Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
Да арт. Двухдольныя. Асобныя прыкметы тыповай будовы ліста (1), сцябла (2), кветкі (3) і семя (4); дыяграма кветкі (5).
пляскатае, паўпразрыстае, у пярэдняй яго ч. 2 прысоскі (ротавая і брушная). Д. л.— гермафрадыт. Паразітуе пераважна ў жоўцевых хадах печані авечак, буйн. par. жывёлы, коз, дзікоў, высакародных аленяў, бурых мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, зрэдку чалавека; выклікае дыкрацэлгёз. Яйцы двухвусткі трапляюць у арганізм першага прамежкавага гаспадара (наземныя малюскі), з іх развіваюцца лічынкі — цэркарыі, якія інцыстуюцца і склейваюцца ў камячкі, назапашваюцца ў лёгачнай поласці і праз дыхальныя шляхі выкідваюцца ў вонкавае асяроддзе. У целе другога прамежкавага гаспадара (мурашкі) яны ператвараюцца ў метацэркарыяў. Жывёлы заражаюцца, з’ядаючы разам з кормам інвазаваных метацэркарыямі мурашак.
I. У. Рачкоўская. ДВУХГАДОВЫЯ РАСЛІНЫ. д в у хл е т н і к і, травяністыя расліны з жыццёвым цыклам (ад насення да насення) на працягу 2 гадоў. Вядома каля 50 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. асабліва ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я. Ў СССР каля 3 тыс. відаў, з іх на Беларусі 56 відаў. Да Д. р. належыць большасць агароднінных (цыбуля, морква, буракі, капуста), лекавых (баркун, наперстаўка. пакрывец, блёкат), дэкаратыўных (браткі, гваздзік турэцкі, званочак сярэдні, незабудка альпійская) відаў.
У 1-ы год Д. р. развіваюць падземную і надземную вегетатыўныя часткі (корань, цыбуліна, караняплод, сцяблы, лісце), на другі (за кошт назапашаных пажыўных рэчываў) утвараюць прадаўгаваты парастак з кветкамі, цвітуць, пладаносяць і адміраюць. У выніку неспрыяльных умоў у развіцці Д. р. назіраюцца адхіленні: цвітухі (квітучыяпарасткі ў 1-ы год) і ўпартасці (на 2-і год не ўтвараюць квітучых парасткаў). Д. р. іншы раз дзічэюць і паступова ператвараюцца ў шматгадовыя расліны. Параўн. Аднагадовыя раслгны. Б. М. Прусакова. ДВУХДОЛЬНЫЯ (Magnoliopsida, або Dicotyledones), клас пакрытанасенных раслін. Вядомы 75 парадкаў, болып за 180 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР 54 парадкі, больш за 20 тыс. відаў, з іх на Беларусі 40 парадкаў (араліякветныя, астракветныя, брызглінакветныя, букакветныя, бярозакветныя, варсянкакветныя, ваўчаягадакветныя, верасакветныя,
вербакветныя, гарлачыкакветныя, гарычкакветныя, гваздзікакветныя, гераніякветныя, драсёнакветныя, залознікакветныя, званочкакветныя, казяльцовакветныя, каменяломнікакветныя, каперсакветныя, кізілакветныя, кірказонакветныя, крапівакветныя, крапінцовакветныя, крушынакветныя, макакветныя, малачайнакветныя, маслінакветныя, матыльковакветныя, міртакветныя, першакветныя, плюмбагакветныя, ружакветныя, санталакветныя, сапіндакветныя, сінюхакветныя,
страснакветныя, фіялкакветныя, хваснікакветныя, чаякветныя, ясноткакветныя), 1106 відаў. Сярод Д. харч. (у т. л. зерпебабовыя пладовыя, алейныя), кармавыя, тэхн., лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Дрэвавыя і травяністыя расліны. Наземныя і водныя формы. Аўтатрофы, паразіты, паўпаразіты, сапратрофы. У адрозненне ад аднадольных зародак семя Д. мае 2 семядолі, якія, як правіла, прарастаюць надземна. Каранёвая сістэма стрыжнёвая з выразным гал. коранем. Праводная сістэма сцябла звычайна складаецца з аднаго кольца праводных пучкоў, у асноўным з камбіем, за кошт якога адбываецца другаснае патаўшчэнне. Лісце простае і складанае, чаргаванае, супраціўнае, кальчаковае, з перыстым, радзей пальчатым жылкаваннем. Кветкі 5-, радзей 4-членныя, звычайна прыстасаваныя да апылення насякомымі. Няктарнікі рознага тыпу, часцей яны — відазмененыя тычынкі.
Лгт.: Класс магнолнопснды, нлн двудольные (Magnoliopsida нлн Dicotyledones).—У кн.: Жнзнь растеннй, т. 5, ч. 1—2. Цветковые растення. М„ 1980— 81; Флора Европейской частн СССР. Т. 1.— Л., 1974; Тахтад жян А. Л. Пронсхожденне н расселенне цветковых растеннй.— Л., 1970; Козловская Н. В. Флора Белоруссші, закономерностн её формнровання, научные основы нспользовашія п охраны.— Мн., 1978.
Г. I. Зубкевгч.
ДВУХДОМНЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, у якіх жап. і мужч. генератыўныя (полавыя) органы знаходзяцца на розных асобінах. Пакрытанасенныя Д. р. маюць песцікавыя (жан.) і тычынкавыя (мужч.) кветкі, у інш. груп Д. р. утвараюцца архегоніі (жан.) і антэрыдыі (мужч.). У флоры Беларусі Д. р. ёсць сярод пакрытанасенных (дрэвавых — таполя, асіна, вярба; травяністых — каноплі, шчаўе, шпінат і інш.), голанасенных (ядловец), папарацепадобных, хвошчападобных, дзеразападобных, імхоў, водараспей. Параўн. Аднадомныя расліны, Шматдомныя расліны.
ДВУХКРЙЛЫЯ (Diptera), атрад насякомых. Пашыраны ва ўсім свеце. У сусв. фауне каля 85 тыс. відаў з 3 падатрадаў (даўгаеусыя деухкрылыя, караткавусыя двухкрылыя, круглашвовыя двухкрылыя) з болын як 100 сям.; у СССР каля 20 тыс. відаў. На Беларусі каля 6 тыс. відаў. Найб. поўна вывучаны каля 30 сям., адзначана больш як 400 раслінаедных, драпежных і паразітычных відаў.
Даўж. цела ад 0,3 да 50 мм, Цемныя або стракатай афарбоўкі. Маюць адну пару перапончатых крылаў (задняя пара ператварылася ў жужальцы). Галава шарападобная, паўшарападобная ці пляскатая. Вочы фасетачныя, паміж імі 2— 3 простыя вочкі. Вусікі шматі трохчленікавыя, у болыпасці з прыдаткам на 3-м членіку. Ротавыя органы калючыя, калюча-рэжучыя, сысучыя, зрэдку рэдукаваныя. Развіццё з поўным ператварэннем. За год 1—9 генерацый. Зімуюць ва
ўсіх фазах развіцця. Сярод даўганожак, галіц, злакавых мух ёець шкоднікі с.-г. культур: капусная, балотная і асенняя даўганожкі, зеленавочкі, гесенская і шведская мухі. Камары, макрацы, мошкі, сляпні — назойлівыя крывасмокі, нападаюць на чалавека і свойскую жывёлу.
Да арт. Двухпарнаногія. Странгілазома чорная.
Двухпялёснік альпійскі: 1— агульны выгляд расліны; 2— кветка; 3— плод.
Двухрадка сценная: 1— агульны выгляд расліны; 2— верхняя частка плода; 3— семя.
Малярыйныя камары — пераносчыкі малярыі, інш. віды камароў — тулярэміі, вірусных нейраінфекцый, пакаёвая і інш. сінантропныя мухі — кішачных . інфекц. хвароб. Падлавыя мухі — мех. разносчыкі мікробаў і яец гельмінтаў. Лічынкі страўнікавых, насаглотачных і скурных аваднёў паразітуюць на с.-г. жывёле, зніжаюць яе прадукцыйнасць. Лічынкі званцоў — пажыва для рыб. Тахіны знішчаюць шкодных насякомых. Д. маюць эпідэміялагічнае і эпізааталагічнае значэнне, многія з іх — прамежкавыя гаспадары гельмгнтаў. Іл. гл. на ўклейцы.
Літ.: Определнтель насекомых Европейской частн СССР. Т. 5. Ч. 1.— Л., 1969; Бей-Бненко Г. Я. Обіцая энтомологня.— 2 нзд.— М., 1971; О с м о л о вскнй Г. Е., Б о н д а р е н к о Н. В. Энтомологня.— 2 нзд.— Л., 1980.
С. М. Ветрава, Э. I. Хацько. ДВУХЛЁТНІКІ, тое, што Двухгадовыя расліны.
ДВУХПАРНАНОГІЯ, к і ў с я к і (Diplopoda), падклас (па інш. класіфікацыях клас) мнаганожак. Пашыраны ўсюды. У сусв. фауне каля 10 тыс. відаў з 5 атрадаў, у СССР Kann 200 відаў. На Беларусі спецыяльна не вывучаліся, найб. пашыраны прадстаўнікі атр. гроначнікаў і касцянак. У Белавежскай пушчы адзначаны 15 відаў, з якіх дамінуюць странгілазома чорная (Strongylosoma pallipes) і гламерыс конекса (Glomeris connexa). Кормяцца расліннымі рэшткамі, якія гпіюць, зрэдку жывымі расліннымі тканкамі. Карысныя: удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння, спрыяюць гуміфікацыі і мінералізацыі. Некаторыя папікоджваюць карэнні с.-г. раслін. Імі кормяцца жабы, рапухі, птушкі. У барацьбе з Д. выкарыстоўваюць інсектыцыды.
Цела выцягнутае, цыліндрычнае, укрытае ахоўнай кутыкулай, падзелена на галаву і сегментаванае тулава, большасць членікаў якога мае 2 пары ног (адсюль назва). На галаве 1 пара кароткіх неразгалінавапых вусікаў 1 простыя вочкі. Па баках сегментаў тулава ў болыпасці Д. адкрываюцца ядавітыя залозкі, што выдзяляюць рэчывы з моцным пахам. Д.— наземныя жывёлы. Жывуць у лясным подсціле, глебе, гнілой драўніне 1 інш. сховішчах з адноснай вільготнасціо паветра каля 100 %. Органы дыхання — трахеі, выдзялення — 1 пара мальпігіевых трубачак, а таксама сценкі кішэчніка. Т. I. Запольская. ДВУХПАРНАРАЗЦОВЫЯ (Duplicidentata), падатрад млекакормячых, які раней вылучалі ў атрадзе грызуноў. Уключаў 2 сям.: зайцы і пішчухі. Цяпер Д. лічаць самаст. атрадам зайцападобных.
ДВУХПЯЛЁСШК (Circaea), род шматгадовых травяністых раслін сям. скрыпнёвых. Вядомы 12 відаў, пашырапых ва ўмеранай і халоднай зопах Паўн. паўшар’я. У СССР 7 відаў, з іх на Беларусі 2. Лек. і фарбавальныя расліны.
Д. п а р ы ж с к і, або трава чарадзея (С. letetiana, нар. назва ліпта), зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце у вільготных і цяністых лясах, сярод хмызняку, па берагах рэк. Цвіце ў
чэрв.— ліпені. Расліна выш. 25—60 см, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, звычайна негалінастае, ніжэй суквецця з серпападобнымі валаскамі. Лісце супраціўнае, суцэльнае, на жалабатых чаранках, яйцападобнае, завостранае, амаль гладкае. Кветкі ружовыя, у канцавых простых або галінастых гронках. Вяночак з 2 адваротнаяйцападобных пялёсткаў. Плод арэшкападобны, грушападобнай формы, 1—2-гнездавы, з адным семем у кожным гняздзе, укрыты кручкападобна сагнутымі валаскамі. Д. а л ьп і й с к i (С. аіріпа) трапляецца па ўсёй тэрыторыі, але не часта. Расце ў сырых хвойных лясах, ярах, нярэдка на імшыстых пнях і калодах. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Расліна выш. 4—25 см. Сцябло голае. каля суквецця залозіста-апушанае, пераважна галінастае. Лісце сэрцападобнае, па краі выемчата-зубчастае, на крылатых чаранках. Кветкі белаватыя, з шчацінкападобнымі прыкветкамі. Пялёсткі каля асновы клінападобныя. Плод адваротнаяйцападобнай формы, 1-гнездавы, усаджаны кароткімі кручкаватымі валаскамі. М. Г. Кудрашова.
ДВУХРАДКА (Diplotaxis), род адна-, двухі шматгадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Вядомы 27 відаў, пашыраных у Еўропе і Міжземнамор’і. У СССР 5 відаў, з іх на Беларусі 2 заносныя віды.
Д. сценная (D. muralis) зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце н'а чыг. насыпах, камяністых засмечаных мясцінах, каля сцен будынкаў, агароджаў і дарог. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Аднаабо двухгадовая расліна выш. 30— 50 см. Сцябло прамое, ад асновы галінастае, знізу апушанае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, падоўжанае, ад выемчата-зубчастага да перыста-раздзельнага, з ланцэтнымі долямі. Кветкі жоўтыя, потым чырванаватыя, на кароткіх кветаножках. Пялёсткі адваротнаяйцападобныя, данізу звужаюцца ў нагаток. Плод —■ стручок без пладаножкі, заканчваецца кароткім мясістым тонкарабрыстым носікам. Пасенне размешчана ў 2 рады (адсюль назва). Д. т а н к алістая (D. tenuifolia) выяўлена ў наваколлі чыг. станцый Мінск-Усходні', Брэст-Палескі, Брэст-Пасажырскі, Талька і на тэр. Брэсцкага рачнога порта. Расце на пясчаных, друзавых і гравійных насыпах. Цвіце ў маі — верасні. Шматгадовая расліна выш. да 80 см з прамым галінастым, каля асновы адраўнелым сцяблом, укрытым рассеянымі валаскамі. Лісце ў разетцы, вузкаланцэтнае. голае, перыста-раздзельнае, з лінейнымі, звычайна выемчата-зубчастымі або бакавымі долямі; верхняе лісце лінейнае і амаль суцэльнакрайняе. Кветкі серна-жоўтыя, потым аранжавыя, у гронках. Стручкі лінейна-ланцэтныя, на пладаножцы, з мясістым слупком.