Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДОБАСНА, вадасховішча ў Кіраўскім р-не, каля в. Лешчанка. Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана ў 1969 плацінай на р. Добасна для арашэння, рыбагадоўлі. У 1974—81 рэканструявана. Пл. 1,68 км2, даўж. 6,5 км, найб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 2,5 м, сярэдняя 1,1 м. Аб’ём 1,9 млп. м3. Вадазбор (156 км2)—слабахвалістая раўніна з забалочанымі паніжэннямі. Лясы (займаюць 12 % вадазбору) мяшапыя, з перавагай хвойных парод, пад ворывам 45 %.
Катлавіна выцягнута ў рачной даліне. Берагі спадзістыя, выш. да 2 м, укрытыя хмызняком. пад ворывам. Дно выслана тарфянікам і пяском. Мелкаводдзі з глыб. да 2 м займаюць 60 % пл. вадасховішча. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,25 м. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 2,1 млн. м3.
ДОБРАЕ ВОЗЕРА, у Рагачоўскім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,28 км2. Поймавае. За 2 км на У ад возера в. Лучын.
ДОБРАСЦЬ. Задобрасць. рака, правы прыток Сажа, у Крычаўскім р-не. Даўж. 23 км. Пачынаецца на Пд ад пас. Лапкоўскі. Сярэдні на-
хіл воднай паверхні 1,3 %о. Вадазбор (87 км2) на ўсх. ускраіне АршанскаМагілёўскай раўніны, пад лесам 34 %.
ДОБРАСЦЬ, радовішча мелу за 3 км на Пд ад г. Крычаў. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 157 тыс. т.
Мел белы, шаравата-белы, трэшчынаваты, месцамі слабагліністы; СаО у ім 45—50 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—9,4 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) да 2 м. Мел прыдатны на выраб вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча не распрацоўваецца.
ДОБРУШ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Добрушскага р-на Гомельскай вобл., на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля. Вузел аўтамаб. дарог, чыг. станцыя. Пл. 15,8 км2. Размешчаны ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня занятай Д. тэр. плоская, у пойме Іпуці забалочаная. Найб. адзнака 150 м над узр. м. (у паўн. ч. Д.), найменшая — 120 м над узр. м. (урэз Іпуці). Даўжыня ракі ў межах горада 4 км. Сярэдняя т-ра паветра ў ліп. 18,9, у студз. —6,9 °C. Сярэднегадавая колькасць
ападкаў 572 мм. Агульная даўж. вуліц 63 км. Пл. вуліц, плошчаў, завулкаў 155,7 га. Зялёных насаджэнняў 109 га, у т. л. 3 скверы 3 га, насаджэнняў вуліц і плошчаў 11,2 га, на ўчастках індывід. буд-ва 81,5 га. Даўжыня лінейных пасадак 51 км. У горадзе станцыя юных натуралістаў. На 1.1.1982 у “
Д. 12 ка-
1. Узгорыста-хвалістая марэнна-зандравая раўніна з марэннымі градамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў.
2. Узгорыста-хвалістая марэнна-зандравая раўніна з марэннымі градамі, западзінамі, ярамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя супясчанасугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-хваёвых л ясоў.
3 Спадзістахвалістая водналедавіковая раўніна з астанцамі марэннай раўніны, западзінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя пясчана-супясчаныя. Ворныя землі, участкі хваёвых лясоў, пазапоймавых лугоў.
4. Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновападзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя. Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, дубовыя лясы, участкі пазапоймавых лугоў, зорныя землі.
5. Плоская пойма з пратокамі, старыцамі. Глебы поймавыя дзярновыя забалочаныя. Злакавыя гідрамезафітныя лугі з асаковымі ўчасткамі нізінных балот, чорнаальховых лясоў.
лект. і 7 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. Паблізу горада зона адпачынку Мар’іна. Прадпрыемствы харч., цэлюлозна-папяровай, фарфора-фаянсавай прам-сці.
М. Ф. Саўчанка. ДОБРУШСКАЕ ГЕАЛАГІЧНАЕ АГАЛЁННЕ, помнік прыроды рэсп. значэння (1963); каля могілак г. Добруш. Агаленне кварцава-глаўканітавых пяскоў харкаўскай світы палеагену прылеркавана да ўступу карэннага берага р. Іпуць. Пл. агалення 6 тыс. м2, ахоўнай зоны вакол яго 10 тыс. м2.
ДОБРУШСКАЕ ПЕРАДЛЕДАВІКОЎЕ, гл. Брэсцкае перадледавікоўе.
ДОБРУШСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКОУ, за 2 км па 3 ад чыг. ст. Добруш. Паклад у выглядзе 2 лінз звя-
Добруш. Лінейныя пасадкі па праспекце Міру.
запы з алювіяльнымі адкладамі першай надпоймавай тэрасы р. Іпуць. Разведаныя запасы 2,04 млн. т. Пяскі белыя, светла-шэрыя, дробназярністыя, ніжэй па разрэзе сярэднезярністыя, кварцавыя. Гліністых і пылаватых часцінак у іх 0,3—0,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—5,2 м, ускрышы 0,1—5,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб шкла, як фармовачпы матэрыял. Радовішча не распрацоўваецца.
ДОБРУШСКАЯ ЛЕСАПАЛЯУНІЧАЯ ГаСПАДАРКА. Створана ў 1969 на тэр. Добрушскага р-на. Пл. паляўнічых угоддзяў 15,9 тыс. га, у т. л. лясных 10,7, палявых 4,6, водна-балотных 0,6 тыс. га. На тэр. гаспадаркі р. Іпуць, у абалоне шмат азёр. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. відаў прамысл. фауны добрай і сярэдпяй якасці (2—3-і класы банітэту). Водзяцца (1981) лось (каля 50 асобін), дзік (30), казуля (100), ліс (50), заяц-русак, воўк і інш. Праводзіцца комплекс біятэхн. работ па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны.
ДОБРУІПСКІ РАЁН, на У Гомель«кай вобл. Пл. 1,5 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Добруш — цэнтр раёна; г. п. Церахоўка, 108 сельскіх нас. пунктаў, 18 сельсаветаў.
Паверхня пераважна нізіпная; тэр. ў межах Гомельскага Палесся. Агульны нахіл паверхні з У па 3. 35 % тэр. раёна на выш. 150— 160 м над узр. м., 65 % — ніжэй 150 м. Найвышэйшы пункт на У раёна, каля в. Леніна — 172,9 м; пайменшая абс. адзнака 120 м — урэз Іпуці. На Пд раёна пераважаюць вышыпі 150—160 м з глыб. расчлянення рэльефу на водападзелах да 2 м/км2, паблізу рэк да 7—10 м/км2. У міжрэччы Хорапуці і Іпуці пераважаюць адзнакі 121—135 м.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічвых адносінах б. ч. раёна прымеркавана да паўд.-зах. схілу Варонежскай антэклізы, паўн. ўскраіна ў межах Клінцоўскага грабена. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 5— 10 м. месцамі да 50 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя 6—87 м, мелавыя 204— 280 м, юрскія 90—130 м адклады, на Пд пашыраны пермскія 1 трыясавыя, рыфейскія да 150 м утварэнні. Агульная магутнасць платформавага чахла 500—700 м. Пад ім на глыб. 350—550 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента, 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн. т (найб. Галае балота, Усохі); 2 радовішчы глін для грубай керамікі — Церахоўскае 1 Івакаўскае; 3 радовішчы пяску — Добрушскае, Ленінскае 1 Леніндарскае, радовішча сапрапелю Равуцкае.
К л і м а т. Раён належыць да Гомельскага агракліматычнага раёна.
Сярэдняя т-ра студз. —6,9, ліп. 18,9 °C. Ападкаў 572 мм за год. Вегет. перыяд 193 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. ў арт. Гомельская метэаралагічная станцыя. Гідр a г р а ф і я. Рэкі раёна адносяцца да Прыпяцкага гідралагічнага раёна. Гал. р. Іпуць з прытокамі Хорапуць і Няцёша, Вуць і Церуха (прытокі Сажа). На Пн Равучае возера. Густата натуральнай рачной сеткі 0,37 км/км2. Даўжыня асушальнай сеткі 4,2 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 46 км, магістральных і падвадных каналаў 324 км, рэгуляцыйных каналаў 298 км. Г л е б ы. Большая ч. тэр. раёна ў межах Кіраўска-КармянскаГомельскага аграглебавага падраёна, паўн.-ўсх,— Рагачоўска-Слаўгарадска-Клімавіцкага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 45,4, дзярновападзолістыя забалочаныя 28,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 9, поймавыя (алювіяльныя) 4,5, тарфяна-балотныя 12,3; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 26,4, супясчаныя 45,4, пясчаныя 15,9, тарфяпыя 12,3. Плоскасная эрозія на 2,3 % пл. ворных зямель, у т. л. на 0,2 % сярэдняя і моцпая. Раслінны і жывёльн ы с в е т. Расліннасць належыць да Палеска-Прыдняпроўскай геабатанічнай акругі. Лугі невял. ўчасткамі. агульная пл. 36,8 тыс. га. Сухадолы займаюць 8,6, нізінныя 76,8, заліўныя 14,6 %, пераважна ў поймах рэк. Пад лясамі 20,8 % тэр. раёна. Асн. масівы лесу на Пн і ПдЗ раёна. Цэнтр. ч. паміж р. Хорапуць і р. Вуць амаль бязлесная. Склад лясоў (у %): хваёвыя 73,1, бярозавыя 14,2, дубовыя 7,1, чорнаальховыя 2,9, асінавыя 2,2 і інш. 21 % лясоў — штучныя насаджэнні. 30 нізінных балот агульнай пл. 8,6 тыс. га адносяцца да КармянскаГомельскага тарфянога раёна. Найб. балотныя масівы: Пакроўскае балота, Галае балота. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, ліс, заяц-русак, вавёрка, лясная куніца, воўк, казуля, бабёр, андатра, крот.
Прыродакарыстанне і а х о в а п р ы р о д ы. Пад с.-г. ўгоддзямі 65,2 % тэр. раёна (39 % ворпых зямель, 25,4 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 19 калгасаў (70,9 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 7 дзяржгасаў (20,3 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пачатак 1982 асушана 15 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 36, най-
вышэйшы 44, найніжэйшы 20. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля з развітым ільнаводствам; пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч. і цэлюлозна-папяровай прам-сці. На тэр. раёна Гомельскі доследны лясгас, Добрушская лесапаляўнічая гаспадарка, частка зоны адпачынку Клёнкі, Шабрынскі батанічны заказнік, помнікі прыроды — Добрушскія ельнікі, Добрушскае геалагічнае агаленне, Новы Крупец. 3 жывёл і раслін, узятых пад ахову і занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца барсук, драфа, барадатая няясыць, звычапны зімарородак, сіпуха„э кураслеп лясны, пярэсна еўрапсйская, вадзяны арэх плывучы, сон шыракалісты, мядзведжая цыбуля, лілея царскія кучары, касач сібірскі. На пач. 1982 у раёне 12,7 тыс. індывід. і 25 калект. членаў т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, М. С. Кічкгна, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк. ДОБРУШСКІЯ ЁЛЬНІКІ, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963) у Добрушскім лясніцтве Добрушскага р-на. Астраўныя ельнікі: 2 участкі чарнічнага і 3 кіслічнага тыпаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Пл. 26 га. Узрост дрэў 60—100 гадоў, выш. да 35 м, дыям. 0,3—0,5 м. Унікальныя астраўныя месцы росту елкі на Пд ад мяжы яе суцэльнага пашырэння. ДОБРЫ БОР, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Івацэвіцкага р-на, за 30 км на ПдЗ ад Баранавіч, 13 км на ПдУ ад Слоніма, на беразе р. Шчара. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,9 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 7 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для ад-
Добрушекія елыіікі.
пачынку дзяцей і дарослага насельніцтва г. Баранавічы і г. Слонім. ДОБРЫНА, возера ў Сенненскім р-не, у бас. р. Бярозка. Пл. 0,46 км2. Даўж. 1,49 км, найб. шыр. 0,47 км, найб. глыб. 19,1 м, сярэдняя 7,6 м. Аб’ём вады 3,52 млн. м3. Вадазбор (2,1 км2) спадзістахвалісты і нізінны, складзены з суглінкаў і супескаў, пераважна разараны.