Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Рака Дзяражня каля аднайменнай вёскі ў Касцюковіцкім раёне.
хваёвыя) і мяшаныя лясы. Карысная лясной гаспадарцы птушка. Корміцца насякомымі і іх лічыпкамі, ягадамі (амяла, рабіна і іпш.), насенне якіх пашырае (яно не ператраўляецца).
Найбольшы з драздоў (даўж. 14,5— 16 см, маса 115—120 г). Апярэнне спіны, крылаў і хваста шаравата-бурае, бруха белавата-вохрыстае з буйнымі чарнаватабурымі стракацінамі. Прылятае ў паўд. раёны ў 1-й, у паўн. ў 2-й пал. сакавіка. Песня — гучныя флейтавыя пералівы з 5—6 строф. Гнёзды чашападобныя на дрэвах на выш. 1,5—4 м (зрэдку 10— 15 м) з галін, сцэментаваных глінай і граззю. высланы мяккімі карэньчыкамі і травой. Нясе 4—5 жаўтавата-зеленаватых з рэдкімі шараватымі 1 бурымі плямкамі і стракацінамі яец двойчы за год. Наседжванне 14—16 сут у канцы крас.— пач. мая. Вылчт птушанят у канцы мая — пач. чэрв. 1 ў пач. ліпеня. Адлятае ў кастрычніку. Зімуе ў Зах. Еўропе, Крыме, на Каўказе, у Пярэдняй Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы.
Р. Ю. Тарлецкая. ДЗЯРАЖАНКА, другая назва р. Дзяражня, прыток Беседзі. ДЗЯРАЖАНКА, другая назва р. Дзяражня, прыток Ведрыча. ДЗЯРАЖАНКА, рака, правы прыток Нёмана, у Шчучынскім р-не. Даўж. 12 км. Пачынаецца каля ўсх. ускраіны в. Лагады. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 °/оо. У верхнім цячэпні каналізавапая. Вадазбор (21 км2) па Пд Лідскай раўніны, азёрнасць 1 %, пад лесам 2 %.
ДЗЯРАЖАНСКАЯ ЛЯСНАЯ ДАЧА, Камароўшчына, лясны масіў у Касцюковіцкім р-не за 3 км ад в. Дзяражня. Пл. 1,72 тыс. га. Належыць Касцюковіцкаму лясгасу. Рэльеф раўнінны, у паўн.-ўсх. і
Дзяраба.
цэнтр. ч. паніжаны. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя. Лясы асінавыя (24,9%), бярозавыя (21,8%), яловыя (14,4%), дубовыя (12,8 %), чорнаальховыя (10,1 %), ясянёвыя (10,1 %), кляновыя (3,5 %), хваёвыя (0,3 %). Бязлесная пл. 2,1 %. Сярод бярэзнікаў, асіннікаў, ельнікаў і дуброў пераважаюць кіслічныя тыпы, сярод чорнаалешнікаў, ясеннікаў і кляновых лясоў — сніткавыя, сярод хвойнікаў — імшыстыя тыпы. Лясы 2-й групы, маюць абмежавана эксплуатац. значэпне.
В. С. Затрымайлаў.
ДЗЯРАЖНЯ, Дзяражанка, paua, правы прыток Беседзі, у Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах. Даўж. 54 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Аляксандраўка (Клімавіцкі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Густата рачной сеткі 0,4 км/км2.
Вадазбор (312 км2) на паўд.-ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Лясы (31 %) пераважна мяшаныя, пашыраны ў верхняй і сярэдняй ч. вадазбору. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 1 — 2 км. Схілы пераважна спадзістыя, выш. каля 10 м, у ніжнім цячэнні ўмерана стромкія, выш. 10—15 м, сугліністыя. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні да в. Брацькавічы месцамі забалочаная, укрытая хмызняком, ніжэй адкрытая, лугавая, шыр. 0,7—0,8 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, шыр. ракі ў межань 6—10 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 70 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м7с.
Т. Г. Ашэрава. ДЗЯРАЖНЯ, Д з я р а ж а н к а, рака, левы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра), у Рэчыцкім р-не. Даўж. 16 км. Сярэдні пахіл воднай паверхні 1,3 %оНа ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (59 км2) нізінны, пад лесам 51 %. Рэжым вывучаўся ў 1929—35, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Дзяражня.
ДЗЯРАЖЬІНА, рака, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра), у Докшыцкім р-не. Даўж. 17 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Вадазбор (123 км2) нізінны, пад лесам 80 %. ДЗЯРАЖЫНКА, рака, правы прыток Эсы (бас. Улы), у Чашніцкім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні пахіл водпай паверхні 1,1 %о. Вадазбор (56 км2) раўнінны, пад лесам 35 %.
ДЗЯРАЧКА, мару н а пахучая (Galium odoratum), шматгадовая травяністая расліна з роду маруна сям. марэнавых. Пашырана па ўсім зямным шары; у СССР — у Еўрап. ч. (акрамя паўн. р-паў), Сярэдняй Азіі, на Д. Усходзе, на Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на вільготнай глебе, у цяністых хвойных і лісцевых лясах, асабліва ў ясянёвых і дубовых, у зарасніках
хмызняку; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў маі — чэрвені. Лек. (заспакаяльны, слабіцельны, антысептычпы і ранагаючы сродак), меданосная і дэкар. расліна; ядавітая. 3 лек. мэтай выкарыстоўваіопь сцяблы, лісце, кветкі (збіраюць у маі— чэрв.).
Расліна выш. 20—30 см, з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, 4-граннае. Лісце ланцэтнае, востраканцовае, сядзячае, па краі злёгку шурпатае, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе па 8). Каля асновы кальчакоў ёсць кольца з нароткіх шчацінак. Кветкі белыя, духмяныя, у шчыткападобных мяцёлках. Вяночак трубчаста-званочкавы, з 4-раздзельным адгінам. Плод — падвойны арэшак, укрыты кручкападобнымі шчацінкамі.
ДЗЯРЖАУНАЯ ЗЯМЕЛЫІА-КАДАСТРАВАЯ КНІГА, асноўны зямельнаўліковы дакумент раёна (горада), які змяшчае даныя пра рэгістрацыю ўсіх землекарыстанняў, пра колькасць, якасць і ацэпку зямель. Уведзена з 5.5.1982 замест Дзярж. кнігі рэгістрац-ыі землекарыстанняў. Mae 4 раздзелы. У 1-м рэгіструюцца ўсе землекарыстанні раёна (горада) з указаннем агульных плошчаў і відаў карыстанпя зямлёю (землі паўторнага карыстання не ўлічваюцца), тэрмінаў карыстання і мэт, для якіх даюцда зямельныя ўчасткі, а таксама назваў дакументаў, паводле якіх рэгіструецца землекарыстанне; у 2-м — усе землі паводле відаў угоддзяў, асобна паказваюцца асушаныя і арашалытыя, якія знаходзяцца ў карыстанні, а таксама землі гарадоў раённага падпарадкаванпя, пасёлкаўгар. тыпу і дзярж. запасу; у 3-м — улічваюцца характарыстыкі якасці зямель паводле класаў, мех. складу глеб і адзнак, якія ўплываюць на ўрадлівасць і культурна-тэхнічны стан кармавых угоддзяў калгасаў, саўгасаў, зііжгасп. с.-г. прадпрыемстваў і арг-цый, навучальна-доследных, доследна-вытворчых і інш. с.-г. прадпрыемстваў, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных с.-г. навучальных устаноў, дапаможных і інш. вытворчых с.-г. прадпрыемстваў, а таксама дзярж. лесагаспадарчых прадпрыемстваў і дзярж. запасу; у 1-м — прыводзяцца паказчыкі ацэнкі зямель. Гл. таксама Дзяржаўны ўлік зямель.
М. С. Шапялевгч.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЭКАЛАГІЧНАЯ ЭКСПЕРТЫЗА, сістэма дзярж. праверкі адпаведпасці праектаў планаў і мерапрыемстваў гасп. буд-ва і выкарыстання прыродпых рэсурсаў патрабаванням аховы прыроды; тое, што экалагічная экспертыза праектаў.
ДЗЯРЖАЎНЫ АКТ НА ПРАВА КАРЫСТАННЯ ЗЯМЛЕЙ, дакумент, які пацвярджае права на карыстанне зямлёй. Паводле Зямельнага кодэкса Беларускай ССР выдаецца выканкомамі Саветаў нар. дэпутатаў па адзінай у СССР форме (зацверджана CM СССР 6.3.1975) калгасам, саўгасам і іпш. землекарыстальнікам.
Дзярачка: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плады.
Структура Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па ахове прыроды
Складаевда ў 2 экземплярах, мае тэкставую і графічную часткі. У тэкставай наз. землекарыстальнік, указваецца плошча замацавапых за ім зямель і дата выдачы акта, даецца апісанне сумежных зямель; у графічнай (плане) адлюстраваны абазначэнні межавых знакаў, ліній сухадольных межаў, урочышчаў і інш. (Гл. таксама Землекарыстанне, Дзяржаўны ўлік зямель).
ДЗЯРЖАЎНЬІ ЗЯМЁЛЬНЫ КАДАСТР, гл. Зямельны кадастр.
ДЗЯРЖАУНЫ КАМІТЭТ БЕЛАРУСКАЙ ССР ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ. Створаны ў 1960. Уваходзіць у сістэму дзяржаўнага прыродаахоўнага кантролю. З’яўляецца цэнтр. рэсп. органам дзярж. міжгаліновага кіравання аховай навакольнага асяроддзя і рац. выкарыстаннем прыродных рэсурсаў. Падпарадкоўваецца Савету Міністраў БССР, Мін-ву меліярацыі і водпай гаспадаркі СССР (у галіне выкарыстання і аховы водпых рэсурсаў).
У сваёй дзейнасці кіруецца Законам аб ахове прыроды ў БССР, Законам БССР аб ахове атмасфернага паветра, Законам БССР аб ахове і выкарыстаннг жывёльнага свету, Зямельным кодэксам, Водным кодэксам, Кодэксам аб нетрах, пастановамі ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, нарматыўнымі дакументамі па ахове асобных відаў прыродных рэсурсаў, рэгіёнаў, аб’ектаў і інш. Асн.
задачы: забеспячэнне захаванасці, аднаўлення і ўзбагачэння навакольнага прыроднага асяроддзя і ажыццяўленне кантролю за рац. выкарыстаннем прыродных рэсурсаў; забеспячэнне рац. выкарыстання водаў 1 ўдасканаленне іх аховы ад забруджвання, засмечвання і вычарпання; каардынацыя дзейнасці мін-ваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў па ахове прыроды. К-т ажыццяўляе кантроль за правільным выкарыстаннем мін-вамі, ведамствамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі і ўстановамі БССР, незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці, зямель, водаў, лясоў, нетраў 1 інш. багаццяў, за выкананнем дзеючых правіл і норм па рэкультывацыі зямель, папярэджанню эрозіі і забруджванпя глеб, за правядзеннем мерапрыемстваў па захаванню водаахоўных і ахоўных функцый лясоў, водарэгулявальнай ролі тарфяных масіваў, па ахове 1 выкарыстанню фауны; удзельнічае ў распрацоўцы тэр. комплексных схем аховы прыроды і асобных прыродных комплексаў у БССР; сумесна з АН БССР, зацікауленымі мін-вамі 1 ведамствамі ўносіць прапановы ў CM БССР аб арганізацыі дзярж. запаведных тэрыторый і ажыццяўляе кантроль за захаваннем у іх межах запаведнага рэжыму; удзельнічае ў распрацоўцы планаў н.-д. работ па ахове прыроды і прапаноў па правядзенню прыродаахоўных мерапрыемстваў; ажывдяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю т-ва аховы прыроды; займаецца пытаннямі навукова-тэхн. інфармацыі і прапаганды перадавога вопыту па ахове і рац. выкарыстанню прыродных рэсурсаў; арганізус работу грамадскай аховы прыроды; ажыццяўляе мерапрыемствы па пашырэнню і ўмацавапню міжнар. супрацоўніцтва БССР у галіне аховы прыроды. Пры камітэце створаны навуковатэхн. савет для вырашэння найважнейніых праблем аховы прыроды і рац. выкарыстання прыродных рэсурсаў. Камітэт атрымлівае інфармацыю ўсіх мін-ваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, арг-цый і ўстаноў рэспублікі па выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў. Калі пры эксплуатацыі прыродных рэсурсаў дапускаюцца парупіэнні прыродаахоўнага заканадаўства, камітэт мае права спыняць работу прадпрыемстваў або асобных цэхаў, вінаватыя могуць прыцягвацца да матэрыяльнай, адм. і крымінальнай адказнасці. В. А. Казлоў.
ДЗЯРЖАУНЫ МУЗЁЙ БЕЛАРУСКАЙ ССР, музей гісторыі і прыроды Беларусі. Засн. ў 1957 у Мінску, адкрыты для наведвання ў 1967. У 1982 у музеі: аддзелы гісторыі першабытна-абшчыннага ладу і феадалізму, капіталізму, сацыяліст. будаўніцтва, камуніст. будаўніцтва, прыроды, больш за 200 тыс. экспанатаў асноўнага фонду, плошча экспазіцыі 1739,7 м2. У аддзеле прыроды (пл. экспазіцыі 357,7 м2) раздзелы: фізіка-геагр. характарыстыка і ландшафты; геалогія і карысныя выкапні; клімат і феналагічныя змены ў прыродзе; глебы, іх ахова; воды, іх раслінпы і жывёльны свет, выкарыстапне ў пар. гаспадарцы; лясы, іх расліпны і жывёльны свет, ахова і ўзнаўленне; балоты, іх пераўтварэпне і выкарыстанне ў пар. гаспадарцы: бел. селекцыя пладова-ягадных, агародніпных і збожжавых культур. Дэманструюцца ўзоры карысных выкапняў, глебазыя маналіты, чучалы