• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДЗІХЦІЁЎСКІ Віталь Віктаравіч (н. 15.2.1918, с. Прыветаў Любарскага р-па Жытомірскай вобл.), беларускі сав. геолаг. Засл. геолаг-разведчык БССР (1969). Гапаровы разведчык нетраў (1979). Чл. КПСС з 1954. Скончыў Харкаўскі ун-т (1940). 3 1940 геолаг, пач. развед. партый у Хабараўскім краі, з 1947 у Літ. геолагаразвед. экспедыцыі. 3 1954 гал. геолаг, гал. інжынер, з 1965 пам. начальніка Упраўленпя геалогіі БССР. Узначальвае геал. службу БССР у галіне рэгіянальнага вывучэння гідрагеалогіі і цвёрдых карысных выкапняў. Пад кіраўніцтвам Д. праводзіліся работы па геал. здымцы, глыбіннаму геал. карціраванню крышт. фундамента, вырашэнню праблемы водазабеспячэння буйпых гарадоў, выкананы геолага-гідралаг. і інжынерпа-геал. даследаванні для меліярацыі зямель. Прымаў удзел у пошуках і разведцы па тэр. БССР радовішчаў калійных солей, бурага вугалю, карбанашай сыравіны і інш. ДЗІЧКА, 1) у садоўніцтве — маладое дрэўца, якое вырошчваюць з насення на прышчэпу, ці самасейнае. 2) У лесаводстве — 2-3гадовае дрэўца, якое вырасла ў лесе з насення і выкарыстоўваецца як пасадачны матэрыял. Дз. наз. таксама плод дзікай грушы ці яблыпі.
    ДЗІЧЫНА, птушкі і звяры, якіх здабываюць паляваннем і мяса якіх ідзе ў ежу. Акрамя мяса, Дз. дае пух, пер’е, шкуры, рогі. На Беларусі водзяцца: з лясной, або баравой Дз.— лось, дзік, казуля, глушэц, цецярук, рабчык, вяхір, клінтух, слонка (часам пад тэрмінам баравая Дз.
    разумеюць толькі лясных паляўніча-прамысл. птушак); з вадаплаўнай — гусі, качкі, паганкі, крахалі, лысуха; з балотнай і лугавой — бакас, дупель, драч і інш. кулікі і пастушкі; з палявой і стэпавай — заяцрусак, перапёлка, шэрая курапатка.
    Штогод здабываецца (тыс. шт., 1975— 80): ласёў 2,4—2,9, дзікоў 3,9—4,6, зайцоў 65—86, качак 90—170, цецерукоў 8— 16, кулікоў каля 18. Усяго за 10-ю пяцігодку паляўнічымі БССР здабыта і здадзена дзяржаве больш як 16 тыс. ц мяса Дз. Паляванне на рэдкія і каштоўныя віды Дз. (высакародны алень, курапаткі, казуля, глушэц, журавель, лебедзі) забаронена або дазваляецца па ліцэнзіях (лось, дзік). Тэрміны і правілы палявання ў БССР вызначаюцца дзярж. органамі кіравання паляўнічай гаспадаркай. Для павелічэння запасаў Дз. праводзяцца акліматызацыя (гл. Акліматызацыя жывёл) 1 рассяленне розных відаў жывёл у паляўнічых угоддзях рэспублікі, паляпшаецца іх кармавая база, праводзяцца інш. біятэхн. мерапрыемствы (гл., напр., Падкормка дзгкіхжывёл); у Бярэзінскім запаведніку вывучаецца вальернае развядзенне глушцоў. У перспектыўны напрамак інтэнсіфікацыі сучаснай паляўнічай гаспадаркі ў апошняе дзесяцігоддзе вылучаецца штучнае развядзенне Дз. і выпуск яе ў паляўнічыя ўгоддзі. У некат. краінах развядзенне Дз. ажыццяўляецца ў прамысл. маштабах (напр., фазанаў у Венгрыі, шэрых курапатак і зайцоў-русакоў у Францыі). У СССР фазанарыі 1 фермы па развядзенню перапёлак, качак, курапатак створаны ў Кіеўскай, Чарнігаўскай. Крымскай і інш. абласцях. Прадугледжана пашырэнне развядзення Дз. ва ўсіх саюзных рэспубліках. У БССР праводзіцца рэканструкцыя фазанарыя ў Буда-Кашалёўскім р-не, будуюцца фермы па развядзенню дзікіх качак у Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абл., прадугледжана развядзенне нутрый у Мінскай і дзікіх трусоў у Гродзенскай абласцях. Практычныя і тэарэт. асновы гэтай справы вьь вучаюцца ў прыватнасці ў запаведнапаляўнічай гаспадарцы Белавежская пушча і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Штучнае развядзенне Дз. 1 паляпшэнне ўмоў дпя палявання дазваляе падтрымліваць ва аптымальным узроўні ёмістасць паляўнічых угоддзяў і ствараць устойлівыя папуляцыі каіптоўных відаў Дз., вырашаць асобныя праблемы аховы жывёл (напр., захоўваць генафонд паляўнічых жывёл, штучна павялічваць папуляцыі рэдкіх відаў).
    ДЗМІТРЫЕВА Зіпаіда Аляксандраўна (н. 15.6.1925), г. Стругі-Красныя Пскоўскай вобл.). беларускі сав. вучоны ў галіне бульбаводства. Д-р с.-г. н. (1976), праф. (1979). Засл. дз. нав. БССР (1978). Чл. КПСС з 1948. Скончыла Ленінградскі с.-г. ін-т (1950). 3 1956 у Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Працы па ўдасканаленню спосабаў вырошчвання бульбы ва ўмовах механізаванай вытворчасці, па распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання бульбы з дробпых пасадачных клубняў.
    Тв.\ Прогресснвная технологіія возделыванпя картофеля.— Л., 1976 (разам з М. д. Дарожкіным, В. В. Валуевым); Учебная кннга картофелевода.— Мн., 1981 (у сааўт.).
    A. С. Дзмітрыеў.
    ДЗМІТРЫЕУ Андрэй Сяргеевіч (н. 29.6.1925, Ленінград), беларускі сав. фізіёлаг. Акад. АН БССР (1974, чл,кар. 1972), д-р біял. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. н. БССР (1978). Чл. КГІСС з 1953. Скончыў Бел. ін-т фіз. культуры (1954). 3 1957 вучоны сакратар, з 1960 нам. дырэктара, адпачасова (з 1970) заг. лабараторыі Ін-та фізіялогіі АН БССР. У 1971—73 сакратар парт. к-та КПБ АН БССР. 3 1973 гал. вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1978 віцэ-прэзідэнт АН БССР. Працы ў галіне гравітацыйнай фізіялогіі. Даследаваў у антагенезе ролю лабірынтных і экстралабірынтных аферэнтных сістэм і іх узаемадзеянне на ўзроўні вестыбулярных ядраў ствала галаўнога мозга ў механізме ўплыву гіпергравітацыі і вібрацыі на псіхіч-
    Дзявочы вінаград пяцілісточкавы: 1 і 2— галінкі з суквеццем і пладамі; 3— кветка.
    ныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі; ролю кары і падкоркі ў механізме вестыбулярных рэфлексаў шкілетных мышцаў і гладкай мускулатуры страўніка, скуры і сасудаў. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальыай нейрагумаральнай рэакцыі на паскарэнне. Чл. міжнар. арг-цыі па даследаванню мозга пры ЮНЕСКА (з 1976). Капд. у чл. ЦК КПБ у 1976-81, чл. ЦК КПБ з 1981. Дэп. Вярх. Савета БССР з 1980.
    Тв.: Лабнрннтные н экстралабнрннтные мехашізмы некоторых соматнческнх н вегетатнвных реакцнй на ускоренне.— Мн„ 1969.
    ДЗЬМУХАВЁЦ, род раслін сям. складанакветных; тое, што адуванчык. ДЗЮНЫ (ням., адз. лік Diine), выдм ы, пясчаныя ўзгоркі, утвораныя пад дзеянпем ветру каля берагоў рэк, азёр, на зандравых раўнінах (гл. Зандры). Утварыліся ў познаі пасляледавіковы час у выніку развявапня (дэфляцыі) і акумуляцыі водна-ледавіковых алювіяльных і азёрных пяскоў, не замацаваных расліпнасцю. Найб. пашыраны на тэр. Бел. Палесся, асабліва на У ад Чырвонага воз., у далінах Прыпяці, Случы, Пцічы, Убарці, Славечны, Ясельды, Мухаўца. Трапляюцца на Полацкай, Нарачана-Вілейскай і Нёманскай нізінах. Выяўлена сувязь паміж утварэннем Дз. і неатэктанічнымі рухамі. Дз. больш пашыраны на тэрыторыі, прымеркаванай да Украінскага шчыта, Мікашэвіцкага выступу і лакальпых падняццяў, актыўных у неатэктанічным плане. На тэр. Беларусі свідравінамі выяўлены Дз. стараж. геал. эпох.
    Маюць парабалічную форму. Схілы асіметрычныя: наветраны доўгі і спадзісты, нахіл 8—20°, падветраны стромкі, нахіл да 30—40°. Выш. да 10—30 м, даўж. да соцень метраў. Могуць поўнасцю складацца з перавеянага пяску або мець у сваім ядры пахаваныя прырэчышчавыя ці берагавыя валы былых прыледавіковых азёр. Пераважна ўкрытыя хваёвым лесам. Не замацаваныя расліннасцю Дз. пад уплывам ветру перамяшчаюцца на некалькі метраў за год, часам засыпаюць с.-г. землі, дарогі. На Дз. забаронена высякаць дрэвы 1 пасвіць жывёлу.	J3. К. Лукашоў.
    ДЗЮШАНЁЯ (Duchesnea), род пшатгадовых травяністых раслін сям. ружавых. У родзе 1 від, пашыраны ва Усх. Азіі, інтрадукавапы на Беларусі,— Дз. індыйская (D. indica).
    Сцябло паўзучае, аблісцелае, валасістае, даўж. 30—100 см. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае. трайчастае, сцябловае — кароткачаранковае, адваротнаяйцападобнае або рамбічнае. Кветкі жоўтыя адзіночныя. на доўгіх тонкіх кветаножках. Размнажаецца насеннем і сцябловымі чаранкамі,
    ДЗЯВІЦА, рака, левы прыток Сажа, у Кармянскім і Чачэрскім р-нах. Даўж. 16 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Вадазбор (53 км2) раўнінны, пад лесам 90 %.
    ДЗЯВІЦА, рака, левы прыток Сівельгі (бас. Случы), у Слуцкім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 0,8 %0. На ўсім працягуканалізаваная. Вадазбор (55 км2) раўнінны, пад лесам 2 %.
    ДЗЯВІЧКІ, возера ў Полапкім р-не, у бас. р. Палата. Пл. 0,14 км2. Даўж. 0.7 км, пайб. шыр. 0,3 км. Пл. вадазбору 2,12 км2. Катлавіпа падоўжапай формы, выцягнута з ПпУ на ПдЗ. Схілы невыразныя. Берагавая ліпія (даўж. 1,65 км) слабазвілістая. На ПнУ выцякае ручай у р. Палата. Ka­na возера в. Дзявічкі.
    ДЗЯВОЧАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не, у бас. р. Тураўлянка. Пл. 0,51 км2. Даўж. 1,15 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 17,5 м, сярэдняя 7 м. Аб’ём вады 3,58 млн. м3. Вада-збор (4,15 км2) дробнаўзгорысты і пласкахвалісты, складзены з суглінкаў, разараны, 18 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна складанага тыпу, лопасцевай формы. Схілы выш. 6—10 м, спадзістыя (на Пд і ПдУ 11—20 м, стромкія), сугліністыя, пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,93 км) звілістая, утварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі зліваюцца са схіламі. Падводная ч. катлавіны складанай будовы, упадзіны чаргуюцца з мелямі. Глыб. да 2 м займаюць каля 28 % пл. возера. Дно высцілаюць пяскі, заіленыя пяскі (да глыб. 2—3 м) і гліністыя ілы. Мінералізацыя вады да 260 мг/л, празрыстасць да 2,5 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадае 1 ручай, выцякае ручай у воз. Чаросава. Зарастае каля 30 % пл. возера, надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 35 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, верхаводка, гусцяра, карп; ёсць вугор. На паўн.-зах. беразе в. Камень.
    Б. П. Улаеаў. ДЗЯВбЧЫ ВІНАГРАД (Parthenocissus), род дрэвавых ліян сям. вінаградавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Паўн. Амерыкі, ва Усх. Азіі і Гімалаях. У СССР 1 дзікарослы і 4 інтрадукаваныя віды, з іх па Беларусі інтрадукцыйную праверку прайшлі 3 віды. Для зялёпага буд-ва ў рэспубліцы рэкамепдаваны Дз. в. п я ц ілісточкавы (Р. quiquifolia, радзі.ма— Паўн. Амерыка). Выкарыс-
    тоўваецца для вортыкальнага азеляненяя будынкаў, балконаў, афармлення альтанак, тэрас, стварэння трэльяжаў. Цвіце ў ліп.— жн.
    Лазячы лістападны куст з вусікамі, расшыранымі на канцах. Лісце пальчатаскладанае, зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках. Кветкі зялёныя, у паўпарасоніках. Плады — цёмна-сінія ягады, неядомыя. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, атожылкамі. Да ўрадлівасці глебы непатрабавальны. Добра пераносіць маразы, увесну хутка адрастае. Газаўстойлівы. Асабліва прыгожы ўвосень, калі лісце набывае пурпуровы колер. Mae