Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Да артыкула Дымарфізм. 1. Куры: певень (a) і курыца (6). 2. Каноплі: суквецці з жаночых (a) і мужчынскіх (6) кветак. 3. Грэчка: кветкі даўгапесцікавая (a) і караткапесцікавая (б). 4. Вінаградны смоўж: правазакручаная (a) і левазакручаная (б) ракавіны. 5. Сланечнік: кветкі язычковая (a) і трубчастая (б). 6. Страказа плоская: самец (a) і самка (б). 7. Асіна: каташкі з песцікавымі (a) і тычынкавымі (б) кветкамі. 8. Цыхлазома чорнапалосая: самец (a) і самка (б). 9. Святляк звычайны: самец (a) і самка (б). 10. Дзік: самец (a) і самка (б). 11. Блакітніца Ікар: самец (a) і самка (б).
га раёна. Найб. р. Нёман з левымі прытокамі Моўчадзь і Дзятлаўка, Шчара і Пад’яварка. На Моўчадзі Гезгальскае вадасховішча. Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км/км2. Агульная працягласць асушальнай сеткі 4,8 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 120 км, магістральных і падвадных каналаў больш за 289 км, рэгуляцыйных каналаў каля 380 км. Г л ебы. Тэр. раёна ў межах Мастоўскага аграглебавага раёна (паўн. ч.) і Гродзенска-Ваўкавыска-Слонімскага аграглебавага падраёна (паўд. ч.). Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 57, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 17,7, дзярновыя і дзярпова-карбанатныя забалочаныя 13,8, поймавыя (алювіяльныя) 4,2, тарфяна-балотныя 7,3; паводле мех. складу (у%): сугліністыя 1,4, супясчаныя 73,5, пясчаныя 17,8, тарфяныя 7,3. Плоскасная эрозія на 16,6 % пл. ворных зямель, у т. л. на 12,9 % слабая. 71,3 % ворных зямель завалунена. Р а с л і н н ы і ж ыв ё л ь н ы с в е т. Прыродная расліннасць належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 22,4 тыс. га. Сухадолы займаюць 17.4 %, нізінныя 69,4, заліўныя 13,2 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны грабовадубова-цемпахвойных лясоў, 39 % тэрыторыі. Найб. лясныя масівы на
1. Дробнаі сярэднеўзгорыстае марэннае ўзвышша з мелавымі адорвенямі, далінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых, хваёвых лясоў.
2. Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з камамі, катлавінамі. Глебы дзярновападзолістыя супясчаныя.
участкі
Ворныя землі
хваёвых лясоў.
3. Плас кахвалістая марэнная раўніна з марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі, участкі шырака-
ліста-яловых лясоў, поймавых лугоў.
4. Спадзістахвалістая
вод-
на-ледавіковая раўніна з дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзол істыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя, шы ракал іста-яловыя лясы, участкі ворных зямель.
5. Спадзістахвалістая тэраса рэннай раўніны, дзюнамі.
"Руда Яварекая
Падвялікае
• Аўтар. Г.І.Марцынневіч
з астанцамі маГлебы дзярнова-
падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя, драбналістыя лясы, участкі ворных зямель.
6. Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі. Гле-
3 раёна, у т. л. частка Ліпічанскай пушчы. Склад лясоў (у %): хваёвыя 78,9, яловыя 8,7, дубовыя 0,8, грабовыя 0,1, бярозавыя 5,9, асінавыя 0,3, чорнаальховыя 5,3; 17,9 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 67 балот нізіннага тыпу (палежаць да Гродзенска-Навагрудскага тарфянога раёна) пл. 5,7 тыс. га. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, вавёрка, куніца, воўк, заяц-русак, ліс.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 48,3 % тэр. (32,3 % ворных зямель, 14,9 % сенажацей і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 13 калгасаў (47,2 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 12 дзяржгасаў (19,8 тыс. га с.-г. угоддзяў агульпага карыстання). На канец 1981 асушана 12,1 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 34, найвышэйшы 42, найніжэйшы 22. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля і буракаводства, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў прам-сці. У раёне Дзятлаўскі лясгас, Ліпічанская лесапаляўнічая гаспадарка (часткова). Курорт Наваельня (у складзе якога санаторый «Наваельня»), дзіцячы санаторый «Ластаўка», дом адпачынку «Рэчанька». На 3 часткова зона адпа-
ЛАНДШАФТЫ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА
О
Цэнтр раена
Цэнтры сельсаветаў Геалагічны помнік прыроды
Нагародавічы
Ахонава 1|
"Жукоўшчына ^Погіры
Парэу
Пацаўшч’ына®
[зятлава(
Таркачы
Зарой
№Лезкявічы\ Наваельня о
Вензавец
Змяеўцы
Данілавічы
Васявічы,
Сачаўляны
Гербелевічы
ОКазлоўшчына
■Дзянісаза
Раготна
Белагурна
Горка
;Войневічы
Пруд
бы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзол істыя забалочаныя пясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель.
7. Плоская пойма з рэдкімі грывамі. Глебы дзярновыя забалочаныя, тарфяна-балотныя. Лугі злакавыя гідрамезафітныя, участкі дуброў, нізінных балот.
чыпку Масты, на ПнУ зона адпачынку Вусце. Каля в. Васявічы геал. помнік прыроды — камень-еолат. 3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, у раён заходзіць зубр; з раслін трапляюцца кураслеп лясны, паўсюдна — пралеска высакародная. чубатка пустая, чына гладкая, зубніца клубняноспая, званочак персікалісты, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветная, мядзведжая цыбуля, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі, чараўнік двухлісты. На 1.1.1982 у раёне 44 калект. і 16,1 тыс. іпдывід. членаў т-ва аховы прыроды. Ф. ф. Бурак, Р. I. Лявгцкая, Г. П. Рўдава, М. Ф. Янюк.
«ДЗЯУЧЫНА Ў ЗЁЛЕНІ», расліна сям. казяльцовых. Гл. ў арт. Чарнушка.
ДЗЯЦЕЛ БЕЛАСПІННЫ (Dendocopos leucotos), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ад паўд. Скандынавіі і Сярэдняй Еўропы да Курыльскіх астравоў і Паўд. Кітая, на Пн да 64° паўн. шыраты, на Пд да Сярэдняй Еўропы і М. Азіі; у СССР — па Пн да 60° паўн. шыраты, на Пд да Алтая і Тув. АССР. На Беларусі болып шматлікі на Пд. Жыве ў хваёва-лісцевых і лісцевых (дубровы, алешнікі, бярэзнікі) лясах. Аселы від. 3 ліп. вандруе, але лясы не пакідае. Карысны лясной гаспадарцы: корміцца жукамі-вусачамі і іх лічыпкамі, караедамі, восенню — насеннем хвойных ДРЭЎ-
Даўж. цела 26—30 см, маса 105—112 г, самцы крыху большыя за самак. Верхняя ч. спіны белая або белая з невял. чорнымі меткамі. На крылах чорныя 1 белыя папярочныя палосы. Брушка Oenae з падоўжнымі чорнымі палосамі. Задняя ч. брушка 1 падхвосце ружаватачырвоныя абб чырвоныя. Цемя («шапачка») у самцоў чырвонае, у самак цёмнае. Шчокі белыя. Ад вугла рота ідуць чорныя «вусы». Дзюба і ногі свінцова-шэрыя. У шлюбны перыяд (сакавік) барабаніць дзюбай па ствалах дрэў («барабанны» пошчак). Гнёзды ў дуплах асіны, бярозы на выш. 3—10 м. У кладцы 3—5 белых яец. Вылет птушанят у канцы мая — сярэдзіне чэрвеня. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя. М. С. Долбік. ДЗЯЦЕЛ ВЯЛІКІ СТРАКАТЫ (Dendrocopos major), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. Афрыцы, М. Азіі, у Сібіры, Прымор’і, на Камчатцы, Сахаліпе. На Беларусі трапляецца п{і ўсёй тэр., у паўд. і цэптр. раёнах колькасна пераважае пад інш. відамі дзятлоў. Аселая птушка. Жыве ў хваёвых і мяшаных лясах. Восенню і зімой наведвае паркі і сады. Корміцца летам насякомымі і іх лічынкамі (знішчае мурашак-
шашаляў, лічынак караедаў, жукоўвусачоў і інш. шкоднікаў лесу, можа даставаць шкоднікаў з-пад кары), зімой — насеннем хваёвых дрэў (прыносіць шышкі ў адно месца — пень або сухі ствол дрэва — «кузню»), увесну — сокам дрэў. Карысная лясной гаспадарцы птушка.
Даўж. цела 23—26 см, маса наля 100 г. Верх галавы і шыі, спіна і надхвосце чорныя з сіняватым адценнем, брушка белаватае, зімой белае,' падхвосце чырвонае. У самца цемя, у маладых птушак увесь верх галавы чырвоныя. Пёры хваста цвёрдыя, на іх дзяцел апіраецца, лазячы па дрэвах. Голас — прарэзлівае «кік — кік». Гнёзды ў дуплах сухіх і пашкоджаных дрэў на выш. 2—10 м. Нясе 5—6 белых яец у крас.— маі. Наседжванне 12—13 сут. Вылет птушанят у чэрвені. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя. У. М. Дучыц.
ДЗЯЦЕЛ ЗЯЛЕНЫ (Picus viridis), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі; y СССР — на Пн да Кастрамы, Казані і Сярэдняга Паволжа, на Пд да Украіны, Каўказа, Туркмепіі. На Беларусі найб. трапляецца на Пд, асабліва на Палессі. Насяляе шыракалістыя і мяшаныя лясы. пераважна хваёва-дубовыя і дубровы. Аселы від. 3 канца жн. да вясны вандруе ў чародках разам з попаўзнямі і пішчухамі. Корміцца мурашкамі, а таксама шкоднымі лясной гаспадарцы насякомымі (караедамі, дрэвагрызамі). Нар. назва зялёная жаўна.
Даў.ж. цела 33—37 см, маса 186—250 г. Афарб'оўка жаўтавата-зеленаватая, спіна ярка-зялёная, надхвосце бліскуча-жоўтае. Патыліна 1 верхняя ч. шыі чырвоныя. Ад дзюбы па баках галавы і шыі ідуць чорныя «вусы», у самцоў яны з чырвонымі стракацінамі. Брушка зеленавата-белае з цёмнымі лапінамі. У пач. гнездавога перыяду (1-я пал. красавіка) вельмі крыклівы, крычаць самцы і самкі. Спароўванне ў канцы красавіка. Гнёзды ў дуплах асіны, вольхі, дубоў на выш. 3—20 м, высцілае парахнёй. Нясе 6—8 бліскучых белых яец у 1-й пал. мая. Вылет птушанят з 2-й пал. чэрвеня. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя.
М. С. Долбік. ДЗЯЦЕЛ МАЛЫ СТРАКАТЫ (Dendrocopos minor), птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.-Зах. Афрыцы; y СССР — амаль усюды. На Беларусі аселы від. Зімой вандруе ў чародах з сініцамі. Насяляе пераважна поймавыя дубровы, бярозавыя гаі, алешнікі, зараснікі вербняку ў далінах рэк. Часцей за інш. дзятлаў трапляецца ў пладовых садах. Карысная лясной і сельскай гаспадарцы птушка: корміцца насякомымі, знішчае дрэвавых шкоднікаў лясоў і садоў. У дуплах дзятла селяцца мпогія дробпыя птушкі-дуплагпяздоўнікі.
Даўж. цела 15 см, маса 20—22 г. Апярэнне стракатае: верх галавы ў самкі чорны, у самца чырвона-стракаты. Спіна і крылы чорныя з белымі папярочнымі палосамі 1 плямамі, брушка белае з вохрыстым адценнем і бурымі падоўжнымі штрыхамі. Крык — звонкае «кі — кі — кі — кі», у шлюбны перыяд (красавік) часты «барабанны» пошчак. Гнёзды ў дуплах асін, вольхаў, ліп на выш.1,5— 4 м, у высокіх пнях. Нясе 5—9 белых яец у канцы крас.— пач. мая. Наседжванне 14—16 сут. Вылет птушанят у чэрвені. Іл. гл. на ўкл. да арт. Дзятлавыя.
ДЗЯЦЕЛ СІВБІ (Picus canus), птушка сямейства дзятлавых атрада дзятлападобных. Пашыраны ў Еўропе і Пярэдняй Азіі. На Беларусі аселы, зімою вандруе. Насяляе светлыя лісцевыя, мяшаныя і часткова хваёвыя лясы. Корміцца Дз. с. ляснымі мурашкамі, мурашкамі-дрэвагрызамі, іх лічынкамі, а таксама іншымі насякомымі — шкоднікамі лесу, якіх выдзёўбвае з дрэва ці пня, спрыяючы гэтым аздараўленню лесу.