• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ДЗІКІ СЛАНЁЧПІК. расліна сям. складанакветных. Гл. ў арт. Дзівасіл. ДЗШІЯ ЖЫВЁЛЫ, віды жывёл, не прыручаных чалавекам. У адрозненпе ад свойскіх жывёл свабодна існуюць у прыродным асяроддзі пры ўмове захавання яго адносна натуральнага стану. У біятопах, вельмі змененых гасп. дзейнасцю людзей, відавая разнастайнасць Дз. ж., колькасны і якаспы стап іх папуляцый могуць рэзка зменьвацца, нават да поўнага знікпення асобных відаў з складу фауны. Тэрмін «Дз. ж.» ўжываецца таксама ў дачыненні да жывёл, паводзіны якіх адрозніваюцца зпачнай агрэсіўнасцю або страхам у адносінах да чалавека.
    ДЗІКОВІНА, нізіннае балота на ПнЗ Лідскага і Пд Воранаўскага р-наў, у вадазборы р. Пеляса і р. Дзітва. Пл. 1,9 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1,7 тыс. га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 3,4 м, ступень распаду 31 %, попельнасць 16,4 %. Запасы торфу на 1.1.1978 11,6 млн. т. У Воранаўскім р-пе ўсё балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сепажаць, невял. здабыча торфу на ўгнаенне. У Лідскім р-не балота не асушана, занята пераважна хмызняком з вольхі і вярбы, 20 % тэр. пад сенажацямі і пашай.
    ДЗІКУІПКА, рака, левы прыток Жалудзянкі (бас. Лобяды), у Шчучынскім р-не. Даўж. 9 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Скрыбаўцы. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 % о. На ўсім працягу каналізаваная. Асп. прыток Ішчалнянка (справа). Вадазбор (86 км2) на Пд Лідскай раўніны, пад лесам 25 %.
    ДЗІСЕНСКАЯ НІЗІНА, частка Полацкай ніз., па ПнЗ Віцебскай вобл. (Пастаўскі, Шаркоўшчынскі і Міёрскі р-ны). Абмежавана па Пн Браслаўскай, а на Пд Свяпцяпскімі градамі. Абс. выш. 135—145 м, найб. нізкая адзнака 130 м (ніжняе цячэнне р. Дзісна).
    Складзена з азёрных ледавіковых, пераважна стужачных, пясчана-гліністых адкладаў. Фарміраванне нізіны звязана з утварэннем вялізнага Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма ў браслаў-
    скі стадыял паазерскага зледзянення. Расталыя ледавіковыя воды намнажаліся ў вял. паніжэнні, якое з Пд запруджвалася Свянцянскімі краявымі марэнамі. Вадаём шырокім пралівам злучаўся з Полацкім прыледавіковым возерам, куды з прылеглых узвышшаў і шматлікіх астравоў паступаў рыхлы матэрыял. У мелкаводнай ч. возера намнажаліся пяскі рознай буйнасці, а ў глыбакаводнай павольна асядалі «тлустыя» стужачныя гліны. Пасля ўтварэння скразной даліны праз Балтыйскую граду на ўчастку Краслава — Даўгаўпілс возера было спушчана 1 на яго месцы сфарміравалася Полацка-Дзісенская нізіна.
    Паверхня сучаснай Дз. н. плоскаўвагнутая, парэзаная далінамі рэк, прасторы паміж якімі аднастайныя і роўныя, з адноснымі вышынямі 3— 5 м. Рачныя даліны слабаўрэзаныя, ііявыпрацаваныя, толькі ў нізоўях глыб. ўрэзу да 10 м і больш. У рэльефе вылучаюцца ўчасткі марэнных узвышшаў ■— былыя астравы Дзісенска-Полацкага вадаёма. Карысныя выкапні: торф, гліны легкаплаўкія. Звесткі пра найважнейшыя метэаралагічныя і клімат. паказчыкі гл. ў арт. Шаркоўшчынская аграметэаралагічная станцыя. Рачная сетка належыць да бас. Зах. Дзвіпы. Рака Дзіспа з прытокамі Дрысвята, Янка, Бірвета (з Мядзелкай), Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута. Шматлікія рэшткавыя азёры (Ельня, Чорнае, Асвята), найб. глыбокія (Богінскае) трапляюцца на ўскраінах нізіны. Водапепранікальныя грунты, плоскаўвагнутая павсрхня, слабы прыродны дрэнаж садзейнічаюць працэсам аглеяння і забалочанасці глеб. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя слабаглеяватыя і глеяватыя гліністыя і цяжкасугліністыя глебы. На У і 3 нізіны вял. лясныя масівы з хвоі, драбналістых парод і елкі, трапляецца алешнік. Балоты пераходныя і вярховыя. На тэр. пізіны гідралаг. заказнік Ельня. Іл. гл. на ўкл.
    В. П. Якушка.
    ДЗІСЕНСКІ ГЕАБАТАНІЧНЫ РАЁН, гл. ў арт. Заходне-Дзвінская геабатанічная акруга.
    ДЗІСЕІІСКІ ЛЯСГАС, па тэр. Міёрскага, Шаркоўшчынскага і Глыбоцкага р-наў. Аргапізавапы ў 1940. Пл.
    Рака Дзітва каля в. Ганчары Лідскага раёна.
    69,6 тыс. га, у т. л. пад лесам 40Д тыс. га (1.1.1978). 5 лясніцтваў. Лясы 1-й (6,2 тыс. га) і 2-й (63,4 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 28 %, яловыя 26, бярозавыя 23, асінавыя 10,5, чорпаальховыя 6,5, шэраальховыя 4,1, іпшыя 1,9 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 40,7 %, сярэднеўзроставых 45,1, прыспяваючых 8,4, спелых лясоў 5,8 %. Агульны sa­nae дрэвастою 4,91 млн. м3, у т. л. спелага 0,45 млн. м3, гадавы прырост драўніны 0,15 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 33 гады, банітэт 1,8, лаўната 0,65. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 38 тыс. м3, высечак догляду 33 тыс. м3, лесааднаўленпе на пл. 180 га. На тэр. лясгаса гідралаг. заказнікі Балота Мох, Ельня. помнік прыроды Язненская дуброва.
    В. М. Кіслякоў.
    ДЗІСНА (у Літ. ССР Дзіснай), рака, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 178 км (на тэр. БССР 149 км), часткова цячэ на мяжы БССР і Літ. ССР. Пачынаецца з воз. Дзіснай (у Літ. ССР) на выш. 145,5 м, у БССР цячэ ў Браслаўскім, Пастаўскім, Шаркоўшчынскім і Міёрскім р-нах. Агульнае падзенне ракі 40 м, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Асн. прытокі: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа), Дрысвята, Янка, Маціца (злева). Агульная даўж. рачпой сістэмы Д. 4,16 тыс. км, густата рачной сеткі 0,51 км/км2.
    Вадазбор (8180 км2) на Дзісенскай ніз., на схілах Свянцянскіх 1 Браслаўскай град. Грунты сугліністыя або супясчаныя, на забалочаных прасторах тарфяністыя. Азёрнасць 3 % (азёр 586, найб. Дзіснай, Дрысвяты, Мядзел, Богінскае), пад лесам 15 % тэр. (масівы з мяшаных парод па сярэднім цячэнні ракі), пад ворывам каля 40 % вадазбору. Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія, выш. 10—20 м. пераважна адкрытыя, парэзаныя ярамі. лагчынамі 1 далінамі прытокаў. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах, нізкая, забалочаная, шыр. 200—400 м, на астатнім працягу двухбаковая, лугавая, шыр. ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м. У разводдзе на асобных участках верхняга цячэння затапляецца вадой на глыб. 1—2 м. Рэчышча звілістае, да вусця р. Бірвета свабодна меандруе; шыр. ракі ў межань 20-—30 м, у сярэднім цячэнні да
    60 м, у нізоўях каля 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, выш. ад 2 да 7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя.
    Рэжым Д. вывучаецца з 1925, назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Шаркоўшчына. Рака вызначаецца інтэнсіўным і высокім разводдзем. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 50 %, летне-асеннюю межапь 30 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. красавіка, сярэдняя выш. над межанным узроўнем ад 3,9 да 5,6 м, найб. выш. 8,5 м (каля г. п. Шаркоўшчыпа). Летам бывае 2—3 дажджавыя паводкі, але выш. ўзроўню іх мешпая, як веснавых. Замярзае ў 1-й пал. снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход каля 4 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м3/с, каля в. Пазікі найб. 710 м3/с (1963), наймепшы 5 м3/с (1959). На рацэ г. Дзісна і г. п. Шаркоўшчына. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Іл. гл. на ўі$л. с. Ф. Бычук. ДЗІТВА, рака, правы прыток Нёмапа. Даўж. 93 км (у межах БССР каля 90 км). Пачынаецца ў Шальчынінкскім р-не Літ. ССР, цячэ ў Воранаўскім і Лідскім р-нах. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 % 0. Асн. прытокі: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея (злева), Радунька і Чарняўка (справа), густата рачцой сеткі 0,45 км/км2.
    Вадазбор (1220 км2) пераважна ў межах Лідснай раўніны, у нізоўі — на Нёманскай нізіне. Грунты пясчаныя, супясчаныя, у паніжэннях тарфяністыя. Пад лесам 9 % (мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы, гал. чынам у левабярэжнай ч. вадазбору), пад ворывам 50 %. Даліна трапецападобная, шыр. да ўпадзення р. Крупкі 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Схілы спадзістыя, нізкія, месцамі выш. 10—14 м. Пойма двухбаковая, забалочаная, шыр. 0,5—1 км. У высокае разводдзе затапляецца на глыб. 1,5 м да 7—10 сут. Рэчышча ў верхпім цячэнні каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, шыр. ракі ў межань 20—25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м. Берагі стромкія, у верхнім і ніжнім цячэнні выш. 2— 4 м, сярэднім — 0,2—0,5 м. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 38 % гадавога сцёку. Наіівышэйшы ўзровень разводдзя ў пач. 3-й дэкады сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 1-—1,8 м.
    Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 2-й дэкадзе сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м’/с. Рэжым вывучаўся ў 1924—33 1 1944—64 на 4 гідралаг. пастах, з іх назіранні з 1944 вядуцца на гідралаг. пасту Парачаны. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.	Ф. I. Сяцко.
    ДЗІТВА, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Лідскага р-на, за 16 км па ПдУ ад Ліды, у міжрэччы рэк Дзітва і Нёман. Устаноўлена ў 1981. Пл. 2,5 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 8,4 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў і месцаў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельпіцтва Ліды.
    ДЗІТВЯНСКАЕ БАЛОТА, Д з і т в а, цізіннае балота ў Воранаўскім і Лідскім р-нах, у пойме р. Дзітва і яе прытока р. Радунька. Пл. 5,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,3 тыс. га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 2,3 м, ступень раепаду 36 %, попельнасць 12Д %. 3 першапачатковых запасаў (30 млн. т) на 1.1.1978 засталося 21,1 млн. т торфу. Паўн. ч. балота (у т. л. пойма р. Радунька) асушана, занята пасевамі шматгадовых траў. Торф здабываецца па выраб торфабрыкетаў. На неасушаных участках
    Дзітрыхум цыліндрычны: 1— агульны выгляд; 2— асобны ліст.
    У зоне адпачынку Дзітва.
    расце хмызняк з вярбы, асокі. На Пд балота пясчаныя грады, зарослыя хмызняком.
    ДЗІТРЫХУМ (Ditrichum), род брыевых імхоў сям. дзітрыхавых. Вядома каля 50 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 7 відаў. На Беларусі найчасцей па пясчапай і гліністай глебах, па абочынах дарог, адхонах канаў трапляецца Дз. цыліндрычны (D. cylindricum). Радзей адзпачаны Дз. рознанакіраваны (D. heteromallum) і Дз. маленькі (D. pusillum).
    Дз. цыліндрычны — двухдомная лістасцябловая тіасліна. Дзярнінкі рыхлыя. нізкія, зялёныя, жоўта-зялёныя. Сцябло да 1 см выш, прамастойнае, простае, з рызоідамі. Лісце шматрадковае, ад шырокай асновы звычайна доўгажалабата-шылападобна завостранае, па краі суцэльнае або ўверсе злёгку зубчастае, жылка доўгая. Каробачка са спорамі вузкацыліндрычная, гладкая, карычнева-жоўтая, на тонкай жоўтай ножцы. Вечка тупое, канічнае. Каўпачок клабукападобны.	Г. Ф. Рыкоўскі.