• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    I. А. Мыслівец. ДРЫГВА, багн а, зыбкае, гразкае балота. Пад покрывам з нетрывалай травяна-імшыстай дзярніны знаходзіцца слоп вады або разрэджапага ілу. Узнікае пры зарастанпі возера з паверхпі сплавінаю і ператварэпні яго ў нізіпнае балота. Узровень вады блізкі да паверхні. Д. небяспечная для людзей і хатняй жывёлы, замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. 3 развіццём меліярацыі і асушэпнем нізінных балот (асабліва з 1950) дрыгвяністыя месцы па Беларусі амаль зніклі. Захаваліся пераважпа на тэр. некаторых запаведнікаў і заказнікаў. ДРЫЖАЛКА (Tremella), род гетэрабазідыяльных грыбоў сям. дрыжалкавых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 3. Сапратрофы на ламаччы, старых ппях розных парод дрэў у лясах. Найчасцей на
    сухіх галінках лісцевых дрэў на працягу ўсяго года трапляецца Д. з в і л і с т а я (Т. mesenterica).
    Пладовыя целы акруглыя, пукатыя, з глыбокімі звілістымі складкамі, яркажоўтыя ці аранжавыя, дыям. да 4 см, шчыльнастудзяністыя, пры высыханні рогападобнмя. Споры яйцападобныя. гладкія, бясколерныя.
    ДРЫЖАЛКАВЫЯ (Tremellales), парадак гетэрабазідыялыіых грыбоў. Вядома каля 200 відаў, 9 родаў, пашыраных пераважна ў тропіках. У СССР каля 20 відаў. На Беларусі 10 відаў з родаў дрыжалка, эксідыя, трэмеладон. Сапратрофы. Трапляюцца на старых пнях, ламаччы па ўсёй тэрыторыі.
    Пладовыя целы слізістыя ці студзінападобныя, пры падсыханні рогаабо воскападобныя, шчыльныя, набракаюць пры павышанай вільготнасці, пукатыя, чашаці языкападобныя, часам плеўкавыя, распасцёртыя, з гладкай, часцей складкаватай паверхняй. Базідыі 4-клетачныя, з доўгімі стэрыгмамі, споры бясколерныя.
    ДРБІЖНІК (Briza), род аднаі шматгадовых травяністых раслін сям. злакаў. Вядома каля 10 відаў,
    Дрыа:алка звілістая.
    Дрыжнік сярэдні: 1— агульны выгляд расліны; 2—каласок; 3—кветка; 4— плод.
    пашыраных у Еўропе, Пярэдняй Азіі, Паўн. і Паўд. Афрыцы, асабліва мпога ў Міжземпамор’і. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 дзікарослы i 1 іптрадукавапы віды. Кармавыя, дэкар. і лек. (мачагонны, сардэчны, супрацьзапаленчы сродак, выкарыстоўваюць адвар травы) расліны.
    Д. сярэдні (В. media, нар. назвы палявыя канапелькі, слёзкі) расце на лугах, узлесках, палянах. Цвіце ў маі — ліпені. Мнагалетнік выш. 30—50 см, з кароткім паўзучым карэпішчам, утварае рыхлую дзярніну. Сцяблы прамыя, гладкія. Лісце вузкалінейнае, пляскатае, шурпатае. Суквецце — прамастойная рыхлая мяцёлка, з тонкімі гладкімі, потым гарызантальна адхіленымі галінкамі. Каласкі яйцападобныя. сплюшчаныя, стракатыя, павіслыя, 5—10-кветныя; каласковыя і ніжнія кветкавыя лускавінкі з фіялетавым адценнем, па краях зеленавата-белыя. Плод — зярняўка. Д. в ял і к i (В. maxima, радзіма — Міжземнамор’е) інтрадукаваны ў 1940-я г. Цэнтр. бат. садам АН БССР як дэкар. расліна. Цвіце ў ліпені. Адналетнік выш. 20— 60 см, з валасніковістымі кар’анямі. Сцяблы ад асновы галінастыя. Лісце лінейна-ланцэтнае, зверху шурпатае. Мяцёлка малакаласковая. Каласкі 5— 20-кветныя, яйцападобныя, моцна пукатыя. з залаціста-ружовым, потым бураватым адценнем. Зімаўстойлівы. Размнажаецца насеннем (пасеў увесну). Выкарыстоўваюць для групавых пасадак і па зразанне (сухія букеты).
    Г. А. Кім, Г. В. Пашына. ДРБІСА, рака, правы прыток Зах. Дзвіны ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах. Даўж. 183 км. Пачынаецца з воз. Дрысы, цячэ праз азёры Астроўцы, Сіныпа, Буза. Агульнае падзешіе ракі 45,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %оАсн. прытокі: ІІешчарда, Нішча, Сволыіа (справа), Шчаперня, Дахнарка (злева). Агульпая даўж. рачной сістэмы (1320 рэк) 3440 км, густата рачпоіі сеткі 0,53 км/км2.
    Вадазбор (пл. 6420 км2, у т. л. каля 1500 км2 на тэр. РСФСР) пераважна ў межах Полацкай нізіны. Рэльеф у верхняй ч. вадазбору дробнаі сярэднеўзгорысты. Грунты павышаных участкаў пясчаныя або супясчаныя, паніжаных сугліністыя. Азёры займаюць 5 % (найб. азёры на Беларусі Асвейскае, Нешчарда, Лісна, Белае, Усвечча), пад лесам 57 % (пераважна ў верхнім цячэнні pa­ni і ў бас. Свольны, Нішчы, Ушчы), пад ворывам 25 % тэр. Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шыр. 0,2—0,5 км, у нізоўі 1— 1,5 км. Схілы спадзістыя 1 ўмерана стромкія, выш. 4—9 м, у нізоўі 15—20 м. Пойма роўная, нярэдка забалочаная, шыр. 0,1—0,5 км. У разводдзе затапляецца на глыб. 1—2,5 м (у высокую ваду 3—4,5 м) да 20—40 сут. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 25—45 м. Берагі стромкія і вельмі стромкія, выш. ад 0,5 да 5 м, у сярэднім цячэнні да 15 м. пераважна пясчаныя, уврытыя хмызняком.
    Рэжым Д. вывучаецца з 1913, назіранні вядуцца па гідралаг. пастах Дзямех (з 1932) і Дзёрнавічы
    (з 1961). Веснавое разводдзе ў вярхоўі згладжанае, узровень звычайна павышаецца ў канцы сак. (каля 70 сут), сярэдняя выш. над межанным узроўнем ад 1,7 м у вярхоўі да 7,2 м у ніжнім цячэнні. Характэрна ўстойлівае і раўнамернае размеркаванне сцёку за год. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 47 %, летне-асеннюю межань —36, зімовую — 17 % гадавога сцёку. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у канцы сак,— пач. красавіка. Веспавы ледаход у вярхоўі 8 сут, у нізоўі 2 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м3/с, каля в. Дзёрнавічы напб. 279 м3/с (1962), найменшы 6,34 м3/с (1972). На рацэ г. Верхнядзвінск. Іл. гл. на ўкл. н. дз. Шжа. ДРЬ'ІСА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Полацкага і Расонскага р-наў, за 20 км на Пн ад Полацка, на беразе р. Дрыса і яе прытокаў Нішча, Званіца, Дахнарка, Чарняўка. Устаноўлена ў 1979. Пл. 18,5 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 32 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для адпачынку дзяцей і кароткатэрміновага адпачынку насельніцтва Полацка і Наваполацка. ДРЫСВЯТА, рака, левы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны) у Браслаўскім р-не. Даўж. 44 км. Да 1953 (пабудавана ГЭС «Дружба народаў») выцякала з воз. Дрысвяты, пасля буд-ва дамбы выток на ПнЗ ад в. Грытуны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Асн. прыток р. Прорва (злева).
    Вадазбор (1020 км2) размешчаны на паЎД.-ўсх. схілах Браслаўскай грады і на 3 Полацкай нізіны. Рэльеф паўн.-зах. ч. вадазбору буйнаўзгорысты, паўд.-ўсх. ч.— плоская нізіна. Пад азёрамі 12 % тэр. (139 азёр агульнай пл. 124,7 км2, найб. Дрысвяты, Богінскае, Рычы, Апіварда, Аболе, Пруці). Мяшаныя, часткова забалочаныя лясы займаюць 19 % тэрыторыі. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 200—250 м. Схілы на вял. працягу ўмерана стромкія, на асобных участках у верхнім і ніжнім цячэнні вельмі стромкія, супясчаныя і сугліністыя, выш. 5—10 м, у асноўным пад ворывам. Пойма перарывістая, шыр. 50— 100 м, каля ўпадзення р. Прорва 1,5 км. Паверхня роўная, паблізу вусця Прорвы забалочаная, на астатнім працягу лугавая. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Клякшты (вусце Прорвы) і Едзішкі каналізаванае. Участак былога рэчышча (ад в. Ёдзішкі да в. Вусце) лічыцца прытокам Д. і наз. Дрыевяткай. Шыр. Д. ў межань да 14 м (бліжэй да вусця). Цячэ праз азёры Доўгае, Высокае і Богінскае. Берагі супясчаныя, пад хмызняком, на каналізаванай ч. абрывістыя. На веснавы перыяд прыпадае каля 54 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м3/с. Рэжым Д. вывучаўся (1925—33) на гідралаг. пастах Купішкі і Гультаеўшчына.
    В. В. Рэйзман.
    ДРЫСВЯТЫ (літ. Друкшай), возера на мяжы Літ. ССР і БССР (Браслаўскі р-п), у бас. р. Дрысвята. Пл. 44,5 км2. Даўж. 13 км, найб. шыр. 5,8 км, найб. глыб. 31 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 313 млн. м3. Вадазбор (604 км2) узгорыста-градавы, у паніжэннях паміж пясчанымі ўзгоркамі і градамі балоты і невял. азёры (на вадазборы каля 110 азёр).
    Катлавіна выгнутай формы, выцягнутая на 3 і Пд. Схілы — узгоркі і грады выш. да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усх. і паўд.-ўсх. разараныя, астатнія аблесеныя. Берагавая лінія (даўж. 60,5 км) звілістая, утварае многа заліваў, асабліва ў паўд. частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыб. 5 м пясчаныя і пясчана-галечныя грунты, цэнтр. ч. ўкрыта аліўкавым, шэрым 1 карычневым ілам. 8 астравоў, найб. Замак (пл. 0,26 км2). Ледастаў з пач. снеж. да пач. мая. Мінералізацыя вады 180—230 мг/л. Водная маса багатая кіслародам. Эўтрофнае. Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякае р. Прорва. Зарастае каля 10 % пл. возера. Водзяцца плотка, шчупак, лешч, акунь, верхаводка, язь, лінь, мянтуз, рапушка, судак, сазан; ёсць вутор. На беразе возера Дрысвяцкі парк. Возера выкарыстоўваецца як вадасх. ГЭС «Дружба народаў» (пабудавана ў вытоку р. Прорва). Гідралаг. назіранні з 1944.	К. К. Крылоеіч.
    ДРЫСВЯЦКІ ПАРК, у в. Дрысвяты Браслаўскага р-на. Закладзены ў
    У Дрысвяцкім парку.
    У зоне адпачынку Дрыса.
    19 ст. Пл. больш за 10 га. Пепзажны натуралістычны парк. Размешчаны на высокім беразе воз. Дрысвяты. Аснова кампазіцыі — 2 сажалкі, злучаныя пратокамі з возерам, і тры алеі. Уязная вязавая алея вяла да сядзібнага дома (не збярогся) і гасп. пабудоў; кляновая алея ішла праз вузкую пратону ў пейзажную ч. паміж сажалкай і возерам, дзе раслі шматлікія экзоты; з далёкай перспектывай на возера праходзіла піхтавая алея. У пасадках у выглядзе алей, груп, невял. масіваў 32 віды дрэвавых раслін. Ёсць каштоўныя экзоты: ліпа еўрапейская, хвоя чорная, піхты бальзамічная і сібірская, шаўкоўніца белая і інш. Парк збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
    A. Т. Федарук. ДРБІСЫ, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса. Пл. люстра 2,26 км2. Даўж. 3,7 км, найб. шыр. 0,96 км, найб. глыб. 3,7 м, сярэдняя 2,6 м. Аб’ём вады 5,83 млн. м3. Вадазбор (1578 км2) ад нізіннага да буйнаўзгорыстага, складзены з пяскоў, супескаў і суглінкаў, б. ч. пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5— 10 м, спадзістыя (на 3 15—20 м, стромкія), пясчаныя, параслі мяшаным лесам. Берагавая лінія (даўж. 11,46 км) звілістая, утварае мелкаводныя залівы. Берагі выш. да 0,3 м (на 3 да 0,5 м), пясчаныя, пад хмызняком і лесам. Пойма шыр. 10—30 м, на Пд да 200 м, пераходзіць у даліну рэк Ушча 1 Дрыса. Дно возера плоскае, глыб. да 2 м займаюць 24 % пл. возера. На глыб. больш за 3 м прыпадае 42 % пл. У цэнтры 5 астравоў агульнай пл. 1 га. Зону мелкаводдзя ўздоўж берагоў 1 вакол астравоў да глыб. 2 м (на Пн да 2,5 м) высцілаюць пяскі і апясчаненыя ілы. Астатнюю ч. ложа (да 75 %) займаюць крэменязёмістыя сапрапелі сярэдняй магутнасцю 4,8 м. Мінералізацыя вады да 170 мг/л, празрыстасць 2,2 м. Эўтрофнае. Праточнае. На Пд упадае р. Ушча, за 100 м ад яе выцякае р. Дрыса. На ПнЗ возера злучаецца пратокай (глыб. 2 м, шыр. 15 м) з воз. Глыба. Расліннасць займае да 30 % пл. возера, шыр. палосы ад 15 да 300 м да глыб. 2,2—2,5 м.