Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Д. аказвае вызначальны ўплыў на структуру ніжніх ярусаў раслівнасці лесу і яго экалагічнае асяроддзе. Заканамернасці будовы і росту Д. вывучае лясная таксацыя. Склад і прадукцыйнасць іх вызначаюцца пры лесаўпарадкаваннг.
Літ.: Захаров В. К. Новое в техннке лесной таксацян.— М., 1966; М о lice е н к о Ф. П. Таблнцы для сортнментного учёта леса на корню.— 4 пзд.— Мн. 1972. В. С. Гельтман.
ДРЭВАФАРБАВАЛЬНЫЯ ГРЫБЫ, група грыбоў, якія выклікаюць каляровыя плямы або суцэльную афарбоўку ссечанай драўніны. Большасць з іх — сумчатыя і недасканалыя грыбы. У залежнасці ад віду і складу пігмептаў фарбуюць драўпіну ў сіні (віды з родаў цэратацысціс, фома), чырвоны і ружовы (фузарый, картыцыум, пеніцыл), зялёны (хлараспленій, пеніцыл), жоўты (вертыцыл) колеры.
Д. г. жывяцца арган. рэчывамі жывых або нядаўна адмерлых клетак, клетачных абалонак не разбураюць. Пашыраны грыбы, якія выклікаюць сіняватасць драўніны, пры працяглым уздзеянні зніжаюць яе тэхн. ўласцівасці, садзейнічаюць пасяленню і развіццю дрэваразбуральных грыбоў. Меры барацьбы: правільнае захаванне драўніны (увільгатненне пілавінпем, паглыбленне ў ваду, дажджаванне), выкарыстанне антысептыкаў.
ДРЭВІЦКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Чашніцкім р-не, у воз. Дрэвіца. Сапрапель карбанатнага тыпу, запасы 0,42 млн. м3. Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,3 м, найб.
10 м. Попельнасць 50 %. Асн. кампанентамі гразевага раствору, мінералізацыя якога не перавышае 0,7 г/л, з’яўляюцца іёны гідракарбанатаў, сульфатаў, натрыю і калію, кальцыю і магпію. Вадародны паказчык (pH) 7,1. Сапрапель каштоўны як лек. гразь.
ДРЭВЫ-ПОМШКІ, дрэвы, якія ахоўваюцца дзяржавай як каштоўпыя аб’екты жывой прыроды ці культурпа-гіст. аб’екты. Падзяляюцца па Д.-п. рэсп. і мясц. зпачэння. На Беларусі аб’яўлены помнікамі прыроды рэсп. зпачэння болын за 50 асобных Д.-п, (рэдкія і векавыя дрэвы, папр., Сувораўскі дуб у Кобрыпскім, Бабаўпянскія клёны ў Капыльскім, Брашэвіцкая карыя-экзот у Драгічынскім р-пах) і каля 20 іх груп (ліпы раскідзістыя ў г. п. Камянец, хвоі чорпыя ў г. п. Смілавічы, елкі звычайныя змеепадобнай формы ў Брэсце і іпш.) Ахова Д.-п. уключае перадачу іх пад ахоўнае абавязацельства, паспартызацыю, агароджванпе (каб папярэдзіць вытоптваппе глебы пад імі, пашкоджанне жывёламі і чалавекам), прафілактычпае і бягучае лячэнне. Захаванне Д.-п. мае істотнае навук. і выхаваўчае значэнне.
ДРЭЙСЁНЫ (Dreissenidae), сямейства двухстворкавых малюскаў. Жывуць пераважпа ў прэсных вадаёмах, а таксама ў Каспійскім, Аральскім, Азоўскім морах і апрэснепай ч. Чорыага мора. У сусв. фауне 7 відаў (у т. л. ў Еўрап. ч. СССР). На Беларусі пашыраны нераўнамерна, пераважна на Пн, у Прыпяці і Пёмане, воз. Палік, азёрах Ушацкага, Браслаўскага, Лепельскага р-наў, у Чыгірынскім вадасх. і інш. Дрэйсена рачная (Dreissena polymorpha) — прадстаўнік понта-каспійскай фауны (пекаторыя аўтары лічаць Д. рэліктавай формай). Жывуць Д., прымацаваўшыся да падводных раслін, камяпёў і інш. Кормяцца рэшткамі раслін і жывёл. Удзелыіічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў (добрыя фільтратары). Пры інтэнсіўным размнажэнні могуць парушаць работу гідратэхн. збудаванняў.
Ракавіна (даўж. 50 мм) трохгранная, светлаі цёмна-карычневая з папярочнымі цёмнымі палосамі. Маюць бісусавую залозу, сакрэт якой робіцца цвёрдым у вадзе і набывае выгляд нітак, якімі Д. прымацоўваюцца да субстрату. Раздзелыіаполыя. Яйцы адкладваюць у ваду. У развіцці праходзяць стадыю лічынкі, якая свабодна плавае. 3 забруджаных, высокаэўтрофных азёр Д. знікаюць. Іл. гл. на ўкл. да арт. Веспазваночныя.
Лгт.: Фауна CGCP. Моллюскн. Т. 3. В. 5.— Л., 1980. С. I. Гаўрылаў.
ДРЭНАЖ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЗЯМЁЛЬ (франц. drainage ад
апгл. drain асушваць), спосаб рэгулявання водпага рэжыму коранепаселенага слоя глебы з дапамогай падземных штучыых вадасцёкаў — дрэн або дрэнажных свідравін. Ужываюць пры асушэыні заліпіне ўвільготненых с.-г. угоддзяў (асушалыіы дрэнаж), для барацьбы з засаленнем зямель (рассаляючы дрэнаж), для ўзмацнення газаабмену ў глебах цяжкага мех. складу (аэрацыйны дрэнаж). Д. с. з. ужываюць на землях з глыбінёй залягапня грунтавых водаў менш за норму асушэння або там, дзе верхаводка доўга застойваецца ў ворным гарызопце глебы.
Упершыню дрэнаж пачалі ўжываць у 17—18 ст. у Еўропе, у Расіі — з 2-й пал. 19 ст. На тэр. Беларусі пабудаваны ў 1856 праф. A. М. Казлоўскім на землях сучаснай БСГА. У 1980 пл. дрэніраваных с.-г. угоддзяў у СССР больш за 10 млн. га, у БССР 2,5 млн. га, у т. л. закрытым дрэнажом 1,3 млн. га. Асн. від дрэнажу ў БССР — гарызантальны трубчасты сістэматычны (з раўнамерным размяшчэннем труб у выглядзе суцэльных паралельных дрэнажных ліній на асушальнай тэр.). Грунтавая вада паступае ў дрэны праз стыкавыя зазоры (1—3 мм) паміж трубамі (керамічны дрэпаж) або праз адтуліны ў трубах (перфарацьпо), порыстыя сценкі (трубафільтры) — пластмасавы дрэнаж — пад уплывам рознасці напораў. Глыбіня закладкі дрэн звычайна 1,1— 1,5 м. Дрэнаж інтэнсіўна працуе ў перыяды найб. жыўлення грунтавых водаў, звычайна вясной і восенню.
Літ.: Осушенне земель вертнкальным дренажем.— Мн, 1980; Дренаж сельскохозяпственных земель: Пер. с англ.—■ М., 1964. A. I. Мурашка.
ДРЭПАНАКЛАДУС (Drepanocladus), род брыевых імхоў сям. амблістэгіевых. Вядомы 40 відаў, пашырапых па ўсім зямным шары, пераважііа ў халодных і ўмераных зонах. Водныя і балотныя імхі. У СССР болып за 10 відаў, з іх на Беларусі 8. Торфаўтваралыіікі.
Аднаі двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі звычаііна бліску-
Дрэпанакладус плаваючы: 1—агульны выгляд; 2— ліст.
ДРЭС 221 чыя, буйныя, зялёныя, жаўтавата-зялёныя, карычневыя, чарнаватыя. Сцябло ляжачае да прамастойнага, няправільна або амаль перыста-галінастае, канцы сцябла і галінак серпападобна ці кручкавата выгнутыя (у водных — прамыя). Лісце серпападобна выгнутае, яйцападобна-ланцэтнае да лінейна-ланцэтнага, з простай жылкай, цэльнакрайняе ці пілаватае. Каробачка са спорамі на прамой ножцы, цыліндрычная, сагнутая. Вечка пукатае, канічнае, з дзюбай або бародаўкай.
Найчасцей па Беларусі па адкрытых пізіпных, радзей пераходных балотах, забалочапых лугах трапляецца Д. г л я н ц а в а т ы (D. vernicosus). Дамінант асакова-гіпнавых балот, важпы торфаўтваральнік. Двухдомная расліна. Дзярнінкі густыя. светлаабо жоўта-зялёныя. глянцавата-бліскучыя. Сцябло 7—15 см выпі., перыста-галінастае. Лісце яйцападобна-ланцэтнае, цэльнакрайняе. Каробачка карычневая на чырванаватай ножцы. Спараносіць вяспой. Д. с а г н у т ы (D. aduncus) таксама адзпачаны на балотах. У вадаёмах пашыраны водныя віды роду Д. Зендтнера (D. sendtneri) з цвёрдымі, жоўтазялёнымі ці жоўта-бурымі дзярнінкамі, Д. бяскольцавы (Dexannulatus) і Д. п л а в а ю ч ы (D. fluitans). Д. к р у ч к а в а т ы (D. uncinatus) расце ў хвойных і мяшаных лясах на вільготнай глебе, пнях, ламаччы, пры аснове ствалоў дрэў. Аднадомны, марфалагічна зменлівы від. Дзярнінкі рыхлыя, жаўтаватаабо карычнявата-зялёныя. Сцябло 5—10 см выш. Лісце ад шырокай асновы ланцэтнае, паступова-, доўгаі тонкашылападобнае, дробнапілаватае. Спараносіць летам. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лістасцябловыя імхі.
Г. Ф. Рыкоўскі. ДРЭСІРОЎКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць), метады мэтанакіраванай выпрацоўкі і замацавання ў жывёл пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў, неабходных для чалавека. У той ці інш. ступені Д. паддаюцца большасць відаў жывёл, асабліва тых, якія маюць развітую цэнтр. нервовую сістэму. Найб. пашыраныя яе аб’екты — свойскія і прыручаныя млекакормячыя і птушкі, напр., сабакі, пакаёвыя пеўчыя птушкі, коні і інш. У абыходжанні з гаспадарча карыснымі жывёламі элементы Д. заўжды займаюць істотнае месца.
Тэарэт. аснова сучаснай Д.— вучэнне I. П. Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці. якая забяспечвае прыстасаванне жывёл да навакольнага асяроддзя праз выяўленне безумоўных (прыроджаных) і ўмоўных (выпрацаваных на працягу жыццяі рэфлексаў. Пры Д. звы-
чайна выкарыстоўваюць умоўныя раздражняльнікі (гукавая каманда, жэст, паказ корму) у спалучэнні з безумоўнымі (механічныя раздражняльнікі), якія выклікаюць у жывёл патрэбную рэакцыю. У залежнасці ад тыпу вышэйшай нервовай дзейнасці, інд. асаблівасцей жывёлы 1 віду раздражняльнікаў адрозніваюць метады Д.; болевы (з дапамогай болевых уздзеянняў жывёлу прымушаюць выконваць патрабаванне дрэсіроўшчыка), механічны (заснаваны на спалучэнні вуснай каманды або жэста з мех. уздзеяннем на жывёлу), заахвочвальны (патрэбныя навыкі замацоўваюцца кормам, ласкай і інш.), пераймальны (заключаецца ў перайманні паводзін адной жывёлы іншай). Дрэсіруюць розных свойскіх і дзікіх (прыручаных) жывёл у гасп., спарт.-абарончых, відовішчных і інш. мэтах.
У БССР цэнтралізаванай Д. с абак (службовых, паляўнічых) займаюцца клубы службовай сабакагадоўлі ДТСААФ, Бел. т-ва паляўнічых і рыбаловаў, гадавальнікі Мін-ва ўпутраных спраў. Пры гэтым вылучаюць 4 этапы Д.: падрыхтоўчы (шчаня ва ўзросце да 8—9 месяцаў прывучаюць да мянушкі, безадмоўнага падыходу да гаспадара, да забараняльнай каманды, павадка), агульны курс (прывучэнне маладога сабакі выконваць каманды ў любых умовах), спец. курс (развіццё прыродных і выхаванне ўмоўных рэфлексаў і навыкаў, неабходных для вышукпой, вартавой, канвойнай службы, палявання і інш. відаў выкарыстання сабакі), трэніроўку (замацаванпе і развіццё выпрацаваных рэфлексаў і навыкаў). К о н і ў працэсе Д. праходзяць этапы аб’езджвання (прывучэнне да работ у вупражы і пад сядлом) і трэнінгу (развіццё працаздольнасці і падрыхтоўка да скачак, выпрабаванняў на грузападымальнасць і інш.); падрыхтоўкай іх у спарт. мэтах займаюцца на конпых заводах і коннаспартыўных базах. Г а л у б ы — пашыраны аб’ект спарт. Д. сярод аматараў, асабліва цікавыя для гэтых мэт спарт. і паштовыя галубы, якія маюць добрыя прыроджапыя лётныя якасці і лёгка арыентуюцца на мясцовасці. Іх Д. звычайна пачынаецца ва ўзросце 28—30 дзёп з прывучэння да палёту і месца знаходжання галубятні. Калі птушкі становяцца здольнымі трымацца ў паветры каля 2 гадз., іх навучаюць палётам на адлегласць. У п ч о л лёгка выпрацоўваецца здольнасць збіраць нектар і пылок з кветак меданосных раслін пэўнага віду для паляпшэння іх апылення (займаюцца такім відам Д. на буйных пчальніках і аматары). Для гэтага пчол у вуллі падкормліваюць цукр. сіро-