• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 522с.
    Мінск 1983
    431.73 МБ
    ігольчастыя крышталі ўтвараюць коркі, пізаліты, канкрэцыі, камкі і згусткі радыяльна-прамяністай будовы, прамяністыя агрэгаты. Бясколерны, бляск шкляны. Цв. 3, шчыльн. 2400 кг/м3. У палевашпатавых жылах, гліністых пародах і пясчаніках. вугалях 1 інш. як прадукт змены алюмасілікатаў Na. Д.— новая перспектыўная руда на алюміній 1 соду.
    Літ.: Дмнтрнев Ф. Л., Курочк a В. П., Ф р о л о в Г. Н, Давсоннт в нпжнекаменноугольных отложенпях Прнпятской впаднны.— У кн.: Новые внды неметаллнческнх полезных лскопаемых. М„ 1975.
    ДАФНП, вадзяныя блохі (Daphnia), род прэснаводных беспазваночных атр. галінаставусых ракападобных. Пашырапы ўсюды. У сусв. фауне 26 відаў, у СССР каля 20 відаў. На Беларусі ў плыткіх вадаёмах або ў зарасніках сажалак і азёр адзначапы 4 віды, найб. трапляюцца Д. з в ычайная (Dp. pulex) і Д. даўгах в о с т а я (D. longispina). Д. ўтвараюць значную ч. планктону. Жывяцца бактэрыямі, аднаклетачнымі водарасцямі, раслінным дэтрытам. Д. кормяцца рыбы і іх маляўкі (Д. штучна гадуюць на корм рыбам для рыбных гаспадарак і акварыумаў).
    Цела Д. (даўж. 0,7—6 мм) укрыта празрыстай акругленай двухстворкавай ракавінай. На галаве шчыток з дзюбкай і фасетачнае вока. Вусікі (антэны) — органы пачуцця і перамяшчэння. Грудзі складаюцца з 4—6 сегментаў, кожны з парай ног. Раздзельнаполыя. Летнія пакаленні — самкі, якім уласцівы партэнагенез. Увосень з’яўляюцца самцы, адбываецца апладненне; самкі адкладваюць 1—2 аплодненыя яйцы, якія зімуюдь.
    Т. 1. Запольская. ДАХЛОЎКА, рака, правы прыток Мухаўца, у Пружанскім і Кобрынскім р-нах. У верхнім цячэнні наз. Гарадзечна. Даўж. 24 км. Пачыпаецца на Пд ад в. Паддубна (Пружанскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0.5 %0. Амаль на ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор (226 км2) на ўсх.
    ускраіне Прыбугскай раўніны, пад лесам 37 %.
    ДАХНАРКА, рака, левы прыток Дрысы (бас. Зах. Дзвіны), у Полацкім р-не. Даўж. 24 км. Пачынаецца з воз. Белае, цячэ праз воз. Дахнарскае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 % о. Асн. прыток Лонніца (справа). Вадазбор (208 км2) у межах Полацкай ніз., азёрнасць 2 %, пад лесам 53 %. ДАХНАРСКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не, у бас. р. Дахнарка. Пл. 0,47 км2. Даўж. 0,89 км, пайб. шыр. 0,7 км, найб. глыб. 1,7 м, сярэдняя 1,1 м. Аб’ём вады 0,5 млн. м3. Вадазбор (73,8 км2) дробнаўзгорысты і нізінны, складзены з суглінкаў і пяскоў, месцамі разараны, 63 % пл. пад лесам і хмызняком.
    Катлавіна рэшткавага тыпу, акругленая. Схілы выш. 2—3 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам, на Пд разараныя. Берагавая лінія (даўж. 2,71 км) слабазвілістая. Берагі пераважна сплавінныя, на Пн пясчаныя, забалочаныя. Пойма шыр. 10—20 м, на У 200—250 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем сярэдняй магутнасцю 3,6 м. Мінералізацыя вады 115 мг/л, празрыстасць 1,7 м. Дыстрофнае. Праточнае: праз возера цячэ р. Дахнарка, на 3 упадае ручай. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Водзяцца карась, лінь, плотка, акунь, шчупак. На паўн. беразе в. Рудня.
    М. М. Курловіч. ДАЦБІТ (ад лац. Dacia Дакія, рымская правінцыя на тэр. сучаснай Румыніі), эфузіўная горная парода, складзеная з шклаватай або часткова раскрышталізаванай (шклавата-мікракрышталічнай) асн. масы і парфіравых украпанікаў: плагіяклазу (часцей андэзіну), радзей біятыту, рагавой падманкі, піраксену, кварцу. Належыць да групы крэменякіслых магматычных горных парод і па хім. саставу адпавядае гранадыярытам, мае ў сабе 64—68 % SiO2. На Беларусі Д. вядомы ў верхняй ч. магутнай (да 350 м) вулканагеннай тоўшчы валынскай серыі Брэсцкап упадзіны, дзе з эфузіўнымі горнымі пародамі блізкага да іх хім. саставу (андэзітадацытамі, рыядацытамі, трахідацытамі) утвараюць адносна невял. вулканічныя целы сярод шматлікіх патокаў і покрываў базальтаў і іх туфаў. Структура Д. мікрапарфіравая ці афіравая, колер цёмна-шэры, ружова-буры. Шчыльн. 2400 кг/м3.
    М. В. Вераценнікаў. ДАЧА ЛЯСНАЯ, гістарычпая назва ляснога масіву або ўчастка лесу, якія ў дарэв. час былі адм. і юрыд. адзінкамі тэр. падзелу лесу. Ляснымі дачамі наз. таксама часткі лясніцтваў, вылучаныя ў самаст. гаспадаркі.
    Належалі прыватным асобам, установам або дзяржаве. У сярэдзіне 19 ст. былі заменены лясніцтвамі, але назвы іх захаваліся за асобнымі масівамі. Некаторыя лясныя дачы (Вярэйцаўская, Жорнаўская, Прылуцкая, Каранёўская, Горацкая; гл. адпаведныя арт.) сталі вядомымі з-за асобай каштоўнасці лесу, іх навук. і гіст. значэння.
    Літ.: Турскнй М. К. Лесоводство.—6 нзд.— М„ 1954; Рублевскнй С. А. Управленне лесамн п лесным хозяйством Белорусской ССР.— Мн„ 1979.
    В. С. Гельтман.
    ДАШКАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 1 км па ПнЗ ад в. Дашкавічы Свіслацкага р-на. Паклад у выглядзе 2 лінз пясчана-жвіровага матэрыялу і роздазярністага пяску звязаны з канцй’а-марэннымі адкладамі сожскага .'Ледзянснпя. Разведаныя запасы пя, чана-жвіровага матэрыялу 229 тыс. л3, перспектыўныя запасы пяску 5(99 млн. м3. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая; жвіру буйпей за 5 мм у ёй 17— 36 %. Пясгі адсевы розназярністыя, палевашпаіава-кварцавыя, Магутпасць карыснай тоўшчы 2,6—4 м, ускрышы (розназярністыя гліністыя пяскі) 1,7—3 м. Падсцілаюць паклад супескі і пяскі. Жвір і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве, у буд. работах, на выраб бетону. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДАШКАУСКІ ПАРК, у в. Дашкаўка Магілёўскага р-на. Закладзены ў канцы 18 ст. Пл. каля 10 га. Пейзажііы. Па асн. кампазіцыйнай восі праходзіць уязная шырокая кляповая алея, якая заканчваецца парадным партэрам. За ім на верхняй тэрасе Дняпра размешчаны 2-павярховы мураваны сядзібны дом з 3-яруснай вежай. Партэр вял. круглаватай формы з парай куліс з елкі звычайнай, высаджанай клумбай. Маляўнічыя перспектывы адкрываюцца на пойму Дняпра са старыцамі, дамбамі і вадзяпым млынам (не збярогся). Прагулачны маршрут кальцавога тыпу праходзіў праз
    Дварнізгалаўскі парк.
    маляўнічыя мяшаныя насаджэнні — беразнякі злакавы, клянова-сніткавы, ліпава-злакавы. Ахоўная абсадка з Пн — бяроза і таполя. Збярогся парк часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
    ДВАРШЗГАЛАУСКІ ПАРК, у в. Двор Нізгалава Бешанковіцкага р-на. Закладзены ў 1884. Пл. 7,5 га. Пейзажны. Размешчаны на высокім беразе р. Ула, з трох бакоў акружаны ліпавымі прысадамі. У паўн.-зах. ч.— мураваны сядзібны дом, ад якога ў бок ракі ідуць 4 тэрасы. абсаджаныя шпалерамі з елкі звычайнай. Парк быў створаны на месцы рэгулярнага, падоўжныя алеі заменены маляўнічымі палянкамі, высаджана пімаг дэкар. кустоў і экзотаў: піхта бальзамічная, лістоўніца еўрап., ліпа буйналістая, бяроза далекарлійская, кедр еўрап. і яго калонападобная форма, хвоі веймутава і чорная, аксаміт амурскі і інш. Помнік прыроды мясц. значэпня. Належыць калгасу імя Дзімітрава.	в. р. Анціпаў.
    ДВАРЭЦКАЕ РАДбВІШЧА ПЯСЧАНА-ЖВІРОВАГА МАТЭРЫЯЛУ, за 0,5 км на У ад в. Дварэц Дзятлаўскага р-на. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 2,8 млн. м3. Пясчанажвіровы матэрыял шэры, слабагліністы, з праслоямі і лінзамі розназярністага пяску; жвіру буйней за 5 мм у ім 28—78 %. Пяскі-адсевы буйнаі сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя, месцамі гліністыя. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8— 13,6 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі і суглінкі) 0,2— 4 м. Пяскі і жвір прыдатныя ў дарожным буд-ве. Радовішча не распрацоўваецца.
    ДВАЯКАДБІХАЮЧЫЯ (Dipnoi), падклас касцістых рыб, якім уласціва і жабернае і лёгачнае дыханне. У Аўстраліі, Афрыцы і Паўд. Амеры-
    цы 6 відаў з 3 родаў, у т. л. лускаўнікі афрыканскі, амерыканскі і аўстралійскі, або рагазуб. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі (лускавінкі, зубныя пласцінкі) вядомы з сярэдняга дэвону. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту асадкавых парод. ДВОРНАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не, у бас. р. Дзісна. Пл. 0,09 км2. Даўж. 0,6 км, найб. шыр. 0,23 км. Катлавіна выцягнута з У на 3. Схілы выш. 10—15 м, стромкія, параслі хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 1,4 км) слабазвілістая. На 3 злучана ручаём з возерам без назвы. Уздоўж паўн. берага размешчаны Відзалаўчынскі парк.
    ДВОРЫШЧА, возера ў Калінкавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Пл. 0,24 км2. Даўж. 1,8 км, найб. шыр. 0,2 км. Поймавае. Катлавіна лопасцевай формы. Схілы невыразныя. Берагавая лінія (даўж. 4,85 км) звілістая. утварае падоўжаныя вузкія залівы. Берагі высокія, пясчаныя. пад хмызняком. У зах. частцы невял. востраў. Паблізу в. Міхнавічы.
    ДВОРЫШЧА. возера V Калінкавіпкім р-не, у бас. Прыпяці. Пл. 0,11 км2. Даўж. 1.32 км, найб. шыр. 0,12 км. Катлавіна стужкападобнай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы невыразныя, пераважна разарапыя. Берагавая лінія (даўж. 2,6 км) слабазвілістая. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Цімошышчы (на ПнЗ), ручаём з воз. Малое (на У). Паблізу в. Пеніца. ДВУХБАКОВАЕ РЭГУЛЯВАННЕ ВОДНАГА РЭЖЫМУ г л е б ы. рэгуляванне воднага рэжыму глебы пры дапамозе асушальна-ўвільгатняльных сістэм. якія працуюць пры лішку вільгапі ў рэжыме асушэння, a пры яе недахопе — у рэжыме ўвільгатнення і тым пастаянна забяспечваюць неабходны ўзровень вільготнасці кораненаселенага слоя. Ужываюць ва ўмовах, калі расліны на працягу вегет. перыяду адчуваюць як лішак, так і недахоп вільгаці. У БССР у сувязі з няўстойлівым рэжымам прыроднага ўвільгатнення і цеплазабеспячэння Д. р. в. р. найб. поўна задавальняе с.-г. вытв-сць. Пры такім спосабе рэгулявання на тарфяных глебах ад увільгатнення ўраджайнасць ячменю павысілася ў сярэднім на 20 %, аўса — на 24, бульбы — на 18,5, шматгадовых траў на сена — на 36 %. На пач. 1982 сістэмы з Д. р. в. р. глебы пабудаваны на пл. 540 тыс. га.
    Літ.: М а с л о в Б. С., Станкев п ч В. С., Черненок В. Я. Осушптельно-увлажнптелыіые снстемы.— М., 1981; Зубец В. М., Еськов A. II. Мелноратпвные снстемы двустороннего действня.— Мн., 1980. М. Г. Голчанка.
    ДВУХВУСТКА КАШЭЧАЯ. паразітычны чарвяк; тое, што апістарх кашэчы.
    ДВУХВУСТКА ЛАНЦЭТАПАДОБНАЯ, дыкрацэліп л а н ц э Ta­na д о б н ы (Dicrocoelium lancea­tum), гельмінт сям. дыкрацэліідаў кл. смактуноў. Пашырана ў зоне ўмеранага клімату (у т. л. на Беларусі).
    Цела (даўж. 5—15, шыр. 1,5—2,5 мм)
    Да арт. Дваякадыхаючыя. Лускаўнікі: 1 — афрыканскі; 2 — амерыканскі; 3 — аўстралійскі.