Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ваюцца па цяжкіх, двухчленных пародах ва ўмовах застою вільгаці ці яе гарызантальнага — бакавога — адтоку) і Дз.-п. з. г. з ілювіялыіагумусавым гарызонтам (фарміруецца на лёгкіх пародах, дзе пераважае вертыкальны рух вільгаці — прамыўны водны рэжым). Паводле ступені ўвільгатнення адрозніваюцца паверхнева-слабаглеяватыя (часова залішне ўвільготненыя), тлеяватыя і глеевыя Дз.-п. з. г. (гл. карту пры арт. Глеба). У БССР займаюць болып як 3 млн. га (73,5 % усіх пераўвільготненых мінер. глеб).
Працэсы заглейвання развіваюцца ў Дз.-п. з. г. пры затапленні вадой пор асобных гарызонтаў ці ўсяго профілю. Заглейванне прыводзіць да трансфармацыі мінералаў з вынасам кальцыю і жалеза. Пры прамыўным рэжыме развіваецца таксама ападзольванне глебы — разбурэнне мінералаў і вынас усіх элементаў, акрамя крэменязёму. У тыповых Дз.-п. з. г. у сухія перыяды жалеза 1 інш. элементы выпадаюць з раствору і ўтвараюць цвёрдыя канкрэцыі. Рэжым вільготнасці кантрастны: асенне-в.еснавы лішак зменьваецца недахопам вільгаці ўлетку. Лішак вільгаці трымаецца 60— 200 дзён у годзе. Дз.-п. з. г. маюць высокую кіслотнасць і бедныя на элементы жыўлення раслін. Колькасць гумусу павялічваецца ў залежнасці ад ступені ўвільгатнення: пад прыроднай расліннасцю 10—25 %, на ворнай зямлі 2—3,5 %. Падгумусавыя гарызонты Дз.-п. з. г. моцна ўшчыльненыя з нізкай водазмяшчальнасцю, што абумоўлівае неспрыяльныя водна-фіз. ўласцівасці гэтых глеб пры іх асваенні. На Пн БССР (Полацкая ніз.) залішпяе ўвільгатненне глеб выклікаецца вільготным кліматам, пашырэннем цяжкіх (вільгацяёмістых) глебаўтваральных парод, месцамі плоскім рэльефам і замарудненым сцёкам паверхневых водаў, у цэнтр. частцы (АршанскаМагілёўская раўніна, Мінскае 1 Навагрудскае ўзвышшы) — наяўнасцю двухчленных парод (рыхлыя падсцілаюцца зглыб. 0,5—1 м больш звязанымі, над якімі затрымліваецца вада), хвалістым рэльефам (садзейнічае назапашванню вады ў нізінах), таксама вільгацяёмістасцю лёсападобных сугліпкаў 1 лёсаў. У паўд. ч. рэспублікі (Палессе) залішняму ўвільгатненню садзейнічаюць плоскі рэльеф і блізкі да паверхні ўзровень грунтавых водаў. Дз.-п. 8. г. паводле баніціровачнай шкалы ацэньваюцца ў 23—64 балы ў залежнасці ад характару воднага рэжыму, ступені ўвільгатнення 1 мех. складу глебаўтваральных парод. Асваенне 1 акультурванне гэтых глеб патрабуе асушальнай меліярацыі, унясення арган. і мінер. угнаенняў, паляпшэння водна-фіз. уласцівасцей глеб.
Т. А. Раманава. ДЗЯРНОВЫ ГЛЕБАУТВАРАЛЬНЫ ПРАЦ9С, пазапашванне гумусу і фарміраванне трывалай структуры (дзярніны) у паверхневым гарызонце глебы. Развіваецца пад уплывам травяпістай расліннасці, якая акумулюе ў наземнай і падземнай фітамасе мінер. элементы, што ў працэсе распаду абагачаюць верхнія гарызопты глебы. Дз. г. п. прыводзіць да фарміраванпя чарназёмаў, ва ўмовах БССР — дзярнова-карбанатных глеб, дзярнова-карбанатных забалочаных глеб, дзярнова-падзо-
лістых глеб, дзярнова-падзолістых забалочаных глеб, дзярновых забалочаных глеб, поймавых дзярновых глеб, поймавых дзярйова-балотных глеб.
Арган. рэшткі ператвараюцца ў гумусавыя рэчывы, якія звязваюцца з мінераламі і ўтвараюць аргана-мінер. злучэнні, асабліва трывалыя пры наяўнасці ў глебаўтваральных пародах ці ў раслінных рэштках карбанатаў кальцыю, што выклікаюць каагуляцыю гумусу. Назапашванню гумусу садзейнічае пераўвільгатненне глеб, таму што анаэробныя працэсы затрымліваюдь мінералізацьпо арган. рэчываў, перашкаджаюць іх поўнаму распаду. Пры пастаянным пераўвільгатненні арган. рэшткі адкладаюцца ў выглядзе торфу. Т. А. Раманава.
ДЗЯРНОВЫЯ ЗАБАЛОЧАНЫЯ ГЛЁБЫ, дзярнов а-гл е евыя г л е б ы, фарміруюцца на пясчаных і супясчаных пародах пад уплывам грунтавога ўвільгатнення, па гліністых, сугліністых і двухчленных — пад уплывам паверхневых (схілавых) водаў. Адносяцца да паўгідраморфных глеб. У залежнасці ад працягласці залішняга ўвільгатнення падзяляюцца на паверхнева-слабаглеяватыя (часова залішне ўвільготненыя), глеяватыя і глеевыя.
Веснавое падыманне грунтавых ці паступленне схілавых водаў выклікае пераўвільгатненне верхніх гарызонтаў глеб, перашкаджае пранікненню атм. вільгаці і ўсталяванню прамыўнога воднага рэжыму. Інтэнсіўнае выпарэнне і спажыванне вільгаці раслінамі прыводзіць да павышэння канцэнтрацыі глебавых раствораў і асаджэння ў глебавым профілі кальцыю, жалеза, магнію і інш. элементаў. Пры моцнай ступені мінералізацыі грунтавых ці схілавых водаў развіваюцца дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы з праслойкай мергелю ці дзярновыя забалочаныя жалезістыя з гарызонтам «рудзяк». Дз. з. г. маюць добрыя водна-фіз. ўласцівасці, нейтральную ці блізкую да нейтральнай рэакцыю асяроддзя, багатыя гумусам і азотам. Рэжым вільготнасці менш кантрастны, чым у дзярнова-падзолгстых забалочаных глебах. Лішак вільгаці трымаецца 90—200 дзён у годзе, недахоп бывае 10—90 дзён.
У БССР пл. Дз. з. г. 967, 1 тыс. га (25,4 % ад агульнай пл. мінер. забалочаных глеб); пад лугамі і пашамі 71,5 %, пад ворывам 28,3 %. Дз. з. г. схілавага ўвільгатнепня пашыраны пераважна ў паўн. і цэнтр. частках БССР, грунтавога ўвільгатнення — у паўднёвай. Дз. з. г. маюць добрую ўрадлівасць (паводле баніціровачнай шкалы ацэньваюцца ў 27—75 балаў у залежнасці ад ступені ўвільгатнення і мех. складу глебаўтваральных парод). Выкарыстоўваюцца пад высокапрадукцыйныя лугавыя ўтоддзі. Т. А. Раманава. ДЗЯРНОВЫЯ РУДЫ, руды, якія ўтварыліся на дне балот у выніку растварэння і вынасу жалеза з навакольных парод і канцэнтрацыі яго ў мясц. паніжэннях рэльефу. Гл. Балотныя жалезныя руды.
ДЗЯРНОУКА, рака, правы прыток Адрова (бас. Дпяпра), у Аршанскім
р-не. Даўж. 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о. Вадазбор (99 км2) у межах Аршанскага ўзв., пад лесам 17 %.
ДЗЯРТНОЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАУ, за 0,4 км на У ад в. Багуцічы Ельскага р-на. Лінзападобны паклад у азёрна-алювіяльных адкладах муравіпскага міжледавікоўя. Разведаныя запасы 150 тыс. м3. Суглінкі жоўта-бурыя, зеленавата-шэрыя шчыльныя, слабапластычныя, з рэдкімі ўключэннямі грубых зерняў; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 26,8—57 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—4 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі) 0,5—1,5 м. Суглінкі прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча не распрацоўваецца.
ДЗЯРУГІНА Таццяна Фёдараўна (п. 13.6.1928, Мінск), беларускі сав. дэндролаг. Канд. біял. н. (1967). Скончыла Бел. тэхпал. ін-т (1952). 3 1963 працуе ў Ін-це эксперым. ба-
t
Дзярэга звычайная: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; з — плод; 4 — семя.
тапікі АН БССР, з 1970 ст. павук. супрацоўнік. Асн. працы па вывучэпню біялогіі дрэвавых расліп. Дзярж. прэмія БССР 1976 за цыкл прац па вывучэнню марфал., фізіял. і біял. асаблівасцей дрэвавых раслін.
Тв.-. Отношенне древесных растеннй к влажностн н кнслотностц почв.— Мн., 1966 (разам з А. Ф. Івановым, А. У. Панамаровай); Древесные растення н влажность почвы.— Мн., 1972 (разам з М. Д. Несцяровічамі; Бпологпя древесных растеннй.— Мн., 1975 (у сааўт.).
ДЗЯРЭГА (Odontites), род адпагадовых травяшстых расліп сям. залознікавых. Вядома каля 30 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Зах. і Паўд. Еўропе і Усх. Азіі. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 1 від — Дз. звычайная (О. vulgaris). Трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце на лугах, лапарах, у пасевах як пустазелле, каля дарог. Цвіце ў чэрв.— вераспі. Добры меданос.
Паўпаразітная, густаапушаная расліна выш. 10—40 см, са слабаразвітымі каранямі і гаўсторыямі на іх. Сцябло прамастойнае, звычайна галінастае, з дугападобнымі галінкамі. Лісце супраціўнае, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, завостранае, па краі з дробнымі рэдкімі зубчыкамі. Кветкі чырванавата-фіялетавыя, па адной у пазухах прыкветнага лісця, сабраны ў даволі густыя коласападобныя гронкі. Вяночак двухгубы, лямцава-апушаны. Плод — падоўжана-эліпсоідная. валасістая каробачка. Насенне з белаватымі рэбрамі.
ДЗЯРЭЗЫ (Lycopodiales), парадак дзеразападобных. Вядомы 2 сям.— баранцовыя і дзеразовыя, 5 родаў, каля 350 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 4 роды, 19 відаў, з іх на Беларусі 6 відаў з родаў баранец, дзераза, дыфазіястр, лікападыела.
Спарафіты — сухапутныя вечназялёныя шматгадовыя расліны з укарочанымі або доўгімі паўзучымі, звычайна галінастымі сцябламі. Лісце маленькае, ланцэтнае, вострае, лускаабо шылападобнае, завостранае, без язычка, размешчана па спіралі ці беспарадкава. Спарафілы Mana або зусім не адрозніваюцца ад астатняга лісця. Спарангіі ныркападобныя, на верхнім баку спарафілаў каля іх асновы, сабраны ў стробілы (сям. дзеразовых) або пазушныя (сям. баранцовых). Споры роўныя, прарастаюць на 3-і, іншы раз на 5—8-ы год. Гаметафіты — зарасткі (у відаў нашай флоры) добра развітыя, мясістыя, падземныя, клубнепадобныя, бесхларафільныя, двухполыя, з мікарызай, дыферэнцыраваны на тканкі, сапратрофныя або паўсапратрофныя, выспяваюць на працягу 5—20 гадоў. Архегоніі 1 антэрыдыі размешчаны раздзельна на паверхні гаметафіта. Сперматазоіды з 2 жгуцікамі.
ДЗЯТЛАВІЧЫ, зопа адпачынку мясц. значэння па тэр. Лунінецкага р-на, за 56 км на ПнУ ад Пінска, 10 км на Пн ад Лунінца, на беразе р. Цна. Устаноўлена ў 1981. Пл. 6,6 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 7 тыс. чал. Прадугледжа-
на размяшчэнне ўстаноў і месцаў для адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Пінска і Лунінца.
ДЗЯТЛАВЫЯ (Picidae), сямейства птушак атр. дзятлападобных. Пашыраны ў трапічнай і ўмеранай зонах, апрача Мадагаскара, Аўстраліі, Новай Гвінеі, Новай Зеландыі і Палінезіі. У сусв. фауне 209 відаў з 36—45 родаў. У СССР 13 відаў з 5— 6 родаў, з іх на Беларусі трапляюцца дзяцел беласпінны, дзяцел вялікі стракаты, дзяцел зялёны, дзяцел малы стракаты, дзяцел сівы, дзяцел сярэдні стракаты, дзяцел трохпальцы, жаўна, круцігалоўка, дзяцел сірыйскі. Іл. гл. па ўклейцы.
ДЗЯТЛАПАДОБНЬІЯ (Piciformes), атрад птушак. Пашыраны па ўсім свеце, апрача Аўстраліі, Палінезіі і Мадагаскара. У сусв. фауне 379 відаў з 6 сям., у СССР 13 відаў. На Беларусі 1 пералётны, 1 залётны, 8 відаў аселых (гл. ў арт. Дзятлавыя), якія ўвосень і зімой вандруюць. Селяцца ў высакастволых лісцевых і мяшаных лясах, садах і парках. Кормяцца насякомымі, іх яйцамі і лічынкамі, што водзяцца пад карой і ў драўніне, насеннем, ягадамі. Спрыяюць аздараўленню і зберажэнню лесу. Дуплы Дз. ахвотна засяляюць іншыя птушкі, лятучыя мышы, вавёрка звычайная. Ахоўваюцца. Дзяцел трохпальцы занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.