• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    ДОМЖАРЫЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАІІА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,2—3 км на Пд — ПдЗ ад в. Домжарыцы Лепельскага р-на. 2 лінзападобныя паклады звязаны з озавымі адкладамі сожскага зледзянення. Папярэдне разведаныя запасы 348 тыс. м3, перспектыўныя 630 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровая парода шэрая, жаўтавата-бурая, месцамі слабагліністая. з праслоямі і лінзамі жвірыстых пяскоў; жвіру буйней за 5 мм у ёй 17—67 %, буйней за 40 мм — 10,3 %. Пяскі-адсевы пераважна буйназярністыя. палевашпатава-кварцавыя; гліністых 1 пылаватых часцінак у іх 0,7—4,3 %, у жвіры да 1 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2— 8,3 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) да 2,5 м. Карысная тоўшча падсцілаецца марэннымі супескамі, пяскамі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДОННЫЯ АРГАНІЗМЫ, тое, што бентас.
    ДОРГУНСКАЕ РАДбВІШЧА МЁЛУ, за 0,5 км на ПнЗ ад в. Доргунь Гродзенскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы марэнных адкладаў сожскага зледзяненпя. Перспектыўныя запасы 8,1 млн. т. Мел белы з шараватым адценнем, шчыльны, з рэдкімі ўключэннямі крэменю; СаО у ім 45—54 %. Магутнаспь карыснай тоўшчы 4,6—24 м, ускрышы (пяскі, супескі) 1—9 м. Мел прыдатны па выраб ваппы. для вапнавання кіслых глеб. Радовішча не раепрацоўваешіа.
    ДОСЛЕДНЬІЯ СТАНЦЫІ, установы. якія займаюцца распрацоўкап і эксперым. праверкай пэўных навук. праблем; гл. Балотныя доследныя станцыі, Біялагічныя доследныя станцыі, Лясныя доследныя станцыі, Сельскагаспадарчыя доследныя станцыі.
    ДОУГАЕ. азёрны заказнік рэсп. значэнпя. Створаны ў 1979 па тэр. Глы-
    бопкага р-на для аховы азёр і прылеглых прыродных комплексаў. Пл. 3,3 тыс. га (1982). Размешчаны на ПнУ Свянцянскіх град. Уключае Доўгае возера, воз. Псуя (бас. Зах. Дзвіны) і прылеглую ч. вадазборнай плошчы. Лясы (у асноўныл елка з дамешкам бярозы і асіны) пераважна ў паўд.-зах. частцы — вакол воз. Псуя. Трапляюцца хвойнікі, у лагчынах — шэраалешнікі. Лясістасць 15 %, па берагах —да 25 %. У далінах рэк невял. лугі. У фітапланктоне воз. Доўгае выяўлена рэдкая водарасць асцыляторыя чырванаватая. ДОУГАЕ ВОЗЕРА. у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Шоша. Пл. 2,6 км2. Даўж. 6 км, найб. шыр. 0,7 км, сярэдняя 0,4, найб. глыб. 53,7 м (самае глыбокае ў Беларусі), сярэдняя 16,6 м. Аб’ём вады 43,17 млн. м3. Вадазбор (30,4 км2) спадзістахвалісты і сярэднеўзгорысты, складзены з марэнных суглінкаў, пераважна разараны, 16 % тэр. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ, у выглядзе вузкай лагчыны глыбока (на 70—80 м) урэзана ў тоўшчу . марэнных адкладаў. Схілы выш. да 25—30 м (на ПнЗ і ПдУ паніжаюцца да 10 м), стромкія, сугліністыя, пераважна ўкрыты хмызняком, на асобных участках лесам. Берагавая лінія (даўж. 14,9 км) звілістая. у канцавых ч. возера ўтварае залівы. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія (0,2 м), пясчаныя ці пясчана-галечныя, пад хмызняком. Падводныя схілы катлавіны вельмі стромкія. Вузкая літараль (шыр. 5—10 м) пераходзіць у сублітаральны схіл, які месцамі дася-
    Пейзаж у заказніку Доўгае.
    Доўгае возера ў Браслаўскім раёне.
    гае стромкасці 20—25 °. Ложа возера з глыб. 20 м мае карытападобную форму. У цэнтр. ч. возера па доўгай восі цягнецца некалькі глыбокіх упадзін, раздзеленых падняццямі дна. Глыб. да 2 м займаюць каля 10 % пл. возера. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, участкамі ўздоўж усх. 1 зах. берагоў завалунена. Пяскі пашыраны да глыб. 10—15 м, глыбей ложа выслана апясчаненымі адкладамі і глінамі, якія ў глыбакаводнай ч. змяняюцца гліністымі іламі. У залівах фарміруюцца грубадэтрытавыя сапрапелі. Водная маса стратыфікавана, вызначаецца вял. колькасцю кіслароду ва ўсёй тоўшчы і нізкімі тэмпературамі; у летні час праграецца на 18—20 °C толькі паверхневы слой да глыб. 7—8 м, ніжэй 20 м т-ра складае 5—6 °C. Мінералізацыя вады дасягае 240—250 мг/л, празрыстасць да 5 м, невял. колькасць арган. рэчыва. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: на Пн і ПнЗ упадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, на Пд выцякае ручай у воз. Шо. Зарастае слаба. У прыбярэж'най зоне палоса надводнай расліннасці (трыснёг, чарот) шыр. да 25 м, месцамі яна адсутнічае. Падводная расліннасць (рдзесты, харавыя^ водарасці) пашырана да глыб. 5—7 м,"на глыб. да 10—12 м трапляюцца імхі. Водзяцца рапушка, сняток, акунь, плотка, лешч, судак, шчупак, лінь, мянтуз, верхаводка, краснапёрка; ёсць вугор. Адзначаны пасяленні баброў, жыве рэлікт ледавіковага перыяду рачок лімнакалянус, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У мэтах захавання унікальнага вадаёма Беларусі возера 1 прыбярэжная тэр. ў 1979 аб’яўлены азёрным заказнікам Доўгае. На паўн.-зах. беразе в. Доўгае. Іл. гл. на ўклейцы.	В. П. Якушка.
    ДОУГАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Дрысвята. Пл. 1,87 км2. Даўж. 3,53 км, найб. шыр. 1,25 км, найб. глыб. 31 м, сярэдняя 5,8 м. Аб’ём вады 10,93 млн. м3. Вадазбор (833 км2) спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, складзены з суглінкаў, супескаў і пяскоў, пераважна разараны, 14 % пл. пад лесам.
    Катлавіна складанага тыпу. лопасцевай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. да 7—10 м, стромкія (на ПдЗ да 5 м, спадзістыя), пераважна пясчаныя, параслі хваёвым і мяшаным лесам, на Пд разараныя. Берагавая лінія (даўж. 13,3 км) вельмі звілістая, утварае некалькі буйішх (на Пн) і шэраг невял. заліваў, падзеленых паўастравамі і косамі. Берагі пераважна абразійныя^ абрывістыя, па асобных участках зліваюцца са схіламі, пясчаныя, у паўн. заліве сплавінныя, пад хмызняком і лесам. Дно складанай будовы, плоскія ўчасткі (глыб. да 5 м) чаргутоцца з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Зона мелкаводдзя стромкая. Глыб. да 2 м займаюць 37 % пл. возера. 6 астравоў агульнай пл. 6,3 га. Прыбярэжную ч. дна да глыб. 3—4 м (месцамі да 5 м) займаюць пясчаныя адклады, глыбей (да 5—8 м) пашыраны апясчаненыя ілы, якія змяняюцца крэменязёмістымі сапрапелямі і гліністымі іламі. Водная маса ў летні час стратыфікавана. добра праграюцца толькі паверхневыя слаі. Мінералізацыя вады да 260 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Праточнае: праз возера працякае р. Дрысвята, упадаюць 10 ручаёў. Пры вытоку на Дрысвяце пабудавана ГЭС «Шлях да камунізма» (1961). Узровень возера падняўся на 5 м, павялічылася яго плошча (да буд-ва плаціны пл. 1.13 км2), аднавіліся працэсы перапрацоўкі берагоў, адзначаецца сутачнае ва-
    ганне ўзроўню на 0,2 м. Возера зарастае слаба. Палоса надводнай расліннасці шыр. 5—15 м да глыб. 1,5 м, падводная расліннасць пашыраецца да 3 м. Залівы амаль поўнасцю зарастаюць, пераважна гарлачыкамі. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, лінь, мянтуз. краснапёрка; ёсць вугор. Возера — месца адпачынку.	Б. П. Уласаў.
    ДОЎГАЕ ВбЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Эса. Пл. 0,69 км2. Даўж. 2,5 км, найб. шыр. 0,45 км, наііб. глыб. 6,1 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 2,17 млн. м3. Вадазбор (7,8 км2) дробнаі сярэднеўзгорысты.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 8—10 м (на У да 4 м), спадзістыя, пясчаныя, разараныя, месцамі ўкрыты лугавой расліннасцю. Берагавая лінія (даўж. 6,7 км) звілістая. Берагі пясчаныя, участкамі пад хмызняком. Дно плоскае, выслана крэменязёмістымі сапрапелямі, у найб. глыбокім месцы гліністымі іламі; зона мелкаводдзя пясчаная. Мінералізацыя вады 260—270 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Задняе возера. Зарастае да глыб. 2,3 м. Шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці да 10 м. Водзяцца лешч, шчупак, лінь, карась, акунь, плотка. На ўсх. беразе в. Дворышча.	A. М. Макрыцкі.
    ДОУГАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Зеха. Пл. 0,65 км2. Даўж. 2,56 км, найб. шыр. 0,36 км, найб. глыб. 28,4 м, сярэдняя 8 м. Аб’ём вады 5,22 млп. м3. Вадазбор (9,2 км2) спадзістахвалісты, значна разараны, 27 % пл. пад лесам.
    Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. 10—12 м, стромкія (на Пд і ПдУ да 10 м, спадзістыя), сугліністыя, параслі лесам, на Пн і ПнЗ часткова разараны. Берагавая лінія (даўж. 5,6 км) слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Пойма шыр. да 40 м. Падводная ч. катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўн.-зах. ч. мелкаводная, глыб. складаюць 3—4 м. Мелкаводдзе займае каля 20 % пл. возера. Дно да глыб. 5—8 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — крэменязёмістымі сапрапелямі. Мінералізацыя вады 220— 245 мг/л, празрыстасць 2,5 м. Мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Слабапраточнае: на ПнУ выцякае ручай у воз. Пышна. Шыр. палосы расліннасці да 50 м. Падводныя макрафіты пашыраны да глыб. 3,5—4 м. Водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, лінь, гусцяра; ёсць ракі. На беразе возера вёскі Крыўка 1 Пунішча.	A. К. Мельнікаў.
    ДбУГАЕ ВОЗЕРА, у Шчучынскім р-пе, у бас. р. Бярвенка. Пл. 0,5 км2. Даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,68 км. Катлавіпа рэшткавага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 10 м, стромкія, пад лесам, участкамі па ПнУ і ПнЗ разараяыя. Берагавая лінія (даўж. 2.95 км) звілістая. Берагі пізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя. Пойма шыр. да 500 м, забалочаная, укрыта лесам. У возеры Доўгаўскае радовішча сапрапелю. Упадае ручай, на Пд выцякае р. Бярвенка. На ўсх. беразе в. Арлова Гара.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не, у бас. р. ІІешчарда. Пл. 0,48 км2. Даўж. 1,2 км, найб. шыр. 0,5 км, найб. глыб. 5,6 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады 1,6 млн. м3. Вадазбор (1,9 км2) нізінны, пераважна разараны, 12 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна тэрмакарставага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. 2—4 м, спадзістыя, супясчаныя, параслі хваёвым лесам, на У разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,1 км) слабазвілістая. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны карытападобнай формы. Глыбіні ў 3—4 м займаюць 88 % пл. возера. Мелкаводдзе да глыб. 2 м укрыта пясчанымі адкладамі, глыбей пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі магутнасцю да 8 м. Мінералізацыя вады да 190 мг/л, празрыстасць 1,3 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: злучана пратокамі з азёрамі Круглае 1 Нешчарда. Зарастае слаба, шыр. палосы прыбярэжнай расліннасці ад 15 да 30 м. Возера зарыблялася карпам, у пратоцы паміж Д. в. і воз. Нешчарда водзяцца бабры.	A. М. Рачэўскі.