Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
I. М. Ляховіч.
ДВУХСТВбРКАВЫЯ МАЛЮСКІ, пл а сц ін і с т ажа бр а в ы я (Віvalvia, Lamellibranchia), клас водных беспазваночпых тыпу малюскаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах, саланаватых азёрах і ў прыбярэжнай ч. ўнутр. мораў Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў з 4 атрадаў. На Беларусі вывучаны недастаткова, найб. вядомыя прадстаўнікі з родаў гарошынкі і шароўкі (каля 30 відаў), бяззубкі і перлаўкі. Жывуць у рэках і азёрах, сажалках. закапваюцца ў грунт. поўзаюць па дне або прымацоўваюцца
да субстрату. Біяфільтратары, маюць значэнне ва ўтварэнні донпых адкладаў і ў біял. самаачышчэнні вадаёмаў, могуць забруджваць гідразбудаванні. Асобныя віды Д. м.— прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей, рыб і вадаплаўных птушак. Жамчужніца звычайная занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Выкапнёвыя Д. м. вядомы ў трацічных і чацвярцічных адкладах.
Цела двухбакова-сіметрычнае, складаецца з тулава і нагі, укрыта двухстворкавай ракавінай (адсюль назва) выш. 0,5—15 см, галава рэдукавана. Створкі ракавіны ўнутры высланы 2 скурнымі складкамі—«мантыяй», на спінным баку злучаны звязкай і (у большасці Biflay) замком. Органы дыхання — жабры, у некат. відаў зменены на жабравыя пласціны (адсіоль другая назва). Маюць органы скурнага пачуцця, хім. адчування, раўнавагі, зрэдку — зроку. Пераважна раздзельнаполыя, апладненне вонкавае.
Літ.: Фауна CGCP. Моллюскн. Т. 3. В 5,—Л„ 1980. I. IДзесяцік.
Да арт. Двухстворкавыя малюскі. Унутраная будова бяззубкі: 1 — край ракавіны; 2— край мантыі; з —рот; 4 — страУнік; 5 -— печань; 6 — кішка; 7 — перадсэрдзе; 8 — жалудачак; 9 — нырка; 10 — жабры; 11 — нага.
Да арт. Двуххвосткі. Кампадэя стафілінападобная (злева) і клешчахвост звычайны.
Джгір звычаііпы.
ДВУХХВбСТКІ, вілахвосткі (Diplura), атрад насякомых падкл. першаснабяскрылых. У сусв. фауне 600 відаў з 40 родаў, пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічпых абласцях. У СССР каля 20 відаў з 2 родаў. На Беларусі найб. вядомыя кампадэя стафілінападобная (Campodea staphylinus) і клешчахвост звычайны (Catajapyx confusus). Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад камянямі. Драпежнікі (жывяцца дробпымі членістаногімі) або кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.
Цела Д. (даўж. 2—8 мм) прадаўгаватае, малочна-белае, жаўтаватае, зрэдку з карычневымі ўчасткамі, густа ўкрытае валаскамі. Вусікі ніткападобныя. Вачэй няма. На заднім канцы цела парныя, накшталт вілаў адросткі (адсюль назва). Развіццё эпіморфнае. Ліняюць лічынкі 1 палаваспелыя насякомыя. С. М. Ветрава. ДЖАЛЯЧЫЯ ПЕРАПОНЧАТАКРБІлыя, джаланосныя (Aculeata), група насякомых падатр. спябліністабрухіх атр. перапончатакрылых. Пашырапы ўсюды. Дж. п.— пасякомыя, якія жывуць сем’ямі: восы, мурашкі, пчолы, чмялі. Асн. апыляльз нікі раслін.
Насякомыя сярэдніх памераў. Брушка сцябліністае. Яйцаклад самак ператвораны ў джала, прыдаткавыя яго залозы — у ядавітыя залозы. Лічынкі чэрвепадобныя, маларухомыя, у іх няма вачэй і ног, кормяцца назапашанай ежай (мёд, пылок раслін, насякомыя або іх лічынкі, павукі). Спосаб пабудовы гнёздаў і назапашаны корм спецыфічныя для кожнага віду джаланосных.
ДЖГІР ЗВЫЧАЙПЫ, ёрш звыч а й н ы (Асегіпа cernua), рыба сям. акунёвых атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэспых водах Паўн., Сярэдняй і Усх. Еўропы. Паўн. Азіі, у СССР — ад бас. Балтыйскага м. да Калымы. На Беларусі водзіцца ва ўсіх вадаёмах, асабліва многа ў Палескіх, Нарачанскіх, Браслаўскіх азёрах, у Заслаўскім, Асіповіцкім і інш. вадасховішчах. Аселая. прыдонная рыба. Вял. вандраванняў не робіць. Жыве чародкамі на значных глыбінях у мясцінах з пясчаным і заіленым дном. Нар. назвы ажгур, яжгур. Корміцца беспазваночнымі, ікрою і маляўкамі рыб. Шкодзіць рыбнай гаспадарцы, асабліва рыбагадоўлі ў прыродных вадаёмах.
Даўж. 10—15 см, маса 20—50 г (зрэдку да'200 г). Цёмна-шэры. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак. На жаберных накрыўках да 12 вострых шыпоў. Рыла тупое, кароткае. Полавая спеласць у 2—3 (зрэдку ў 1) гады. Нераст парцыённы ў крас.— чэрв. ў поймах рэк, поймавых старыцах, залівах, у азёрах часта на глыбіні. Плоднасць 4—200 тыс. ікрынак. Г. В. Гладкі. ДЖГІР-НАСАР, ёрш-насар (Асегіпа асегіпа), рыба сям. акунёвых
атр. акунепадобных. Пашыраны ў panax бас. Чорнага і Азоўскага мораў. На Беларусі водзіцца ў Дняпры і яго прытоках (Прыпяць, Сож3 Бярэзіна і інш.). Трымаецца каля глыбокіх мясцін з чыстай вадой і пясчаным або камяністым дном. Жыве чародкамі. Прыдонная рыба. Актыўны на змярканні і ноччу. Зімуе на глыбокіх мясцінах. Нар. назвы біручок, бабыр, чыранос і інш. Вельмі пражэрлівы, па адзінку масы з’ядае корму ў 6 разоў больш за ляшча. Корміцца доннымі арганізмамі, асабліва лічынкамі хіранамід. Знішчае ікру і малявак прамысл. рыб.
Даўж. 16—20 см, маса да 200 г. Адрозніваецца ад джггра звычайнага прадаўгаватым целам і доўгім рылам. Колер светла-жаўтаваты, на спіне, баках, плаўніках цёмныя плямы. Рот высоўны. Першы спінны плаўнік 1 першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак. Полавая спеласць у 3— 4 гады. Нераст парцыённы ў крас.— маі на перакатах з буйназярністым пясчаным або камяніста-галечным дном. Плоднасць 28—100 тыс. ікрынак. Г. В. Гладкі. ДЖЫДЗІНЕУСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Іванаўскім р-не, у воз. Джыдзінне. Сапрапель арган. тыпу, запасы 940 тыс. м3. Высцілае 70 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,2 м, найб. 9,5 м. Натуральная вільготнасць 91 %. Попельнасць 31 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,2, вокіслаў жалеза 6,6, алюмінію 0,9, магнію 0,5, кальцыю 2,2, калію 0,2, фосфару 2,4. Вадародны паказчык (pH) 5,8. Сапрапель каштоўны як лек. гразь, прыдатны на ўгнаенне, для буравых работ.
ДЖЫДЗІННЕ, возера ў Іванаўскім р-не, у бас. р. Ясельда. Пл. 0,44 км2. Даўж. 1,48 км, найб. шыр. 0,45 км. Катлавіна складаецца з трох плёсаў, выпягпута з Пн на Пд. Схілы выш. да 3 м. спадзістыя, пясчаныя, разараныя. Берагавая лінія (даўж. 3,4 км) звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. У возеры Джыдзінеўскае радовішча сапрапелю. На Пн выцякае ручай у Ясельду. За 3 км на У ад возера в. Тышкавічы.
ДЖЫЛКРАНСТАВА ХВАРОБА, тое, што бластамікоз.
ДЖЭМСАШЁЛА (Jamesoniella), род пячоначных імхоў сям. юнгерманіевых. Вядома каля 40 відаў, пашыраных у розных абласцях зямнога шара. У СССР 1 від — Дж. a с е н н я я (J. autumnalis). На Беларусі трапляецца па ўсёй тэр. ў зацененых месцах на драўніне, якая гніе, глебе, камянях, каранях дрэў. Удзельнічае ў раскладанні адмерлай драўніны.
Двухдомная расліна. Дзярнінкі ад зялёных да жаўтавата-зялёных 1 амаль
бурых. Сцябло паўзучае, з рызоідамі, да 3—4 см даўж., простае або галінастае, з каленчата-выгнутымі канцамі са спарангіямі. Лісце чаргаванае, косаабо папярочна-прымацаванае, больш-менш прылеглае, авальнае ці акругла-прамавугольнае, уверсе часам злёгку выемчатае. Амфігастрыі (відазмененае лісце) ланцэтныя, хутка адпадаюць. Перыанцый (покрыва для архегоніяў) на верхавінцы сцябла, цыліндрычны, уверсе складкаваты, па краі вусця з раснічкамі. Спараносіць летам. Іл. гл. на ўкл. да арт. Пячо'нач'ныя імхі. Г. Ф. Рыкоўспі.
ДЖЭСШЛІТЫ, горныя пароды; тое, што жалезістыя кварцыты.
ДЗВІНА ЗАХОДНЯЯ, гл. Заходняя Дзвіна.
ДЗВІНАСА, С ы т н і ц а, рака, левы прыток Віліі, у Лагойскім і Вілейскім р-нах. Даўж. 54 км. Пачынаецпа каля в. Задворнікі (Лагойскір-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Асн. прытокі: Малка, Рудаўка, BanaBep, Вейнка (справа), Дзвонка (злева), густата рачной сеткі 0,63 км/км2.
Вадазбор (614 км2) на ПнУ Беларускай грады, у верхняй ч. ўзгорысты, у ніжняй — раўнінны. перасечаны сеткай асушальных'каналаў 1 канаў. Грунты пясчаныя 1 тарфяністыя. Пад лесам 55 % (мяшаныя, з перавагай хвойных парод лясы), пад ворывам 30 %. Даліна амаль невыразная, на 5 км у вярхоўі шыр. 200— 400 м. Схілы зліваюцца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, часцей забалочаная, узгорыстая, укрыта хмызняком, шыр. 100—150 м. У разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—1,5 м. Рэчышча зарэгулявана 3 плацінамі, шыр. ракі ў межань 5—15 м. Берагі стромкія, у сярэднім цячэнні нярэдка абрывістыя. На
Джгір-насар.
Рака Дзвінаса ў верхнім цячэнні.
перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 48 % гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м3/с. Рэжым ракі вывучаўся ў 1937—39, назіранні вяліся на гідралаг. пасту Краснае. На рацэ Плешчаніцкае вадасховішча. Д. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацвійных сістэм. Н. Дз. Шэка.
ДЗВІНСКАЯ ЛЯСНАЯ ДОСЛЕДНАЯ СТАНЦЫЯ Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. Засн. ў 1960 у г. п. Падсвілле Глыбоцкага р-па. Даследуе пытанні фарміравання высокапрадукц. пасадак, стварэння насенных плантацый хвоі і елкі, распрацоўкі новай тэхналогіі вырошчвання лясных культур на базе механізацыі ўсіх працаёмкіх працэсаў. Распрацоўваюцца спосабы апрацоўкі глебы для вырошчванпя лясньіх культур, ствараюцца і вывучаюцца доследныя культуры хвоі і елкі рознай гушчыпі (закладзена 120 га) у найб. пашыраных тыпах лясоў, а таксама пастаянныя лесанасенныя плантапыі хвоі і елкі. Вядзецца адбор і інвентарызацыя плюсавых насаджэнняў і дрэў, абгрунтоўваецца выбар плошчаў пастаянных гадавальнікаў лясных культур, выконваюцца работы па стандартызацыі пасадачнага матэрыялу, сортавыпрабаванню таполі для ўмоў БССР. М. М. Крапіўка.
«ДЗВІНСКІ», спецыялізаваны саўгас рэсп. вытв. камбіната Белдарзеленбуд. Створаны ў 1981 у Віцебску. Спецыялізуецца на вырошчванпі кветак, пасадачнага матэрыялу дэкар. дрэвава-кустовых раслін, насення газонных траў. Пл. гадавальнікаў (1982) 128 га/кветкавых аранжарэй 0,43 га. У 1981 у саўгасе вырашчана болып за 2 млн. кветак (з іх у ахоўным грунце 0,5 млн. шт.), у т. л. на зразанне 220 тыс. шт. (ружы, гваздзікі, калы, бэз, цюлыіаны і інш.). Для дэкар. азелянення і кветкавага афармлення гар. паселішчаў штогод вырошчваецца каля 200 тыс. саджанпаў дрэў і кустоў і 1,7 млн. шт. кветкавай пасады. У. I. Талейка.
ДЗВбНКА, рака, левы прыток Дзвіяасы (бас. Віліі), у Лагойскім р-не. Даўж. 15 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Ляды. Сярэдпі нахіл воднай паверхні 3,5 %п. Вадазбор (57 км2) на зах. схілах Мінскага ўзв., пад лесам 34%.
ДЗЁВА (лац. Virgo), адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка — Спіка (аДз., 1-й візуальнай зорнай велічыні) разам з трыма менпі яркімі зоркамі ўтварае фігуру ромба, бачную вокал. У сузор’і 95 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; выяўлена скопішча (2,5 тыс.) галактык спіральнай структуры, сярод якіх размешчана магутная крыніца радыёвыпрамянення — радыёгалактыка Дзе-