Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
(19,9 %) геабат. акругах; менш на 3 і Пд — у Нёманска-Перадпалескай (9,8 %) і Палеска-Прыдняпроўскай (11,3 %) акругах. Складаюць 15,2 % ад усіх лясоў БССР (бародаўчатабярозавыя 11,9 %, асінавыя 2,5, шэраальховыя 0,8 %). Перыяд вырошчвання тэхнічна спелай драўніны ў Д. л. карацейшы (40—60 гадоў), чым у хвойных.
Плошчы Д. л. пасля высечкі выкарыстоўваюцца для аднаўлення карэнных дубовых. яловых і хваёвых лясоў. Д. л. паляпшаюць урадлівасць глеб, маюць рэкрэацыйна-аздараўленчае, сан.-гігіенічнае і эстэт. значэнне. Да Д. л. іншы раз адносяць чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы, якія належаць да карэнных лісцевых лясоў. В. С. Гельтман. ДРАБЯНКІ (Schizophyta), даядравыя мікраарганізмы, да якіх рапей мпогія сістэматыкі адносілі бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці. Характэрная асаблівасць — адсутнасць у клетках сапраўднага ядра з вы-
разнай абалонкай (замест яго ёсць зменлівае па форме храматынавае ўтварэнне — нуклеоід). Размнажэнне бясполае.
Разам з актынаміцэтамі, мікаплазмамі, спірыламі і спірахетамі складаюць групу пракарыётаў. У сучаснай сістэматыцы ў асобнае царства прыроды Д. не вылучаюцца, назва разглядаецца як устарэлая.
ДРАГІЧЫН, возера ў Бабруйскім р-не, у бас. р. Вір. Пл. 0,16 км2. За 3 км на ПнЗ ад возера г. Бабруйск. ДРАГІЧЫНСКА-ПІНСКІ ТАРФЯНЫ РАЁН, вылучаны на тэр. Драгічынскага (усх. палавіна), Іванаўскага і Пінскага р-наў Брэсцкай вобл., пераважна ў межах Загароддзя і Прыпяцкага Палесся. Агульная затарфаванасць 21 %. Запасы торфу каля 156 млн. т. Нізінны торф складае 99,5 % запасаў, пераходны і мяшаны 0,5 %. Высакапопельных тарфоў 10,4 %. Тарфяныя радовішчы пераважна поймавага залягання.
Усяго ў раёяе каля 120 тарфянікаў, 21 з іх пл. больш за 1000 га; пл. больш за 2 тыс. га маюць Хольча, Пушыцавае балота, Гарадзішчанскае балота, Хеарашчамскае балота, Куцькаеа балота, Дубнік, Жук, Дамашыцы, Панцялеееа балота, Вылын, Мегліны, Селішчанскае балота, Лгпава балота, Старамлыны, Злотынь, Зарэчка. Торф здабываюць на ўгнаенне і паліва, найб. значнае торфапрадпрыемства «Сушыцкае» (Пінскі р-н). Каля 40 % пл. балот асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
С. Г. Беленькі.
ЛАНДШАФТЫ ДРАГІЧЫНСКАГА РАЁНА
1. Плоская марэнная раўні-
дзярнова
лагчынамі, Глебы
О Цэнтр раёна
0 Цэнтры сельсаветаў
карбанатныя,
дзярновыя супясчана-сугліністыя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў, шы ракал іста-хваёвых лясоў.
2. Пласкахвалістая марэнна-зандравая раўніна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
3. Плоскабугрыстая тэраса з эолавымі градамі, катлавінамі. Глебы дзярновыя забалочаныя пясчаныя, тарфяна-балотныя. Шыра каліста-хваёвыя, драбналістыя лясы, участкі нізінных балот.
4. Пласкахвалістая тэраса з астанцамі марэннай раўніны, дзюнамі, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярновыя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых ля-
Дзераўная О
.'•Ннтопалі
Корсунь
іаствўс^
Хомск
Q Нямержа
Бездзеж'
Вулька
Дасінцыо 0 _
Заверша\
КрамноО .%>
Карыя Д Брашэвічы 7? Вавулічы.
вальная^ w Q II? Q 7
^Раеіяы yb r^’j/
Драпчыв
Закозель'
Зарзчі
Дуброва
’Ялач
Восаўцы^ r QSeAtH
&•*?***
QPadacmaea
'Гутава
Дрэеы-помніні прыроды
соў, нізінных балот, поймавых лугоў.
5. Плоскаўвагнутая
Аўтар: Г.І.Марцынкевіч
на-алюві яльная тэрас. Глебы
нізіна
азёр-
рэдкімі
тарфяна-балотныя,
карбанатныя забалочаныя сугліністыя. ныя балоты, пазапоймавыя лугі.
6. Плоская азёрна-алювіяльная нізіна
астанцамі дзярнова-
Нізін-
танцамі тэрас,
далінамі
рэліктавымі азёрамі.
Глебы тарфяна-балотныя, дзярновыя пясчаныя. Нізінныя балоты.
7. Плоская пойма з пратокамі, старыцамі. Глебы тарфяна-балотныя. Нізінныя балоты.
ДРАГІЧЫНСКІ РАЁН, па Пд Брэсцкай вобл. Пл. 1,9 тыс. км2. Горад. Драгічын — цэнтр раёна; г. п. Антопаль, 136 сельскіх пас. пунктаў, 14 сельсаветаў.
Паверхня раёна плоскараўнінная. 2/3 паверхні — участкі водналедавіковай раўніны Загароддзе. Паўн. частка р-на ў межах Прыпяцкага Палесся, паўд.— у межах Брэсцкага Палесся. 50 % тэр. на выш. піжэй за 150 м, 35 % на выш. 150—165 м. Найвышэйшы пункт 173 м (каля в. Мікіцк Бездзежскага с/с), найб. нізкая адзнака 144 м (урэз Дняпроўска-Бугскага канала).
Геалагічная будова і к арысныя выкапні. У тэктанічных адносінах тэр. раёна прымеркавана да Лалескай себлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю ад 25—40 м да 60 м, складзеныя пераважна з алювіяльных утварэнняў рэк Піна і Ясельда, азёрна-алювіяльных адкладаў паазерскага ўзросту, флювіягляцыяльных утварэнняў сожскага і флювіягляцыяльных і марэнных адкладаў дняпроўскага ледавікоў. Ніжэй залягаюць неагенавыя 1 палеагенавыя пяскі, алеўрыты, радзей гліны магутнасцю да 70 м і мергельна-мелавыя і пясчаныя адклады мелавой сістэмы магутнасцю да 59—65 м, пашыраныя ўсюды. У падэшве платформавага чахла залягаюць шэраі чырванакоперныя пясчанікі, алеўраліты, гліны пратэразою (да 680 м). Пароды крышт. фундамента на глыб. 350—550 м ніжэй узр. м. Вядомы 26 радовішчаў торфу_ з запасамі 25,5 тыс. т (найб. Масткі, Сасноўка, Старамлыны, Радастава балота; 3 радовішчы глін (Падлескае, Свекліцкае, Застаўскае); Бездзежскае радовішча мелу. Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.
К л і м а т. Болыпая ч. раёна належыць да Пружанска-Брэсцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —4,9, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 629 мм за год. Вегет. перыяд 202 сут. Іпшыя метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. пра Пружанскую і Пінскую метэаралагічныя станцыі. Гідраграфія. Рэкі раёна адносяцца да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. На Пн раёна р. Ясельда з прытокамі Ласінцы, Плёса і інш., на Пд раёна суднаходны Дняпроўска-Бугскі канал, ёсць меліярацыйныя каналы (Белазерскі і інш.). У межах раёна Галоўчыцкае вадасх., часткова размешчаны азёры Спораўскае (на ПнУ, па мяжы з Бярозаўскім р-нам) і Белае (на Пд). Густата натуральнай рачной сеткі 0,37 км/км2. Даўжыня меліярацыйнай сеткі 11,6 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 11,4 км. магістральных і падвадных каналаў 1,4 тыс. км, агараджальных 38,4 км, рэгуляцыйных каналаў каля 930 км. Г л еб ы. Болыпая паўн. ч. тэр. раёна ў межах Брэсцка-Драгічынска-Іванаў-
скага аграглебавага раёна, паўд. ч. адносіцца да Маларыцкага аграглебавага падраёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-карбапатныя 0,4, дзярнова-падзолістыя 4,6, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 36,6, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 37,7, поймавыя (алювіялыіыя) 0,1, тарфяна-балотныя 20,6; паводле мех, складу (у %): сугліністыя 1,2, супясчаныя 47,2, пясчаныя 31, тарфяныя 20,6. Плоскасная эрозія на 6,6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 6 % слабая. Р а сл і н н ы і ж ы в ё л ь н ы с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Бугска-Палескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 48,7 тыс. га (найб. масівы на Пд раёна). Сухадолы займаюць 6,3 %, нізінныя 92,8, заліўныя 0,9 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны шыракаліста-хваёвых лясоў, 23 % тэр. раёна. Найб. лясістасць на Пд і Пн раёна, найменшая ў цэнтр. частцы. Пераважаюць масівы па 700—800 га, найб. па 6—7,5 тыс. га (Радастава 7,5 тыс. га, Юзафінскі масіў 6 тыс. га). Склад лясоў (у %): хваёвыя 59,2, яловыя 0,3, дубовыя 4,3, грабовыя 0,1, ясянёвыя 0,1, бярозавыя 21,2, асінавыя 0,7, чорпаальховыя 14,1 і іпш. 27,5 % лясоў — штучныя насаджэнні, 2/з якіх прыпадае на хвою. 26 балот (належаць да Драгічынска-Пінскага тарфянога раёна) пл. 26,8 тыс. га (часткова асушапыя), з іх 26,4 тыс. га нізінныя, 378 га вярховыя. Асн. балотныя масівы: Куцькава балота, Масткі, Старамлыны, Зарэчка, Сасноўка і інш. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, воўк, гарнастай, янотападобны сабака, вавёрка, заяцбяляк, заяц-русак, казуля, куніца, ласка, ліс, норка, чорны тхор.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 51,4 % тэр. (24,8 % ворных зямель, 25,6 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 22 калгасы (81,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 8 дзяржгасаў (9,7 тыс. га с.-г. угоддзяў). Асушана 47 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдпі бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 42, найніжэйшы 22. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — мяса-малочная жывёлагадоўля з развітым буракаводствам і ільнаводствам; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч. і металаапрацоўчай прам-сці. Кобрынскі лясгас. У межах раёна Радастаўскі батанічны заказнік. Ахоўваецца дзяржавай
унікальнае дрэва-інтрадуцэнт — Брашэвіцкая карыя-экзот (адзіны на Беларусі экземпляр, які пладаносіць). 3 ахоўных раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца пярэсна еўрапейская, астранцыя вялікая, каменяломнік балотны, званочак персікалісты, наперстаўка буйнакветная. На пач. 1982 у раёне 40 калект. і 20,9 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыРОДЫ. ф. ф. Бурак, Р. I. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
ДРАЖБІТКА, рака, левы прыток Сосніцы (бас. Зах. Дзвіны), у Полацкім р-не. Даўж. 19 км. Пачынаецца з воз. Арлея, цячэ праз азёры Болныра, Дрогава і Сосна. СярэднІ нахіл воднай паверхні 0,2 %0У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (129 км2) на У Полацкай ніз., азёрнасць 8 % (найб. Болныра, Сосна), пад лесам 72%.
ДРАЗАФІЛА (Drosophila), род двухкрылых насякомых сям. пладовых мушак. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне больш за 100 відаў, у СССР каля 30 відаў, амаль усе яны трапляюцца па Беларусі. Д. звычайная, або пладовая (D. melanogaster),— класічны аб’ект для генетычных доследаў; выкарыстоўваецца таксама ў даследаваннях па касм. біялогіі.
Цела Д. з. (даўж. да 2 мм) стракатае, галава жоўтая, вочы чырвоныя. Жывіцца прадуктамі гніення садавіны 1 агародніны. Вельмі плодная. Mae невял. колькасць храмасомаў, шматлікія і разнастайныя спадчынныя змены, хутка развіваецца (10 сут пры т-ры 25 °C); лёгка разводзіцца ў лабараторных умовах. Р. I. Ганчарова.
ДРАЗДА, рака, левы прыток Віліі, у Лагойскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца па У ад в. Хадакі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о. У ніжнім цячэнні каналізавана. Вадазбор (64 км2) на паўн. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 47 %. ДРАЗДОВА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,7 км, наііб. шыр. 0,35 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. Катлавіна падоўжа-