Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Д у б р о в ы с н і т к а в ы я (10,8 %) займаюць некалькі паніжаныя месцы і падножжы схілаў з багатымі вільготнымі дзярнова-падзолістымі аглеенымі гле-
бамі, якія падсцілаюцца суглінкам. Дрэвастоі двух’ярусныя (банітэт I, радзей II класа) са значным дамешкам шыракалістых парод (ясень, клён, ліпа, вязавыя). 2-1 ярус з елкі, грабу, вязавых добра выразны. Падлесак густы, утварае самаст. ярус з ляшчыны, рабіны, кізілу крывава-чырвонага, брызглін бародаўчатай і еўрап., крушыны ломкай, вярбы казінай, маліны, чаромхі. Пад полагам дрэвастою прыродна аднаўляюцца дуб, клён, елка, граб, ясень. У наглебавым покрыве пераважае снітка, растуць кісліца, чына лясная, дабраполь жоўты, купена лек., дзярачка пахучая, пралеснік шматгадовы, крынічнік дуброўка, мудранка чатырохлістая, падалешнік еўрап., пералеска высакародная. на зрэджаных месцах асокі дрыжнікападобная, валасістая і пальчатая.
Дубровы чарнічныя (21,9 %) пашыраны на роўных або слабапавышаных месцах з вільготнымі дзярновападзолістымі аглеенымі супясчанымі, з праслойкамі суглінку і гліны глебамі. Сугліністыя і гліністыя праслойкі спрыяюць застойванню расталых веснавых і дажджавых водаў, што стварае добрыя ўмовы для чарніц. Да асн. дрэвавага яруса з дубу (банітэт III—II класаў) дамешваюцца хвоя, клён, елка, граб, вольха чорная, бяроза павіслая, асіна. У 2-м ярусе пераважна елка і граб. Падлесак рэдкі з рабіны, крушыны ломкай, ляшчыны, вербаў. Пад полагам лесу прыродна аднаўляюцца дуб, вольха чорная, на мікрапавышэннях елка, граб. У наглебавым покрыве пераважаюць чарніцы, растуць крынічнік, дуброўка, кісліца (на купінах каля ствалоў). майнік двухлісты, семачок еўрап., кураслеп дуброўны, братаўкі лясная і дуброўная, арляк. палітрыхум звычайны. Іл. гл. таксама на ўклейцы.
Лгт.: Юркевнч II. Д. Дубравы Белорусской ССР н нх восстановленііе.— 2 нзд.— Мн., 1960; Юркевн ч II. Д. Выделенне тнпов леса прн лесоустронтельных работах: (Вспомогательные
таблпцы).— 3 пзд.— Мн., 1980; С і д аррвіч Я. А. Тыпы і асацыяцыі поймавых дуброў р. Дняпра.— Весці АН БССР. Сер. біялагічных навук, 1965, № 1.
1. Д. Юркевіч, У. С. Адзярыха. ДУБОК. возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Зах. Дзвіна. Пл. 0,38 км2. Даўж. 1,12 км, найб. шыр. 0,42 км, напб. глыб. 7 м, сярэдняя 3,2 м. Аб’ём вады 1,21 млн. м3. Вадазбор (1,5 км2) пласкахвалісты, складзены з пяскоў, пераважна пад лесам (73%).
Катлавіна рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 5 м, пераважна спадзістыя, пясчаныя. укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,26 км) слабазвілістая, на 3 утварае 2 залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавымі і крэменязёмістымі сапрапелямі, на У у літаральнай зоне — пяскамі. Глыб. да 2 м займаюць каля 32 % пл. возера. Мінералізацыя вады да 36 мг/л, празрыстасць 4,3 м. Дыстрофнае. Сцёкавае: на ПпУ выцякае ручай у р. Полюшка. 53 % пл. возера зарастае. Палоса надводнай расліннасці шыр. да 50 м. Да глыб. 4 м пашыраны імхі. Водзяцца акунь, шчупак, плотка. На паўд. беразе в. Гваздова.
В. Р. Мгронаў.
ДУБОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ (ад назвы былоп в. Дубоўка ў Слуцкім р-не), за 2 км на ПдЗ ад в. ІЗелічы Слуцкага р-на. Паклад у выглядзе 2-х адорвеняў неагенавага
ўзросту залягае ў тоўшчы капцовамарэнных адкладаў дняпроўскага ледавіка. Разведаныя запасы 494 тыс. м3-
Гліны блакітна-шэрыя, бурыя да чорных, тлустыя, (шчыльныя, пластычныя і высокапластычныя, з праслоямі суглінкаў; гліністых часцінак драбней за 0,002 мм у іх 40—72 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—17,5 м, ускрышы (супескі, суглінкі, пяскі) 0,2—4 м. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі з жвірам 1 галькай. Гліны прыдатныя на выраб вогнетрывалай цэглы 1 дрэнажных труб. Радовішча не распрацоўваецца.
ДУБРА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Абабіца. Пл. 1,06 км2. Даўж. 2,22 км, найб. шыр. 0,71 км, найб. глыб. 2,9 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады 2,1 млп. м3. Вадазбор (19,3 км2) пласкахвалісты, складзены з суглінкаў і пяскоў, пераважна пад лесам (70 %), месцамі разараны.
Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 3 м, спадзістыя, сугліністыя, укрытыя лугавой расліннасцю. Уздоўж паўн.-ўсх. берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града выш. да 9 м. Берагавая лінія (даўж. 6,1 км) звілістая, на ПнУ 1 Пд утварае вузкія залівы. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах забалочаныя, тарфяністыя. Уздоўж берагоў пойма шыр. ад 5—10 м на ПнЗ да 250—300 м на Пд. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Дно плоскае, бліжэй да берагоў больш стромкае. Мелкаводную зону да глыб. 0,5—1 м высцілаюць пясчаныя адклады, якія ў залівах адсутнічаюць. Асноўную ч. дна высцілае крэменязёмісты сапрапель сярэдняй магутнасцю 5,5 м. У летні час насычэнне вады кіслародам высокае, мінералізацыя крыху паніжаная (каля 160 мг/л), празрыстасць 1,1 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае пратока з воз. Берца. на Пд сцёк па пратоцы ў воз. Абаб’е. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 25 м. Залівы поўнасцю зараслі падводнымі макрафітамі. Водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, краснапёрка, плотка. Каля возера в. Дундары. М. М. Курловгч. ДУБРАВЁНКА, рака, правы прыток Дняпра. у Магілёўскім р-не. Даўж. 18 км. Пачыпаецца на ПнУ ад в. Гаі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Вадазбор (56 км2) нізінны, пад лесам 22 %. Пры ўпадзенні ў Дняпро г. Магілёў.
ДУБРАВІЦКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКУ, за 0,9 км на ПдЗ ад в. Дубравіца Ыавагрудскага р-на. Лінзападобны
паклад звязапы з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведапыя запасы 249 тыс. м3.
Пяскі жаўтавата-шэрыя, пераважна дробназярністыя, кварцава-палевашпатавыя, месцамі слабагліністыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх да 2,5 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 4—5 м, ускрышы (пяскі) да 1 м. Пяскі як збядняльнік глін Макрэцкага радовішча глін прыдатныя ў вытв-сці цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ДУБРАУСКАЕ ВбЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р, Тураўлянка. Пл. 0,26 км2. Катлавіна круглай формы, найб. памеры 0,58X0,58 км. Схілы выш. да 12 м, умерана стромкія, параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 2 км) слабазвілістая. Бяссцёкавае. Каля возера в. Дубраўка.
ДУБРАУСКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСКУ I ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 2 км на ПнЗ ад в. Дубраўка Слаўгарадскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення.
Разведаныя запасы 3,3 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, жаўтаваташэрая, месцамі гліністая, з праслоямі і гнёздамі розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ёй 1,6—48 %. Пяскіадсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—17,1 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі) да 6 м. Падсцілаюць паклад тонкія пяскі. Пясок 1 жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону, для муровачных 1 тынкавальных раствораў. Радовішча распрацоўваецца механізаваным кар’ерам Белміжкалгасбуда.
ДУБРАУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, паміж вёскамі Дубраўка і Аляксапдраўка Шклоўскага р-на. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага зледзяпсння. Разведаныя запасы 24,9 млн. м3.
Пясчана-жвіровая парода шэрая, жаўтавата-шэрая, месцамі гліністая, з праслоямі жвірыстага розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ёй 8,4— 62,7 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,3— 12,6 м, ускрышы 0,2—7 м. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, на выраб бетону і буд. раствораў. Радовішча распрацоўваецца Мін-вам буд-ва і эксплуатацыі аўтамаб. дарог БССР.
В. М. Грушэцкг.
Возера Дубра.
ДУБРАЎСКАЯ ЛЕСАПАЛЯУНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створапа ў 1976 на тэр. Іўеўскага р-на. Агульная пл. (1982) 47,7 тыс. га, у т. л. паляўнічых угоддзяў 44,5 тыс. га (46,9 % лясных, 50,1 палявых, 3 % водпабалотных). Рэльеф пераважна раўнінны. На тэр. гаспадаркі найб. р. Бярэзіна, сетка меліярацыйных капалаў. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай і сярэдняй якасці (2—3-і класы банітэту). Налічваецца 20 відаў млекакормячых і 25 відаў птушак. Водзяцца (1979) лось (каля 40 асобін), дзік (60), казуля (30), заяц-бяляк (120), заяц-русак (350), глушэц (20), цецярук (250), шэрая курапатка (каля 150 асобін). Асн. задача гаспадаркі — комплекснае прыродакарыстапне, узнаўленне і рац. выкарыстанпе паляўнічага фонду. Праводзяцца біятэхіі. мерапрыемствы.
ДУБРОВА, радовішча мелу за 2,5 км на У ад в. Благавічы Чавускага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Перспектыўныя запасы 135 тыс. т.
Мел белы. шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, пясчаністы, з рэдкімі крамяністымі сцяжэннямі: СаО у ім 47—52 %. Сярэдняя магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) 3,7 м, ускрышы (пяскі, марэнныя суглінкі) 3—7 м. Мел прыдатны на выраб вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ДУБРОВА, радовішча пяскоў за 0,7 км на ПдУ ад в. Дубнікі Любанскага р-на. Лінзападобпы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Папярэдне разведапыя запасы 242 тыс. м3.
Пяскі буравата-іпэрыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 5 мм у іх 1,2—14,4 %, гліністых 1 пылаватых часцінак 0,4—5,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—21,2 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Пяскі прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, для дарожнага буд-ва. Радовішча ііе распрацоўваецца.
ДУБРОВА, радовішча пяску і пясчапа-жвіровага матэрыялу за 2 км на Пд ад в. Пятровічы Пастаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Разведаныя запасы 279 тыс. м3.
Пяскі палевашпатава-кварцавыя шэрыя, жаўтавата-шэрыя розназярністыя (пераважна буйназярністыя), з лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу; жвіру буйней за 5 мм у іх 2,8—6,6 % (У пясчана-жвіровым матэрыяле 25—49 %), гліністых і пылаватых часцінак 1,6— 3,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—5,3 м, ускрышы (гліністыя пяскі, супескі) 0,2—1,5 м. Жвір 1 пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. М. <Р. Янюк.
ДУБРОВЕНКА, назва р. Задубровенка ў верхнім цячэнні.
ДУБРОВЕНСКАЕ 1-е РАДОВІШЧА ПЯСКОЎ, каля паўн.-зах. ускраіны г. Дуброўна. Лінзападобны паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі першай надпоймавай тэрасы Дняпра. Разведаныя запасы 326 тыс. м3.