Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 522с.
Мінск 1983
ДАІІКОЎСКІ ГАРЫЗОНТ (ад пазвы г. Данкоў у Ліпецкай вобл.), сярэдняя ч. фаменскага яруса верхняга дэвопу. На Беларусі выяўлены ў 1953, у 1962 вылучаны са складу данкава-лебядзяпскіх слаёў. Залягае на лебядзянскім гарызонце, перакрываецца азёрска-хаванскім. Адклады гарызонта пашыраны па ІІдУ Беларусі (Прыпяцкі прагін), часткова ў Брэсцкай вобл. Глыб. залягання ад 100 да 2000 і болып метраў, магутнасць адкладаў ад 300 да 2000 м. У склад Д. г. ўключаюцца каліяпосная падтоўшча верхнесаляноснай тоўшчы і гіпсаносна-глініста-мергелістая падтоўшча надсалявой тоўшчы.
Саляносная ч. разрэзу гарызонта складзена з рытмічнага чаргавання кам. солі з праслойкамі калійных солей і глініста-карбанатных парод, несалявая — з тлін, мергеляў, гліністых даламітаў і вапнякоў з праслойкамі сульфатных, туфагенных і тэрыгенна-карбанатных парод. У адкладах гарызонта трапляюцца рэшткі выкапнёвых астракод, ракаскарпіёнаў, пелецыпод, раслін і споры.
У складзе гарызонта выдзяляюцца шацілкаўскія (магутнасць 200—550 м), асавецкія (100—1100 м) і любанскія (50— 700 м) слаі. 3 адкладамі Д. г. ў Прыпяцкім прагіне звязаны паклады калійных солей (Старобінскае 1 Петрыкаўскае радовішчы калійных і кам. солей, гл. адпаведныя артыкулы). С. А. Кручак. ДАРАГАБУЖ, назва р. Жыгулянка ў піжнім цячэнпі.
ДАРАЖБІВЕЛЬ, рака, левы прыток Сажа, у Кармяпскім і Чачэрскім р-нах. У верхнім цячэнпі наз. ручай Змейка. Даўж. 13 км. Сярэдні нахіл воднай паверхпі 2,1 %о. Вадазбор (33 к№) раўпіппы, пад лесам 79%.
ДАРАТЭАНТУС (Dorotheanthus), род аднагадовых травяністых pacain сям. аізаонавых. Вядома каля 20 відаў, пашыраных у Паўд. Афрыцы. У СССР культывуюць 3 віды. На Беларусі інтрадукаваны Д. м а рг а р ы т к a п а д о б н ы (D. bellidiformis). Дэкар. расліна, выкарыстоўваецца для азелянення адхонаў, дывановых клумб, камяпістых горак. Цвіце з чэрв. да замаразкаў.
Выш. да 10 см. Сцяблы ляжачыя. Лісце вузкае, мясістае, даўж. да 8 см. Кветкі адзіночныя, шматлікія, нагадваюць маргарытку, дыям. 3—4 см. Пялёсткі зграбныя, лінейныя, разнастайнай афарбоўкі (ружовай, кармінавай, аранжавай, белай 1 ініп.). Размнажаецца насеннем. I. А. Карэўка.
ДАРАУЛЯНКА, рака, правы прыток Яршоўкі (бас. Іслачы), у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах.
Дапіо малабарскі.
Даратэантус маргарыткападобны.
Даўж. 12 км. Пачыпаецца па Пд ад в. Ермакі (Маладзечанскі р-н). Сярэдні пахіл водпай паверхні 1,4 %оВадазбор (79 км2) на зах. ускраіне Мінскага ўзв., пад лесам 6 %.
ДАРАФЁЕУ Апатоль Максімавіч (н. 10.8.1941, в. Лажані, Гарадоцкі р-н), беларускі сав. арнітолаг. Канд. біял. н. (1972). Дацэнт (1973). Чл. КПСС з 1970. Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1964). 3 1964 выкладчык кафедры заалогіі (з 1977 адначасова прарэктар па навук. рабоце) Віцебскага пед. іп-та. Даследчык фаупы паземных пазваночных Бел. Паазер’я. Папулярызатар ідэй аховы прыроды. Аўтар праекта Сеткі ахоўпых тэр. Бел. Паазер’я (1977). Адзін з аўтараў Чырвонай кнігі Беларускай ССР. Асн. працы па арніталогіі, тэрыялогіі, ахове прыроды, мстодыцы выкладання біялогіі.
Тв.: Редкпе н нсчезаюіцне птнцы Белоруссіш.— Мн., 1978 (разам з М. С. Долбікам); Рыбы, земнаводныя, паўзуны.— Мн., 1981 (разам з В. С. Конюшка, A. А. Ляшко); Птушкі.— Мн., 1983.
ДАРАФЁЕУ Павел Іванавіч (н. 27. 1.1911, г. Ніжняудзінск Іркуцкай вобл.), савецкі даследчык выкапнёвых насенных флор (палеакарполаг). Д-р біял. п. (1965). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). 3 1953 у Бат. ін-це AH СССР. Даследуе насепныя флоры палеагену, неагену і антрапагену Рускай раўніны, Сібіры, Урала, Казахстана. 3 1954 вывучае расліннасць Беларусі алігацэнавага. пліяцэнавага і плейстацэнавага ўзростаў. Выявіў кіравалыіыя комплексы выкапнёвых насепных флор пліяцэну і антрапагену. Апісаў выкапнёвыя віды родаў пілюльніца, азола, рдзест, бразенія, кальдэзія і інш., якія былі пашыраны на тэр. Беларусі ў неагене. Вынікі даследаванняў Д. па гісторыі расліннага покрыва спрыяюць больш дэталёваму стратыграфічнаму падзелу кайназойскіх адкладаў Беларусі і інш. раёнаў СССР.
Тв.: О третнчной флоре Белорусснп.— Боташіческнй журнал, 1960, т. 45, № 10; Новые данные о плейстоценовых флорах Белорусснп іі Смоленской областн.— У кн.: Матерналы по нсторнн флоры н растіггельностп СССР. М.; Л., 1963, в. 4; О плноценовой флоре Белорусснн.— У кн.: Нпжннй плейстоцен ледннковых районов Русской равннны. М., 1967; ІІскопаемые цветковые растення СССР. Magnoliaceae — Eucommiaceae.— Л., Т. 1. 1974 (у сааўт.); ІІскопаемые цветковые растення СССР. Т. 2. Ulmaceae — BetuІасеае.— Л., 1982 (у сааўт.).
ДАРАШЭВІЦКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІІІ, за 0,8 км на ПдЗ ад в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Пластападобны паклад звязаны са старажытна-азёрнымі адкладамі паазерскага зледзяненпя. Разведапыя запасы 155 тыс. м3. Гліны жоўта-бурыя шчылыіыя, тлустыя, пластыч-
ныя, з тонкімі праслоямі пяску. Гліністых часпінак драбней за 0,01 мм у іх 27,3—85,6 %. Магутнасць карыспай тоўшчы 0,7—6,7 м, ускрышы (дробназярністыя пяскі, супескі) 0,2—2,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы. Радовішча распрацоўваецца Петрыкаўскім камбінатам буд. матэрыялаў.
ДАРАШЭВІЦКІ ПАРК, у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. Пл. каля 8 га. Пейзажны. Размешчаны на левым беразе Прыпяці. Кампазіцыйным цэнтрам быў сядзібны дом у паўд. ч. парку. Фасад дома з партэрам-эліпсам перад ім быў арыентаваны ў бок ракі. У парку раслі унікальныя для Беларусі экземпляры платану кленалістага, піхтаў сібірскай і бальзамічнай. Асталіся хвоя веймутава, елка чырвоная, дуб чырвопьт, каштан горкі звычайпы і інш. Парк збярогся часткова. Помнік прыроды мясц. значэнпя.
ДАРАШЭВІЧ Міхаіл Васілевіч (19. 11.1900, г. Орша — 28.1.1968), дзяржаўны дзеяч БССР, бел. вучоны-геадэзіст. Засл. дз. нав. і тэхн. БССР (1954), праф. (1961). Чл. КПСС з 1946. Скончыў БСГА (1927). 3 1933 у БПІ: заг. кафедры геадэзіі (1933— 41, 1945—68), дырэктар ін-та (1947— 59). 3 1959 міністр вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. Аўтар навук.-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнпі тарфяных радовішчаў рэспублікі. Чл. ЦК КПБ у 1954—66, канд. у чл. ЦК КПБ з 1966. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1955—68. Яго імем пазвапа вуліца ў Мінску. На доме па вуліцы і на гал. корпусе БПІ мемарыяльныя дошкі.
Літ.: М. В . Дорошевяч.— Геодезня н картографня, 1968, Ks 6.
ДАРАШЭВІЧЫ, геалагічпае агаленне на левым беразе Прыпяці, паміж вёскамі Дарашэвічы і Ляскавічы Петрыкаўскага р-на; помнік прыроды рэсп. значэпня (1963). Размешчана на схіле 2-й надпоймавай тэрасы, у абрыве ракі агаляюцца тарфянікі муравінскага міжледавікоўя. Пл. агалення 3 тыс. м2, ахоўная зона вакол 12 тыс. м2.
ДАРВІНІЗМ, матэрыялістычная тэорыя эвалюцыі (гіст. развіцця) арган. свету Зямлі, заснаваная Ч. Дарвіным. Эвалюцыя, паводле Дарвіна, ажыццяўляецца ў выніку ўзаемадзеяння 3 асн. фактараў: зменлівасці, спадчыннасці і натуральпага адбору. На аснове зменлівасці ўтвараюцца новыя прыкметы і асаблівасці ў будове і функцыях арга-
пізма, спадчыннасць замацоўвае гэтыя прыкметы, пад уздзеяннем натуральнага адбору выжываюць і размнажаюцца арганізмы, найб. прыстасаваныя да пэўных умоў існаванпя. Дзякуючы спадчыннай зменлівасці і бесперапыннаму дзеянню натуральнага адбору папуляцыі арганізмаў у працэсе эвалюцыі назапашваюць новыя прыстасавальныя прыкметы, што ў выніку вядзе да ўтварэння новых відаў. Вял. ролю ў эвалюцыі адыгрывае барацьба за існаванне, якая абумоўлена недахопам жыццёвых сродкаў (тэрыторыі, ежы, святла і інш.) і ўплывае на іптэнсіўнасць і накіраванасць натуральнага адбору. Сярод розных форм барацьбы за існаванне Д. асабліва вылучае ўнутрывідавую як найб. жорсткую, з прычыны падабенства запатрабаванняў асобін аднаго віду да ўмоў існавання. Д. выявіў рухаючыя сілы эвалюцыі арган. свету, матэрыялістычна растлумачыў працэс развіцця і станаўлення біял. відаў і мэтазгоднасць арганізацыі жывых істот. Далейшае развіццё Д. адбывалася на аснове абагульнення даных прыватных біял. навук (палеанталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі, марфалогіі жывёл і раслін, сістэматыкі, генетыкі, экалогіі, біяцэналогіі і інш.) і прывяло да ўзнікнення эвалюцыйнага вучэння (у сучасным разуменні паняцце выкарыстоўваецца як сінопім тэрміна «Д.»). Выкарыстанне дакладных эксперым. метадаў на папуляцыйнавідавым (мікраэвалюцыйным) узроўні дапамагло высветліць ролю эвалюц. фактараў, сфармуляваць уяўленні аб элемептарнай эвалюц. адзінцы (папуляцыі), элементарным эвалюц. матэрыяле і з'яве. У аснове сучаснай (т. зв. сінтэтычнай) тэорыі эвалюцыі — вучэнне аб мікраэвалюцыі, створанае ў выніку аб’яднання
У Дарашэвіцкім парку.
генетыка-экал. вывучэння структуры папуляцый, эксперым. і матэм. вывучэнпя барацьбы за існаванне і натуральнага адбору, даных эксперым. і тэарэт. генетыкі, развіцця тэорыі віду і ілпі. напрамкаў біялогіі. Вылучэнне мікраэвалюц. ўзроўню ў тэорыі эвалюцыі і вывучэнне механізмаў эвалюц. працэсу садзейнічалі распрацоўцы тэорыі ўтварэння буйных надвідавых таксанамічных груп жывёльнага і расліннага свету, шляхоў, напрамкаў і тэмпаў эвалюцыі і інш. Сучасны Д.— гал. тэарэт. аснова біялогіі, с.-г. і мед. практыкі. Заснаваны на канцэпцыях Д. падыход да вывучэнпя праблем прыродазнаўства дазваляе вырашаць многія практ. пытанні аховы прыроды і рац. прыродакарыстання, правядзення эфект. пераўтварэння сартоў культ. раслія і парод свойскай жывёлы, вывядзення прадукцыйных штамаў мікрааргапізмаў і ішп.; стварае аснову для вучэння аб развіцці біягеацэнозаў і біясферы ў цэлым і ў перспектыве дазваляе кіраваць эвалюц. працэсам. Паслядоўныя дыялектычна-матэрыяліст. пазіцыі Д. вызначаюць яго важнае метадалаг. значэнне для распрацоўкі філас. асноў сучаснага прыродазнаўства.
Ыа Беларусі з 2-й пал. 19 ст. актыўную барацьбу за Д. вялі A. В. Саветаў, I. А. Сцебут, I. М. Чарнапятаў, А. ГІ. Людагоўскі, A. М. Бажанаў 1 інш. перадавыя прадстаўнікі прыродазнаўства. 3 пазіцый Д. разглядаліся развіццё прыроды ад ніжэйшага да вышэйшага (Сцебут), суадносіны натур. і штучнага адбору (Бажанаў). М. В. Рытаў абараняў ідэі Дарвіна аб зменлівасці арганізмаў пад уздзеяннем знешніх умоў і адбору, актыўна выступаў супраць т. зв. неадарвінізму, які супрацьпастаўляў тэорыю генаў Г. Мендэля эвалюц. вучэнню Дарвіна. Рытаў абгрунтаваў больш цесную сувязь тэорыі і практыкі, эфект. выкарыстанне правераных на практыцы тэарэт. вывадаў Д. Разам з тым, разглядаючы законы генетыкі як прыватныя ў адносінах да агульнабіялаг.. Рытаў не заўсёды правільна ацэньваў значэнне генетыкі для далейшага развіцця Д. У канцы 20-х •— пач. 30-х г. сярод бел. біёлагаў і філосафаў вяліся дыскусіі пра шляхі далейшага развіцця Д. (адносіны да спадчыны Дарвіна, суадносіны розных яго напрамкаў і інш.). 3 дыялектыка-матэрыяліст. пазіцый крытыкаваліся механа-ламаркізм 1 спробы ігнаравання Д. (М. М. Ганчарык), «сацыяльны дарвінізм» (С. Я. Вальфсон, Ганчарык і інш.). Законы Д. канкрэтна ўвасабляліся ў працах прыродазнаўцаў У. У. Вінера, М. В. Найдзёнава, A. Р. Жэбрака і інш. 3 1950-х гадоў даследуюцца філас. асновы Д. (П. Дз. Пузікаў), вывучаюцца праблемы відаўтварэння (A. I. Палілаў, М. В. Турбін 1 інш.). лагічныя і метадалаг. пытанні тэорыі віду і праблемы дэтэрмінацыі эвалюц. працэсу (Э. У. Волкава, A. I. Філюкоў і інш.), выкрываецца неабгрунтаванасць сцвярджэнняў аб метафізічнаспі і абмежаванасці эвалюц. вучэння (Дз. I. Шыраканаў), ана-