• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    Дзюшэпея індыйская.
    Дзягіль: 1 — галінка з лістом 1 суквеццем; 2— кветка; 3— плады.
    Возера Дзягілі.
    хуткарослую форму (ф. Энгельмана — р. q. Engelmanii) з прысоскамі, гадавы прырост якой 3—5 м, што дае магчымасць задэкарыраваць пяціпавярховы будынак за 3—4 гады. Ю. А. Бібікаў. ДЗЯГІЛІ, возера ў Мядзельскім р-не, у бас. р. Вузлянка. Пл. 1,37 км2. Даўж. 1,71 км, найб. шыр. 1,17 км, пайб. глыб. 1,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб’ём вады 1,75 млн. м3. Вадазбор (4 км2) нізінны, часткова забалочаны, складзены з суглінкаў і пяскоў, месцамі разараны. 81 % пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэіпткавага тыпу, авальная. Схілы выш. да 1 м (на Пн да 7 м), спадзістыя, сугліністыя, параслі хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагавая лінія (даўж. 4,44 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя, тарфяныя, пад хмызняком, на Пн пясчаныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана тонкадэтрытавым сапрапелем (гл. Дзягільскае радовішча сапрапелю), уздоўж паўн. берага — пяском. Мінералізацыя вады да 120 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: на Пн выцякае меліярацыйны капал. Зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 1—1,2 м, іпыр. палосы надводнай расліннасці да 50 м. Водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка. Возера зарыблялася сярэбраным карасём 1 сазанам. Каля возера в. Дзягілі.	М. М. Бурловіч.
    ДЗЯГІЛЬ, д у д н і к л е к а в ы (An­gelica archangelica), двух-, чатырохгадовая травяністая расліна з роду дуднік сям. парасопавых. Пашыраны ў лясной зоне Паўн. паўшар’я; у СССР — у Еўрап. ч„ на Паўн. Каўказе, у Зах. Сібіры, на Беларусі — па ўсёй тэрыторыі. Расце ў лясах, хмызняках, на лугах, ускрайках балот; вырошчваецца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвіце ў ліп,— жніўні. Лек. (адхарквальны, патагонны, мачагонны, проціспазмалітычны сродак), эфіраалейная і медапосная расліна. Маладыя парасткі ядомыя. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай і лікёрагарэлачнай вытв-сці.
    Расліна пахучая, выш. да 2,5 м. Карэнішча тоўстае, рэдзькападобнае, з млечным сокам. Сцябло дудкаватае, тонкабаразнаватае, голае, усярэдзіне пустое, часта чырванаватае, асабліва ў верхняй частцы. Лісце буйное (прыкаранёвае іншы раз даўж. да 80 см), чаргаванае, двойчыабо тройчыперыстарассечанае, зубчастае ці пілаватае па краі; прыкаранёвае на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае, з моцна ўздутымі похвамі. Кветкі жаўтавата-зялёныя ў буйных, амаль шарападобных, з 20—40 мучніста-апушанымі прамянямі, парасоніках. Плод — злёгку сціснуты са спінві віслаплоднік, даўж. да 9 мм. 3 лек. мэтай выкарыстоўваюцца карані 1 карэнішчы (нарыхтоўваюцца позняй восенню), багатыя кумарынам, арган. к-тамі, дубільнікамі.
    Л. Г. Сімановіч.
    ДЗЯГІЛЬСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Мядзельскім р-не, у воз. Дзягілі. Сапрапель арган. тыпу, запасы 3,5 млн. м3. Высцілае ўсю пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 2,4 м, найб. 4,3 м. Натураль-
    ная вільготнасць 95 %. Попельнасць 12 %. У сухім стапе мае (у %): азоту 3,3, вокіслаў жалеза 0,8, алюмінію 0,6, магнію 0,2, кальцыю 2,2, калію 0,2, фосфару 0,1. Вадародны паказчык (pH) 6,9. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ, вытв-сці буд. матэрыялаў.
    ДЗЯГЦЯРКА, назва р. Вільчанка ў верхнім цячэнні.
    ДЗЯДКІ (Agrimonia), род шматгадовых травяністых раслін сям. ружавых. Вядомы 10 відаў, пашыраных пераважна ў Паўн. паўшар’і. У СССР 8 відаў, з іх на Беларусі 3; 2 віды ў 1970-я г. прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Лек., эфіраалейныя", дубільныя, фарбавальныя і дэкар. расліны.
    Карэнішчавыя расліны з залозіста-апушанымі сцябламі і няпарнаперыстым лісцем. Кветкі двухполыя, 5-членныя, жоўтыя, у доўгіх коласападобных гронках. Плод — 1—2 арэшкі, укрытыя кручкападобнымі шчацінкамі; пры выспяванні чапляібцца да шэрсці жывёл і вопраткі людзей.
    Дз. а п т э ч н ы я (A. eupatoria, нар. назвы смятанік, сучкі, шчэрб) трапляюцца па ўсёй тэрыторыі. Растуць у шыракалістых і шыракалістаяловых лясах, сярод хмызняку, каля дарог; вырошчваюцца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвітуць у чэрв.— жніўні. Выш. 30—125 см. Сцяблы прамастойныя, апушаныя доўгімі і кароткімі цвердаватымі валаскамі. Лісце перарывіста-няпарнаперыстае, з 5—9(11) зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі. Кветкі дробныя, залаціста-жоўтыя, духмяныя. Шыпікі пры пладах растапыраныя і злёгку адагнутыя ўніз. Настой травы выкарыстоўваюць як мачагопны, жаўцягонны, вяжучы, процізапаленчы і танізавальны сродак. Дз. в а л а с іс т ы я (A. pilosa) зрэдку трапляюцца пераважна ў паўн. частцы. Растуць па берагах рэк, сярод хмызняку; вырошчваюцца ў Цэнтр. бат. садзе АН БССР. Цвітуць у чэрв.— ліпені. Выш. 50—150 см. Сцябло тонкае, укрытае разам з чаранкамі лісця доўгімі валаскамі. Лісце растапыранае, з 5—7 (9) рамбічнымі лісцікамі. Кветкі бледна-жоўтыя. Шыпікі пры пладах прыўзнятыя і сыходзяцца ўверсе конусам. Дз. п ах у ч ы я (A. procera) трапляюцца ў паўд.-ўсх. раёнах. Растуць у лісцевых лясах і сярод хмызняку. Цвітуць у ліпені. Расліна выш. 50— 180 см. Сцяблы баразнаватыя, разам з чаранкамі лісця ўкрыты залозкамі і цвердаватымі валаскамі, якія сядзяць бугаркамі. Лісце з 7—10 лісцікамі, знізу лямцава-апушанае. Кветкі
    буйныя, серна-жоўтыя. Шыпікі пры пладах шматрадковыя. 3 інтрадукаваных відаў найб. перспектыўныя як лек. і фарбавальная расліна Дз. а з і я ц к і я (A. asiatica, радзіма — М. Азія, Сярэдняя Азія, ПдУ Еўрап. ч. СССР, Зах. Сібір). Расліна выш. да 140 см, з моцна апушаным сцяблом, цёмна-жоўтымі кветкамі і паніклымі пладамі. Цвітуць у ліп.— жніўні. Іл. гл. таксама на ўкл. да арт. Лекаеыя расліны. г. В. Пашына. ДЗЯДКОЎКА, адна з назваў р. Лахазва.
    ДЗЯКШНЯНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,5 км на Пд ад в. Дзякшняпы Маладзечапскага р-па. Лінзападобпы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 1,1 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру
    Дзядкі аптэчныя: 1— агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод.
    буйней за 5 мм ў ёй 26—62 %. Пяскіадсевы розназярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 4,5—13,1 м, ускрышы (супесак, дробны пясок) да 3 м. Падсцілаюць паклад марэнныя супескі. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожпым буд-ве, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДЗЯМЁПЦЬЕЎ Васіль Аляксеевіч (4.4.1908, с. Судбішча Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл.—12. 12.1974), беларускі сав. географ. Канд. геагр. н. (1938), праф. (1961). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). У 1940, 1944—74 заг. кафедры фіз. геаграфіі СССР БДУ. Даследаваў Зах. Сібір, Палярны Урал. Аўтар сістэмы фізіка-геагр. і геамарфал. раянавання БССР, прац па ландшафтах Беларусі, праблемах Бел. Палесся, гісторыі геаграфіі. Удзельнічаў у складанні Атласа БССР (аўтар карт густаты расчлянення рэльефу, глыбіпі расчлянепня рэльефу, геамарфалагічнай, сучасных геамарфал. працэсаў, фізіка-геагр. звестак па БССР), у раснрацоўцы праекта прыгарадпай зопы Мінска і яго лапдшафтнага абгруптавання. Старшыня Геагр. т-ва БССР у 1962—74.
    Тв.: Прырода Беларусі: (Фізіка-геагр. агляд).— Мн.. 1959 (разам з A. X. Шклярам, В. П. Якушка); Спстема фнзнкогеографнческііх районов Белоруссші.— У кн.: Фнзпческая н экономнческая географня. Мн„ 1960; Географня Белорусснн.— 2 нзд.— Мн„ 1977 (у сааўт.). ДЗЯМ’ЯНКАЎСКІ ПАРК, у в. Дзям’янкі Добрушскага р-па. Закладзены ў 19 ст. Пл. каля 7 га (разам з садам). Пейзажны. Заіімае высокі пагорак з крутым, тэрасападобным схілам і папіжаны ўчастак паблізу яго. У аснове кампазіцыі верхпяй ч. парку выкарыстаны прыпцьш далёкіх перспектыў, арыентаваных па ніжнюю ч. і маляўнічыя мясцовасці. Парадная ч. сіметрычна-восевай планіроўкі. Партэр невял. круглаватай формы, фланкіраваны аднарадковымі пасадкамі ліпы і грабу. Пейзажная ч. з разрэджаным дрэвастоем мясц. відаў і экзотаў размешчана з двух бакоў неглыбокага яра. Аспова кампазіцыі ніжняй ч. парку — сажалка і 2 каналы. У дрэвастоі пераважаюць мясц. віды. Растуць экзоты — хвоя чорная, каштан горкі звычайны, бружмель татарскі, карагапа дрэвападобная, рабіпія псеўдаакацыя, ірга каласістая. Збярогся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
    ДЗЯШСАВІЦКІ ЗАКАЗНІК-ЖУРАВІННІК, рэспубліканскага зпачэння па тэр. Крупскага р-на. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 1,3 тыс. га (1982). Уключае 4 кварталы Дзянісавіцкага і 7 кварталаў Сакаловіцка-
    га лясніцтваў, а таксама ч. тарфяных балот Падбалонне і Бабнік, Рожкі, Калінаўка і Альховае Усалонне.
    Растуць хвоя, бяроза, елка, асіна, альха, трапляюцца дуб і клён; з кусцікавых раслін — багун, верас, журавіны, брусніцы, чарніцы; з травяністых — асокі, пушыца, хвошч; шмат сфагнавых імхоў.	I. В. Хрусталін.
    ДЗЯНІСАУ Захар Мікалаевіч (8.2. 1892, в. Кляпчаны Слуцкага р-на — 15.3.1978), беларускі сав. вучоны ў галіне балотазнаўства, батанікі і лугаводства. Канд. с.-г. н. (1937). Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы ін-т (1924). Працаваў у Гомельскім лесатэхн. ін-це, БДУ, Бел. НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1930—64). 3 1964 дацэнт кафедры сістэматыкі раслін БДУ. Асн. працы па прыродазнаўча-гіст. класіфікацыі балот, асаблівасцях балотаі пародаўтварэння, па фарміраванню і размяшчэнню балот, даследаванню і паляпшэнню лугоў па тэр. Беларусі.
    Тв.: Паляпшэнне натуральных кармавых угоддзяў БССР,—Мн., 1956; Паляппіэнне лугоў БССР.— Мн., 1960.
    ДЗЯНІСАУСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, каля в. Дзянісава (Дварнасельскі с/с) Міёрскага р-на. 5 лінзападобных пакладаў звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Папярэдне разведаныя запасы 192 тыс. м3, перспектыўпыя 295 тыс. м3.
    Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, буравата-шэры, месцамі гліністы, з праслоямі і лінзамГ дробназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ім 5,6—46 %, буйней за 40 мм — да 19 %. Пяскі-адсевы пераважна сярэднеі буйназярністыя, палевашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя; гліністых і пылаватых часцінак у іх 2—18 %, У жвіры да 3,8 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—4,3 м, ускрышы 0,2 м. Карысная тоўшча падсцілаецца марэннымі супескамі і гліністымі пяскамі. Жвір і пясок прыдатныя на выраб буд. раствораў, у дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    М. Ф. Янюк. ДЗЯРАБА (Turdus viscivorus), пеўчая птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі на У да Саянскіх гор, на Пд да Гімалаяў. На Беларусі звычайпы пералётны від, на Пд часткова зімуе. Насяляе хвойпыя (часцей