Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
К л і м а т. Раён знаходзіцца на мяжы Ашмянска-Мінска-Свянцянскага агракліматычнага раёна і ЛідскаІвянецкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,7, ліп. 17,6 °C. Ападкаў 625 мм за год. Вегет. перыяд 188 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Мінская метэаралагічная станцыя і Стаўбцоўская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Нёманскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Уса з прытокамі Ператуць з Самацеччу (справа), Вязенская, Рапуса (злева). На ўсх. ускраіне цякуць Жэсць (верхняе цячэнпе Уздзянкі) з Алёхаўкай. Густата натуральнай рачной сеткі да 0,46 км/км2. Агульная даўж. асушальнай сеткі 5,4 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 84 км, магістральных і падвадных капалаў каля 79 км, рэгуляцыйных каналаў каля 585 км. Г л е б ы Дз. р. адносяць да Ашмянска-Мінскага аграглебавага раёна і Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 53,4, дзярновападзолістыя забалочаныя 28,5, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 5,4, дзярновыя і дзярновакарбанатныя 1,3, поймавыя (алювіяльныя) 3,3, тарфяпа-балотныя 8,1. Паводле мех. складу (у %): сугліністыя 47,1, супясчаныя 38,6, пясчапыя 5,9, тарфяпыя 8,4. Плоскасная
эрозія на 11,7 % пл. ворных зямель, на 8 % слабая; 5,7 % ворных зямель завалунена. Р а с л і н н ы і ж ыв ё л ь н ы с в е т, Раслінпасць належыць да Ашмянска-Мінскай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 18,2 тыс. га. Нізінныя займаюць 46,6 %, сухадолы 30,7, заліўныя 22,7 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 28 % раёпа. Масівы суцэльпага лесу па Пд [Негарэльскія (50 км2) і Станькаўскія лясы (68 км2)]. Склад лясоў (у %): хваёвыя 54,7, бярозавыя 17,6, яловыя 13,4, чорпаальховыя 7,8, асінавыя 4,1, дубовыя 2,2, ясянёвыя 0,2. 31 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні пасляваеп. часу. 36 балот (належаць да Лагойска-Дзяржынскага тарфянога раёна) пл. 5,8 тыс. га (часткова асушаныя), з іх 5,5 тыс. га пізінныя. 3 паляўнічапрамысл. жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, воўк, заяц-русак і заяц-бяляк, вавёрка, бабёр, куніца, рысь, тхор, ліс.
Прыродакарыстаппе і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 61,2 % тэр. (44,9 % ворных зямель, 15,2 % лугоў і пашаў). Асн. землекарыстальнікі — 15 калгасаў (44,4 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 14 дзяржгасаў (24,9 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушапа 12,2 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдпі бал банітэту с.-г. угоддзяў 39, наіівышэйшы 50, най-
1. Сярэднеўзгорыстае марэннае ўзвышша з ярамі, западзінамі. Глебы дзярнова-палева-падзол істыя, часта забало чаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракалістаяловых, яловых, драбналістых л ясоў.
2. Буйнаі сярэднеўзгорыстае марэннае ўзвышша з западзінамі. Глебы дзярнова-палевападзолістыя сугліністыя. Ворныя землі, участкі шыракаліста-яловых лясоў.
3. Сярэднеўзгорыстае марэн* нае ўзвышша з камамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Ворныя землі.
4. Хваліста-ўвалістая марэнная раўніна з лагчынамі, далінамі. Глебы дзярнова-п^дзолістыя супясчаныя. Ворныя землі. Участкі хваёвых лясоў.
5. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, дзюнамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя пясчана-супясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель, шыракаліста-яловых, бярозавых лясоў.
6. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з марэннымі ўзгоркамі, западзінамі. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя, дзярновыя забалочаныя сугліністыя. Ворныя землі, участкі пазапоймавых лугоў.
7. Даліна з плоскай поймай, хваёвых лясоў, нізінных балот,
ніжэйшы 28. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля з развітым ільнаводствам, пашырапы пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы металаапрацоўчай, буд. матэрыялаў, лёгкай, харч. прам-сці. Мінскі лясгас. На тэрыторыі Дз. р. зоны адпачынку Атраднае, Грыбное, Журавінка, Купаленка, помнік прыроды Станькаўскі парк. 3 ахоўных раслін. занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца баранец звычайны, пралеска высакародная, чубатка пустая, каменяломнік балотны, першацвет веснавы, званочак шыракалісты і персікалісты, купальпік горны, соп шыракалісты, паперстаўка буйнакветная, лінея паўн., ладдзян трохнадрэзаны, пылкагалоўнік чырвоны, мядзведжая цыбуля, лілея царскія кучары, шпажнік чарапіцавы, чараўнік двухлісты. На пач. 1982 у раёне 17,7 тыс. індывід. і 46 калект. членаў т-ва аховы прыполы Ф. ФБурак, Р. I. Лявіцкая, 1 М Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк.
ДЗЯРНІНА, верхні слой глебы, які фарміруецца пад дзеяннем дзярноваза глебаўтваральнага працэсу. У глебавым профілі Дз. (абазначаецца Ad) пераважаюць жывыя і адмерлыя (з рознай ступенпю распаду) часткі раслін — каранёў, сцяблоў, лісця. Магутнасць Дз. 3—5 см, залежыць ад відавога складу раслін. Дз. адрозніваецца шчылыіасцю і пругкасцю, папр., найб. шчыльпасць Дз. пад кустовымі злакамі (сівец
ЛАНДШАФТЫ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЁНА /V
-г О Цэнтр раёна
лакальнымі тэрасамі. Злакавыя гі драмезафітны я лугі, участкі
ворных зямель.
стаячы, аўсяпіца авечая, вострыца дзірваністая і інш.). Выразанымі кавалкамі Дз. замацоўваюць адхоны, схілы і пад. Разбурэнне Дз. спрыяе развіццю эрозіі глеб.
ДЗЯРНОВА-КАРБАНАТІІЫЯ ГЛЁБЫ, фарміруюцца ў месцах выхадаў па паверхню карбанатных парод (ваппякоў, даламітаў, мелу, карбанатных глін, суглінкаў і пяскоў) у аўтаморфных умовах увільгатнення пад лугава-травяпістай ці травяніста-лясной расліннасцю. Паводле класіфікацыі глеб СССР вылучаны як тып. У залежнасці ад ступені выяўлення працэсаў вышчалочвання і ападзольвання Дз.-к. г. падзяляюць па 3 падтыпы (тыповыя Дз.-к. г., вышчалачапыя, ападзоленыя), якія ўключаюць вял. колькасць родаў, відаў і разнавіднасцей.
Профіль неасвоеных Дз.-к. г. складаецца з глебавых гарызонтаў: Ао — лясны подсціл (дзярнгна) магутнасцю ад 1 да 5—8 cm; A,—гумусавы гарызонт (гл. Гумус) магутнасцю 10—35 см (звычайна цёмна-шэрага колеру, зярніста-камякаватай ці зярністай структуры, густа пранізаны каранямі раслін), можа мець у сабе абломкі карбанатных парод; А,А2 — ніжняя ч. гарызонта А,, якая характарызуецца больш светлай афарбоўкай ці бялявай прысыпкай, сведчыць аб працэсах ападзольвання, у профілі Дз.-к. г. ёспь не заўсёды; В — пераходны ад гумусавага гарызонта да глебаўтваральнай пароды магутнасцю да 40 см, афарбоўка чырванавата-бурая, бурая ці шараватая, структура зярніста-камякаватая, пры наяўнасці адзнак ападзольвання ці вышчалочвання ў гэтым гарызонце фарміруюцца рысы ўмывання (Вр ці агліньвання (В , гарызопт набывае больш яркую афарбоўку; ВС — пераходны гарызонт ад В да глебаўтваральнай пароды; Ск—парода з карбанатамі кальцыю і магнію, мала змененая ці не змененая працэсамі глебаўтварэння; Дк— плітняк вапнавых парод ці моцнадрузавыя прадукты іх выветрывання, характарызуюцца малой (да 10 %) колькасцю драбназёму. Пры асваенні зямель пад ворыва ў профілі Дз.-к. г. замест гарызонтаў Ао і Аі вылучаецца Ап. Рэакцыя Дз.-к г. слабакіслая ці нейтральная ў верхніх гарызонтах і шчолачная ў ніжніх; глебы маюць у сабе шмат гумусу.
На тэр. Беларусі Дз.-к. г. трапляюцца невял. ўчасткамі (0,2 % даследаванай плошчы). Найб. пашыраны ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Маюць высокую прыродную ўрадлівасць, інтэнсіўна асвойваюцца пад ворыва (па баніціровачнай шкале ацэньваюцца ў 63—100 балаў). Прыгодныя для вырошчвання патрабавальных да глебавых умоў с.-г. культур (цукр. буракі, пшаніца, ячмень, люцэрна і інш.). Урадлівасць Дз.-к. г. павышаюць мінер. (у асноўпым калійнымі, марганцавымі і борпымі) угнаеннямі. Гл. карту і ўкл. да арт. Глеба. М. I. Смяян.
ДЗЯРНОВА КАРБАНАТНЫЯ ЗАБАЛОЧАНЫЯ ГЛЕБЫ, фарміруюцца пад лугавой расліннасцю ў месцах з неглыбокім заляганнем ад паверхні карбанатных парод у выніку ўзаемадзеяння дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў (гл. адпаведныя арт.). Паводле класіфікацыі глеб СССР і БССР Дз.-к. з. г. як род уваходзяць у тып дзярнова-глеевых глеб. У залежнасці ад ступені забалочаяасці вылучаюцца слабаглеяватыя, глеяватыя і глеевыя віды.
Дз.-к. з. г. маюць добра выяўлены генетычны профіль, які складаецца з глебаеых гарызонтаў: Ао — дзярніна ці подсціл; Ai (A;g—гумусавы, часта карбанатны з адзнакамі пераўвільгатнення; Вк— пераходны ад гумусавага гарызонта да глебаўтваральнай пароды, мае выразныя адзнакі аглеяння; CKg карбанатная і аглееная глебаўтваральная парода. Дз.-к. з. г. характарызуюцца высокай колькасцю гумусу 1 наяўнасцю ў гарызонце А, дробнакамякаватай структуры (каштоўнай у аграноміі), аднак у іх мала фосфару і калію.
Найб. пашыраны ў Брэсцкай і Віцебскай абл., дзе трапляюцца ў комплексе з дзярнова-глеевымі. Выкарыстоўваюцца пераважна пад лугавыя ўгоддзі (каля 70 %). У неасушаным стане ацэньваюцца па баніціровачнай шкале ў 17—45 балаў. Пры выкарыстаняі пад ворыва патрабуюць асушальнай меліярацыі, якая павышае іх урадлівасць у 2 разы. Павышаюць урадлівасць Дз.-к. з. г. таксама міпер. ўгнаенпямі. Гл. карту да арт. Глеба.
ДЗЯРНОВА-ПАДЗОЛІСТЫЯ ’ ГЛЁБЫ, фарміруюцца пераважна на бескарбанатных супясчаных і сугліністых, раД?ей пясчаных глебаўтваральпых пародах пад лісцевахвойнымі і хвойна-шыракалістымі лясамі з мохава-травяныл ці травяным наземным покрывам у выніку падзолістага і дзярповага глебаўтваральных працэсаў. Развіваюцца ва ўмовах прамыўнога водпага рэжыму, належаць да аўтаморфных глеб. Паводле класіфікацыі глеб СССР вылучаны як падтып падзолістых глеб, паводле класіфікацыі БССР — як самастойны тып. На тэр. Беларусі найб. пашыраны тып глеб: займаюць болып як 5 млн. га (45,1 % зямель калгасаў і саўгасаў, з іх пад ворывал 60,6 %, пад сенажацямі і пашай 15,8 %). Размешчаны вял. масівамі ва ўсіх частках рэспублікі, пераважна на павышаных элементах рэльефу (у паніжэннях нераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы). Асн. плошча ворных зямель размешчана на супесках і пясках (56,1 %); на глінах і сугліп-
ках —41,5 %. Значная ч. Дз.-п. г. мае мала гумусу (да 3,5 %) і пажыўных рэчываў, дрэнную аэрацыю і нетрывалую структуру, невысокую насычанасць асновамі (30—60 %). Ацэньваецца ў 18—74 балы.
Глебавы профіль цалінных Дз.-п. г. складаецца з наступных глебааых гарызонтаў: Ао — лясны подсціл (апад) пераважна бураватага колеру, магутнасціо да 5 см; А0Аі — ніжняя ч. ляснога подсцілу, адрозніваецца моцнай мінералізацыяй ападу; А, — гумусавы гарызонт (гл. Гумус) шэрага, часам светлаці цёмна-шэрага колеру, магутнасцю 5—15 см (радзей да 20 см і болей); А,А2 — падзоліста-гумусавы гарызонт светлаці бялява-шэрага колеру, магутнасцю пераважна 5—10 см; А2 — падзолісты гарызонт бялявага ці палевага колеру, магутнасцю ад 15 да 25, часам да 50 см; А2В — падзоліста-ілювіяльны (пераходны) гарызонт стракатай афарбоўкі (бурыя і бялявыя таны), магутнасць моцна мяняецца; В — ілювіяльны гарызонт бурага, цёмна-бурага ці карычневага колеру, магутнасцю да 1 м; G — мацярынская глебаўтваральная парода. У адрозненне ад падзолістых гумус Дз.-п. г. больш цесна звязаны з мінер. часткай, мае звычайна гуматна-фульватны характар. Найбольш гумусу ў гарызонце A,, у падзолістым вельмі мала. У профілі Дз.-п. г. добра прасочваецца элювіяльнаілювіяльнае пераразмеркаванне часцінак фіз. гліны і асабліва ілу, максімум якіх назапашваецца ў гарызонце В. Падзолістыя гарызонты бедныя фізічнай глінай і ілістай фракцыяй, характарызутоцца назапашваннем S1O2 і збядненнем вокісамі Л2О3. Значныя плошчы Дз.-п. г. маюць кіслую рэакцыю па ўсім профілі, слаба забяспечаны азотам, фосфарам, каліем 1 інш. пажыўнымі рэчывамі. На акультураных Дз.-п. г. каля 70 % ворных зямель маюць кіслотнасць (pH у КСІ) ніжэй 5,5, у шэрагу гаспадарак і раёнаў колькасць P2OS і К2О складае 13—15 мг на 100 г ворнай глебы. Аднак 49 % плошчы ворыва яшчэ недастаткова забяспечаны пажыўнымі рэчывамі. Паводле генезісу глебаўтваральных парод і іх мех. складу Дз.-п. г. падзяляюцца на 7 груп: Дз.-п. г. на азёрна-ледавіковых глінах 1 цяжкіх суглінках (разарана 78,3 %), глебы з палевым падзолістым гарызонтам на лёсавых 1 лёсападобных суглінках (85 %), другасна ападзоленыя на лёсах (81,3 %), водна-ледавіковых суглінках (85,2 %), марэнных суглінках (77,4 %), супесках (78,4 %), пясках (38,3 %). Розныя падтыпы 1 групы Дз.-п. г. у рознай ступені схільныя да эрозіі: у раёнах узгорыстага і шыракахвалістага рэльефу, лёсападобных плато — да плоскаснай і глыбіннай воднай эроэіі глебы, на пясчаных пародах на Палессі — да ветравой эрозіі глебы. Урадлівасць Дз.-п. г. павышаюць паглыбленнем ворнага гарызонта і паляпшэннем яго структуры, вапнаваннем глебы, унясеннем мінер., арган. і зялёных угнаенняў, мікраэлементаў, увядзеннем правільных севазваротаў. Гл. таксама карту да арт. Глеба. М. I. Смяян. ДЗЯРНОВА-ПАДЗОЛІСТЫЯ ЗАБАЛОЧАНЫЯ ГЛЕБЫ, б а л о т н ападзолістыя глебы, фарміруюцца ва ўмовах перыядычнага залішняга пераўвільгатнення паверхневымі (атмасфернымі) водамі, якія застойваюцца ў верхняй ч. глебавага профілю ці марудна фільтруюцца ў глыбіню. Адносяцца да паўгідраморфных глеб. Падзяляюцца на групы: тыповыя Дз.-п. з. г. (разві-