• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    С. Г. Беленькі. ДРАЎНЯНЫ КОРМ, тое, што галінкавы корм.
    ДРАФА (Otis tarda), птушка атр. жураўлепадобных. Пашырапа ў Паўд.-Зах. Афрыцы. Паўд., Сярэдняй і Усх. Еўропе. Пярэдняй і Усх. Азіі, у паўд. частцы Сібіры на У да Манголіі і Прыамур’я, усюды вельмі рэдкая. На Беларусі, магчыма, зніклы від, гнездавальны ў мінулым. Пералётпая птушка, у раёпах з нястойкім снежпым покрывам аставалася на зіму. У 1820-я г. гнездава-
    іб*
    лася ў наваколлі Гродна і Слоніма, чародамі траплялася пад Слуцкам, у пач. 20 ст.— у Пінскім, Камянецкім, Брэсцкім і Пружанскім, у 1925—31 — у Мазырскім, Добрушскім, Рэчыцкім і Брагінскім р-пах, залятала ў некаторыя інш. паўд. раёны. У 1965 некалькі птушак адзначана ў Брэсцкай вобл. Траплялася па бязлесных прасторах, палях-пустках. Месцы пражывапня скарачаюцца ў выніку с.-г. асваення тэрыторыі. Колькасць у прыродзе не ўстапоўлена. У наваколлі в. Вял. Бокаў у 1922—23 гнездаваліся 13, у 1924 — 8, у 1926 — 7 птушак, з 1928 на гнездаванні не адзпачана. Апошняя птушка здабыта ў жн. 1926 каля в. Вял. Бокаў Мазырскага р-на. Корм пераважна раслінны, паядае прамакрылых насякомых, коканы мурашак, зрэдку мышападобных грызуноў і птушанят палявых птушак. Нар. пазвы дроп, крохва. Запесена ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Здабыча Д. забароііепа. Пры выяўленні віду неабходна ахоўваць месцы зпаходжання птушак, паведаміць аб гэтым у мясц. органы ўлады, Дзярж. камітэт БССР па ахове прыроды.
    Самая буйная з лётных птушак: Ma­ca самак 3,8—8, самцоў 7,5—14 кг, зрэдку 16 і 21 кг. Апярэнне стракатае, галава і шчокі шэрыя, спіна рыжая з папярочным малюнкам, бруха белаватае, крылы белыя з цёмнымі канцамі. У самцоў на горле пучкі падоўжаных ніткападобных пёраў \«вусы»), якія восенню знікаюць. Вельмі асцярожная. YanaTae цяжка, з разбегу, лётае хутка. Голас — ціхі, гартанны крык. Прылятае ў маі. Гнёзды — ямкі ў глебе з нязначным высціланнем або без яго. Нясе 2— 4 авальныя, аліўкава-зеленаватыя з слабапрыкметнымі бураватымі плямкам,5 яйцы. Наседжванне 27 сут. Іл. гл. на ўкл. да арт. Ахоўныя жывёлы.
    М. С. Долбгк. ДРАЦЭНА (Dracaena), род раслін сям. агававых. Каля 150 відаў у тропіках і субтропіках Усх. паўшар’я. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць Д. пахучую (D. fra­grans) з цёмна-зялёным бліскучым лісцем і крэмавымі пахучымі кветкамі, стракаталістую Д. дзярэмскую (D. deremensis), Д. Гукера (D. hookeriana) з зялёным лісцем.
    Дрэвы або кусты выш. да 5—6 м. Лісце сядзячае, падоўжана-ланцэтападобнае, скурыстае, зялёнае, шэра-зялёнае або стракатае. Кветкі дробныя, белыя або крэмаватыя, духмяныя, сабраныя на верхавінцы ў мяцёлку. Плод — ягада. Цвітуць рэдка. Размнажаюць насеннем, верхавінкавымі або сцябловымі чаранкамі. Перасаджваюць вясною ў сумесь дзярновай, лісцевай 1 тарфяной зямлі (2:1: 1/2) з дабаўленнем пяску. Вырошчваюць у памяшканнях з умеранай т-рай і асвятленнем. Стракаталістыя формы больш цеплалюбныя. Расліны
    звычайна аднапарасткавыя, для іх галінавання абразаюць верхавінку.
    В. М. Чартовгч. ДРАЦЯШКІ, драцяныя ч э рв і, лічынкі жукоў шчаўкуноў, шкоднікі мпогіх с.-г. культур і лясных дрэў. На Беларусі найб. пашыраны лічынкі шчаўкуноў цёмнага, пасяўнога, паласатага, бліскучага,
    Драцэна дзярэмская.
    Драч.
    Да арт. Драцянікі. Жук і лічынка пасяўнога шчаўкуна.
    вярбовага. Шкодзяць цукр. буракам, бульбе, кукурузе, пшаніцы, жыту, агароднінным культурам, маладым хвойнікам і ельнікам, саджанцам пладовых дрэў.
    Цела доўгае, тонкае, цыліндрычнае (радзей плоскае), падобнае на кавалачкі дроту (адсюль назва); складаецца з 13 сегментаў, укрытых шчыльным хіцінам; спачатку белае, потым жаўтаватае, бурае, карычневае; з 3 парамі ног аднолькавай даўж. (адрозненне ад несапраўдных Д.— лічынак чарнацелак). Жывуць у глебе, часцей на глыб. 10— 12 см, развіваюцца 3—5 гадоў. Кормяцца пасеяным у глебе насеннем і падземнымі ч. раслін (асабліва прарослым насеннем злакаў, карэнішчамі пырніку), угрызаючыся ў каранёвхю шыйку, карані, клубні. Нёкаторыя Д. жывяцца гнілымі расліннымі і жывёльнымі рэшткамі або з’яўляюцца драпежнікамі. Меры барацьбы: знішчэнне пустазелля, унясенне мінер. і арган. угнаенняў, зяблевае ворыва, перадпасяўная культывацыя зябліва, глыбокая міжрадковая апрацоўка прапашных культур, перадпасяўная апрацоўка насення інсектыцыдамі.
    А. У. Усцінава. ДРАЧ (Crex сгех), птушка сям. пастушковых атр. жураўлепадобных. Пашыраны ў Зах. Еўропе i М. Азіі, на Пн Ірана, у Зах. і Сярэдняй Сібіры, на У да р. Вілюй і Прыбайкалля. На Беларусі звычайны пералётны від. Найчасцей трапляецца на поймавых і сухадольных лугах, з 2-й пал. ліп. ў пасевах с.-г. культур, на агародах. Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвякамі, насеннем пустазелля і культ. раслін. Нар. назвы дзяргач, дзяргун.
    Даўж. цела 18—22 см, маса 148*—161 г. Апярэнне зверху паласатае (верх галавы, спіна, рулявыя пёры з цёмнабурымі падоўжнымі плямамі), валлё і грудзі з вохрыстым адценнем, сярэдзіна грудзей і бруха белаватыя з вохрыстым налётам, бакі цела вохрыста-рыжыя з белымі папярочнымі палосамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка, у траве перамяшчаецца непрыкметна, узлятае неахвотна. Прылятае ў канцы крас.— маі. У шлюбны перыяд ноччу крычыць «крэкс— крэкс». Голас своеасаблівы, скрыпучы (адсюль назва). Гняздуецца парамі. Гняздо — ямка, высланая сухой травой, добра схаваная пад кустом або на купіне. Нясе 9—12 бледна-вохрыстых з цёмна-фіялетавымі, чырвона-бурымі і светла-шэрымі плямамі яец. Наседжванне 15—17 сут. Птушаняты выводзяцца ў 2-й пал. чэрв., пачынаюць лётаць у сярэдзіне — канцы ліпеня. Адлятае ў вер.— кастрычніку. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і.	A. В. Казулгн.
    ДРАШЭЁЗ, глісная хвароба няпарнакапытных, якая выклікаецца нематодай драшэяй велікаротай (Drascheia megastoma) з сям. Habronematidae. Пашырапы ўсюды, у СССР пераважна ў паўд. раёнах. На Беларусі бывае ў коней.
    Жывёлы заражаюцца праз корм, інвазаваны лічынкамі нематод. Палаваспелыя драшэі паразітуюць пад слізістай абалонкай страўніка, дзе выклікаюнь пухлінападобныя ўтварэнні памерамі да курынага яйца. Хвароба выяўляецца катаральным гастраэнтэрытам, знясіленнем, разрывам страўніка, перытанітам. Лячэнне медыкаментознае. Прафілакты-
    ка: дэгельмінтызацыя, барацьба з мухамі, біятэрмічнае абясшкоджванне гною.
    М. К. Сляпнёў. ДРАШ9Я (Drascheia), род круглых чарвей сям. Habronematidae. Дарослыя нематоды паразітуюць у прасветах страўпікавых залоз няпарпакапытных, лічынкі могуць лакалізавацца ў скуры і лёгкіх. Д. велікаротая (D. megastoma) — узбуджальнік драшэёзу.
    Даўж. самца 7—10, самкі 10—13 мм. Ротавая адтуліна абкружана 4 губамі. Яйцы паўцыліндрычныя. маюць у сабе сфарміраваную лічынку. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — мухі пакаёвай, асенняй мухі-жыгалкі. Дічынкі Д. з інвазаваным кормам трапляюць у арганізм жывёл (асн. гаспадары) 1 ператвараюцца ў палаваспелых асобін. ДРбГАВА, возера ў Полацкім р-пе, у бас. р. Дражбітка. Пл. 0,28 км2. Даўж. 0,85 км, найб. шыр. 0,42 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 2,2 км) слабазвілістая. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. да 200 м, забалочаная. Праз возера працякае р. Дражбітка. ДРОЖДЖЫ, аднаклетачныя грыбы, якія не ўтвараюць сапраўднага міцэлію. Апісана болып за 500 відаў, 1 тыс. разпавіднасцей і штамаў Д. Пашырапы на ягадах, садавіне, малочпых прадуктах. у глебе, паветры, вадаёмах, страўніку чалавека і жывёл. Пераносяцца ветрам і пасякомымі. Увільготпеныя глебы, багатыя свежымі расліннымі рэшткамі, маюць у сабе болып Д., глебы паўп. зоп багацейшыя па разпастайнасці відаў Д. Найб. пашырапы ў глебах Беларусі Д. родаў Crypto­coccus, Lypomyces, Rhodotorula, Тоrulopsis, Saccharomyces, Candida i іпш. Д. ўдзельнічаюць y кругавароце рэчываў y глебе, утварэнпі яе структуры і фарміраванні ўрадлівасці. В і п н ы я Д. (віды Saccharo­myces vini, S. oviformis, Hausemia apiculata) выкарыстоўваюцца ў вытв-сці вінаградных і пладоваягадных віп, кармавыя (роды Can­dida, Torulopsis, Pichia і інш.) — як корм для жывёлы (гл. Кармавыя дрожджы), піўныя (род Saccharo­myces) — у вытв-сці піва і медыцыне, т л у ш ч а в ы я (з родаў Lipomyces, Rhodotorula, Sporobolomyces i іпш.) — у вытв-сці тэхн. тлушчу і корму для жывёлы, пякарскія (Saccharomyces cerevisiae) — у хлебапякарпай прам-сці. У БССР наладжана вытв-сць харч. (Мінск) і кармавых (Бабруйск, Наваполацк, Рэчыца) Д. Патагепныя формы Д. выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы і іпш. На Беларусі Д. вывучаюць у Ін-це мікрабіялогіі АН БССР, БДУ.
    Клеткі Д. шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя
    ці пігментаваныя (аранжавыя, чырвоныя, карычневыя), нерухомыя. Даўж. 2—20 мкм, шыр. 2—7 мкм. Жывяода пераважна вугляводамі, як крыніцу жыўлення могуць выкарыстоўваць вадкія і газападобныя вуглевадароды. Вылучаюць сапраўдныя Д. (аскаміцэты), якія ўтвараюць споры, і дрожджападобныя (аспарагенныя) арганізмы, што не ўтвараюць спораў. Сапраўдныя Д. развіваюцца ў аэробных і анаэробных (атрымліваюць энергію ў выпіку спіртавога браджэння) умовах. Сярод дрожджападобных арганізмаў ёсць аблігатныя (строгія) аэробы. Размнажаюцца Д. пераважна пачкаваннем, некаторыя віды
    Да арт. Дрожджы. Сумкі са спорамі.
    Дрозд Наўмана.
    Дрозд пеўчы.
    Дрозд чорны.
    дзяленнем. Для Д. вядомы і полавы працэс. М. В. Залашка, В. I. Калешка. ДРОЗД НАЎМАНА (Turdus naumanпі), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобпых. Гпездавы арэал ад рэк Таз і Енісей на 3 да Камчаткі на У, па Пн да палосы тупдры, па Пд да Саяп. На Беларусі рэдкі залётны від, у спіс арнітафауны БССР запесепы па падставе знаходкі ў Бярэзіпскім запаведніку. Корміцца насякомымі, ягадамі.
    Даўж. цела 12—18 см, маса 78— 106 г. Апярэнне спіны шаравата-бурае з рыжаватым адценнем, хваста — цёмнабурае. Брушка ў самцоў чорнае, у самак белаватае.
    ДРОЗД ПЁЎЧЫ (Turdus philomelos), пеўчая птушка сям. драздовых атр. вераб’іпападобных. ГІашырана ў лясах Еўропы, Каўказа, Закаўказзя, у М. Азіі, а таксама ў Сібіры да воз. Байкал. На Беларусі звычаішая гнездавалыіая птушка. Насяляе лясы рознага складу. Корміцца насякомымі, малюскамі, ягадамі.
    Даўж. цела 11—15 см, маса 67 г. Апярэнне цела зверху аліўкава-шэрае, ніз белы з чарнавата-бурымі стракацінкамі. Прылятае ў 2-й пал. сак.— пач. красавіка. Трымаецца чародкамі, з сярэдзіны крас. парамі і ў пэўных месцах. Песня Д. п. складаецца са свіставых флейтавых гукаў, якія паўтараюцца. Гнёзды на дрэвах (гал. чынам елках, соснах, вольхах) на выш. 1—2 м, іншы раз на кустах. Памеры гнёзд розныя па вышыні і вонкавым дыяметры. Унутр. дыяметр (7,5—9 см) 1 глыб. лятка (6,5—7 см) мяняюцца мала. Гняздо з рознага матэрыялу: сухіх галінак елкі, бярозы, вольхі, асіны, лісця 1 сцяблоў злакаў, імху, лішайнікаў, унутры прагнілая труха дрэва, іншы раз мох. склееныя слінай («адштукатураныя»), чым адрозпіваецца ад гнёзд іншых птушак. Нясе 5—6 блакітных з рэдкімі чорна-бурымі плямкамі і крапінкамі яец двойчы за год (крас.—май, чэрв.— ліп.). Адлятае чародкамі па 5— 6 асобін у вер.— кастрычніку. Зімуе ў Зах. 1 Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, ва ўсх. р-нах М. Азіі і на 3 Пярэдняй Азіі.	М. А. Кулгкава.