпе купала ссунута на 7 км на ПнЗ адносна скляпення па падсалявых адкладах.. Пачатак росту Д. п. адносіцца да сярэдняга дэвону. Пазней развіццё яго астанавілася і пачалося толькі з лівенскага часу, працягвалася амаль да кайназою.
    Фарміраванне падняцця ўскладпспа працэсам саляпога тэктагепезу (саляная тэктопіка) у ніжняй і верхняй саляносных тоўшчах і размывам міжсалявых адкладаў на зпачпай тэр., што прывяло да поадпаведнасці структурпых плапаў асн. апорных паверхняў.
    ДЎДЗІЦКА-ХОБНЕНСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ (ад пазвы вёсак Дудзічы і Хобнае ў Калінкавіцкім р-не), тэктанічная структура ў Калінкавіцкім р-не, на 3 Хобненска-Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выдзяляецца па паверхнях верхняй фамепскай саляпоспай тоўшчы і галітавай падтоўшчы. Форма пяправілыіая, ізаметрычпая (22 X
    ХЗО км). Аб’ядноўвае Паўд.-Аўцюкоўскае скляпенне і Паўн.-Хобнепскую брахіантыкліналь, Аўцюкоўскае, Дудзіцкае, Хобненскае і Лазкоўскае скляпенні. Усе яны прасочваюцца ў надсалявых адкладах, амплітуда іх памяншаецца ўверх па разрэзе. Верхнефаменскія саляныя падняцці прыразломныя. Саляныя структуры Д.-х. п. сфарміраваліся ў выніку блокавых зрухаў і праяўлення саляпой тэктонікі пераважна ў данкава-лебядзянскі і кам.-вуг. час, у меншай ступені ў пермі, мезазоі і кайпазоі. в. с. Канішчаў. ДУДЛЯНКА, рака, правы прыток Нёмана, у Іўеўскім р-не. Даўж. 18 км. ІІачынаецца на 3 ад в. Пятровічы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (56 км2) па Нёманскай ніз., пад лесам 31 %.
    ДУДНІК (Angelica), род двухі шматгадовых травяністых раслін сям. парасонавых. Вядома каля 60 відаў, пашыраных у Паўн. паўшар’і, асабліва ва Усх. Азіі. У СССР 30 відаў, з іх на Беларусі 3 дзікарослыя (у т. л. дзягіль) i 1 інтрадукаваны віды. Лек., эфіраалейныя, агароднінныя, медапосныя, вострапрыпраўныя і дэкар. расліны.
    Сцяблы высокія, пустыя. Лісце буйное, двойчыабо тройчыперыстарассечанае. Кветкі ў буйных складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з 10 рэбрамі, які распадаецца на 2 паўплодзікі (мерыкарпіі).
    Д. л я с н ы (A. sylvestris, нар. назвы заячы кроп, ствольнік) расце ў лясах, па лугах, асаковых і мохавых балотах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Двухлетнік выш. да 2 м, з тоўстым сцяблом і белавата-ружовымі кветкамі. Ніжняе лісце з мехападобнымі похвамі. Д. б а л о т н ы, або матачнік балотны (A. palust­ris),— рэдкі від у флоры БССР, адзначаны ў Магілёўскай вобл. Расце па балотах, лугах, па берагах рэк і ручаёў. Цвіце ў ліп.— жніўпі. Монакарпічная (адмірае адразу пасля плодапашэння) шматгадовая расліна выш. 40—120 см. Верхняе лісце з недаразвітай, іншы раз цалкам рэдукаванай пласцінкай, з буйнымі, адхіленымі ад сцябла похвамі. Кветкі белыя. Д. с a х а л і н с к і (A. sachalinensis, радзіма — Сахалін) інтрадукаваны ў 1970-я гады Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліна. Мнагалетнік выш. да 1,7 м, з буйным, на доўгіх чаранках прыкаранёвым лісцем і белавата-ружовымі кветкамі. Цвіце ў ліпені. Выкарыстоўваецца ў адзі-
    ночных і групавых пасадках, на газонах, каля дрэў і кустоў.
    Г. В. Пашына, Л. Г. Сіманоеіч. ДУКОРА I ДОЎГАЕ БАЛОТА. вярховага (45 %), нізіннага (20 %), пераходнага (20 %) і мяшанага (15%) тыпаў, на ПнЗ Пухавіцкага р-на, у вадазборы р. Свіслач. Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,3 тыс. га.
    Сярэдняя глыб. торфу 2,9 м, ступень распаду вярховага 28—42 %, нізіннага 29—33, пераходнага 27—42, мяшанага 30—36 %, попельнасць адпаведна 2,3— 5,2 %, 5,5—11,9, 5,2—10,2, 5,8—7,1 %. Першапачатковыя запасы торфу 8 млн. т, на 1.1.1978 5 млн. т. Ёсць сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушаных плошчах лес з хвоі і бярозы. На ба-
    У Дукорскім парку.
    Дуднік: 1— балотны (а — галінка з лістом, суквеццямі і пладамі, б — кветка, е— плод); 2— лясны (а — агульны выгляд расліны, б — кветка, e — плод).
    лоце тарфяная доследная станцыя Ін-та торфу АН БССР здабывае торф у эксперым. мэтах.
    ДУКОРСКІ ПАРК, у в. Дукора Пухавіцкага р-на. Закладзены ў канцы 18 ст. Пл. каля 16 га. Пейзажны. Займае роўную, злёгку паніжаную да р. Свіслач тэрыторыю. Уязная алея перпендыкулярна цэнтр. восі. Дарога да сядзібнага дома з партэрам праходзіць праз пейзажную ч. парку. Уезд на партэр аформлепы 2 групамі векавых дрэў таполі белай. Асн. перспектыва, арыентаваная ў бок вадаёма, падкрэслена маляўнічымі групавымі насаджэннямі з клёну, ясеню і ліпы, размешчанымі групамі і клумбамі. Аснову дрэвастою складае ліпа, праведзена пасадка таполі Сімана. Агульная самкнутасць насаджэшіяў да 90 %. За сядзібным домам вял. прамавугольны баскет з лінейнай двухрадковай абсадкай ліпы па перыметры. У баскеце раслі рэдкія экзоты, асталіся асобныя дрэвы лістоўніц еўрапейскай і шырокалускаватай, дугласіі Мензіса. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення. Належыць школе і Асіповіцкаму краязнаўчаму музею. A. Т. Федарук. ДУЛЁБКА, Д у л е б а, рака, левы прыток Ольсы (прыток Бярэзіны, бас. Дняпра), у Бярэзінскім р-не, на мяжы з Клічаўскім р-нам. Даўж. 23 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Пчэлінск. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 1,4 %оВадазбор (152 км2)
    у межах Цэнтральнабярэзінскай раўпіны, пад лесам 69 %.
    ДУЛЁПА, рака, правы прыток Чачоры (бас. Сажа), у Буда-Кашалёўскім р-не. Даўж. 12 км. Пачыпаецца каля в. Бярозавая Рошча. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. На ўсім працягу капалізаваная. Вадазбор (56 км2) нізінны, пад лесам 18 %.
    ДУЛЯЎШЧЬ'ІНСКАЕ РАД6ВІШЧА ГЛІН, каля паўн.-зах. ускраіны в. Дуляўшчына Мастоўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з адкладамі шклоўскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 6,7 млн. т, перспектыўныя 820 тыс. т. Гліны шэрыя шчылыіыя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі гліністага пяску, месцамі пераходзяць у суглінкі і тонкія супескі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 54—71 % і 27—49 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—12,4 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,4—4,7 м. Гліны прыдатныя ў вытв-сці цэменту. Радовішча распрацоўваецца Ваўкавыскім цэментным з-дам. м. Ф. Янюк. ДУЛЯУШЧЫНСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ, за 1,6 км на ПдЗ ад в. Дуляўшчына Мастоўскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Прагнозныя запасы 1,16 млн. т.
    Мел белы, шаравата-белы, пічыльны; СаО у ім эо,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы (мел ускрыты адной свідравінай) 12,2 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 2,8 м. Мел прыдатны на вапнаванне кіслых глеб. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДУМБЛЯ, возера ў ІІастаўскім р-не, у бас. р. Мядзелка. Пл. возера 0,11 км2, вадазбору 96 км2.
    ДУІІАЕЎСКІ ПАРК, у в. Дунаева Капыльскага р-на. Закладзсны ў 2-й пал. 19 ст. Пейзажны. Парадная ч. сіметрычна-восевай планіроўкі. Да партэра з паўд. боку па цэнтр.
    восі вядзе ўязная грабовая алея. Уезд у парк фіксавапы сажалкамі. На невял. партэры акруглай формы сіметрычна параднаму фасаду сядзібнага дома (не збярогся) растуць 2 дубы звычайныя пірамідальныя, a вакол дома невял. групавыя пасадкі з мясц. відаў і экзотаў. Зах. ч. парку займаюць пладовыя насаджэнні ў выглядзе 2 квадратаў з аднарадковай лінейнай абсадкап з каштапу горкага звычайпага і вярбы ломкай шарападобнай. Паміж імі да партэра праходзіць другая ўязная алея з елкі, падбітай глогам. Ахоўная ліпавая абсадка абмяжоўвае парк з Пн. У Д. п. найб. шматлікія на Веларусі (138 экземпляраў) месцазнаходжанні вярбы ломкай шарападобпай. Збярогся чагткова.	л. Т. Федарук.
    ДУІІАЙ, рака. правы прыток Чарніцы (прыток Бярэзіпы. бас. Нёмана), у Іўеўскім р-не. Даўж. 17 км. Пачыпаецца па Пн ад в. Даўгердзішкі. Сярэдпі пахіл воднай паверхні 2,1 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (57 км2) нізінны, пад лесам 34 %.