Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ў яго межах каля 12 км. Запоўнены палеазойскімі, мезазойскімі і кайназойскімі, пераважна асадкавымі ўтварэнпямі, якія залягаюць на няроўнай паверхні крышт. фундамента, а ў сярэдняй ч., магчыма, на верхнепратэразопскіх пародах. У межах прагіну вылучаюць паўн. і паўд. прыбартавыя зоны ступеньчатых апусканняў і Дняпроўска-Данецкі грабен, які падзяляецца на Дняпроўскі грабен, зону сучлянення з Данецкім складкавым збудавапнем і Чарнігаўска-Брагінскі выступ. Інтэнсіўна выявілася на тэр. прагіну саляная тэктопіка. Развіўся прагін уздоўж буйных разломаў у крышт. фундаменце паўн.-зах. распасцірання. Па матэрыялах геафіз. даследаванняў магчыма знаходжанне пад Д.-Д. п. больш вузкага познапратэразойскага рыфейскага грабена.
Пачатак фарміравання адносіцца да канца сярэдняга або пачатку позняга дэвону. Апусканне тэр. адбывалася з перапынкамі да чацвярцічнага часу. Найб. інтэнсіўна сыходныя тэктанічныя рухі выявіліся ў дэвонё і ў ранняпермскі час. Увогуле тэктанічнае развіццё Д.-Д. п. ішло ў тым жа напрамку, як і ў Прыпяцкім прагіне. Аднак з кам.-вуг. часу і асабліва ў мезазоі 1 кайназоі тэктанічныя рухі пераважна адмоўнага знаку былі болып інтэнсіўныя. чым у Прыпяцкім прагіне. Гэта абумовіла намнажэнне на тэр. Д.-Д. п. адкладаў верхняга палеазою і некаторых гарызонтаў мезазою і кайназою большай магутнасці, чым у Прыпяцкім прагіне. У асадкавай тоўшчы Д.-Д. п. выяўлены радовішчы нафты 1 газу, гіпсу, вугалю, кам. солі, мелу і інш. карысных выкапняў. 3. А. Гарэлік. ДНЯПРОЎСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЁННЕ (ад назвы р. Дняпро), рыскае першае зледзяненне, адбывалася з канца александрыйскага міжледавікоўя да пачатку шклоў* скага міжледавікоўя. Мяркуюць, што працягласць Д. з. 70 тыс. гадоў (320—250 тыс. г. пазад). Ледавік насунуўся са Скандыпавіі, перакрыў усю тэр. Беларусі і пашырыўся далёка на Пд за яе межы. У перыяды часовага адступання дняпроўскага ледавіка ў час пацяплення ў пазаледавіковай вобласці існавала расліныасць прыледавіковага тыпу: рэдкія бярозавыя лясы з хвояй і елкай і з хмызняковым ярусам з карлікавай бярозы, вольхі і вярбы.
Адклады, якія сфарміраваліся ў час Д. з.. прадстаўлены ўласна-ледавіковымі. водна-ледавіковымі і перыгляцыяльнымі гарызонтамі. Залягаюць на больш стараж. паверхах антрапагену, а на Пн у глыбокіх ледавіковых лагчынах часта на карэнных пародах. На Пд і ў цэнтр. ч. Беларусі дняпроўская тоўшча выходзіць на дзённую паверхню, часта агаляёцца па берагах рэк і яроў. Абс. адзнакі верхняй паверхні марэны Д. з. ніжэй 100— 150 м, на ўзвышаных тэр. да 200 м, на Полацкай ніз. і на некаторых участках даліны Нёмана 40—70 м. Магутнасць марэны вагаецца ў шырокіх межах. На Навагрудскім, Мінскім і Аршанскім узвышшах, каля Гродна сярэдняя магутнасць марэны больш за 50 м, у асобных
выпадках — больш за 100 м. На Полацкай, Суражскай, Палескай нізінах марэна часта размыта. Марэна Д. з. складзена пераважна з чырвона-бурых, жаўтавата-бурых, буравата-шэрых, часам з зеленаватым адценнем супескаў, суглінкаў, глін з' праслоямі жвірова-галечнага матэрыялу і розназярністых пяскоў. Трапляюцца адорвені дыслацыраваных тонкіх супескаў. пяскоў. глін. мелу і інш. парод. На НдУ мар'эна мае двухслаёвую будову, а часам паміж двума слаямі валунных адкладаў залягаюць нявытрыманыя па магутнасці (2—8 м) жаўтавата-шэрыя розназярністыя пяскі. Такая будова тлумачыцца наяўнасцю гарызонтаў базальнай 1 абляцыйнай марэн. На Пд і ў цэнтр. ч. [у раёне г. п. Узда, в. Кабылічы (з 1964 в. Пцічанская) Пухавіцкага, в. Бердаўка Лідскага p-наў] адклады Д. з. часам раздзяляюцца міжстадыяльнымі ўздзенскімі азёрнымі і азёрна-алювіяльнымі ўтварэннямі шэрай і буравата-шэрай афарбоўкі, магутнасцю ад 3—5 да 10—14 м. Флювіягляцыяльныя (пяскі, жвірова-галечны матэрыял) і азёрна-ледавіковыя (пяскі, суглінкі, тонкія супескі, гліны) адклады Д. з. перакрываюць і падсцілаюць уласна-ледавіковыя. Некаторыя даследчыкі лічаць наступнае сожскае зледзяненне стадыяй дняпроўскага, у выніку чаго будова дняпроўскіх адкладаў вызначаецца як больш складаная. Матэрыял, з якога пабудаваны адклады Д. з. на тэр. Беларусі, прынесены з усх. Швецыі. паўд. Фінляндыі і Карэліі. дна Балтыйскага м. і ПнЗ Еўрап. часткі СССР. 3 пацяпленнем ледавік адступаў з тэр. Беларусі нераўнамерна. Інтэнсіўнае раставанне перамяжоўвалася з працяглымі прыпынкамі, наступаннем ледавіка. У час стацыянарных фаз узніклі палосы краявых ледавіковых утварэнняў. Пасля раставання ледавіка засталіся краявыя ледавіковыя грады і ўзгоркі, узгоркава-марэнныя, спадзістахвалістыя марэнныя і водна-ледавіковыя раўніны са шматлікімі азёрамі. Гэты рэльеф. асабліва на Пд Беларусі, з’явіўся каркасам, які прадвызначыў асн. араграфічныя асаблівасці яе сучаснай тэрыторыі. A. В. Мацвееў.
ДНЯПРОУСКАЕ ПАДНЙЦЦЕ, тэктанічная структура ў Рэчыцкім р-не, на У Рэчыцка-ІПацілкаўскай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 сейсмічнымі даследаванпямі.
Па паверхні крышт. фундамента і падсалявых дэвонскіх адкладах Д. п.— певял. блок. які прымыкае да разрыўнога парушэння амплітудай каля 1000 м. Мінімальныя адзнакі паверхні фундамента (-3600 м) і падсалявых адкладаў ( — 3000 м) на Пд блока. Па паверхпі міжсалявых задонска-ялецкіх і верхнефаменскіх саляносных адкладаў замкнутых структур не выяўлена. 3 падсалявых карбанатных адкладаў на Д. п. атрыманы прамысл. прытокі нафты.
1. Д. Кудравец.
ДНЯПРОУСКАЕ РАДОІЯШЧА НАФТЫ. на У Рэчыцкага р-па. Выяўлена ў 1977. Пл. 3,3 кмХ Размешчана на ПнУ Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцкай зоны падняццяў. Мяжуе на Пд з Краснаселыжім. на 3 з Рэчыцкім радовішчамі нафты. Паклады нафты ў дэвонскіх адкладах, у разрэзе якіх 2 саляносныя (верхняя і ніжняя, магутнасць адпаведна 500—1200 м, 25—700 м), міжсалявая глініста-карбанатная
{250—740 м), падсалявая тэрыгеннакарбанатная (каля 500 м), надсалявая карбанатна-тэрыгенная (да 1800 м) тоўшчы. Паклад нафты — пластавы, тэктанічна абмежаваны ў сямілуцкім гарызонце падсалявога комплексу верхняга дэвону. Магутнасць сямілуцкага гарызонта ад 23 да 28 м. Нафтаносныя пласты складзены з даламітаў у рознай ступені гліністых, кавернозных, трэшчынаватых. Калектар трэшчынна-поравакавернознага тыпу. Глыб. залягання нафтаноснага гарызонта 3200— 3600 м. Пластавы ціск у пакладзе ад 42,6 да 46,6 МПа. Падсалявы комплекс на радовішчы ўтвараюць усх. (3,5X1,2 км) і зах. (3X1 км) тэктанічныя блокі, якія прымыкаюць на Пд да Рэчыцкага рэгіянальнага разлому субшыротнай арыенціроўкі, амплітудай каля 1000 м. Блокі падзелены разломам паўн,ўсх. распасцірання амплітудай 60— 100 м. Паклад нафты ў зах. блоку радовішча, на ўсх. блоку вядзецца пошукавае свідраванне. Нафта маласярністая. смалістая, парафінавая. Шчыльн. 808 кг/м3. Т-ра застывання 2 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 52,5 %. В. М. Бескапыльны.
ДІІЯПРОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСКУ, за 0,6 км ва ПдУ ад в. Бывалькі Лоеўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з сучаснымі алювіяльнымі адкладамі поймы Дпяпра. Разведаныя запасы 569 тыс. м3, перспектыўныя 507 тыс. №. Пяскі жоўтыя, шэрыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з пязпачпымі ўключэннямі жвіру і галькі. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,3—7,6 м (уся не пройдзена), ускрышы 0,4—2,6 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатных вырабаў, бетону, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
ДНЯПРОУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНАЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1,5 км на ПнУ ад г. Дуброўна. Лінзападобны паклад звязаны з старажытна-алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы Дняпра. Папярэдне разведаныя запасы 277 тыс. м3.
Пясчана-жвіровая парода светла-шэрая, жаўтавата-шэрая, з лінзамі 1 праслоямі розназярністага пяску, месцамі слабагліністая; жвіру буйней за 5 мм у ёй 20—91 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 1—7,5 %, у жвіры да 8,4 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—8,8 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, супескі 1 суглінкі) 0,3—5,7 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі 1 марэннымі супескамі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бето-
ну, пясчана-вапнавых блокаў. у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.
ДНЯПРЭЦ, рака, правы прыток Быстрай (бас. Проні), у Горацкім р-не. Даўж. 25 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Зайцава. Сярэдні нахіл воднап паверхні 2 %о. Вадазбор (71 км2) узгорысты, пад лесам 2 %. На рацэ вадасх. Дняпрэц.
Рака Добасна каля в. Побалава Рагачоўскага раёна.
Геалагічны разрэз Дняпроўскага радовішча нафты: 1— стратыграфічна згодныя і нязгодныя межы паміж комплексамі адкладаў; 2— крышт. фундамент; з— свідравіны; 4— паклад нафты. Адклады рознага ўзросту: MZ + KZ ।— мезазойскія і кайназойскія; Р — пермскія; D3dn + С — верхнедэвонскія (данкаўскі гарызонт) і каменнавугальныя; D3 — верхнедэвонскія [D3lb — лебядзянскі гарызонт (верхняя саляносная тоўшча), D3zd—el — задонскі і ялецкі (міжсалявая тоўшча), D3lv — лівенскі (ніжняя саляносная тоўшча), D3br-vr—ev— бурэгскі, варонежскі, яўланаўскі, D3sr— sm ■— саргаеўскі і сямілуцкі, D3p—kn — пашыйскі 1 кынаўскі]; D2 — сярэднедэвонскія (Djpr—nr-st — пярнуска-нараўскі і старааскольскі гарызонты). Адклады ад пярнускага да яўланаўскага ўваходзяць у склад падсалявой тоўшчы. AR + +PR1+2 — архейскія, ніжнеі сярэднепратэразойскія пароды крышт. фундамента.
ДНЯПРЭЦ, вадасховішча ў Горацкім р-не, каля в. Буда, Кварцяны, Паляшчыцы. Створана ў 1979 плацінай на р. Дняпрэц для арашэння с.-г. зямель. Пл. 0,98 км2, даўж. 6 км, найб. шыр. 0,3 км, найб. глыб. 9 м, сярэдняя 4,5 м, аб’ём 4,42 млн. м3. Вадазбор (59 к№) слабаўзгорысты, пад лесам 3 % тэр. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,4 млн. м3. Слабапраточнае.
ДОБАСНА, Дабасна. Добысна, рака, правы прыток Дняпра, у Кіраўскім, Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах. Даўж. 81 км. Пачынаецца каля пас. Скачок (Кіраўскі р-н). Сярэдні нахіл воднап паверхні 0,6 %о. Асн. прытокі Беліца (злева), Язпач (справа), густата рачной сеткі 0,39 км/км2.
Вадазбор (874 км2) у межах паўн,ўсх. ч. Палесся, паміж вадазборамі рэк Друць і Ала. Рэльеф слабахвалісты, грунты тарфяныя, пясчаныя і супясчаныя, Лясы (15 %) мяшаныя, пад ворывам 45 %. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 700— 900 м. Схілы слабарасчлянёныя, спадзістыя, месцамі ўмерана стромкія, выш, 6—10 м, пясчаныя 1 супясчаныя, пераважна пад ворывам. Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м. У разводдзе затапляецца вадой тэрмінам да 5—6 сут. Рэчышча амаль на ўсім працягу выпрастана і паглыблена, шыр. ракі ў межань 5— 15 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае да 55 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. 3-й дэкады сак., сярэдняя выш. над межанныл узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с. Рэжым вывучаўся ў 1931—41, назіранні вяліся на гідралаг. пастах Жылічы, Казімірава і Саланое. Я. У. Паўляцоў.