• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    звяроў і птушак, у т. л. біягрупы «Бабры», «Норкі», «Андатры», «Хахуля», «Чорны бусел», «Чаплі», «Мядзведзь», «Турухтаны», «Шэры журавель», «Ваўкі», «Касулі», «Рысь», «Лось», «Янот-паласкун», «Зубры» і іпш., гербарыі, калекцыі насякомых. У фондах музея мінералагічпыя, палеанталагічныя, тэрыялагічныя, арніталагічпыя, энтамалагічныя і інш. калекцыі (12,6 тыс. адзінак захоўвання). Музей вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу на прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах, школах па пытаннях прыродазнаўства. За год у сярэднім 260 тыс. наведвалыіікаў.
    I. I. Лукашэвіч. ДЗЯРЖАУНЫ ПАЛЯУШЧЫ ФОНД, гл. Паляўнічы фонд дзяржаўны. ДЗЯРЖАУНЫ ПРЫРОДААХОУНЫ КАНТРОЛЬ, надведамасны кантроль за станам прыроднага асяроддзя, выкарыстанпем і аховай прыродных рэсурсаў, за захавапнем усімі мін-вамі, ведамствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянамі вызначанага парадку карыстання прыроднымі аб’ектамі, іх аховы, узнаўлення і ўліку, за захавапнем інш. норм і правіл па ахове павакольпага асяроддзя. Паводле зместу кантрольных функцый падзяляецца на біялагічны, арганізтэхн., сан., адм., навук. і інш.
    Ажыццяўляецца дзярж. органамі агульнай і спец. кампетэнцыі. Найвышэйшы Дз. п. к. у рэспубліцы па ўсіх пытаннях, аднесеных да яе ведання, ажыццяўляе Вярх. Савет БССР: на яго сесіях, пасяджэннях Прэзідыума, пастаянных камісіях заслухоўваюцца справаздачы кіраўнікоў мін-ваў і ведамстваў аб выкананні планаў 1 мерапрыемстваў па ахове прыроды, патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, прымаюцца меры па ліквідацыі недахопаў, удасканаленню дзярж. органаў у галіне аховы і выкарыстання прыродных багадцяў, выпрацоўцы новых заканадаўчых актаў і ўмацаванню сацыяліст. законнаеці ў адносінах да прыроды. На ўсе віды дзейнасці па выкарыстанню прыродных рэсурсаў і ахове прыроды ў БССР пашыраецца таксама кампетэнцыя Савета Міністраў БССР, якая ўключае яраверку ходу выканання законаў, пастаноў nap­
    'S7 аддзеле прыроды Дзяржаўнага музея Беларускай ССР.
    тыі і ўрада, планаў і мерапрыемстваў па ахове прыроды, распрацоўку мер па ліквідацыі недахопаў, узмацненню і якаснаму паляпшэнню аховы прыроды. На месцах функцыі Дз. п. к. выконваюць абл., раённыя, гар., сельскія і пасялковыя Саветы нар. дэпутатаў, іх выканкомы, аддзелы і ўпраўленні, якія прымаюць меры па папярэджанню 1 спыненню экалагічна шкодных вынікаў гасп. дзейнасці, прыцягваюць грамадскасць да ўдзелу ў ахове прыроды, кантралююць дзейнасць грамадскіх прыродаахоўных арг-цый. Органамі агульнай кампетэнцыі ў галіне Дз. п. к. БССР з’яўляюцца таксама Дзяржплан (кантралюе выкананне планаў па ахове прыроды і рац. выкарыстанню прыродных рэсурсаў), Дзяржбуд (кантралюе выкананне экалагічных патрабаванняў пры праектаванні 1 буд-ве нар.-гасп. аб’ектаўі, Мін-ва аховы здароўя (ажыццяўляе дзярж. сан. нагляд за правядзеннем мерапрыемстваў па папярэджванню і ліквідацыі забруджанасці асяроддзя, за выкананнем сан. правіл на тэр. нас. пунктаў, зялёных зон, месцаў адйачынку), Акадэмія навук (каардынуе правядзенне н.-д. работ па ахове прыроды). Асабліва вял. роля ў Дз. п. к. належыць дзярж. органам спец. кампетэнцыі — Дзяржаўнаму камітэту Беларус* кай ССР па ахове прыроды, Беларускаму ўпраўленню Дзяржкамгідрамета СССР, дзяржаўным інспекцыйным службам. На іх ускладзены найб. адказныя функцыі, звязаныя з аператыўным уздзеяннем на мін-вы, ведамствы, прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы, якія карыстаюцца прыроднымі багаццямі або ўплываюпь на якасны стан прыроднага асяроддзя. Ажыццяўленне Дз. п. в. цесна звязана з правядзеннем ведамаснага. вытворчага і грамадскага прыродаахоўпага кантролю (гл. адпаведныя арт.).
    Я. В. Малашэеіч.
    ДЗЯРЖАУПЫ ЎЛІК ЗЯМЁЛЬ, сістэма збору, апрацоўкі, зберагання і абпаўлення звестак аб колькасці і якаспі зямель, размеркаванні зямельнага фонду СССР паводле катэгорый зямель, землекарыстальнікаў і ўгоддзяў. Вядзецца па адзінай у СССР сістэме. Састаўная частка Зямельнага кадастру. Арганізацыя дзярж. ўліку зямель у БССР ускладзена па Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР. Дзярж. ўліку падлягае ўвесь зямельны фонд раёнаў, абласцей, рэспублік. Асноўны пярвічны дакумент для атрымання звестак аб наяўпасці і якасці зямель — дзяржаўны акт на права карыстання зямлёй, найноўшыя планы землекарыстанняў, матэрыялы глебава-геабатанічных і інш. абследаванняў. Штогод, не пазпей як 1 лістапада, кіраўнікі прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў абавязапы даваць паводле форм, прынятых для ўліку зямель, звесткі аб землях, якія знаходзяцца ў іх карыстанні (з улікам змен за год), у выканкомы адпаведпых раённых ці гар. Саветаў пар. дэпутатаў. Дапыя аб землях гарадоў раённага падпарадкаванпя і гар. пасёлкаў рыхтуюць адпаведныя гар. і пасялковыя Саветы нар. дэпутатаў. Да-
    кладнасць атрыманых ад землекарыстальнікаў звестак правярае гал. інжынер-землеўпарадкавальнік праз супастаўленне іх з планава-картаграфічнымі матэрыяламі ці праз кантрольны абмер. Удакладненыя даныя заносяццаў адпаведныя раздзелы дзяржаўнай зямельнай кнігі. Паводле яе складаецца справаздача (зямельны баланс) аб наяўнасці зямель у раёне (горадзе), размеркаванні іх па ўгоддзях, землекарыстальніках і катэгорыях. Справаздачу зацвярджаюць адпаведныя раённыя і абл. выканкомы Саветаў нар. дэпутатаў, зводную па рэспубліцы —GM БССР. Апошняя падаецца ў Мін-ва сельскай гаспадаркі CCGP. Дзярж. ўлік зямель садзейнічае рацыянальнаму, планаваму, навукова абгрунтаванаму выкарыстанню зямель у інтарэсах усяго грамадства.
    В. I. Чувгчка. ДЗЯРЖАУНЫЯ ШСПЕКЦЬ'ІПНЫЯ СЛУЖБЫ па ахове п р ы р о д ы, ажыццяўляюць дыферэнцыраваны па аб’ектах прыроды дзяржаўны прыродаахоўны кантроль.
    На тэр. БССР адпаведныя кантрольнаінспекцыііныя функцыі выконваюць службы рэсп,, саюзна-рэсп, і саюзнага падпарадкавання. Асн. з іх: абл. інспекцыі Дзяржкамітэта БССР па ахове прыроды (ахова прыродных багаодяў і прыроднага асяроддзя ў цэлым), органы і ўстановы санэпідэмслужбы Мін-ва аховы здароўя БССР (сан. кантроль навакольнага асяроддзя), інспекцыйныя органы і службы Дзяржкамгідрамета СССР (кантроль за выкарыстаннем і аховай паветранага басейна гарадоў і прамысл. цэнтраў), мін-ваў сельскай гаспадаркі (ахова зямель, правільнае выкарыстанне пестыцыдаў і ўгнаенняў, інш. хім. сродкаў), лясной гаспадаркі (ахова лясоў), меліярацыі і воднай гаспадаркі (выкарыстанне і ахова водаў), Белрыбвода БССР (ахова рыбных запасаў), Дзяржгартэхнагляду (кантроль за аховай нетраў і гідрамінер. рэсурсаў). Арганізацыйная структура Дз. і. с. розная: адм.-тэр.. тэр. і занальная, басейнавая. Дз. і. с. бываюць поўнага (ахоплівае ўсе бакі аховы прыроднага аб’екта), частковага (звязаны з аховай асобных уласцівасцей яго) і садзейнага (выконваецца органамі, асн. функцыя якіх не звязана з аховай прыроды, напр., органамі міліцыі) кантролю. Непасрэдныя выканаўцы функцый Дз. і. с.— дзярж. інспектары па ахове прыроды, па ахове і выкарыстанню водных рэсурсаў, горнага нагляду, рыбнай аховы, паляўнічага нагляду, дзярж. санінспектары, персанал лясной аховы і інш. Дз. і. с. маюць права правяраць захаванне правіл аховы прыроды, выкананне планаў і мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанню прадпрыемствамі, арг-цыямі і ўстановамі незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, даваць указанні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў; прымаць рашэнні аб спыненні або забароне работы прадпрыемстваў, цэхаў, агрэгатаў і інш. аб’ектаў, якія шкодзяць прыродзе; ставіць пытапне аб прыцягненні службовых асоб і асобных грамадзян да матэрыяльнай, дысцыплінарнай, адм. або крымінальнай адказ-
    насці за нанесеную прыроднаму асяроддзю шкоду.	Я. В. Малашэвіч.
    ДЗЯРЖЙНСКАЕ БАЛОТА, нізіннае, на ПдЗ Лельчыцкага р-на, у вадазборы р. Сцвіга. Пл. 1,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,2 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,9 м, ступень распаду 39 %, попельнасць 19,5 %. Запасы торфу на 1.1.1978 4,1 млн. т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Балота асушана, пад ворывам 0,6 тыс. га, пад сенажаццю 0,7 тыс. га, на 0,1 тыс. га лес з хвоі.
    ДЗЯРЖЫНСКАЯ ГАРА, да 1958 Святая гара, найвышэіішы пункт Мінскага ўзв. і Беларусі. Знаходзіцца каля в. Скірмантава, за 30 км на ПдЗ ад Мінска, за 20 км на Пн ад г. Дзяржынск. Выш. 345 м.
    Складзена з магутнай тоўшчы (каля 300 м) антрапагенавых адкладаў (у т. л. адклады ніжняга, сярэдняга, верхняга плейстацэну 1 галацэну), перакрытых пылаватымі покрыўнымі лёсападобнымі суглінкамі і супескамі, якія згладзілі вяршыню гары. Mae выгляд буйнога, спадзіставыпуклага падняцця з бязлеснай вяршыняй. Схілы паўд.-зах. болын выразныя (да 5°), чым паўн. і ўсходнія (2—1,5°). Адносныя перавышэнні 30— 35 м/км2. Пад ворывам 85 % тэр., паўн,зах. схілы заняты маладым лесам. На разараных участках плоскасны змыў. ДЗЯРЖЫНСКІ РАЕН, у цэнтры Мінскай вобл. Пл. 1,2 тыс. км2. Горад Дзяржыыск — цэнтр раёна; г. п. Негарэлае, 281 сельскі нас. пупкт, 11 сельсаветаў.
    Паверхня — буйнаўзгорыстыя водападзельныя ўчасткі Мінскага ўзвышша на Пн, на Пд дробнаўзгорыстая і пласкахвалістая Стаўбцоўская раўніна. Агульны нахіл паверхні з Пп на Пд. 43 % тэр. на выш. 180—200 м, з іх 8 % вышэй за 300 м. Найвышэйшы пункт — г. Дзяржынская, 345 м (самы высокі пункт на Беларусі), самая нізкая абс. адзнака — урэз р. Ператуць (паўд. ўскраіна раёна). Глыб. расчлянення на ўчастках буйнаўзгорыстага рэльефу да 40—50 м/км2, у межах Стаўбцоўскай раўніны да 10 м/км2.
    Геалагічная будова і к а р ы сн ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Цэнтрал-ьнабелару екага масгву Бел. антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 100—190, зрэд-
    Ландшафт у наваколлі Дзяржынскай гары.
    ку да 293 м, складзеныя з марэнных і флювіягляцыяльных утварэнняў сожскага ледавіка, перакрытыя маламагутны.мі лёсападобнымі ўтварэннямі паазерскага ўзросту; ніжэй асадкі дняпроўскага, бярэзінскага, радзей беларускага ледавікоў. Пад антрапагенавымі адкладамі пароды мелавой сістэмы магутнасцю да 20 м, дэвонскія (на Пн і У) да 30—80 м, пашыраны верхнепратэразойскія да 200— 250 м. Паверхня крышт. фундамента залягае на глыб. 150—300 м ніжэй узр. м. Вядомы 36 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 9,2 млн. т; 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 16,2 млн. м3 (Чаркасаўскае, Паўднёвае); 2 радовішчы буд. пяскоў з запасамі 56,4 млн. м3 (Клыпаўшчынскае і Падсасонскае). 2 радовішчы глін (для грубай керамікі) з запасамі 16,5 млн. м3 — Фаніпальскае і Лісоўшчынскае. Пра кожнае радовішча гл. адпаведны артыкул.