• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДУБАВЁЦ, возера ў Асіповіцкім р-не, у бас. Бярэзіны. Пл. возера 0,12 км2, вадазбору 61,7 км2. На 3 ад возера в. Чучча.
    ДУБАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,2 км на Пд ад в. Дубавік Докшыцкага р-на. 3 лінзападобныя паклады звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Перспектыўныя запасы 441 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, жаўтавата-шэры, месцамі гліністы, з праслойкамі розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ім 29—80 %. Пяскі-адсевы сярэднеі буйназярністыя палевашпатава-кварцавыя; гліністых і
    Помнік прыроды дуб і хвоя ў Навагрудскім раёне.
    Дубанос.
    пылаватых часцінак у іх 0,1—0,9 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,7—5,8 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—4,5 м. Пясок і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве, як запаўняльнік бетону. Радовішча не распрацоўваецца.	М. Ф. Янюк.
    ДУБАЙСКІ ПАРК, у в. Дубай Пінскага р-на. Закладзены ў 2-й пал. 18 ст. Пл. каля 5 га. Парк рэгулярны, на раўнінным рэльефе. У плане квадрат, абмежаваны каналамі. Планіроўка строга сіметрычна-восевая. У цэптры ўсх. канала быў круглы вадаём дыям. каля 30 м з фантанамі (не збярогся), па кутках — прамавугольныя вадаёмы. У цэнтры парку сіметрычная сістэма капалаў і сажалак, 2 астравы з паркавымі пасадкамі і прамавугольныя ўчасткі пладовых садоў. У канцы 19 ст. цэнтр. плошча пераплапавана ў пейзажным стылі. Гал. ўезд у парк аздоблены 2 пілонамі, ад бакавых уездаў уздоўж каналаў ідуць прысады з елак. У парку растуць тсуга канадская, хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, ясень звычайны ніцы і інш. Збярогся часткова. Перспектыйны для аднаўлення.
    В. Р. Анціпаў. ДУБАНОС (Coccothraustes coccothraustes), птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўразіі; у СССР у сярэдняй і паўд. паласе. На Беларусі звычайны на Пд ад шыраты Бабруйска, найб. на Палессі; рэдкі на Пн ад Лепеля і Оршы. Пералётны, часткова зімуе. Жыве пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах з прымессю дубу і грабу, з сярэдзіпы ліп. трапляецца ў парках і садах. Корміцца кветкамі дубу, пладамі крушыны, рабіны, чаромхі, бружмелю, костачкамі вішні, насеннем грабу, вольхі, зернем лубіну, насякомымі, пераважна жукамі і іх лічынкамі. Можа шкодзіць садам, асабліва вішнёвым.
    Даўж. цела каля 13 см, маса 46—57 г. Дзюба моцная, шырокая (адсюль назва). Галава бура-карычневая, горла, палоса вакол дзюбы, крылы 1 хвост чорныя, спіна каштанавая, на плячах шырокая светлая палоса, цела знізу ружавата-шэрае, брушка белае. Самка больш цьмяная. Прылятае ў сакавіку. Гнёзды будуе з карэньчыкаў, сцяблінак верасу, пырніку, лішайніку на грабах, дубах, грушах, хвоях на выш. 2—3 м. Нясе 3—7 (найчасцей 4) падоўжаных або шарападобных шаравата-зялёных з фіялетава-шэрымі кропкамі 1 плямкамі яец у канцы мая. Наседжванне каля 14 сут. Вылет птушанят у сярэдзіне чэрв.— пач. ліпеня. Зімуе Д. на Пд ад 53“ паўн. шыраты.	У. М. Байдакоў.
    ДУБАТОУСКАЕ, заказнік-журавіпнік рэсп. значэння. Засн. ў 1979 на тэр. Смаргонскага р-на для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка. Пл. 720 га (1982), У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважае асакова-пу-
    піыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцавакусцікава-сфагнавая. Дрэвавая расліннасць амаль поўнасцю адсутнічае. На мінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
    ДУБАУКА, рака, упадае ў воз. Езярышча (бас. Обалі), у Гарадоцкім р-не. У верхнім цячэнні наз. Асеча. Даўж. 22 км. Пачынаецца на 3 ад в. Клюшова. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6 %о. Вадазбор (177 км2) на Гарадоцкім узв., пад лесам 25 %.
    ДУБАЎКА, нізіннае балота на 3 Жлобінскага р-на, у вадазборы р. Ала. Пл. 3 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,3 тыс. га. Глыб. торфу 5 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 37 %, попельнасць 23 %. Запасы торфу на 1.1.1978 9,6 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, асушаныя землі пад ворывам і сенажаццю.
    ДУБАУСКАЕ РАДбВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Гродзенскім р-не, у воз. Дуб. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 0,67 млн. м3. Высцілае 80 % пл. азёрнай чашы.
    Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,2 м, найб. 9,4 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 36 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,3, вокіслаў жалеза 4,4, алюмінію 0,3, магнію 0,1, кальцыю 3,4, калію 0,4, фосфару 1. Вадародны паказчык (pH) 6,2. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне. для кальматацыі глеб.
    ДУБАЎСКОЕ ВОЗЕРА, у Ганцавіцкім р-не, у бас. р. Цна. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,62 км, найб. шыр. 0,38 км. Катлавіна авальнай формы, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія (даўж. 1,6 км) слабазвілістая. Дно выслана мяшаным сапрапелем (гл. Дубаўское радовішча сапрапелю). Бяссцёкавае. Паблізу в. Люсіна.
    ДУБАЎСКбЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛІО, у Ганцавіцкім р-не, у Дубаўскім возеры. Сапрапель мяшанага тыпу, запасы 0,72 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы.
    Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,6 м, найб. 10 м. Натуральная вільготнасць 92 %. Попельнасць 44 %. У сухім стане мае (у %): азоту 2,3, вокіслаў жалеза 2,7, алюмінію 2,7, магнію 1,2, кальцыю 3,8, калію 0,3, фосфару 0,9. Вадародны паказчык (pH) 6,5. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для кальматацыі глеб.
    ДУБАЎЦОЎСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 3,5 км на Пп — ПнЗ ад в. Дубаўцы Ваўкавыскага р-на (болыпая ч. радовішча ў Мастоўскім р-не). Паклад звязаны з старажытнаалювіяльнымі адкладамі. Прагнозныя запасы 40 млн. м3.
    Пяскі дробнаі сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя; жвіру буйней за 5 мм у іх 4—12 %, пылаватых і гліністых часцінак 0,4—2 %. Магутнасць
    карыснай тоўшчы 1,1—15,5 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,2—7 м. Пяскі прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДУБАХ Аляксандр Давыдавіч (9.7. 1883, в. Ботава Валакаламскага р-на Маскоўскай вобл,— 1942), беларускі сав. вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Акад. АН БССР (1928), д-р с.-г. н. (1926), праф. (1921). Скончыў Маскоўскі с.-г. ін-т (1908). У 1908—16 інжынер-гідратэхнік у Мінскай і Магілёўскай губ. У 1920—27 заг. кафедры с.-г. меліярацыі Горацкага сельскагаспадарчага ін-та (з 1925 БСГА). У 1927-30 заг. аддзела меліярацыі і культуры балот Бел. НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1925—30 старшыня Навук.-тэхн. савета пры Наркамземе БССР. У 1927—42 заг. кафедры Ленінградскай лесатэхн. акадэміі. Распрацоўваў пытанні лясной гідралогіі, гідралогіі балот, уплыву лесу на рачны сцёк. Зрабіў навук. аналіз заканамернасцей фарміравання воднага рэжыму балот.
    Тв.: Математнка в мелнорацпп: Разбор двадцатн прнмеров.—2 нзд.— Горкн, 1925; Осушенне болот открытымн канавамн.— 5 язд.— М.; Л., 1930 (разам з Р. Спаро); Гндрологня болот.— Свердловск; М„ 1944; Гндротехннческне мелнорацнн лесных земель.— М., 1945; Лес как гндрологнческнй фактор.— МЛ„ 1951.
    Літ.: М а р к о в E. G. Создателн учення об осушеннн болот.— Гндротехнпка н мелнорацня, 1978, № 2.
    ДУБ-ДВАЙНІК, помпік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Свіцязянскім лясніцтве Навагрудскага р-на. Дуб звычайны, мае ствол, разгалінаваны ў 2 дрэвы. Узрост каля 300 гадоў, выш. 22 м, дыям. 1,7 м (на выш. 1,3 м).
    Помнік прыроды дуб-двайнік у Навагрудскім раёне
    ДУБІКОЎСКІ Георгій Пятровіч (н. 18.5.1934, Гродна), беларускі сав. глебазнавец. Д-р с.-г. н. (1976). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1957). У І962—69 навук. супрацоўнік БДУ. 3 1969 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1977 заг. лабараторыі мікраўгнаенняў). Асн. кірунак навук. дзейнасці •— біягеахімія і матэм. мадэляванне заканамернасцей размеркаваішя мікраэлементаў у глебах, распрацоўка навук. асыоў жыўлення раслін мікраэлементамі, арганізацыя вытв-сці ў рэспубліцы прамысл. форм мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цыпкавых і інш.), пытапні мед. геаграфіі.
    Тв.: Мнкроэлементы в почвах БССР н эффектнвность мнкроудобренпй.— Мн., 1970 (у сааўт.); Мнкроэлементы в почвах СССР.— М.. 1981 (у сааўт.).
    ДУБІЛЬНЫЯ РАСЛШЫ, дубільн і к і, расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніды) у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання дубільных экстрактаў (ніжняя мяжа колькасці танідаў у сыравіне: у драўніне 4 %, кары 7—8, лісці 8—10%). Асноўныя Д. р. ў СССР — дуб, елка, лістоўпіца, розныя віды вербаў. На Беларусі ў дубільна-экстрактавай прам-сці выкарыстоўваецца дуб (у кары і драўніне 5—15% танідаў), з інтрадукаваных травяністых дубільнікаў найб. перспектыўныя таран дубільны, шчаўе цяяь-шаньскае (гл. ў арт. Шчаўе), драсён Панюціна (гл. ў арт. Драсён).
    Сярод Д. р. адрозніваюць коравыя (таніды сканцэнтраваны ў кары) — елка, вярба, дуб, лістоўніца; лісцевыя (у лісці) — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя (у драўніне) — дуб, каштан; пладовыя (у пладах)—дуб; каранёвыя (у каранях і карэнішчах) — драсён, шчаўе, рэвень. Па колькасці танідаў Д. р. падзяляюцца на высокатанідныя (болып за 20 %), сярэднетанідныя (12— 20 %) 1 нізкатанідныя (менш як 12 %).
    Літ.: Вопросы нзучення н нспользовання дубнльных растеннй в СССР.— М.; Л., 1963; Дубнльные растення н нх нспользованне.— Внльнюс, 1975.
    Б. М. Прусакова. ДУБНІК, нізіннае балота на ПдУ Пінскага р-на, у вадазборы р. Стыр. Пл. 7,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 5,8 тыс. га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,2 м, ступень распаду 43 %, попельнасць 17 %. Запасы торфу на 1.1.1978 12,9 млн. т. Балота ў яатуральным стане. Растуць асокі, ёсць хмызнякі з вярбы. Часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. Паўн. ч. балота асушаецца. ДУБНІКбУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ I ПЯСКУ, за 0,3 км па У ад в. Дубнікі Сенненскага р-па. Ліпзападобны паклад звязаны з канцова-
    АКУМУЛЯЦЫЙНЫЯ I ЭРАЗІЙНА-АКУМУЛЯЦЫЙНЫЯ ПАВЕРХНІ РЭЛЬЕФУ
    Градава-ўзгорыстыя канцавыя марэны лаазерскага зледзянення
    Градава-ўзгорыстыя і ўзгорыста-ўвалістыя канцавыя марэны сожскага зледзянення
    Узгорыста-ўвалістыя і ўвалістыя канцавыя марэны дняпроўскага зледзянення
    Узгорыстыя і хвалістыя марэнныя раўніны паазерскага зледзянення
    Увалісіыя і спадзістахвалістыя марэнныя раўніны сожскага зледзянення
    Спадзістахвалістыя марэнныя раўніны дняпроўскага зледзянення
    Дробнаўзгорыстыя I спадзістахвалістыя флювіягляцыяльныя раўніны паазерскага зледзянення
    Узгорыста-западзінныя камавыя масівы паазерскага зледзянення