Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Паўд. частка возера да глыб. 3 м зарасла рдзестамі. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, лінь. сазап, карась, жэрах. Паблізу ад возера в. Перавоз. М. М. Курловіч.
ДРЫЯС, дрьгясавы час [ад назвы тундравага вечназялёнага хмызняку дрыяда (Dryas) курапаткавая трава], фазы паазерскага позналедавіковага пахаладання. Дзеліцца на рагіні (закончыўся каля 13 тыс. гадоў назад), сярэдні (ад 12,2 тыс. да 12 тыс. гадоў назад) і позні Д. (ад 10,8 тыс. да 10,3 тыс. гадоў назад), якія раздзяляюцца фазамі пацяплення — бёлінг і алярод. Дрыясавыя фазы адпавядаюць кароткачасовым прыпынкам, затрымкам і нават наступанням (асцыляцыям) краю ледавіка, што былі ў перыяд агульнага хуткага пацяпленпя клімату заключнага (катагляцыялыіага) этапа апошняга зледзянепня.
Дрыясавыя слаі (магутнасць 5—6 м) складзены з супескаў, суглінкаў, радзей глін, пяскоў, якія ўваходзяць у склад лімнагляцыяльных, дэльтавых, азёрных і алювіяльных адкладаў. У дрыясавы час адбываліся інтэнсіўнае перавейванне пяскоў і фарміраванне дзюн, у далінах рэк Бел. Паазер’я ўтвараліся ўступы надпоймавых тэрас, развіваўся тэрмакарст. Дрыясавая флора вызначалася разнастайнасцю раслін, у склад якіх разам з арктаальпійскімі і арктабарэальнымі відамі ўваходзілі пераважна травяністыя згуртаванні халаднастэпавага тыпу, лесатундры, таежных лясоў, незадзернаваных субстратаў і інш. Адным з характэрных кампанентаў геабіяцэнозаў дрыясавай зоны былі лемінгавыя фауны, у якія разам з цяпер вымерлымі плейстацэнавымі відамі млекакормячых (мамант, шарсцісты насарог, дзікі конь, бізон, пячорны леў) і жывёламі, што жывуць у розных зонах ад тундры да паўпустыні (воўк, ліс і інш.), уваходзілі шматлікія прадстаўнікі тундры і тайгі (паўн. алень, мускусны аўцабык, лемінгі, пясец), стэпаў і паўпустынь (сайгак, стэпавая пішч'уха, суслік, тушканчык і інш.), таежных і мяшаных лясоў (высакародны алень, казуля, буры мядзведзь).
Дрыясавыя слаі вядомы ў геал. агаленнях Камарышкі (Астравецкі р-н), Студзянец (на воз. Нарач), у в. Гожа па Нёмане (Гродзенскі
р-н), паблізу Суража, у вёсках Дымаўшчына і Валасова ў Віцебскім р-не, па дне многіх сучасных азёр.
А. Ф. Санько. ДРЭВА, шматгадовая расліна з выразным адраўнелым гал. сцяблом (ствалом), які захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, утвараючы кроыу, і разгалінаванай каранёвай сістэмай. У СССР больш за 600 відаў, з іх на Беларусі 26. Сярод іх лесаўтваральныя (хвоя, елка, вольха, асіна, дуб, граб, бяроза) і пладовыя (яблыня, груша, сліва, вішня) пароды, а таксама дрэвы-помнікі. Шэраг Д. (лістоўніцы сібірская і еўрапейская, хвоі Банкса, Мурэя, веймутава і інш.) інтрадукаваныя (гл. ў арт. Інтрадукаваныя расліны). Д.— адны з асн. прадуцэптаў кіслароду паветра, даюць драўніну для буд-ва, лек., тэхн. і хім. сыравіну, ядомыя плады; выкарыстоўваюцца на азеляненне і полеахоўныя пасадкі. Лясныя масівы маюць вода-, глебаахоўнае і эстэт. значэнне.
Д. як жыццёвая форма ўзніклі ў працэсе эвалюцыі раслін у сярэднім дэвоне. Належаць пераважна да хвойных (з голанасенных) і двухдольных (з па~ крытанасенных) раслін. Крона хвойных Д. (елка, піхта, хвоя) і большасці лісцевых (асіна, бяроза, граб, дуб) з класа двухдольных складаецца з галін і
Дрэвавая група з елкі калючай.
Возера Дрысы.
лісця; ствол і галіны — з драўніны і кары; ствол кожны год дае прырост у даўжыню і таўшчыню, утвараючы гадавыя кольцы другаснага прыросту, па якіх можна (асабліва ў хвойных) падлічыць узрост. Гэтым яны рэзка адрозніваюцца ад Д. з класа аднадольных (напр., пальмаў), крона якіх складаецца толькі з разеткі вял. лісця, а другаснага прыросту ў таўшчыню яны не маюць, Ёсць Д. летне-зялёныя (скідваюць лісце з надыходам восені, напр., дуб, вольха, граб) і вечназялёныя (абнаўляюць лісце паступова за некалькі гадоў, напр., елка, хвоя, піхта). Сярод лісцевых Д. вылучаюць ш ы р а к а л і ст ы я (дуб, ясень, ліпа, клён) і д рабналістыя (асіна, бяроза, вольха), цвердалістыя (дуб, бук, граб, ясень, клён і інш.) і мяккалістыя (бяроза, вольха, ліпа, таполя і інш.). Для Д. характэрны адносна высокі рост і даўгавечнасць, якія залежаць ад глебава-клімат. умоў і біял. асаблівасцей віду. Адрозніваюць Д.: першай велічыні (20 м і больш) — дуб, елка, ліпа, хвоя; другой (10—20 м) —вольха шэрая, груша, рабіна, чаромха; трэцяй (5—10 м) — глог, чарнаклён, яблыня. У Белавежскай пушчы ёсць экземпляры Д. выш. 28—30 (граб звычайны). 35—37 (вольха чорная) метраў. Працягласць жыцця Д. вельмі разнастайная і часта вымяраецца некалькімі сотнямі і нават тысячамі гадоў. Так, дуб жыве 500—1000 гадоў, хвоя 300—350, елка 250—300, асіна, бяроза, вольха чорная 150—200 гадоў. На Беларусі ёсць дубы-волаты, многія з якіх ахоўваюцца. Б. М. Прусакова. ДР9ВАВЫЯ ГРЎПЫ. згуртаванні дрэвавых раслін у прыродзе або тып дрэвавых пасадак у азеляненні населеных месцаў. Упрыгожваіоць мпогія паркі Беларусі. Па колькаснаму складу дрэў вылучаюць групы малыя (3—5 раслін), сярэднія (7—15) і вялікія (болып за 15).
Памеры Д. г. у дыяметры звычайна не перавышаюць іх макс. вышыні. Па размяшчэнню раслін Д. г. бываюць рэгулярныя (правільнай геам. формы) і ландшафтныя (адвольнай формы); па складу дрэў — чыстыя (лісцевыя, хвойныя і інш.) і мяшаныя (лісцева-хвойныя, з розных лісцевых парод 1 інш.); паводле фактуры — ажурныя і шчыльныя. У Д. г. высокія расліны размяшчаюцца за нізкімі, болып цёмныя за светлымі, менш квітучыя за пышна квітучымі раслінамі пярэдняга плана. Ніжнюю ч. груп часта дэкарыруюць кустамі. Адлегласць паміж дрэвамі ў групавых пасадках залежыць ад велічыні групы, пароднага складу, хуткасці росту раслін і іх святлалюбнасці.
В. Р. Анцгпаў. ДРЭВАВЫЯ РАСЛШЫ. шматгадовыя расліны з адраўнелымі сцябламі. У СССР вядома каля 3 тыс. відаў дзікарослых і болып за 2 тыс. інтрадукаваных Д. р., з іх на Беларусі 107 дзікарослых і каля 1500 інтрадукаваных (гл. ў арт. Інтрадукаваныя расліны). У залежпасці ад характару галінавання і ступені адраўнення падзяляюцца на дрэвы, кусты, кусцікі, паўкусты, паўкусцікі, ліяны.
ДРЭВАВЫЯ ШЧЫТШКІ, акантас а м а т ы д ы (Acanthosomatidae),
сямейства пасякомых атр. паўцвердакрылых. Пашыраііы пераважна ў Інда-Малайскай і Аўстралійскай зоагеагр. абласцях; у Палеарктыцы каля 50, у СССР каля 20 відаў. На Беларусі ў лясах, садах, парках найчасцей трапляюцца элазмуха чарнічная (Elasmucha ferrugata) і шчытнік зялёны (Palomena prasina). Кормяцца Д. шч. жан. суквеццямі раслін. Шкодзяць лісцевым дрэвам і кустам.
Буйныя або сярэдніх памераў (даўж. 1,6—41 мм) зялёныя, жаўтавата-рыжыя з чорнымі. чырванаватымі плямамі клапы з падоўжаным целам, укрыты да сярэдзіны брушка шчытком. Крылы развітыя, празрыстыя, сярэднягрудзі з пласціністым адросткам. Зімуюць дарослыя асобіны. За год даюць адно пакаленне.
Т. П. Смгрнова. ДРЭВАГРЫЗЫ (Lyctidae), сямейства жукоў. У сусв. фауне болып за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямпым шары (акрамя палярных абласцей), пайб. у тропіках. У СССР 6 відаў, з іх на Беларусі часцей трапляецца Д. баразпаваты (Lyctus linearis) — шкоднік драўніны і вырабаў з яе (фанера, паркет, мэбля).
Цела Д. баразнаватага (даўж. 2,5—5 мм) бурае, пярэдняспінка з прытупленымі пярэднімі вугламі, з шырокай падоўжапай баразёнкай пасярэдзіне. Галава вялікая. Надкрылы з тонкімі кропкавымі баразёнкамі. з аднароднымі тонкімі валаскамі. Лёт у крас.— чэрвені. Жук жыве каля месяца, не шкодзіць. Лічынкі развіваюцца ў мёртвай драўніне дубу, ясеню, вязу, каштану, ляшчыны, валоскага арэху, вярбы, таполі. асіны і інш. Пракладваюць хады, пры масавым засяленні ператвараюць паверхневыя слаі драўніны ў труху. Меры барацьбы: прамочванне драўніны або пакрыццё яе паверхні ахоўнымі рэчывамі ці інсектыцыдамі. Э. I. Хацько. ДРЭВАГУБЦА (Celastrus), ч ы р в онапузырнік, род дрэвавых ліян сям. брызгліпавых. У родзе каля 30 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі і Паўн, Амерыцы. У СССР 3 дзікарослыя віды. На Беларусі ў Цэптр. бат. садзе АН БССР інтрадукаваны 5 _ відаў i 1 форма. Д. кру г л ал і с т ы (С. orbiculata) рэкамепдаваны для вертыкальнага азелянення. Цвіце ў чэрвені.
Выш. да 12 м. Крона густагалінастая. Парасткі бура-карычневыя, цыліндрычныя. Лісце эліпсападобна-круглаватае, бліскучае. цёмна-зялёнае восенню яркажоўтае, даўж. 2—8 см. Кветкі дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у пазушных мяцёлках. Плод — аранжава-ж'оўтая шарападобная каробачка. Размнажаюць насеннем і вегетатыўна. Расце хутка. Зімаўстойлівая, яеневынослівая, засухаі газаўстойлівая, не патрабавальная да глеб расліна, прыдатная для культуры па ўсёй тэр. БССР. He рэкамендуецца пасадка каля дрэў і кустоў (парасткі Д. сціскаюць ствол і раслінаапора гіне). У калекцыях і вертыкальным азеляненні трапляюцца таксама Д.
лазячы. або павойны (С. scandens), 1 Д. бізунападобны (С. flagellaris).
Ю. А. Бгбгкаў.
ДРЭВАРАЗБУРАЛЬНЫЯ грыбьі, фізіёлага-экалагічная група базідыяльных, часткова сумчатых і недасканалых грыбоў, якія пасяляюцца на драўніппым субстраце і разбураюць яго. Некаторыя Д. г.— сапратрофы на ссечаных дрэвах і драўняных матэрыялах, ёсць паразіты жывых дрэў. Спосаб жыцця болыпасці Д. г. пераходпы ад паразітнага да сапратрофнага (віды з родаў фелінус, фомес і інш.) і наадварот (ганадэрма, б’еркандэра). Выклікаюць гнілі драўніны. Прычыняюць страты нар. гаспадарцы.
Грыбы, што разбураюць мёртвую драўніну, утвараюць спецыялізаваныя
Дрэвагрыз баразнаваты: жук і лічынка.
Дрэвагубца круглалісты.
падгрупы: дамавыя грыбы, глебавыя грыбы. атмасферныя і аэраводныя грыбы. Глебавыя Д. г. ў значнаіі ступені аналагічныя дамавым грыбам, пашкоджваюць элементы пабудоў, размешчаных у грунце (шпалавы грыб, віды з родаў карыёлус, тыраміцэс і інш.). У шчылінах на надземных ч. драўляных пабудоў, у месцах перыядычнага ўвільгатнення пасяляюцца атмасферныя Д. г. (плотавы грыб, дубовая губка, віды роду фамітопсіс). Аэраводныя грыбы выклікаюць гнілі гідрапабудоў, дахаў і інш. (віды з родаў альтэрнарыя, цэратацысціс). Мера барацьбы — антысептычная апрацоўка драўніны. A. I. Галаўко. ДРЭВАСТОЙ, сукупнасць дрэў у лесе, асн. кампанент лясных фітацэпозаў. Бывае чысты (складаецца з 1 віду дрэў) і мяшаны (з пекалькіх відаў); просты (дрэвы растуць у 1 ярусе) і складаны (дрэвы ўтвараюць 2 і больш ярусаў). Паводле ўзросту адрозніваюць маладпякі сярэдпеўзроставыя, прыспяваючыя, спелыя і перастойныя Д. Прадукцыйнасць характарызуецца банітэтам лесу і запасам драўніны на 1 га. Ступень гушчыні Д. вызначаецца паўпатой (шчыльнасць стаяння дрэў па 1 га), якая вымяраецца долямі адзінкі ў адносінах да стандартнай паўнаты (1,0, 0,9, 0,8 і г. д.). У лясах БССР сярэднія банітэт Д. 11,0, паўната 0,70, запас спелага Д. 208 м3/га (1978). У найлепшых умовах запас Д. хвоі, елкі, дубу 400— 500 м3/га.