• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДРОЗД ЧОРНЫ (Turdus merula), птушка сям. драздовых атр. вераб’іпападобпых. Пашырапы ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдпяй Азіі, y ra­pax Ірана, Пакістапа, Іядыі, Кітая; у СССР — у Еўрап. ч. на Пн да Лепіпграда, на Каўказе, у гарах Сярэдняіі Азіі. На Беларусі звычайпы, месцамі шматлікі пералётпы від, часам зімуе. Насяляе мяшаныя і лісцевыя лясныя пасадкі на ўрадлівых глебах. Трапляецца пераважпа ў вільготпых, цяністых мясцінах лесу з густым маладпяком і падлескам, каля ручаёў, сажалак. Корміцца ііасякомымі, малюскамі, ягадамі ажыны, чарніц, брусніц, глогу, ядлоўцу.
    Даўж. цела 26—29 см, маса 75—120 г. Ад інш. драздоў адрозніваецца кароткімі 1 тупымі крыламі (не дасягаюць сярэдзіны хваста). Апярэнне ў самца аднастайнае чорнае, у самак — цёмна-бу-
    рае. Дзюба жаўтаватая. Вельмі асцярожная птушка — пры небяспецы хаваецца ў лясным гушчары. Лётае хутка, па зямлі рухаеода скачкамі, падкідвае хвост і піскліва стракоча. Прылятае ў канцы сак.— сярэдзіне красавіка. 3 сярэдзіны крас. трымаецца парамі. Песня мілагучная, з свіставых і флейтавых гукаў, падобная да песні дразда пеўчага, але болып павольная і сумная, без паўтору складоў. Крык — рэзкае «чок — чок» або «цэрра — чок — чок». Гнёзды будуе з тонкіх галінак, сцяблінак, сухога лісця, імху, зямлі, гліны на зямлі. каля каранёў дрэў, на пнях, на маладых елках, у зарасніках хмелю, Нясе 5 (зрэдку 3—7) бледных блакітназялёных або шаравата-зялёных са штрыхамі і плямкамі яец двойчы за год. Наседжванне 13—14 (часам 12— 15) сут. Птушаняты вылятаюць праз 13—14 сут. Адлятае Д. ч. на зімоўку ў вер.— кастрычніку. Л. П. Шкляроў. ДРОЗДЗІНА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Барысаўскага р-на, за 10 км на ПдУ ад Барысава, на беразе р. Бярэзіна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,2 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 11 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Барысава.
    ДРОЗДКА, рака, правы прыток Іліі (бас. Віліі) у Лагойскім р-не. Даўж. 11 км. Пачынаецца каля в. Трыянец. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %о. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (27 км2) на паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 44 %.
    ДРОЗД-РАБІННІК, птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных; тое, што рабіннік.
    ДРУГАСНАЙ МАРЭННАЙ РАУШНЫ ЛАНДШАФТ, хвалісты і спадзістахвалісты, са значна асвоенымі дзярнова-падзолістымі, дзярновападзолістымі забалочанымі супясчанымі глебамі, з участкамі хваёвых, шыракаліста-яловых лясоў, нізінных балот, пазапоймавых лугоў. Пашыраны ў межах Заходне-Беларускай правінцыі (Стаўбцоўская, Лідская, Клецкая, Прыбугская раўніны), Усходне-Беларускай правінцыі (Аршанска-Магілёўская раўніна), Перадпалескай правінцыі (Чачорская і Цэнтралыіабярэзінская раўніны). Невял. ўчасткі ландшафту ў межах Мінскага ўзв. і Загароддзя. Пл. 30,6 тыс. км2 (14,8 % тэр. БССР).
    Фарміраванне ландшафту адбывалася ў перыяд зледзяненняў і ў пасляледавіковы час. Дняпроўскі і сожскі ледавікі пры адступанні на Пн пакідалі масівы асноўнай марэны з адносна згладжаным і невысокім рэльефам. У час раставання паазерскага ледавіка гэтыя масівы перамываліся расталымі водамі 1 перакрываліся маламагутнымі (0,3— 0,7 м) супясчанымі і сугліністымі водналедавіковымі адкладамі, некаторыя з іх пакрываліся лёсападобнымі суглінкамі.
    Абс. адзнакі паверхні ландшафту 150—180 м, ваганні адносных вы-
    шынь 3—5, радзей да 7 м. Паверхля выраўнаваная, пераважна спадзістахвалістая, радзей узгорыста-хвалістая. Характэрныя формы рэльефу — дробныя рачныя даліны, пласкадонныя, часта з забалочапымі днішчамі лагчыны сцёку, асобныя камавыя і марэнныя ўзгоркі, выш. 5—10 м, часам невысокія грады. На водападзелах трапляюцца тэрмакарставыя западзіны, у прыдалінных частках — яры і.лагчыны. Ландшафт складзены пераважыа з марэнных супескаў і суглінкаў. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя, пераважна разарапыя. з невял. масівамі хваёвых лясоў. На плоскіх водападзелах і ў паніжэннях пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя суглініста-супясчаныя глебы з участкамі шыракаліста-яловых лясоў, пазапоймавых лугоў. Мэтазгодна ахова лясных масіваў. У межах ландшафту ч. Чэрыкаўскага паляўнічага заказніка.	Г. Т. Харангчава.
    ДРУГАСНЫЯ АРЭАЛЫ, новыя тэрыторыі, занятыя жывымі арганізмамі пры расшырэнні месцаў іх пражывання або ў выпіку перадыслакацыі відаў. Тэр. Беларусі або яе асобныя раёны з’яўляюцца Д. а. некат. заносных відаў (напр., белакрылкі аранжарэйнай, трыпса гладыёлусавага, заносных раслін), некат. каранцінных шкоднікаў сельскап гаспадаркі (напр., каларадскага жука), асобных відаў птушак (туркаўкі кольчатай, гарыхвосткі-чарнушкі), млекакормячых (янотападобнага сабакі, андатры, амер. норкі) і інш. У залежнасці ад гасп. значэння відаў Д. а. іх пашырэнне абмяжоўваецца ці штучна падтрымліваецца. Тэрмінам «Д. а.» карыстаюцца таксама пры вызпачэнні арэалаў сістэм. груп арганізмаў і іх біятычных згуртаванняў.
    ДРУГАСНЫЯ МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ РЭСУРСЫ, адходы вытворчасці і
    Краявід у зоне адпачынку Дроздзіна.
    спажывання, якія на пэўным этапе развіцця навукі і тэхнікі могуць выкарыстоўвацца замест першасных (прыродных) рэсурсаў. Уключаюць адходы вытворчасці і вытв. спажывання (гл. Прамысловыя адходы), бытавыя адходы.
    У СССР штогод утвараецца 1,2—1,4 млрд. т адходаў у здабыўной, перапрацоўчай 1 энергет. галінах прам-сці, каля 120 млн. т прамысл. адходаў у апрацоўчай галіне, з якіх не менш 7з у пэўнай ступені таксічныя. Назапашванне вял. аб’ёмаў разнастайных адходаў выклікае забруджванне навакольнага асяроддзя (у большасці краін свету сярод агульных выдаткаў на ахову навакольнага асяроддзя расходы на барацьбу з яго забруджваннем вадкімі 1 цвёрдымі адходамі складаюць Ka­na 30—35 %). У той жа час рац. выкарыстанне адходаў — дзейсны сродак росту эфектыўнасці вытв-сці і зберажэння прыродных рэсурсаў. У СССР кожная 3-я тона сталі, 4-я тона паперы і кардону, 5-я тона каляровых металаў атрымліваецца з адходаў. Выкарыстанне і перапрацоўка Д. м. р. садзейнічаюць павелічэнню выхаду прадукцыі і аднаўленню прыродных рэсурсаў, памяншаюць колькасць небяспечных для асяроддзя адходаў, эканомяць энергію 1 вытв. затраты, садзейнічаюць вырашэнню экалаг. праблем. Напр.. пры пераплаўцы 1 тоны металалому забруджванне атмасферы памяншаецца на 86 %, вады ■—на 76. аб’ём адходаў зніжаецца на 57 % у параўн. з забруджваннем пры выкарыстанні асн. сыравіны. У БССР вял. адходы вытв-сці ў хім. прам-сці і энергетыцы, многія з іх могуць эфектыўна выкарыстоўвацца ў нар. гаспадарцы. Напр., на Наваполацкім вытв. аб’яднанні «Палімір» мокрыя адходы валакна нітрон ідуць на выраб фарбаў 1 клеяў, адходы поліэфірных смол — сыравіна для буд. матэрыялаў і інш. На шэрагу прадпрыемстваў рэспублікі з металаадходаў і адходаў дрэваапр. прам-сці вырабляюць тавары нар. спажывання, з адходаў хім. прам-сці — лакафарбавую прадукцыю, пластмасавыя вырабы і інш. Штогод нарыхтоўваецца каля 90 тыс. т макулатуры для вырабу паперы. Для рац. выкарыстання сыравіны шырока ўкараняюцца малаадходныя 1 безадходныя тэхналогіі.
    Літ.: Рацнональное ііспользовашіе вторнчных матернальных ресурсов.— Кнев, 1974.	В. А. Ярмоленка.
    «ДРУЖБА», дом адпачынку ў в. Астрашыцкі Гарадок Міпскага р-на.
    За 24 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Калодзішчы. Размешчаны ў мяшаным лесе, па беразе вадасх. Астрашыцкі Гарадок. Мяккі клімат, маляўнічая мясцовасць ствараюць добрыя ўмовы для адпачынку.
    ДРУЖБАУСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН I СУГЛІНКАУ, за 0,3 км па ПдЗ ад в. Дружба Рагачоўскага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінз прымеркаваны да алювіяльных адкладаў першай надпоймавай тэрасы Дняпра. Разведаныя запасы 503 тыс. м3, перспектыўныя 1,6 млн. м®.
    Гліны і суглінкі жаўтавата-шэрыя, бурыя, дысперсныя, пластычныя, з нязначнымі ўключэннямі зерняў кварцу, палявога шпату, граніту; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,001 мм у іх адпаведна 30—67 % і 17—47 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—11,9 м, ускрыіпы (тонказярністыя пяскі і супескі) 1,3—5,8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.	М. Ф. Янюк.
    ДРУЖБАУСКАЕ РАДОВІІПЧА ТР9ПЕЛУ, за 1,6 км на У — ПнУ ад в. Дружба Хоцімскага р-на. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Перспектыўныя запасы 30,5 млн. м3 (46,6 млн. т.).
    Трэпел вапнавы (мергельны ці мелавы), шэры, рыхлы; апокі ў ім 25—80 %, СаО 12,4.—48 %. Магутнасць карыснан тоўшчы (уся не пройдзена) 10—20,7 м, ускрышы (пяскі, супескі, мергель, мел) 9,3—19 м. Трэпел прыдатны на выкарыстанне ў цэментнай прам-сці. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДРУЖНА, возера ў Браслаўскім р-не, у бас. р. Дружпяпка. Пл. 0.1 км2. Даўж. 0,44 км, найб. шыр. 0,32 км, папб. глыб. 0,4 м, сярэдняя 0,3 м. Аб’ём вады 0,03 млн. м3. Вадазбор (18,4 км2) сярэднеі дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, радзей з супескаў, пераважна разараны, 30 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы выш. 6—8 м (на У да 3 м), спадзістыя, супясчаныя, разараныя, на У і ПдУ пад хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,21 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя, выш. 0,3— 0,4 м. Дно плоскае, выслана тонкадэт-
    рытавымі сапрапелямі з вял. колькасцю карбанатаў. Сярэдняя магутнасць адкладаў 8,5 м. Мінералізацыя вады каля 180 мг/л. Дыстрофнае. Слабапраточнае: праз возера працякае р. Дружнянка. Зарастае поўнасцю (чарот, эладэя, разак, рдзесты, харавыя водарасці). Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь. У выніку меліярацыі ў 1930—50-я г. ўзровень возера панізіўся на 1,5 м.
    I. А. Мыслгвец. ДРУЖНЯНКА, рака, упадае ў воз. Дрывяты, у Браслаўскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца з воз. Рудавец, працякае праз воз. Дружна. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о. Ад воз. Дружна да вусця капалізаваная. Вадазбор (73 км2) дробнаўзгорысты, азёрнасць 2 %, пад лесам 28 %.
    ДРУЖЫНЫ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ студэнцкія, форма грамад-
    У наваколлі дома адпачынку «Дружба».
    Алея ў Друйскім парку.
    Рака Друйка ў ніжнім цячэнні.
    скага ўдзелу студэнтаў у ажыццяўленні мерапрыемстваў па ахове прыроды. Яе ініцыятары і пачынальнікі — студэнты Маскоўскага і Тартускага ун-таў. На Беларусі такія дружыны дзейнічаюць у Гомельскім ун-це, Віцебскім пед. ін-це, Бел. тэхнал. ін-це, БДУ і інш.
    Аказваюць дапамогу гасп. і дзярж. органам у барацьбе з браканьерствам і інш. парушэннямі прыродаахоўнага заканадаўства, пашыраюць экалагічныя веды сярод насельніцтва, вядуць н.-д. работу па вывучэнню тэрыторый, якія патрабуюць спец. аховы, выяўляюць месцы знаходжання рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, удзельнічаюць у аперацыях «Мурашка», «Елка», у правядзенні Дня лесу і інш. Члены дружыны Гомельскага ун-та ў летні час працуюць у міждружынным атрадзе «Запаведнік» на тэр. Сюнт-Хасардагскага запаведніка ў Туркменіі.