Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ва-А. У Дз. знаходзіцца пункт асенняга раўнадзенства. На тэр. БССР сузор’е відаць у канцы зімы і вясною.
ДЗЁВШСКАЕ, зона адпачынку мясц. значэння на тэр. Аршанскага і Сенненскага р-наў, за 40 км на Пд ад Віцебска і 30 км на ПнЗ ад Оршы, вакол групы азёр (Дзевінскае, Серакаротня і інш.). На Пн мяжуе з зопай адпачынку Лучоса. Устаноўлена ў 1979. Пл. 8,1 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак 14,7 тыс. чал. Прадугледжапа размяшчэнне ўстаноў і месцаў для доўгаі кароткатэрміновага адпачынку дзяцеіі і дарослага насельпіцтва Віцебска, Оршы. г. п. Багушэўск.
ДЗЁВІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Аршанскім р-не, у бас. р. Лучоса. Пл. люстра 2 км2. Даўж. 5,1 км, найб. шыр. 0,6 км, найб. глыб. 9,6 м, сярэдняя 4,9 м. Аб’ём вады 9,73 млн. м3. Вадазбор (26,9 км2) спадзістахвалісты, складзены з суглінкаў і пяскоў, 66 % пад лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы выш. 5—8 м, на Пн і ПнЗ 10 м, спадзістыя, пясчаныя, пад лугам пі разараныя, асобныя ўчасткі на Пн. ПнУ і ПдУ параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 13,6 км) звілістая. Берагі выш. 0,3—0,4 м пясчаныя, пад хмызняком. Уздоўж оерагоў высокая пойма шыр. да 60 м (на ПдУ да 200 м), пад хмызняком. Падводная ч. катлавіны ў выглядзе лагчыны, якая ўскладняецца мелямі і ўпадзінамі. Вузкая літараль рэзка пераходзіць у стромкі сублітаральны схіл. Глыб. да 2 м займаюць 17 % пл. возера. 1 востраў (0.2 га). Прыбярэжную зону да глыб. 3 м высцілаюць пяскі, глыбакаводную — крэменязёмісты сапрапель (на Пн) і гліністы іл (на Пд). Сярэдняя магутнасць адкладаў 4,1 м. Мінералізацыя вады да 250 мг/л, празрыстасць 2 м. Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 9 ручаёў 1 канаў, на Пн выцякае р. Серакаратнянка. Надводная расліннасць утварае палосу шыр. да 25 м да глыб. 1—1,5 м, падводная пашырана да глыб. 2,5 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, верхаводка, карась. Возера ўваходзіць у зону адпачынку Дзевгнскае. На беразе в. Дзевіна. Б. П. Уласаў. ДЗЕВЯТАУ Аркадзь Сяргеевіч (н. 11. 3.1923, Харанорскія капальні Чыцінскай вобл.), беларускі сав. вучоны ў галіне пладаводства. Д-р с.-г. н. (1962), праф. (1965). Чл. КПСС з 1950. Скончыў Новасібірскі с.-г. ін-т
У зоне адпачынку Дзевінскае.
2
Дзевінскае возсра.
Сузор’е Дзева.
(1946) . 3 1957 заг. аддзела Бел. НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Працы па біялогіі пладовых раслін, іх глебавай экалогіі, па агратэхніцы, праектаванню і арганізацыі пладаводства.
Гв.: Закладка плодового сада.— Мн., 1960; Повышенне качества плодовых деревьев н урожайностн садов.— Мн., 1977; Плодоводство,— Мн., 1979.
ДЗЕГЦЯРОВА, возера ў Рэчыцкім р-не, у бас. Дняпра. Пл. 0,16 км2. Старычнага тыпу. На 3 ад возера г. Рэчыпа.
ДЗЕГЦЯРОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Бярозаўка. Пл. 0,2 км2. Даўж. 0,62 км, найб. шыр. 0,2 км. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з У на 3. Схілы выш. да 5 м. спадзістыя, пераважна разараныя. Берагавая лінія (даўж. 1,32 км) слабазвілістая, на У утварае заліў. 3 заліва выцякае ручай у воз. Шубніцкае. На паўн. беразе в. Дзегцяры. ДЗЁДАЎСКАЕ РАДОВІШЧА КААЛІНУ, за 3,4 км на ПдУ ад чыг. ст. Дзедаўка Жыткавіпкага р-на. Вылучаюцца разнавіднасці першаснага і другаснага кааліну. Разведаныя запасы 6,3 млн. т, перспектыўныя 2,2 млн. т. Лінзападобны паклад першаснага кааліну прымеркаваны да кары выветрывання парод крышт. фундамепта.
Каалін шэры, мех. дамешак 44—80 %. Выхад абагачанага кааліну 20—56 %. Белага колеру 40—81% пры т-ры 110 °G 1 39—92 % пры т-ры 1350 °C. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—54 м. ускрышы (торф, алеўрыты, пяскі) 30—37 м. Лінзападобны паклад другаснага кааліну звязаны з адкладамі кіеўскага яруса палеагену. Каалін шэры. светла-шэры, мех. дамешак 23—75 %. Выхад абагачанага кааліну 24—77 %. Белага колеру 36— 62 % пры т-ры 110 °C 1 36—78 % пры т-ры 1350 °C. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—5 м, ускрышы (гліны, алеўрыты, пяскі) 28—33 м. Каалін прыдатны на вытв-сць фарфора-фаянсавых, вогнетрывалых шамотавых вырабаў. Радовішча не распрацоўваецца. М. Ф. Янюк.
ДЗЁДКАВА БАЛбТА, нізіннага тыпу, на У Столінскага р-на, у вадазборы р. Маства. Асобпыя часткі наз. Верхлешнае, Ніўскае, Сплаўное, Лістоўніца, Красныя Бярозкі. Пл. 9,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 7,7 тыс. га. Глыб. торфу да 1,8 м, сярэдняя 1,1 м, ступень распаду 41 %, попельнасць 22,4%. Запасы торфу на 1.1.1978 16,5 млн. т. Есць падсцілачны торф. Балота часткова асушана, асушаная ч. пад сенажаццю. На неасушаных землях пераважае злакава-, разнатраўнаі гіпнава-асаковая расліннасць. Пясчаныя грады заняты разнатраўем, лесам з бярозы і хвоі.
ДЗЁДКІ (Gomphidae), сямейства насякомых атр. стракоз. Пашыраны ў
Еўропе, Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Паўд. Сібіры, на Д. Усходзе. У фауне СССР 25 відаў з 11 родаў, у Еўрап. ч. СССР 6 відаў з 4 родаў. На Беларусі найб. трапляюцца Дз. звычайны (Gomphus vulgatissimus), Дз. жаўтаногі (G. flavipes), Дз. еўрапейскі (Onychogomphus forcipatus). Драпежнікі: дарослыя Дз. кормяцца камарамі, сляпнямі, лускакрылымі і інш. насякомымі, лічынкі — воднымі беспазваночнымі.
Даўж. цела 31—40, крылаў 25—40 мм. Стракозы жоўтыя або светла-карычневыя з чорным малюнкам. Вочы несутыкальныя. Заднія крылы каля асновы шырэйшыя за пярэднія. Бруіпка шырокае пасярэдзіне. Трохвугольнікі на крылах падоўжаныя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца і жывуць у рэках, азёрах, вадасховішчах, закапваюцца ў пясок і глей. Цела іх укрыта валаскамі, паміж якімі затрымліваюцца пясок і гліна і якія робяць лічынак устойлівымі да цячэння.
Літ.: Радкевнч A. II. Стрекозы северо-восточной частіі Белорусской ССР:—У кн.: Учёные запнскн Вптебского пед. іін-та. Мн., 1957, в. 6.
Т. I. Запольская. ДЗЁЕВА Вера Паўлаўна (н. 10.8. 1926, в. Горкі Сонкаўскага р-на Калінінскай вобл.), беларускі сав. фізіёлаг раслін. Д-р біял. н. (1974). Чл. КПСС з 1975. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1949). 3 1961 ст. навук. супрапоўнік Ін-та эксперым. батапікі АН БССР. Асн. працы па вывучэнню фізіёлага-біяхім. асноў накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў).
Тв.: Фпзпологііческое действпе гербнцпдов на сорта культурных растеннй.— Мн.. 1967 (разам з С. М. Маштаковым, А. П. Валынцом); Фіізіюлогііческое действне некоторых гербпцндов на растенпя.— Мн.. 1971 (у сааўт.); Фнзнологіія устойчнвостп сортов растеннй к гербііцпдам it ретардантам.— Мн., 1976 (разам з 3. I. Шэлег).
ДЗЁМЕНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Ушача. Пл. 0,16 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,3 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з ПнУ на ПдЗ. Схілы выш. да 1 м, спадзістыя, параслі ле_сам, на 3_камавыя ўзгоркі выш. да 13 м. Берагавая лінія (даўж. 1,5 км) слабазвілістая. Берагі пераважпа забалочаныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная, пад хмызняком. На ПдЗ выцякае ручай у р. Ушача. За 1 км на 3 ад возера в. Заазер’е.
ДЗЕМІДОВІЧ Леанід Аляксандравіч (н. 10.7. 1937. г. Казань), беларускі сав. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1982). Чл. КПСС з 1965. Скончыў Казанскі ун-т (1959). 3 1959 працаваў у Бел. н.-д. геолага-разведачным ін-це, з 1963 у Сав. Арміі. 3 1970 нам. дырэктара, у 1975—1983
дырэктар Бел. н.-д. геолага-разведачнага ін-та. Асн. кірунак даследаванняў — пошукі і разведка нафтавых радовішчаў. Аўтар шэрагу методык прагнозу калектараў, асаблівасцей іх фарміравання. Стварыў схемы класіфікацыі парод-калектараў, стадый і этапаў літагенезу.
Тв.: Формнрованне коллекторов нефтеносных комплексов Прішятского прогнба.— Мн., 1979; Лптологня п коллекторскііе свойства подсолевых девонскпх отложеннй Прнпятского прогнба.— Мн., 1980.
ДЗЁМІНА, возера ў Расонскім р-не, у бас. р. Дрыса, Пл. возера 0,2 км2, вадазбору 8,53 км2. На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае.
ДЗЁМШЕЦ, возера ва Ушацкім р-не, у бас. р. Крашанка. Пл. 0,31 км2. Даўж. 1,29 км, найб. шыр. 0,52 км, найб. глыб. 2,9 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,62 млн. м3. Вадазбор (24 км2) сярэднеўзгорысты, складзены з пяскоў і супескаў, поўнасцю ўкрыты лесам.
Катлавіна лагчыннага тыпу, лопасцевай формы, выцягнута з Пн на Пд. Падзяляецца на 2 плёсы: вузкі паўн. і круглаваты паўднёвы. Схілы выш. да 8 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагавая лінія (даўж. 3,98 км) звілістая, утварае некалькі невял. заліваў. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, у зоне мелкаводдзя спадзістае. Глыб. да 2 м займаюць каля 25 % пл. возера. У паўд. плёсе 2 астравы агульнай пл. 2 га. Ложа выслана тонкадэтрытавымі сапрапелямі, уздоўж берагоў і вакол астравоў — пяскамі і апясчаненымі іламі. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (60— 70 мг/л) і празрыстасцю (0,6 м). Эўтрофнае. Слабапраточнае: упадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Доўгі Дземінец і з возера без назвы, на Пн выцякае ручай у воз. Ваўчо. Зарастае слаба. ПІыр. палосы прыбярэжнай расліннасці (трыснёг, чарот, асокі, аер) да 5 м. Найб. пашыраны гарлачыкі, якія растуць да глыб. 1,5—2 м. Водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, карась, гусцяра, верхаводка, джгір. Жывуць бабры. I. 1. БогЭзель.
ДЗЁМЯ, возера ў Расонскім р-пе,
У
Дзераза гадавая.
бас. р. Свольна. Пл. люстра 0.18 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,5 км. Пл. вадазбору 1,5 км2. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд. Схілы выш. да 22 м, стромкія (на 3 да 5 м, спадзістыя), укрытыя лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,5 км) слабазвілістая, па Пн ўтварае заліў. Пойма забалочаная, пад лесам і хмызняком. 1 востраў (1,6 га). На Пд выцякае ручай у р. Свольна.
ДЗЕНЬ. прамежак часу паміж усходам і захадам верхняга краю Сонца. Працягласць (даўжыня) Д. залежыць ад геагр. шыраты месца і ад схілення Сонца.
На зямным экватары даўжыня Д. прыблізна пастаяішая і роўная 12 гадз, у Паўн. паўшар’і Зямлі — болып за 12 гадз пры дадатным схіленні Сонца (вясной і летам) і менш за 12 гадз пры адмоўным схіленні (увосень і зімой). У дні раўнадзенстваў усюды паміж палярнымі кругамі даўжыня Д. амаль 12 гадз; найб. ў дзень летняга і найменшая ў дзень зімовага сонцастаянняў. За палярнымі кругамі даўжыня Д. летам можа перавышаць 24 гадз, на полюсах роўная паўгоду. Звычайна пад даўжынёй Д. разумеюць даўжыню светлага часу сутак, калі на адкрытым паветры асветленасць дастатковая для любых работ, выразна бачны аддаленыя прадметы. На рэальную працягласць светлага часу аказваюць уплыў рэльеф мясцовасці, лясы, стан надвор’я: наяўнасць і характар воблачнасці, туман, дождж (гл. Змрок).